• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    У канцы 1960-х гг. толькі Партугалія яшчэ поўнасцю за-хавала сваю каланіяльную імперыю, якая ўключала Мазам-бік, Анголу, Гвінею-Бісау, астравы Зялёнага Мыса. Праўда, цяпер яны афіцыйна лічыліся не калоніямі, а заморскімі тэ-рыторыямі. Гэта былі адсталыя ў сацыяльна-эканамічным і палітычным плане краіны. Нацыянальна-вызваленчы рух тут стаў набіраць сілу пазней, чым у калоніях іншых дзяр-жаў. Кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчага руху ў гэтых калоніях сталі прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія вучыліся ў Партугаліі. Яны лічылі, што шлях да незалежнасці ляжыць праз партызанскую вайну. У пачатку 1960-х гг. у партугаль-скіх калоніях партызанскія атрады разгарнулі ваенныя дзе-янні супраць каланізатараў, але дабіцца вялікіх поспехаў не змаглі. Партызанскі рух быў расколаты на некалькі плыняў.
    151
    Вырашальнае значэнне для заваявання незалежнасці парту-гальскімі калоніямі мела дэмакратычная рэвалюцыя, якая адбылася ў Партугаліі ў 1974 г. Дэмакратычны ўрад краі-ны пайшоў на прызнанне незалежнасці Анголы, Мазамбіка, астравоў Зялёнага Мыса (1975). Гвінея-Бісау атрымала не-залежнасць раней, у 1973 г.
    3 другой паловы 1970-х гг. пачаўся заключны этап дэка-ланізацыі Афрыкі. У 1975 г. Францыя была вымушана даць незалежнасць Каморскім астравам, а Англія ў 1976 г. — Сей-шэльскім астравам. У тым жа 1976 г. Іспанія адмовілася ад сваіх правоў на Заходнюю Сахару, а ў 1977 г. Францыя пры-знала незалежнасць сваёй апошняй калоніі на Афрыканскім кантыненце — Джыбуці.
    Своеасаблівым быў шлях да незалежнасці англійскай Паўднёвай Радэзіі. У гэтай краіне жыло каля 200 000 еў-рапейскіх перасяленцаў і 8,8 млн афрыканцаў. Белыя кан-цэнтравалі ў сваіх руках усю паўнату ўлады і эканамічныя рычагі ўплыву. У 1965 г. белыя перасяленцы абвясцілі не-залежнасць Паўднёвай Радэзіі ад Англіі. Яны былі ўстрыво-жаны тым, што метраполія можа пайсці на саступкі афры-канцам, і вырашылі ўзяць лёс Паўднёвай Радэзіі ў свае ру-кі, каб захаваць сваё абсалютнае панаванне ў краіне. Англія не прызнала гэтай сепаратнай акцыі, але нічога не зрабіла для падаўлення мяцяжу. У такіх умовах афрыканскае на-сельніцтва разгарнула ўзброеную барацьбу супраць расісц-кага рэжыму белай меншасці. Hi адзін з бакоў не дасягнуў рашаючай перамогі, і ў канцы 1970-х гг. пачаліся перамовы паміж паўстанцамі і ўладаю. На аснове дасягнутага кампра-місу ў лютым 1980 г. адбыліся ўсеагульныя дэмакратычныя выбары ў парламент Рэспублікі Зімбабвэ, як зараз называец-ца Паўднёвая Радэзія, пасля чаго яе незалежнасць атрымала міжнароднае прызнанне.
    На Афрыканскім кантыненце апошняй незалежнасць за-ваявала Намібія, якой пасля Першай сусветнай вайны ва-лодала Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Рух за незалеж-насць пачаўся ў Намібіі ў канцы 1960-х гг. Яго вялі пар-тызанскія атрады Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), якая атрымлівала значную падтрымку ад суседніх краін. Вялікую ролю ў вырашэнні намібійскай пра-блемы адыграла ААН. Пад яе эгідай у 1988 г. пачаліся шмат-
    152
    баковыя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы. Яны завяршыліся пагадненнем аб пра-дастаўленні незалежнасці Намібіі і вывадзе з яе тэрыторыі паўднёва-афрыканскіх войск. У сакавіку 1990 г. была абве-шчана незалежнасць Намібіі. Такім чынам, працэс дэкала-нізацыі ў Афрыцы завяршыўся. Яшчэ ў 1963 г. незалежныя краіны Афрыкі стварылі Арганізацыю Афрыканскага Адзін-ства, якая адыграла важную ролю ў працэсе дэкаланізацыі, падтрымліваючы нацыянальна-вызваленчы рух і ўмацоўва-ючы пазіцыі маладых афрыканскіх краін на міжнароднай арэне.
    Прызнаўшы палітычную незалежнасць былых калоній, заходнія дзяржавы імкнуліся захаваць свой уплыў у мала-дых незалежных краінах. Гэтаму павінна была служыць і ўжо згаданая ідэя стварэння саюза Францыі і яе былых ка-лоній. Першапачаткова прадугледжвалася, што ўдзельнікі саюза не атрымаюць поўнай незалежнасці. Аднак, калі ў па-чатку 1960-х гг. тыя калоніі, якія на рэферэндуме 1958 г. падтрымалі ідэю саюза, пачалі аб’яўляць аб поўнай неза-лежнасці, яго канцэпцыя была перагледжана. Адносіны ў рамках саюза будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў Францыі з яе былымі калоніямі. На тэрыторыі былых ка-лоній заставаліся французскія войскі і базы. Кіраўніком са-юза лічыцца прэзідэнт Францыі. Перыядычна лідары краін саюза збіраюцца на нарады.
    Жыццяздольнай аказалася ідэя стварэння Садружнасці нацый, якая пачала трактавацца як «свабодная асацыяцыя суверэнных незалежных дзяржаў». Англія, вядома, адыгры-вае вядучую ролю ў садружнасці, але фармальна захоўваец-ца прынцып поўнай самастойнасці і роўнасці ўдзельнікаў са-дружнасці. Яе кіраўніком з’яўляецца англійская каралева. Кіраўнікі дзяржаў садружнасці перыядычна збіраюцца на канферэнцыі. Стварэнню і Французскага саюза, і Садружна-сці нацый спрыяла тое, што не толькі метраполіі імкнуліся захаваць свае пазіцыі ў былых калоніях, але і новыя неза-лежныя дзяржавы лічылі для сябе карысным захаваць су-вязі з былымі метраполіямі. Вопыт падказваў, што іх разрыў вядзе да пагаршэння эканамічнага становішча, замаруджвае сацыяльна-палітычнае, культурнае развіццё.
    153
    Характэрныя рысы ідэйна-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу пасля Другой сусвет-най вайны. Краіны, якія вызваліліся ад каланіяльнай за-лежнасці, знаходзіліся на розных ступенях эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця. У адных маладых дзяр-жавах капіталізм на момант заваявання незалежнасці ўжо стаў вядучым сацыяльна-эканамічным укладам. Гэта Індыя, Інданезія, краіны Магрыбу. У другіх панавалі дакапіталі-стычныя адносіны — Эфіопія, дзяржавы Аравійскага паў-вострава. У шэрага краін Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі пераважалі яшчэ дакласавыя, патрыярхальныя адносіны. У залежнасці ад узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця роз-ныя сацыяльна-палітычныя сілы ўзначалілі нацыянальна-вызваленчы pyx, а затым узялі палітычную ўладу і вызначы-лі выбар шляхоў развіцця маладых дзяржаў. У больш раз-вітых краінах, як правіла, нацыянальная буржуазія, часам у саюзе з феадаламі, брала ўладу, і краіна ішла па капіталі-стычным шляху развіцця, хаця былі і выключэнні. 3-за па-літычных перш за ўсё прычын некаторыя з адносна развітых краін абралі некапіталістычны шлях развіцця. Напрыклад, Інданезія, Алжыр. Тут у сувязі з жорсткай палітыкай метра-полій, якія развязалі каланіяльныя войны, адбылася рады-калізацыя нацыянальна-вызваленчага руху, узмацніліся тыя сілы, якія выступалі за радыкальныя рэформы, у тым ліку і сацыялістычныя па характары. Рэвалюцыйныя ін-тэлігенты, дробнабуржуазныя рэвалюцыянеры, якія прый-шлі да ўлады ў больш адсталых краінах, часта знаходзіліся пад моцным уплывам радыкальных ідэй і накіроўвалі свае краіны па шляху «сацыялістычнай арыентацыі». Яны ба-чылі ў ёй найбольш надзейны шлях хуткага пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці. Капіталізм жа пасля шматгадовага каланіяльнага панавання прыраўноўваўся да каланіялізму, ад якога так доўга пакутавалі народы Азіі і Афрыкі. Як правіла, лідары былых калоній, абвяшчаючы будаўніцтва сацыялізму, імкнуліся пазбегнуць савецкай ма-дэлі і гаварылі аб сацыялізме нацыянальным, які разгля-даўся як «трэці шлях» развіцця. Нацыянальны сацыялізм меў на ўвазе спалучэнне ідэй роўнасці, узятых з марксізму, з аналагічнымі ідэямі, якія ўтрымлівалі рэлігіі, традыцыі ўсходняга грамадства.
    154
    Па часе ў «сацыялістычнай арыентацыі» можна вылу-чыць дзве хвалі. Першая адносіцца да 1960-х гг. У гэты час па шляху «сацыялістычнай арыентацыі» ішлі многія араб-скія краіны: Егіпет, Алжыр, Сірыя, Ірак, а таксама Бірма, Гвінея, Танзанія, Самалі. У 1970-я гг. многія з названых краін ужо парвалі з «сацыялістычнай арыентацыяй» (Егі-пет, Танзанія, Самалі). Аднак з’явілася цэлая група новых краін, якія выбралі некапіталістычны шлях развіцця: Ан-гола, Мазамбік, Конга, Бенін, Эфіопія. Гэта была другая хваля «сацыялістычнай арыентацыі». Асаблівасць грамад-скага развіцця краін другой хвалі заключалася ў тым, што яны адышлі ад канцэпцыі нацыянальнага сацыялізму і ўсё больш арыентаваліся на марксісцка-ленінскі сацыялізм. Ад-паведна існавалі істотныя адрозненні паміж краінамі пер-шай і другой хвалі ў праводзімых сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях і створанай сацыяльна-палітычнай сістэме. У краінах другой хвалі быў адкінуты тэзіс аб «сацыялістыч-ным характары» ісламу і іншых рэлігій, што пастаянна пад-крэслівалася прадстаўнікамі нацыянальнага сацыялізму. Пануючай ідэалогіяй у грамадстве павінен быў стаць марк-сізм-ленінізм, месца для рэлігійнай ідэалогіі не заставала-ся. Прыхільнікі савецкай мадэлі сацыялізму ў афра-азіяц-кіх краінах адкінулі тэзіс аб уліку і выкарыстанні нацыя-нальных асаблівасцей пры будаўніцтве сацыялізму. Лідары краін «сацыялістычнай арыентацыі» другой хвалі заяўлялі, што існуюць агульныя, навукова ўсталяваныя прынцыпы будаўніцтва сацыялізму, якія неабходна прымяняць у кож-най краіне. На чале краін першай хвалі 1960-х гг. стаялі, як правіла, нацыянальныя лідары і нацыяналістычныя пар-тыі, якія і праводзілі ў жыццё канцэпцыю нацыянальнага сацыялізму. У гэтых краінах усталяваліся аўтарытарныя рэ-жымы. Калі ў 1970-я гг. група краін абвясціла, што іх мэ-та — марксісцкая мадэль сацыялізму, то ў іх пачалося ства-рэнне марксісцка-ленінскіх партый: Кангалезская партыя працы, Партыя народнай рэвалюцыі Беніна, Народны рух за вызвалецне Анголы, Рабочая партыя Эфіопіі, Фронт вызва-лення Мазамбіка. Калі партыі, якія ў свой час узначальвалі будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму, абапіраліся ў асноў-ным на дробнабуржуазныя пласты грамадства, то марксісц-
    155
    ка-ленінскія абвясцілі сябе пралетарскімі. Сам пралетарыят, якога ў многіх краінах другой хвалі практычна не было, аб-вяшчаўся «авангардам грамадства». Яго партыя павінна бы-ла выконваць ролю вядучай сілы ў справе будаўніцтва са-цыялізму.
    Для краін як першай, так і другой хвалі «сацыялістыч-най арыентацыі» характэрна ў цэлым аднолькавая мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Галоўная роля належала дзяржаўнаму сектару. Ён разглядаўся як аснова эканомікі, і менавіта за кошт дзяржаўнай гаспадаркі маладыя краіны разлічвалі пераадолець сваю адсталасць. У краінах першай хвалі правячыя рэжымы, якія будавалі нацыянальны сацыя-лізм, дапускалі існаванне невялікага прыватнага «неэксплуа-татарскага» сектара ў эканоміцы. Краіны ж, што ў 1970-я гг. узялі ў якасці ўзору савецкую мадэль развіцця, вялі справу да поўнай манаполіі дзяржаўнай уласнасці. У гэтых краі-нах былі больш радыкальнымі і аграрныя пераўтварэнні. Каапераванне сельскай гаспадаркі мела месца і ў краінах з нацыянальным сацыялізмам, але тут яно было адносна аб-межаваным. У краінах другой хвалі быў узяты курс на поў-нае каапераванне сялянства. Для краін як першай, так і дру-гой хвалі характэрна выцясненне замежнага капіталу. Кра-іны «сацыялістычнай арыентацыі», асабліва другой хвалі, атрымалі ад СССР вялікую разнапланавую дапамогу. Мена-віта жаданне яе атрымання падштурхоўвала кіраўнікоў шэ-рага краін Азіі і Афрыкі абвяшчаць курс на будаўніцтва са-цыялізму. Пры гэтым савецкая дапамога накіроўвалася на-ват такім адкрыта адыёзным рэжымам, як рэжым Аміна ва Угандзе ці рэжым Бакаса ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэс-публіцы.