• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Л. У. Гаўрылавец М. М. Мязга
    НАВЕЙШАЯ ГІСТОРЫЯ КРАІН АЗІІ I АФРЫКІ
    Л. У. Гаўрылавец М. М. Мязга
    НАВЕЙШАЯ ГІСТОРЫЯ КРАІН АЗІІ I АФРЫКІ
    Дапуійчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Гісторыя», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны»
    Мінск «Народная асвета» 2017
    УДК 94(5+6)”19/20”(075.8)
    ББК 63.3я73
    Г24
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Новага і Навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У. С. Кошалеў; кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры агульнай гісторыі і мето-дыкі выкладання гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўні-версітэта імя Максіма Танка 1.1. Кавяка; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяр-жаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Д. В. Дзятко
    Гаўрылавец, Л. У.
    Г24 Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі : вучэб. дапам. / Л. У. Гаўрылавец, М. М. Мязга. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 335 с.
    ISBN 978-985-03-2831-1.
    У дапаможніку раскрыты агульныя рысы і асаблівасці развіцця краін Азіі і Афрыкі, ахарактарызаваны нацыянальна-вызваленчы рух, яго ідэйныя плыні, сацыяльная база. Вызначаны асноўныя эта-пы распаду каланіяльнай сістэмы пасля Другой сусветнай вайны, па-казаны адметныя рысы гэтага працэсу ў розных рэгіёнах, а таксама спецыфіка ўзаемадзеяння капіталістычных і сацыялістычных адносін з традыцыйным грамадствам краін Усходу, разгледжана праблема вы-бару шляхоў развіцця краінамі Усходу пасля Другой сусветнай вайны. Раскрыты змест мадэрнізацыі афра-азіяцкіх краін у Навейшы час.
    Адрасуецца студэнтам-гісторыкам. Насычаны фактамі тэкст да-паможа ўсім жадаючым разабрацца ў складаных палітычных пы-таннях.
    УДК 94(5+6)” 19/20”(075.8)
    ББК 63.3я73
    ISBN 978-985-03-2831-1 .	© Гаўрылавец Л. У., Мязга М. М„ 2017
    © Афармленне. УП «Народная асве-та», 2017
    УСТУП
    Змест вучэбнага дапаможніка ахоплівае перыяд Навей-шай гісторыі краін Азіі і Афрыкі. Значнасць падзей, якія адбываліся ў рэгіёне ў азначаны перыяд, рост ролі краін Азіі і Афрыкі ў палітычным і асабліва эканамічным жыцці свету робяць вывучэнне гісторыі Усходу ў Навейшы час асабліва актуальным. Храналагічна гэты вялікі этап гісторыі афра-азіяцкіх краін можна падзяліць на два перыяды: першы перыяд — 1918—1945 гг., другі — ад заканчэння Другой сусветнай вайны да нашых дзён. Першы перыяд характары-зуецца далейшым развіццём нацыянальнага капіталізму і складваннем нацыянальнай буржуазіі, уздымам нацыяналь-на-вызваленчага руху. Менавіта ў гэтыя гады пачаўся пра-цэс набыцця шматлікімі краінамі Усходу фармальнага (а ў некаторых краінах фактычнага) нацыянальнага суверэнітэ-ту. Другі перыяд Навейшай гісторыі насычаны важнымі па-дзеямі і складанымі палітычнымі працэсамі ў гісторыі краін рэгіёна. Рухнулі каланіяльныя імперыі вядучых індустры-яльных дзяржаў. Маладыя незалежныя краіны Азіі і Афры-кі сутыкнуліся з праблемай выбару шляху развіцця. У рэаль-ным гістарычным працэсе рэалізаваліся розныя варыянты гэтага выбару: капіталізм, марксісцка-ленінская мадэль са-цыялізму, нацыянальны сацыялізм. У той жа час у развіц-ці краін рэгіёна, незалежна ад выбранага шляху развіцця, меліся агульныя рысы. Яны звязаны з панаваннем у гэтых краінах на момант заваявання незалежнасці адносін, якія характэрны для традыцыйнага грамадства. Таму праблема мадэрнізацыі стала галоўнай для грамадскага развіцця афра-азіяцкіх краін пасля заваявання незалежнасці.
    Матэрыял вучэбнага дапаможніка дазваляе разгледзець гісторыю краін Азіі і Афрыкі, пачынаючы з канца Першай сусветнай вайны і да нашых дзён. Аўтары дадзенага выдан-ня звяртаюць увагу на асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы ў афра-азіяцкіх краінах, на спецыфі-ку ўзаемадзеяння капіталістычных адносін з традыцыйным грамадствам краін Усходу і выяўленне асноўных рыс гэтага ўзаемадзеяння, на ўплыў рэлігійных фактараў, на сацыяль-на-эканамічнае і палітычнае развіццё ў краінах рэгіёна. Да-паможнік складаецца з двух раздзелаў, кожны з якіх утрым-
    3
    лівае тэарэтычную частку, дзе вызначаны як агульныя праб-лемы развіцця рэгіёна ў цэлым у першы і другі перыяды Навейшай гісторыі, так і гістарычныя працэсы, што адбы-валіся ў асобных найбольш значных па палітычным уплыве і эканамічным патэнцыяле краінах Усходу. Пры завяршэнні вывучэння кожнай тэмы студэнты маюць магчымасць пра-верыць свае веды з дапамогай кантрольных пытанняў і за-данняў, што размешчаны пасля кожнага параграфа.
    Вучэбны дапаможнік адпавядае адукацыйным стандартам устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» (№ 87 ад 30.08.2013) і «Гісто-рыя» (№ 88 ад 30.08.2013). Структура дапаможніка змяшчае тэмы, прадстаўленыя ў раздзелах вучэбнай праграмы па Но-вай і Навейшай гісторыі краін Азіі і Афрыкі (рэгістрацыйны № ТД-А.573/тып. ад 27.04.2015) і вучэбнай праграмы ўстано-вы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя краін Азіі і Афрыкі» (рэгістрацыйны № УД-3-2014-364-/раб.), якія непасрэдна закранаюць Навейшую гісторыю краін рэ-гіёна. У канцы вучэбнага дапаможніка змешчаны хранала-гічная табліца і спіс рэкамендуемай літаратуры. Вучэбны да-паможнік прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў як дзённай, так і завочнай формы навучання.
    Кніга падрыхтавана на аснове матэрыялаў, якія адлю-строўваюць палажэнні сучаснай гістарычнай навукі па праб-лематыцы дзяржаўна-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу. Дадзеныя матэрыялы прадстаўлены ў спісе рэкамендуемай літаратуры. Праца з дапаможнікам будзе садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў цэласнага ўяў-лення пра асноўныя тэндэнцыі і падзеі ў развіцці краін Азіі і Афрыкі ў Навейшы час.
    Раздзед I
    НАВЕЙШАЯ ГІСТОРЫЯ КРАІН
    АЗІІ I АФРЫКІ (1918—1945 гг.)
    §	1. Агульныя тэндэнцыі развіцця краін
    Азіі і Афрыкі ў 1918—1945 гг.
    Вынікі Першай сусветнай вайны для краін Азіі і Афрыкі. Да пачатку XX ст. завяршыўся працэс фарміравання сусвет-най каланіяльнай сістэмы. У выніку абсалютная большасць краін Азіі і Афрыкі ператварыліся ў калоніі і паўкалоніі вя-дучых капіталістычных краін Захаду і Японіі. Калоніі бы-лі пазбаўлены ўсялякага суверэнітэту, нават фармальнага. Паўкалоніі (Кітай, Іран, Асманская імперыя) у тым або ін-шым выглядзе захавалі свае традыцыйныя сістэмы кіраван-ня. Але пры гэтым паўкалоніі трапілі ў палітычную і экана-мічную залежнасць ад вядучых імперыялістычных дзяржаў праз сістэму нераўнапраўных эканамічных і палітычных да-гавораў, атрыманне кабальных пазык, падпарадкаванне эка-номікі замежнаму капіталу.
    Першая сусветная вайна, не змяніўшая каланіяльны і паўкаланіяльны статус абсалютнай большасці краін Усходу, дала штуршок для развіцця нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах Азіі і Афрыкі. Галоўным чынам гэта адносіцца да тэрыторый, якія падвергліся нападам замежных войск. Ма-гутныя нацыянальныя паўстанні адбыліся ў Іране, дзе пяд-час вайны знаходзіліся расійскія і англійскія войскі. Такса-ма рэвалюцыйныя выступленні характэрны для былых ула-данняў Асманскай імперыі — Ірак, Сірыя, Палесціна, якія падвергліся акупацыі войск Антанты.
    Важным фактарам, які спрыяў росту нацыянальнай са-масвядомасці ў краінах Усходу, з’яўлялася мабілізацыя жы-хароў калоній ва ўзброеныя сілы краін-удзельнікаў вайны. Толькі Францыя мабілізавала ў сваё войска 545 тыс. салдат-туземцаў. На выкананне розных работ таксама былі накіра-ваны сотні тысяч жыхароў калоній. Гэтыя людзі знаёміліся
    5
    з умовамі жыцця ў еўрапейскіх краінах, успрымалі там ра-дыкальныя ідэі і прыносілі іх да сябе на радзіму, што пры-вяло і да найважнейшых змен у светапоглядзе, а таксама і ў сацыяльным статусе людзей Усходу. У іх пачала фарміра-вацца нацыянальная (дзе-нідзе і грамадзянская) самасвядо-масць, яны далучаліся да агульнай, у тым ліку і палітычнай культуры больш развітых краін, да больш дасканалых форм прафсаюзнай, партыйнай і іншай арганізаванай барацьбы. На фарміраванне пратэстных настрояў уплывала і ўзмацнен-не эксплуатацыі калоній у гады вайны.
    На завяршальным этапе Першай сусветнай вайны краіны Антанты вялі яе пад лозунгам права нацый на самавызна-чэнне. Таму, разграміўшы Германію і яе саюзнікаў, краіны Антанты не рашыліся проста далучыць іх калоніі да сваіх уладанняў. У якасці інструмента для перадзелу каланіяль-ных уладанняў была выкарыстана сістэма мандатаў Лігі На-цый. Вялікабрытанія з Францыяй падзялілі германскія ка-лоніі ў Афрыцы (Танганьіка, Паўднёва-Заходняя Афрыка, Тога, Камерун) і атрымалі мандаты на кіраванне імі. Гер-манскія ўладанні Бурундзі згодна мандата Лігі Нацый да-сталіся Бельгіі. На падставе мандатаў таксама былі падзеле-ны ўладанні Асманскай імперыі. Вялікабрытанія атрымала пад сваё кіраванне Ірак, Палесціну і Трансіарданію, Фран-цыя — Сірыю і Ліван.
    Краіна, якая атрымала мандат Лігі Нацый, павінна бы-ла праводзіць палітыку па падрыхтоўцы кіруемай тэрыторыі да атрымання незалежнасці. Уладальнік мандата абавязаны быў перыядычна трымаць справаздачу перад Лігай Нацый аб тым, як ажыццяўляецца кіраванне падмандатнай тэрыторы-яй. Але паколькі ў Лізе Нацый кіруючую ролю адыгрывалі менавіта тыя краіны, што атрымалі мандаты, кантроль гэ-тай арганізацыі ў дадзенай справе быў на самай справе фар-мальным.
    На Далёкім Усходзе ў выніку Першай сусветнай вайны значна ўзмацніла свае пазіцыі Японія. Яна захапіла Кара-лінскія і Марыянскія астравы, якія раней належалі Герма-ніі і мелі важнае стратэгічнае значэнне, акупіравала герман-скую ваенна-марскую базу Цындао і Шаньдунскі паўвостраў на тэрыторыі Кітая. Акрамя таго, падчас вайны Японія на-вязала Кітаю «21 умову», тым самым паставіўшы яго ў поў-
    6
    ную эканамічную і палітычную залежнасць. Вялікабрыта-нія захапіла паўночную частку Новай Гвінеі і Саламонавы астравы, якія належалі Германіі. ЗТТТА не імкнуліся да saxony новых калоній, але выступілі з дактрынай «адчыненых дзвярэй» у адносінах да калоній і паўкалоній. Гэта было па-трабаваннем свабоднага доступу на рынкі гэтых краін. На Вашынгтонскай канферэнцыі ў «дагаворы дзевяці дзяржаў» ЗША дамагліся рэалізацыі гэтага прынцыпу ў адносінах да Кітая.
    Першая сусветная вайна аказала значны ўплыў на сацы-яльна-эканамічнае развіццё краін Усходу. Краінам-удзель-ніцам вайны патрабавалася вялікая колькасць сыравіны для ваеннай прамысловасці. Гэта вымушала іх стымуляваць у калоніях і паўкалоніях развіццё тых галін сельскай гас-падаркі, якія давалі неабходную сыравіну, а таксама горна-здабываючай прамысловасці. Падчас вайны значна скараціў-ся экспарт у краіны Усходу спажывецкіх тавараў, таму што прамысловасць імперыялістычных дзяржаў была арыентава-на на забеспячэнне ў першую чаргу запатрабаванняў фрон-ту. Памяншэнне прытоку замежных тавараў стварыла больш спрыяльныя ўмовы для развіцця ў краінах Усходу апрацоў-чай прамысловасці, якая вырабляла тавары шырокага спа-жывання. Такім чынам, Першая сусветная вайна садзейні-чала паскарэнню развіцця некаторых галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі шэрага каланіяльных і залежных кра-ін. У першую чаргу — Кітая, Індыі, Егіпта, Індакітая, Інда-незіі, Ірана. Колькасць прамысловых прадпрыемстваў у Ін-дыі за гады вайны вырасла з 2874 да 3965, у Кітаі — з 698 да 1759.