Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
На Усходзе такая рэвалюцыя павінна была прынесці ад-начасова нацыянальнае вызваленне ад каланіяльнай і паўка-ланіяльнай залежнасці і сацыяльнае вызваленне працоўных ад эксплуататараў сваіх краін. У выніку рэвалюцыі павінны быць ліквідаваны эксплуататарскія класы, прыватная ўлас-насць, усталявана дыктатура пралетарыяту і пабудавана но-вае грамадства на падставе грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. У Кітаі гэтая ідэалогія зведала істотныя зме-ны, і ў пачатку 1940-х гг. тут у якасці афіцыйнай ідэалогіі КПК зацвердзіўся так званы кітаізаваны марксізм, ці ма-аізм, распрацаваны Маа Цзэдунам. Ён прадстаўляў сабою спробу спалучэння шэрага палажэнняў марксізму-ленінізму з кітайскім нацыяналізмам, спробу ўлічыць рэальны вопыт і спецыфіку рэвалюцыйнай барацьбы ў Кітаі.
Прадугледжвалася, што сацыялістычная рэвалюцыя на Усходзе будзе падштурхоўвацца з тэрыторыі Савецкай Ра-сіі («Зварот да ўсіх рабочых мусульман Расіі і Усходу» ад
12
3 снежня 1917 г.). 4—12 лістапада 1918 г. у Маскве прай-шоў I Усерасійскі з’езд камуністычных арганізацый народаў Усходу, які абвясціў пра стварэнне Цэнтральнага бюро гэ-тых арганізацый. Пасля з’езда Цэнтральнае бюро разгарнула фарміраванне вайсковых аддзелаў з ліку турак, якія знахо-дзіліся на тэрыторыі Расіі, разлічваючы з іх дапамогай вы-клікаць рэвалюцыю ў Турцыі. Для кіраўніцтва фарміраван-нем вайсковых аддзелаў з прадстаўнікоў народаў Усходу бы-ла створана Цэнтральная мусульманская ваенная калегія на чале з М. Султан-Галіевым.
У сакавіку 1919 г. быў створаны Камінтэрн, які разгля-даўся бальшавікамі як штаб сусветнай рэвалюцыі. Першапа-чаткова ажыццяўленне сусветнай рэвалюцыі кіраўніцтва Ка-мінтэрна звязвала з перамогай пралетарыяту ў развітых ка-піталістычных краінах. Аднак ужо на II Усерасійскім з’ездзе камуністычных арганізацый народаў Усходу, які праходзіў у канцы лістапада — пачатку снежня 1919 г., У. I. Ленін абвя-сціў, што сацыялістычная рэвалюцыя будзе «галоўным чы-нам... барацьбой усіх прыгнечаных імперыялізмам калоній і краін... супраць міжнароднага імперыялізму». II кангрэс Камінтэрна (19 ліпеня — 7 жніўня 1920 г.) падтрымаў ак-тывізацыю намаганняў па ажыццяўленні камуністычнай рэ-валюцыі на Усходзе. Былі прыняты «Тэзісы па нацыяналь-ным і каланіяльным пытанні», у якіх перад камуністычнымі партыямі краін Усходу ставілася задача кантраляваць нацы-янальны рух і забяспечыць пераход гэтых краін на некапіта-лістычны шлях развіцця.
Галоўным інструментам ажыццяўлення рэвалюцыі на Усходзе лічылася Чырвоная армія. У маі 1920 г. яе часці ўварваліся на каспійскае ўзбярэжжа Ірана, каб падтрымаць рэвалюцыйны рух у паўночнай частцы гэтай краіны. Да мо-манту захопу Чырвонай арміяй Бухары і абвяшчэння 14 ве-расня 1920 г. Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі Па-літбюро ЦК РКП(б) і СНК РСФСР быў ухвалены план паходу ў Індыю. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне на тэрыто-рыі Афганістана «індыйскай рэвалюцыйнай арміі». План па-ходу ў Індыю быў падрабязна апісаны ў пастанове ВККІ ад 17 сакавіка 1921 г.
У 1921 г. стала відавочна, што хуткі штурм капіталізму, у тым ліку на Усходзе, не атрымаўся. Неабходна больш руп-
13
лівая падрыхтоўка рэвалюцый. У такой сітуацыі У. I. Ленін вылучыў канцэпцыю нацыянальнай антыкаланіяльнай рэ-валюцыі для краін Усходу. Інструментам яе ажыццяўлення прызначаліся антыімперыялістычныя франты. Яны павін-ны былі аб’яднаць нацыянальную буржуазію, рабочы клас, інтэлігенцыю, сялянства і весці барацьбу за нацыянальнае вызваленне краін Усходу. Камуністычныя партыі таксама абавязаны былі ўвайсці ў антыімперыялістычныя франты і разам з іншымі палітычнымі сіламі здзейсніць антыімпе-рыялістычную нацыянальна-вызваленчую рэвалюцыю. Але пры гэтым Камінтэрн ставіў перад камуністамі задачу мак-сімальна радыкалізаваць нацыянальныя рэвалюцыі і пры спрыяльных умовах павесці краіны Усходу па некапіталі-стычным шляху развіцця. Гэта значыць, што нацыянальныя рэвалюцыі разглядаліся Камінтэрнам як падрыхтоўчы этап да сацыялістычнай рэвалюцыі, якая заставалася канчатко-вай мэтай. Супрацоўніцтва з нацыянальнай буржуазіяй з’яў-лялася часовым тактычным ходам.
Такая тактыка найбольш поўна была рэалізавана ў Ki-Tai, дзе ў 1924 г. КПК і Гаміньдан стварылі адзіны анты-імперыялістычны фронт, што стала важным фактарам, які забяспечыў поспех нацыянальнай рэвалюцыі 1925—1928 гг. Адзіны антыімперыялістычны фронт у сярэдзіне 1920-х гг. быў створаны таксама ў Інданезіі. Аднак пры гэтым камуг ністы ў адпаведнасці з лініяй Камінтэрна імкнуліся заняць кіруючыя пазіцыі ў адзіным антыімперыялістычным фрон-це. Гэта прывяло да яго расколу ў 1927 г. у Кітаі і Інданезіі.
Пад уплывам кітайскіх падзей Камінтэрн на VI Кангрэсе ў 1928 г. адмовіўся ад тактыкі адзінага антыімперыялістыч-нага фронту. Перад кампартыямі Усходу была пастаўлена за-дача разгарнуць непасрэдную барацьбу за сацыялістычную рэвалюцыю. Праявай такой тактыкі на практыцы стала ар-ганізацыя камуністамі паўстання ў Інданезіі, барацьба КПК супраць Гаміньдана пад лозунгам саветаў. У Індыі камуні-сты паспрабавалі выклікаць сацыялістычную рэвалюцыю, перайшоўшы да тактыкі тэрору. Гэтыя выступленні завяр-шыліся для кампартый цяжкімі паражэннямі. Гаворачы пра спробы Камінтэрна з дапамогай кампартый ажыццявіць рэ-валюцыю на Усходзе, неабходна ўлічваць, што ні адна з гэ-тых партый, за выключэннем КПК, у міжваенныя гады не
14
стала масавай. У іх налічвалася ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек.
Летам 1935 г. адбыўся VII Кангрэс Камінтэрна. Ён вы-значыў у якасці галоўнай задачы камуністычных партый ба-рацьбу супраць фашызму. Асноўная роля ў гэтай барацьбе павінна была належыць народным франтам, якія ўключалі б шырокі спектр антыфашысцкіх сіл. На Усходзе створаныя ў новых умовах народныя антыімперыялістычныя франты павінны быць накіраваны ў першую чаргу супраць фашысц-кіх дзяржаў. Стварэнне такога фронту было асабліва важ-ным для Кітая, які з 1931 г. падвяргаўся японскай агрэсіі. У 1937 г. Гаміньдан і КПК здолелі дамовіцца аб спыненні грамадзянскай вайны і сумеснай барацьбе з агрэсіяй Японіі.
Сур’ёзныя змены ў палітыцы камуністычных партый вы-клікала падпісанне савецка-германскага дагавора аб ненапа-дзенні 1939 г. Савецкае кіраўніцтва паставіла перад Камін-тэрнам задачу ўхваліць новы накірунак знешняй палітыкі СССР. Галоўнымі вінаватымі ў распальванні вайны аб’яў-ляліся заходнія дэмакратыі. Таму кампартыі калоній, якія належалі Англіі, Францыі, не павінны былі падтрымліваць ваенныя намаганні іх урадаў, камуністам ставілася задача перашкаджаць мабілізацыі рэсурсаў калоній на вядзенне вайны. Новая тактыка сустрэла сур’ёзную апазіцыю ў мно-гіх кампартыях Усходу, выклікала выхад з іх камуністаў, уключаючы кіраўнікоў, напрыклад, у Алжыры.
Напад Германіі на СССР прывёў да чарговага перагляду тактыкі Камінтэрна. Галоўная задача кампартый цяпер за-ключалася ў аказанні разнастайнай дапамогі СССР у вайне з Германіяй. Для гэтага трэба было падтрымліваць ваенныя намаганні краін антыгітлераўскай кааліцыі. Для арганіза-цыі адпору агрэсарам ствараліся і ўмацоўваліся адзіныя ан-тыімперыялістычныя франты, накіраваныя супраць краін фашысцкага блока. Такі фронт працягваў дзейнічаць у Ki-Tai, быў створаны ў Інданезіі. У акупіраваных фашысцкімі дзяржавамі краінах галоўнай задачай камуністаў з’яўлялася арганізацыя руху супраціўлення разам з усімі патрыятыч-нымі сіламі. Для кампартый некаторых краін Усходу, на-прыклад Індыі, складана было перайсці да новай тактыкі, таму што каланіяльны прыгнёт яны цярпелі з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.
15
Агульныя тэндэнцыі палітычнага развіцця краін Азіі і Афрыкі ў 1918—1939 гг. Акрамя камуністычнага ў рэва-люцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху краін Усходу ў міжваенны перыяд можна вылучыць яшчэ некалькі на-прамкаў. Захаваліся сацыяльна-палітычныя сілы, якія вы-ступалі супраць каланізатараў пад лозунгам абароны тра-дыцыйных структур у краінах Усходу. Разам з абуджэннем народаў каланіяльных краін да грамадскага жыцця актыві-заваліся і традыцыйныя структуры. Яны ва ўмовах транс-фармацыі грамадскіх інстытутаў краін Усходу, якая паско-рылася пад уплывам Першай сусветнай вайны, ўсё вастрэй адчувалі сваё крытычнае становішча і мабілізоўвалі сілы для самазахавання. Супраціўленне традыцыяналісцкіх сіл імпе-рыялізму было менш прыметным у калоніях, дзе ішоў бес-перапынны працэс пераўтварэнняў, а адміністрацыйная ўла-да была ў руках каланізатараў. У калоніях, якія былі па-збаўлены ўсялякай палітычнай улады, традыцыйныя струк-туры аказвалі пераважна пасіўнае супраціўленне, імкнуліся падтрымліваць тыя адносіны, што былі характэрнымі для традыцыйнага грамадства. У паўкаланіяльных краінах, дзе палітычная ўлада знаходзілася ў руках мясцовых кіраўні-коў і дзе ўмяшанне каланіяльнага капіталу разглядалася як уварванне чужых сіл, якія стваралі пагрозу звыкламу іс-наванню, традыцыяналісцкія сілы вялі актыўную бараць-бу з заходнім уплывам. Традыцыяналісты залежных краін выступалі і супраць мясцовых урадаў, калі тыя спрабавалі праводзіць палітыку, накіраваную на мадэрнізацыю краіны. Найбольш моцнымі пазіцыі традыцыяналістаў былі ў іслам-скіх краінах. Тут адзначаліся спробы згуртаваць нацыяналь-ны рух пад лозунгамі барацьбы з нявернымі і вяртання да грамадскіх парадкаў на аснове шарыяту. Прыкладамі нацы-янальна-вызваленчай барацьбы пад кіраўніцтвам традыцыя-налісцкіх сіл з’яўляецца паўстанне ў Сірыі ў 1925—1927 гг., вызваленчая вайна рэспублікі Рыф у Марока ў першай палове 1920-х гг. Але пазіцыі традыцыяналістаў як сілы нацыянальнага руху слабелі.
Пасля Першай сусветнай вайны можна гаварыць пра па-чатак новага этапу ў нацыянальна-вызваленчым руху на Ус-ходзе, дзе галоўную ролю адыгрывалі сацыяльна-палітыч-ныя сілы, якія дамагаліся вызвалення каланіяльных і паў-
16
каланіяльных краін ад залежнасці з боку імперыялістыч-ных дзяржаў, пераадолення адсталасці праз правядзенне мадэрнізацыі, паскарэнне капіталістычнага развіцця. Гэтая плынь нацыянальна-вызваленчага руху абапіралася на са-цыяльныя пласты, якія фарміраваліся дзякуючы развіццю капіталістычных адносін і прамысловасці: нацыянальных прадпрымальнікаў, рабочы клас, новую інтэлігенцыю.