• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Другі этап рэформ у КНР. Перыяд тармажэння рэформ закончыўся ў 1992 г., бо ён адмоўна адбіўся на тэмпах эка-намічнага росту Кітая. Акрамя таго, кіраўніцтва КНР вы-мушана было лічыцца з урокамі падзення камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе. Вясной 1992 г. лідар кі-тайскіх камуністаў і архітэктар рэформ Дэн Сяапін ажыц-цявіў паездку па краіне. Па яе выніках ён выступіў з пра-грамнай прамовай, у якой абвясціў курс на радыкаліза-цыю эканамічных рэформ. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыялізм цалкам суадносіцца з рыначнай эканомікай, на шлях будаўніцтва якой становіцца Кітай. Аднак уся паўна-та ўлады павінна заставацца ў руках КПК. Курс на пера-ход да рыначнай эканомікі замацаваў XIV з’езд КПК, які
    180
    праходзіў у кастрычніку 1992 г. У яго рашэннях гаварыла-ся пра неабходнасць заахвочваць прыватны капітал, ства-раць сумесныя з замежным капіталам прадпрыемствы. Бы-ло аб’яўлена аб неабходнасці больш рашуча вызваляць эка-номіку з-пад кантролю дзяржавы. Ствараемая эканамічная мадэль атрымала назву «сацыялістычная рыначная экано-міка». З’езд перавыбраў на пасаду генеральнага сакратара Цзян Цзэміня.
    У 90-я гг. XX ст. Кітай дасягнуў значных поспехаў у раз-віцці эканомікі. Ужо да 1995 г. ён павялічыў аб’ём ВУП у 4 разы ў параўнанні з 1980 г. Эканамічны ўздым ахапіў як прамысловасць, так і сельскую гаспадарку, імкліва развіва-ліся сфера паслуг, турызм. У 1995 г. Кітай наведала 46 млн турыстаў, і даход гэтай галіны склаў 9 млрд долараў. Коль-касць занятых у сферы паслуг за гады рэформ вырасла ў 3,7 раза. За 1990-я гг. прыкладна ў два разы ўзраслі рэаль-ныя даходы кітайцаў. 3 пачаткам новага этапу рэформ Кітай ажыццяўляе пераход ад імпартазамяшчальнай да экспарта-арыентаванай эканамічнай мадэлі. Кітайская эканоміка ўсё больш уцягваецца ў сістэму сусветнай гаспадаркі. У 1996 г. у рамках кампаніі па ўпарадкаванні знешнеэканамічнай дзей-насці сярэдні імпартны тарыф быў зніжаны з 36 да 23 %, бы-лі адменены ліцэнзіі на імпарт 176 таварных груп. Па аб’ёме экспарту Кітай у сярэдзіне 1990-х гг. выходзіць на 11-е месца ў свеце. 3 1992 па 1997 г. экспарт краіны вырас у 2,2 ра-за, а імпарт — у 1,8 раза пры пастаянным станоўчым зне-шнегандлёвым сальда. Але, нягледзячы на імклівае развіццё знешнеэканамічных сувязей, у канцы 1990-х гг. больш за 90 % прыросту ВУП дасягалася за кошт росту спажывання на ўнутраным рынку. Гэта яшчэ адно сведчанне росту да-ходаў кітайцаў.
    У гэты час дзяржава цалкам адмаўляецца ад рэгулявання эканамічнай дзейнасці на мікраўзроўні. Яе намаганні кан-цэнтруюцца на распрацоўцы стратэгічных праграм развіцця, на ажыццяўленні комплекснай каардынацыі эканамічных працэсаў. Адбывалася скарачэнне долі дзяржаўнага сектара. У прамысловасці ў канцы 1990-х гг. ён складаў 43 %, у ганд-лі — толькі 20 %. Прычым недзяржаўны сектар забяспеч-ваў 84 % прыросту вытворчасці ў прамысловасці. Адным з цэнтральных пунктаў эканамічнай палітыкі КНР з’яўляла-
    181
    ся прыцягненне замежных інвестыцый. Тут былі дасягнуты значныя поспехі. У 1998 г. іх аб’ём склаў 260 млрд долараў, было створана 270 тыс. сумесных прадпрыемстваў, на якіх было занята 17 млн чалавек. Дзяржаўная палітыка па гэ-тым пытанні будавалася такім чынам, што замежны капітал у Кітаі накіроўваўся галоўным чынам на стварэнне вытвор-чых прадпрыемстваў і яго дзейнасць знаходзілася пад кант-ролем дзяржавы. У эканоміцы Кітая хапае і нявырашаных праблем. Захоўваецца вялікі разрыў у развіцці перадавых усходніх правінцый і адсталых заходніх. Галоўная прабле-ма — імклівы рост насельніцтва. Ужо ў 1995 г. яно склала 1,2 млрд чалавек, у 2004 — 1,3 млрд. У сельскай гаспадар-цы панавалі дробныя сямейныя гаспадаркі, якія мелі вельмі нізкі ўзровень таварнасці, і вытворчасць харчавання не па-спявала за ростам насельніцтва. У краіне востра стаяла пра-блема занятасці.
    У 1997 г. памёр ініцыятар рэформ у Кітаі Дэн Сяапін. Але гэта ўжо не магло паўплываць на іх ход. Курс на пра-цяг рэформ пацвердзіў XV з’езд КПК у верасні 1997 г. Ён намеціў падваенне ВУП Кітая ў наступныя 10 гадоў. Пры гэтым прызнавалася, што да таго часу развіццё Кітая іш-ло экстэнсіўным шляхам, а многія дзяржаўныя прадпрыем-ствы з’яўляліся стратнымі. Каля паловы кітайцаў былі за-няты ў сельскай гаспадарцы. Каб павысіць эфектыўнасць эканомікі, з’езд намеціў правядзенне акцыяніравання дзяр-жаўных прадпрыемстваў, ажыццяўленне ў дачыненні да іх працэдуры банкруцтва. Але пры гэтым падкрэслівалася, што кантрольны пакет акцый павінен заставацца ў руках дзяр-жавы, і дзяржаўны сектар павінен па-ранейшаму адыгры-ваць кіруючую і кантралюючую функцыі ў эканоміцы. Заха-ванне неэфектыўных буйных дзяржаўных прадпрыемстваў тлумачыцца тым, што іх прыватызацыя прывядзе да росту і так вялікага беспрацоўя. У другой палове 1990-х гг. Ki-Taft праводзіць эканамічную палітыку, якую даследчыкі на-зываюць палітыкай дазіраванага лібералізму і дазіраванага пратэкцыянізму. У яе рамках дзяржава адмовілася ад рэгу-лявання сацыяльна-эканамічных працэсаў на мікраўзроўні, але працягвала ажыццяўляць актыўны кантроль на макра-ўзроўні ў сферы фінансаў, мытных тарыфаў, інфраструкту-
    182
    ры. Прызнаннем рыначнага характару кітайскай эканомікі стала прыняцце краіны ў 2001 г. у сусветную гандлёвую ар-ганізацыю.
    2002—2003 гг. азнаменаваліся значнымі пераменамі ў кі-раўніцтве КПК і КНР. XVI з’езд партыі, які адбыўся восен-ню 2002 г., прыняў адстаўку Цзян Цзэміня з пасады гене-ральнага сакратара ЦК КПК і абраў на гэту пасаду Ху Цзінь-тао. Вясной наступнага года Ху Цзіньтао змяніў Цзян Цзэ-міня і на пасадзе старшыні КНР. Такім чынам, да ўлады ў КНР прыйшло «чацвёртае пакаленне кіраўнікоў», прадстаў-нікі якога фарміраваліся як палітыкі ва ўмовах рэформ. На XVI з’ездзе ўпершыню было заяўлена аб будаўніцтве ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства. У той жа час на з’ездзе было заяўлена пра рост незадавальнення ў грамадстве і неабход-насць у сувязі з гэтым абнаўлення КПК.
    У 2007 г. на XVII з’ездзе былі намечаны новыя контуры развіцця КНР, асаблівы акцэнт быў зроблены на сацыяль-ных праблемах і збалансаваным развіцці вытворчасці і сацы-яльнай сферы. Тэмпы эканамічнага развіцця Кітая некаль-кі запаволіліся ў сувязі з сусветным фінансавым крызісам 2008 г. Тым не менш у 2011 г. па аб’ёме ВУП Кітай абагнаў Японію і выйшаў на другое месца ў свеце.
    У лістападзе 2012 г. адбыўся XVIII з’езд КПК. На ім быў зроблены рашаючы крок па перадачы ўлады «пятаму пака-ленню» кіраўнікоў КПК. У выніку выбараў ЦК КПК на з’ез-дзе яго склад абнавіўся прыкладна на 50 %. Адразу пасля з’езда адбыўся пленум ЦК КПК, на якім на пасаду генераль-нага сакратара быў абраны Сі Цзынпін. Таксама ён заняў па-саду старшыні ваеннага савета ЦК КПК. У статут КПК на з’ездзе ўпершыню быў запісаны тэзіс, згодна з якім у Кітаі ўсталяваны «сацыялістычны лад з кітайскай спецыфікай». На з’ездзе гаварылася пра неабходнасць больш шырокага прыцягнення народа да прыняцця рашэнняў. Але пры гэ-тым з’езд пацвердзіў вернасць «чатыром прынцыпам» Дэн Сяапіна. Згодна з імі ў знешняй палітыцы краіна павінна ўстрымлівацца ад уступлення ў якія-небудзь ваенна-палі-тычныя саюзы, не займацца вырашэннем чужых палітычных праблем, рабіць акцэнт на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з рознымі краінамі. Ва ўнутрыпалітычным жыцці
    183
    Кітая быў абвешчаны прынцып калектыўнага кіраўніцтва, абмяжоўваўся тэрмін знаходжання ва ўладзе. Вылучэнне на кіруючыя пасады павінна ажыццяўляцца выключна на пад-ставе дзелавых якасцей. З’езд падкрэсліў неабходнасць за-хавання кіруючай ролі КПК і перасцярог ад пераймання па-літычнай мадэлі Захаду.
    У сакавіку 2013 г. Сі Цзынпін быў абраны старшынёй КНР, а Лі Кэцян новым старшынёй Дзяржаўнага савета. XVIII з’езд КПК паставіў задачу да 2021 г. ператварыць Кі-тай у краіну з сярэднезаможным грамадствам, а да 2049 г. ператварыць яго ў «багатую, магутную, дэмакратычную, цывілізаваную і гарманічную, мадэрнізаваную сацыялістыч-ную дзяржаву». Была агучана канцэпцыя «навуковага раз-віцця», распрацаваная яшчэ Ху Цзіньтао, якая мела на ўва-зе ўзгодненае эканамічнае, сацыяльнае, палітычнае, эка-лагічнае развіццё. Аднак з 2013 г. прыметна замарудзіліся тэмпы эканамічнага развіцця Кітая. У 2014—2015 гг. кі-тайскія ўлады вымушаны былі правесці значную дэвальва-цыю юаня.
    У час рэформ істотным чынам змянілася і знешняя па-літыка Кітая. Ён адмовіўся ад мааісцкага курса на экспарт рэвалюцыі і падрыхтоўку да вайны. У аснову знешняй па-літыкі быў пакладзены прагматызм і эканамічныя інтарэ-сы краіны. Кітай пачаў праводзіць палітыку «роўнай адда-ленасці» як ад СССР (Расіі), так і ад ЗША, маючы роўныя і стабільныя адносіны з імі. Пры гэтым палітычныя інтарэсы штурхаюць Кітай у большай ступені да супрацоўніцтва з Ра-сіяй, каб супрацьстаяць фарміраванню аднапалярнага свету, заснаванага на дамінаванні ЗША. У той жа час ЗША з’яўля-юцца найважнейшым эканамічным партнёрам Кітая, і гэта абумоўлівае імкненне кіраўніцтва КНР падтрымліваць доб-рыя адносіны і з гэтай краінай. Для КНР важнай з’яўлялася праблема дасягнення тэрытарыяльнага ўз’яднання краіны. У 1997 г. да Кітая быў далучаны Ганконг, а ў 1999 г. — былая партугальская калонія Макаа. Для вырашэння тай-ванскай праблемы ўрад КНР прапанаваў мадэль «адна краі-на — дзве сістэмы». Яна прадугледжвала далучэнне Тайва-ня да КНР пры захаванні на востраве існуючага грамадска-га ладу.
    184
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Ахарактарызуйце эканамічную і сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Кітаі, што склалася пасля смерці Маа Цзэдуна. 2. Калі было заяўлена пра курс на правядзенне «чатырох мадэрнізацый» і ў чым іх сутнасць? 3. Якія змены ў палітыку партыі былі ўнесены на III пленуме ЦК КПК 1-га склі-кання ў снежні 1978 г.? 4. Прывядзіце факты, якія сведчаць аб тым, што тэорыя і практыка мааізму ў 1970-я гг. уступілі ў глыбокі крызіс. 5. Вы-светліце. якія асноўныя мерапрыемствы былі праведзены ў рамках рэ-фармавання кітайскай эканомікі ў 1978—1988 гг. 6. Ахарактарызуйце палітычную сістэму КНР у час рэформ. 7. Вызначыце прычыны і пераду-мовы грамадска-палітычнага крызісу ў Кітаі ў 1989 г. 8. Дайце характары-стыку «сацыялізму з кітайскай спецыфікай», «сацыялістычнай рыначнай эканомікі». 9. Як вы лічыце, у чым заключалася сутнасць палітыкі «да-зіраванай лібералізацыі» ў эканоміцы? 10. У чым заключалася спецыфіка змены ўлады ў КНР у апошнія дзесяцігоддзі? 11. Якія змены адбыліся ў знешняй палітыцы Кітая ў час рэформ? 12. Вызначыце, у чым заключа-лася сутнасць знешнепалітычных канцэпцый «роўнай аддаленасці» Кітая і «адна краіна — дзве сістэмы».