Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
«Культурная рэвалюцыя» ў Кітаі. У пачатку 1960-х гг. кіраўніцтвам КПК было прызнана цяжкае становішча ў сель-скай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці, з забеспячэннем насельніцтва спажывецкімі таварамі. Прынятыя меры па ўпарадкаванні эканомікі ўключалі рэарганізацыю камун у кааператывы, рэзкае згортванне капітальнага будаўніцтва. Сельская гаспадарка была абвешчана асновай эканомікі. Каб дасягнуць павышэння якасці прадукцыі і росту прадук-цыйнасці працы, часткова быў адноўлены прынцып аплаты працы, сялянам дазволілі мець сваю невялікую гаспадарку. Але па-ранейшаму дасягненне эканамічнага росту звязвала-ся перш за ўсё з экстэнсіўным выкарыстаннем велізарных танных рабочых рэсурсаў і прымусовых мер уздзеяння. Эка-намічнае развіццё краіны было падначалена мэце стварэння магутнага ваеннага патэнцыялу. Ваенны сектар знаходзіўся ў прывілеяваным становішчы, і яму даставалася асноўная ма-са матэрыяльных рэсурсаў і кваліфікаваных кадраў. Краіна, значная частка насельніцтва якой галадала, у 1964 г. правя-ла выпрабаванне атамнай бомбы. Адбылася ваенізацыя пар-тыйнага і грамадскага жыцця. Прадстаўнічыя органы цал-кам страцілі сваю функцыю.
Правал «вялікага скачка», а таксама ваенізацыя пар-тыйнага жыцця выклікалі рост апазіцыі Маа Цзэдуну сярод часткі партыйнага кіраўніцтва. Найбольш значную ролю ся-род апазіцыянераў адыгрываў Старшыня КНР Лю Шаацзы. Ён і шматлікія высокапастаўленыя партыйныя функцыяне-ры, што падтрымалі яго, заклікалі вярнуцца да вопыту пер-шай пяцігодкі і на яго аснове развіваць эканоміку. Апазіцыя стварыла пэўную пагрозу кіруючаму становішчу Маа Цзэ-дуна ў партыі. I ўсё ж ёй не ўдалося павесці за сабой боль-
166
шасць як кадравых работнікаў, так і радавых членаў КПК. Разам з тым, нарастанне крытыкі, незадавальненне ўнутры партыі прывялі Маа Цзэдуна да высновы, што далейшае раз-віццё гэтых працэсаў можа прывесці да страты ім кіруючага становішча ў партыі і краіне. Да 1965 г. у КПК склаліся дзве супрацьстаячыя групоўкі: Маа Цзэдуна і Лю Шаацзы. Яны разыходзіліся адносна шляхоў будаўніцтва сацыялізму. Лю Шаацзы выступаў за рух да сацыялізму на аснове вопыту СССР і апору рабіў на дапамогу сацыялістычных краін. Маа Цзэдун лічыў магчымым выкарыстаць спецыфічныя ўмовы Кітая, каб у найкарацейшы час зрабіць рывок да камуніз-му, абапіраючыся на ўласныя сілы Кітая. Група Лю Шаацзы прызнавала кіруючую ролю КПСС у сусветным камуністыч-ным руху, а мааісты лічылі, што гэтую ролю павінна ады-грываць КПК.
Каб разграміць апазіцыю, Маа Цзэдун выступіў з ідэяй «вялікай пралетарскай культурнай рэвалюцыі». Фактычна пад гэтай назвай хаваўся палітычны пераварот у партыі і дзяржаве, мэта якога заключалася ў ліквідацыі палітыч-ных праціўнікаў, ва ўсталяванні поўнаўладдзя Маа Цзэду-на праз ваенна-бюракратычную дыктатуру. «Культурная рэ-валюцыя» павінна была замацаваць мааісцкі курс ва ўнут-ранай і знешняй палітыцы Кітая, зрабіць мааізм пануючай ідэалогіяй кітайскага грамадства. Асаблівасць гэтага пера-вароту заключалася ў тым, што яго арганізавалі кіруючыя дзеячы КПК і мэта яго была не ў захопе ўлады, а ў яе за-хаванні. «Культурная рэвалюцыя» пачалася як дыскусія аб п’есе члена Пекінскага гаркама КПК У Ханя «Разжалаван-не Хай Жуя». У кастрычніку 1965 г. У Хань быў аб’яўле-ны Маа Цзэдунам прадстаўніком сіл, якія дамагаюцца аднаў-лення ўлады кулакоў і памешчыкаў. Услед за У Ханем рэп-рэсіі абрушыліся на начальніка генштаба Ло Жуйцына. Ужо пачатковыя крокі «культурнай рэвалюцыі» паказалі, што Маа Цзэдун імкнецца ў першую чаргу да ліквідацыі апазіцыі ў партапараце і ўсталявання поўнага кантролю над арміяй. Вясною 1966 г. была створана група па справах «культурнай рэвалюцыі» на чале з Чэнь Бада. Галоўная яе задача — палі-тычная і ідэалагічная апрацоўка ваеннаслужачых у духу ма-
167
аізму. Трэба зазначыць, што яшчэ напярэдадні «культурнай рэвалюцыі» мааісты мелі трывалыя пазіцыі ў арміі. Пасаду міністра абароны займаў верны паплечнік Маа — Лінь Бяо. У маі 1966 г. у Пекін былі ўведзены дадатковыя вайсковыя часці, і Маа пайшоў на арышт Пекінскага гаркама і аддзела прапаганды ЦК КПК. 16 мая 1966 г. была прынята закрытая інструкцыя аб разгортванні «культурнай рэвалюцыі». У гэ-ты ж час верныя Маа Цзэдуну людзі з яго асабістай гвар-дыі рыхтавалі са студэнтаў і навучэнцаў атрады хунвэйбінаў («чырвоных ахоўнікаў»). Яны павінны былі адыграць ролю галоўнай ударнай сілы ў справе разгрому партыйных орга-наў, дзе была моцная апазіцыя Маа Цзэдуну. 25 мая 1966 г. у Пекінскім універсітэце з’явілася дацзыбао, якая закліка-ла моладзь разграміць рэктарат і парткам. Па загадзе Маа яна была перадрукавана «Жэньмінь жыбао», перададзена па радыё. Гэта стала сігналам для разгортвання тэрору з боку хунвэйбінаў супраць праціўнікаў Маа ў партыйнам апараце і супраць інтэлігенцыі.
Лю Шаацзы запатрабаваў склікання пленума ЦК КПК. Аднак на пленуме, які праходзіў з 1 па 12 жніўня 1966 г., перамогу атрымалі мааісты. Была праведзена рэарганізацыя ў вышэйшым партыйным кіраўніцтве. Замест пяці намесні-каў старшыні ЦК КПК застаўся толькі адзін — Лінь Бяо. Функцыі сакратарыята ЦК былі фактычна перададзены Гру-пе па справах «культурнай рэвалюцыі». У час работы пле-нума 5 жніўня 1966 г. Маа вывесіў дацзыбао «Агонь па шта-бах». У ёй ён абвінаваціў «некаторых кіруючых таварышаў у цэнтры і на месцах» у «ажыццяўленні дыктатуры буржуа-зіі». Маа заклікаў граміць цэнтральныя і мясцовыя партый-ныя камітэты як «буржуазныя штабы». Пленум яго падтры-маў, і разгарнуўся наступ хунвэйбінаў на парткамы. Хун-вэйбіны былі кінуты таксама на барацьбу супраць сусветнай і класічнай кітайскай культуры. Летам 1966 г. у Пекіне за-палалі вогнішчы з кніг. Тым самым расчышчаўся шлях для ідэй Маа Цзэдуна, якія павінны былі авалодаць розумам кі-тайцаў. Восенню 1966 г. мааісты пачалі з маладых рабочых фарміраваць атрады цзаафаней (бунтароў), каб узмацніць на-ціск на парткамы. Але і кадравыя партыйныя работнікі, што былі ў апазіцыі да Маа Цзэдуна, пачалі фарміраваць атра-ды з рабочых і аказваць супрацьдзеянне хунвэйбінам і цза-
168
афаням. У такіх умовах Маа зрабіў галоўную стаўку на ар-мію. У пачатку студзеня 1967 г. атрады хунвэйбінаў і цза-афаней пры падтрымцы арміі авалодалі будынкамі гаркама партыі і народнага камітэта Шанхая. Маа Цзэдун назваў гэ-та «захопам улады» і заклікаў усю краіну ўзяць прыклад з Шанхая. Вырашальная роля ў «захопе ўлады» адводзілася арміі. У якасці новых органаў улады ўтвараліся рэўкамы. Было абвешчана, што яны ствараюцца на аснове спалучэння трох бакоў: цзаафаней, ваенных і рэвалюцыйных кадравых работнікаў.
Працэс стварэння рэўкамаў сустракаў даволі моцнае су-праціўленне. Камандуючыя шэрага ваенных акруг выступілі ў абарону мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў. Ма-аісты спрабавалі прыцягнуць на свой бок кадравых партый-ных работнікаў і тым самым аслабіць супраціўленне «куль-турнай рэвалюцыі». Дзеля гэтага Маа заявіў аб намеры склі-каць IX з’езд партыі. Але ён намячаў на будучым з’ездзе не кампраміс са сваімі палітычнымі праціўнікамі, а карэнную рэарганізацыю партыі. Падбор надзейных дэлегатаў павінны былі ажыццявіць рэўкамы. Таму ў красавіку — маі 1968 г. пачалася чыстка рэўкамаў. Вырашэнне гэтай задачы Маа Цзэдун усклаў на армію. Было прызнана неабходным выда-ліць з палітычнай арэны хунвэйбінаў і цзаафаней. Яны ўжо выканалі сваю задачу па разгрому партыйных і дзяржаўных структур і толькі ўносілі хаос у жыццё краіны. Цяпер у рэў-камах пануючыя пазіцыі занялі ваенныя.
IX з’езд КПК адбыўся 1—24 красавіка 1969 г. У палітыч-най справаздачы, з якой выступіў Лінь Бяо, і ў новым стату-це КПК мааізм абвяшчаўся новым, найвышэйшым этапам у развіцці марксізму. Ідэі Маа Цзэдуна абвяшчаліся тэарэтыч-най асновай усёй дзейнасці КПК. Згодна з гэтымі ідэямі, па-будова сацыялізму ў Кітаі, як і ва ўсім свеце, ставілася ў за-лежнасць ад канчатковага знішчэння імперыялізму. У адпа-веднасці з гэтым перад краінай была пастаўлена задача рых-тавацца да вайны. У гэтай вайне Кітаю трэба змагацца на два фронты: супраць ЗША і сацыял-імперыялізму — СССР. Рых-туючыся да вайны, КПК павінна была праводзіць у жыццё ўстаноўку на ажыццяўленне перманентнай рэвалюцыі, кан-цэнтравацца на пытаннях класавай барацьбы. Статут пар-тыі замацаваў рэжым асабістай дыктатуры Маа Цзэдуна ў
12. Зак. 2985
169
партыі. Старшыня ЦК КПК канцэнтраваў у сваіх руках кі-раўніцтва не толькі партыяй, але і ўрадам, і арміяй. Пера-важную большасць новага складу ЦК састаўлялі вылучэн-цы часоў «культурнай рэвалюцыі», асабіста адданыя Маа. IX з’езд унёс глыбокія змены ў ідэалогію і арганізацыйныя прынцыпы КПК. Гэта дае падставу гаварыць аб ім як аб устаноўчым з’ездзе новай мааісцкай партыі.
Таталітарны «казарменны» сацыялізм. У выніку «куль-турнай рэвалюцыі» ў Кітаі ў 1969 г. усталяваўся палітыч-ны рэжым, які ў гістарыяграфіі атрымаў назву ваенна-бю-ракратычнага. Ранейшая дзяржаўна-палітычная структура, якая ўключала партыйна-дзяржаўны апарат, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадска-палітычныя арганізацыі, што знаходзіліся пад эгідай КПК, была разбурана. На першы план у палітычным жыцці выйшла армія. Менавіта ваен-ныя склалі аснову новых органаў улады — рэўкамаў, як вы-творчых, так і тэрытарыяльных. У выніку «культурнай рэ-валюцыі» быў усталяваны рэжым ваеннага кантролю за вы-творчасцю і размеркаваннем, пануючымі сталі прымусовыя формы арганізацыі працы. Замест пракуратуры і судоў бы-лі створаны аб’яднаныя карныя структуры — «органы дык-татуры ».
Пасля IX з’езда КПК барацьба ў яе кіраўніцтве працяг-валася, але ўжо як барацьба груповак сярод мааістаў. Адна з іх — артадаксальныя мааісты (Цзян Цын, Кан Шэн, Чэнь Бада). Яны лічылі, што партыя павінна канцэнтраваць свае намаганні на пытаннях палітычнай барацьбы, падрыхтоўкі да вайны, а праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця ад-соўваліся імі на другі план. Другую групоўку, мааістаў-пра-гматыкаў, узначальваў Чжоу Эньлай. Ён лічыў, што трэба зменшыць вастрыню палітычнай барацьбы і больш увагі на-даваць вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем, аднаў-ленню нармальнага кіравання эканомікай, развіццю ганд-лёва-эканамічных сувязей з Захадам. Барацьба артадоксаў і прагматыкаў знайшла адлюстраванне ў рашэннях X з’ез-да КПК (жнівень 1973 г.). У дакладзе Ван Хунвэня гучала думка аб неабходнасці працягу вострай класавай барацьбы і перыядычнага паўтарэння «культурнай рэвалюцыі». Пры-няты новы статут партыі арыентаваў яе на падрыхтоўку да вайны перш за.ўсё з «сацыял-імперыялізмам». Чжоу Энь-