• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    § 8. Афганістан у міжваенны перыяд і ў гады
    Другой сусветнай вайны
    Англа-афганская вайна і абвяшчэнне незалежнасці Афга-ністана. Пасля завяршэння Першай сусветнай вайны Англія імкнулася захаваць сваё панаванне ў Афганістане. Просьба эміра Хабібулы аб удзеле ў Парыжскай мірнай канферэн-цыі была адхілена. Няздольнасць урада эміра адстаяць не-залежнасць краіны прывяла да ўзмацнення апазіцыі. У ноч з 20 на 21 лютага 1919 г. Хабібула-хан быў забіты. Пасля не-працяглай барацьбы на трон узышоў прынц Аманула. Новы хан быў блізкі да руху младаафганцаў, які аб’яднаў адукава-
    112
    ных людзей з ліку афганскай знаці, інтэлігенцыі, купецтва. Праграма руху прадугледжвала заваяванне поўнай незалеж-насці, еўрапеізацыю краіны, усталяванне канстытуцыйнай манархіі. Аманула-хан вылучыў у якасці бліжэйшай мэты вызваленне краіны ад брытанскага панавання і маніфестам ад 28 лютага 1919 г. абвясціў поўную незалежнасць Афга-ністана.
    У маі 1919 г. Англія развязала вайну супраць Афгані-стана, разлічваючы дамагчыся ад. яго выканання старых не-раўнапраўных дагавораў. Вайна была няўдалай для Англіі і 8 жніўня 1919 г. у Равалпіндзі быў падпісаны англа-афган-скі прэлімінарны дагавор, па якому Вялікабрытанія прызна-ла незалежнасць Афганістана. У барацьбе за незалежнасць Афганістан падтрымала Савецкая Расія. 28 лютага 1921 г. у Маскве быў падпісаны савецка-афганскі Дагавор аб дружбе. Затым прайшла хваля прызнання незалежнасці Афганістана іншымі краінамі: Італіяй, Францыяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Турцыяй, Іранам і Егіптам. У снежні 1921 г. быў падпісаны англа-афганскі дагавор, у якім канчаткова пры-знавалася незалежнасць Афганістана Англіяй.
    Рэформы Аманулы-хана. Заваяванне незалежнасці ад-крыла магчымасць для правядзення рэформ па мадэрнізацыі Афганістана. На чале з эмірам быў створаны «Заканадаўчы савет», які заняўся распрацоўкай праграмы рэформ. 10 кра-савіка 1923 г. была прынята канстытуцыя Афганістана, якая абвясціла краіну канстытуцыйнай манархіяй. Былі выразна пазначаны ўладныя паўнамоцтвы манарха, што з’явілася ра-дыкальным адыходам ад традыцыйнай, абсалютысцкай фор-мы кіравання. Упершыню ў гісторыі краіны дэклараваліся грамадзянскія свабоды — асабістая свабода, свабода дру-ку, права на адукацыю, роўнасць усіх падданых перад ша-рыятам і дзяржаўнымі законамі, недатыкальнасць жылля. Іслам быў абвешчаны дзяржаўнай рэлігіяй, пры гэтым га-рантавалася свабода веравызнання для паслядоўнікаў іншых рэлігій.
    У аснову Грамадзянскага і Крымінальнага кодэксаў бы-лі пакладзены, як сцвярджаў эмір, прынцыпы шарыяту. На самай справе змест гэтых дакументаў сведчыў пра спробы секулярызацыі сістэмы судаводства. Падатковая рэформа прывяла да замены ўсіх натуральных падаткаў грашовымі.
    113
    У аграрнай сферы ўсталёўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Валоданне зямлёй за службу было адменена. Згод-на з прынятым у 1924 г. законам адбываўся продаж дзяр-жаўных зямель, што садзейнічала іх пераходу ў прыват-ную ўласнасць памешчыкаў і ўмацаванню памешчыцкага землеўладання. Таксама адбывалася канфіскацыя і продаж зямель духавенства. Была праведзена мытная рэформа, у ад-паведнасці з якой ліквідаваліся шматлікія ўнутраныя мыт-ныя перагародкі і ўводзіўся адзіны 5 % падатак на тавары. Адзначаліся спробы стымуляваць прамысловае будаўніцтва, на што быў нацэлены закон 1923 г. пра заахвочванне раз-віцця прамысловасці.
    У цэлым рэформы ўрада былі накіраваны на ліквідацыю найболей архаічных форм традыцыйнага ладу і паскарэнне развіцця элементаў капіталістычных адносін. Яны ў знач-най меры адпавядалі інтарэсам «новых» памешчыкаў і на-цыянальнай гандлёвай буржуазіі, слаёў, якія яшчэ толькі зараджаліся, былі нешматлікімі і не мелі дастатковай экана-мічнай вагі. У той жа час большасць пераўтварэнняў ушчам-ляла пазіцыі кансерватыўных слаёў грамадства — артадак-сальных вярхоў мусульманскіх багасловаў, ханаў плямён, буйных феадальных землеўладальнікаў. Рэформы ўзмацнілі працэс абеззямельвання сялянства.
    Значныя змены адбыліся ў сферы адукацыі і культуры. У адпаведнасці з канстытуцыяй у краіне была ўведзена аба-вязковая пачатковая адукацыя, адчыніліся тры ліцэі, шэ-раг прафесійных школ. Некалькі соцень афганцаў былі ад-праўлены на вучобу за мяжу. У Кабуле быў адкрыты першы кінатэатр, а ў Пагмане — тэатр. У 1919 г. быў створаны На-цыянальны музей Афганістана, а ў 1924 г. — Нацыянальная публічная бібліятэка.
    Незадаволенасць рэформамі з боку традыцыяналісцкіх сіл у 1924 г. вылілася ў антыўрадавы мяцеж плямён у Хо-сце, які быў узначалены муламі. Мяцежнікі патрабавалі ад-мены новага заканадаўства, адмовы ад правядзення падатко-вых і мытных рэформ, якія, на іх думку, супярэчылі ісла-му. He маючы сіл падавіць паўстанне, урад пайшоў на камп-раміс. На пасяджэнні Лоя джыргі ў ліпені 1924 г., дзе трэць удзельнікаў з’яўляліся прадстаўнікамі духавенства, урад аб-вясціў, што адмаўляецца ад правядзення шэрага пераўтва-
    114
    рэнняў. У выніку працэс грамадска-эканамічнай трансфар-мацыі Афганістана значна запаволіўся.
    У 1920-я гг. былі дасягнуты поспехі ў развіцці эканомікі. З’явілася некалькі прамысловых прадпрыемстваў — гарбар-на-абутковая фабрыка, завод бяздымнага пораху, запалкавая фабрыка, прадзільная і ткацкая фабрыкі, прадпрыемствы па вытворчасці алею ў Кандагары і штучнага лёду ў Мазары-Шарыфе. Пачалося будаўніцтва тэлеграфных ліній паміж сталіцай і іншымі буйнымі гарадамі, трох электрастанцый. Развіваўся гандаль. У краіне з’явіліся першыя камерцый-ныя акцыянерныя таварыствы.
    У канцы 1927 г. эмір Аманула зрабіў працяглую замеж-ную паездку, у тым ліку наведаў буйныя еўрапейскія кра-іны. Вярнуўшыся на радзіму, Аманула, знаходзячыся пад уражаннем заходніх дасягненняў у эканоміцы і культуры, вылучыў ідэю новых, больш радыкальных рэформ, якія бы-лі прыняты на Лоя джырзе ў жніўні — верасні 1928 г. Яны мелі на мэце пазбавіць прывілей буйных феадалаў і прад-стаўнікоў ханскіх вярхоў плямён, аслабіць пазіцыі кансер-ватыўнага мусульманскага духавенства, з тым каб паставіць яго пад кантроль дзяржавы, заснаваць свецкія суды разам з існаваўшымі шарыяцкімі. Рэзкія пярэчанні выклікала пра-панова Аманулы-хана аб правядзенні «пераатэстацыі» мул з мэтай рэгуляваць іх дзейнасць. Эмір вылучыў праекты са-цыяльных і бытавых рэформ, якія ўключалі сумеснае на-вучанне ў школе, накіроўванне моладзі для вучобы за мя-жу, забарону палігаміі, адмену абавязковага нашэння чад-ры. Планавалася ўвесці ўсеагульную вайсковую павіннасць замест сістэмы хашт нафары (прызыў у армію кожнага вось-мага мужчыны). Для закупу ў Еўропе ўзбраенняў эмір увёў дадатковы падатак у памеры пяці афгані з кожнага падда-нага. Аманула-хан прапанаваў абраць Нацыянальны сход — правобраз будучага парламента. Ён вылучыў таксама ідэю стварэння палітычнай праўрадавай партыі «Незалежнасць і абнаўленне» («Істыкляль ва таджадцод»).
    Імкнучыся абмежаваць уплыў замежнага капіталу, што манапалізаваў знешні і часткова ўнутраны гандаль Афгані-стана, урад пачаў праводзіць пратэкцыянісцкую палітыку. У дзейнасці акцыянерных таварыстваў удзельнічалі пряд-стаўнікі правячых колаў, у тым ліку і эмір. Да канца 20-х гг.
    115
    XX ст. нацыянальны капітал ажыццяўляў каля 40 % усіх знешнегандлёвых аперацый.
    Вакол праектаў рэформ разгарнуліся бурныя дыскусіі. Да восені 1928 г. у краіне распаўсюдзіліся шырокія апазі-цыйныя настроі. На чале праціўнікаў рэжыму апынуліся вярхі мусульманскага духавенства, незадаволеныя спробамі знізіць іх грамадска-палітычную ролю, секулярызаваць шмат-лікія бакі грамадскага жыцця, паставіць дзейнасць слу-жак культу пад кантроль дзяржавы. Да антыўрадавага руху далучыліся феадалы-землеўладальнікі, ханы плямён, незадаволеныя абмежаваннем іх адміністрацыйнай ула-ды на месцах, пазбаўленнем традыцыйных прывілей. Хва-ляванні ахапілі і значную частку сялянства, абцяжаранага непасільнымі падаткамі (якія часам даходзілі да 45 % ко-ШТУ ўраджаю). Яно і склала масавую сілу антыўрадава-га руху.
    12 снежня 1928 г. кіраўнік аднаго з антыўрадавых атра-даў Бачаі Сакао («сын ваданоса») на нарадзе ханаў і прад-стаўнікоў духавенства быў абвешчаны эмірам Афганістана пад імем Хабібула Газі. 29 снежня падтрымаўшыя яго ба-гасловы выдалі фетву (рэлігійны эдыкт), у якой абвінаваці-лі Аманулу-хана ў бязбожнасці і абвясцілі яго звергнутым. У пачатку студзеня 1929 г. з новымі абвінавачваннямі ў ад-рас эміра-рэфарматара выступілі і мяцежныя плямёны Ус-ходняй правінцыі. Аманула-хан 9 студзеня абвясціў пра адмену найболей радыкальных рэформ. Але час быў упу-шчаны. Мяцежнікі на чале з Бачаі Сакао падышлі да Ка-була. 14 студзеня Аманула адрокся ад прастола. Бачаі Са-као 19 студзеня 1929 г., пасля таго як абвясціў, што будзе кіраваць краінай на прынцыпах шарыяту, быў афіцыйна абвешчаны эмірам Афганістана. Новая ўлада адмяніла ўсе рэформы Аманулы.
    Прыход да ўлады Надзір-шаха. Змена рэжыму нанесла сур’ёзную шкоду эканоміцы краіны. Знешні і ўнутраны гандаль былі паралізаваны. Нацыянальная прамысловасць прыйшла ў заняпад. Рэзка ўзраслі цэны на важныя тава-ры. На працягу ўсяго перыяду кіравання Бачаі Сакао ў кра-іне не спынялася барацьба за ўладу розных прэтэндэнтаў на прастол. Прыхільнікі Аманулы на чале з афганскім паслом у Маскве Гулам Набі-ханам, які атрымліваў савецкую Ba-
    116
    енную дапамогу, у красавіку — маі 1929 г. спрабавалі зверг-нуць Бачаі Сакао, але пацярпелі няўдачу. Былы ваенны мі-ністр Аманулы Мухамад Надзір-хан здолеў атрымаць пад-трымку пуштунскіх плямён Усходняй правінцыі і ў верасні 1929 г. захапіў сталіцу, дзе 15 кастрычніка яго абвясцілі каралём пад імем Надзір-шаха. Бачаі Сакао быў неўзабаве схоплены і пакараны смерцю.
    У кастрычніку 1931 г. была прынята новая канстытуцыя. У асноўным законе абвяшчаліся роўнасць усіх падданых пе-рад законам, шэраг грамадзянскіх свабод, адмяняліся фе-адальныя саслоўныя абмежаванні. Быў заснаваны двухпа-латны парламент: верхняя палата (Савет старэйшын) пры-значалася каралём, ніжняя (Нацыянальны савет) выбіралася насельніцтвам. Уводзіўся высокі маёмасны і ўзроставы цэнз. Права ўдзелу ў выбарах ізноў пазбаўляліся жанчыны. Міні-стры неслі фармальную адказнасць перад парламентам. Ад-нак, па сутнасці, парламент быў поўнасцю падпарадкаваны каралеўскай уладзе.