• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Пасля вайны намаганні японскага ўрада ў эканамічнай сферы былі сканцэнтраваны ў двух прыярытэтных кірунках. Першы ўключаў развіццё базавых галін — вытворчасць ста-лі, энергіі. Другі — лёгкай прамысловасці і суднабудавання, якія арыентаваліся на экспарт. Для паспяховага развіцця названых галін урад прадастаўляў ім ільготныя крэдыты, даваў падатковыя льготы. Пры кабінеце міністраў быў ство-раны камітэт эканамічнага планавання, які займаўся выву-чэннем унутранага і знешняга рынкаў, распаўсюджваннем аператыўнай эканамічнай інфармацыі. Дзяржава стварыла многія аб’екты інфраструктуры. Развіццё японскай эканомі-кі хуткімі тэмпамі ў многім забяспечвалася імклівым ростам экспарту. Калі ўзяць 1950—1960-я гг., то ў японскім экспар-це вядучая роля належала тэкстылю, абутку. Вытворчасць іх адбывалася пры адносна нізкай заработнай плаце. Гэта ў многім і забяспечвала пранікненне японскіх тавараў на су-светныя рынкі. Потым на першы план у экспарце выходзіць прадукцыя цяжкай прамысловасці (сярэдзіна 60-х — канец 70-х гг. XX ст.). Такім чынам, японскі эканамічны цуд дру-гой паловы 1950-х — пачатку 1970-х гг. адбыўся ва ўмо-вах рыначнай эканомікі, якая была ў многім арыентавана на экспарт.
    Палітыка «зваротнага курсу». У першыя пасляваенныя гады амерыканская палітыка была накіравана на тое, каб зрабіць немагчымай новую агрэсію з боку Японіі. 3 разгор-тваннем «халоднай вайны» яна змяняецца. Новая паліты-ка атрымала назву «зваротны курс». Японія павінна была стаць моцнай дзяржавай, каб супрацьстаяць камуністыч-най пагрозе ўнутры краіны і выступаць саюзнікам ЗША для
    190
    стрымлівання СССР на Далёкім Усходзе. Акупацыйныя ўла-ды і японскі ўрад пачалі наступленне на левыя арганізацыі, перш за ўсё на прафсаюзы, якія кантраляваліся камуніста-мі. Акрамя таго, новая палітыка мела на ўвазе як мага хут-чэй дасягнуць эканамічнай стабілізацыі як гаранта сацы-яльна-палітычнай стабільнасці. Для гэтага быў рэалізаваны «план Доджа». У яго аснове знаходзілася ідэя барацьбы з інфляцыяй і стварэння ўмоў для хуткага накаплення капі-талу, а таксама прадугледжвалася аказанне эканамічнай да-памогі з боку ЗША. Ваенныя заказы ў час Карэйскай вайны і «план Доджа» дапамаглі ўжо ў 1951 г. аднавіць японскую эканоміку.
    Суверэнітэт Японіі пацвердзіў Сан-Францыскі мірны да-гавор, заключаны ў верасні 1951 г. Яго падпісала больш за 40 дзяржаў, але СССР, КНР, КНДР, ДРВ, Індыя і некаторыя іншыя дзяржавы не паставілі свае подпісы. Дагавор спы-няў рэжым акупацыі, але дапускаў знаходжанне на тэрыто-рыі Японіі замежных войск, калі аб гэтым будзе заключана двухбаковае пагадненне. Па дагаворы Японія адмаўлялася ад усіх правоў на Карэю, Тайвань, Паўднёвы Сахалін, Курылы. Адначасова з мірным дагаворам быў падпісаны япона-амерыканскі Дагавор бяспекі. Ён прадугледжваў раз-мяшчэнне на тэрыторыі Японіі амерыканскіх войск. Пры-чым згодна з дагаворам яны павінны былі не толькі га-рантаваць бяспеку Японіі на выпадак знешняй агрэсіі, але і ўдзельнічаць у падаўленні «буйных унутраных бунтаў і беспарадкаў».
    Першыя парламенцкія выбары пасля аднаўлення суверэ-нітэту адбыліся ў кастрычніку 1952 г. На іх перамагла пра-вая Ліберальная партыя, і яе лідар Ёсіда ў чарговы раз сфар-міраваў урад. У 1954 г. узнікла Дэмакратычная партыя Япо-ніі. Яна атрымала падтрымку часткі буйной буржуазіі, якая разлічвала, што новая партыя стане кансалідуючым пачат-кам для ўсіх кансерватыўных сіл. Буйная буржуазія ў гэты час схіляецца да пункту гледжання, што дасягнуць палітыч-най стабільнасці, сфарміраваць трывалы і моцны ўрад мож-на праз арганізацыю магутнай партыі, якая аб’яднае правыя сілы і будзе мець яўную перавагу над іншымі партыямі. Пра-ведзеныя ў студзені 1955 г. парламенцкія выбары прынеслі буйны поспех Дэмакратычнай партыі. Такім чынам, яе прэ-
    191
    тэнзіі на ролю кансалідуючага цэнтра правых сіл набылі рэ-альную аснову. У кастрычніку 1955 г. было дасягнута па-гадненне аб аб’яднанні існаваўшых да гэтага з 1951 г. дзвюх сацыялістычных партый. Новая Сацыялістычная партыя аб-вясціла сваёй мэтай пераход да сацыялізму, але толькі мір-ным шляхам. На партыйнай канферэнцыі, што адбылася ў ліпені 1955 г., быў пераадолены раскол у шэрагах КПЯ. Пар-тыя адмовілася ад тактыкі разгортвання партызанскай вай-ны. Найбольш важныя наступствы для палітычнага развіцця Японіі мела аб’яднанне Ліберальнай і Дэмакратычнай пар-тый 15 лістапада 1955 г. і стварэнне Ліберальна-дэмакратыч-най партыі. Яна адразу заняла дамінуючае становішча ў па-літычным жыцці краіны і мела ў палаце дэпутатаў 298 ман-датаў з 467, у палаце саветнікаў — 119 з 250. Асаблівасцю партыйна-палітычнай структуры Японіі, якая склалася ў 1955 г., была наяўнасць пастаяннай парламенцкай больша-сці ў руках ЛДП. Але пры гэтым апазіцыя кантралявала больш за трэць месцаў у парламенце, што рабіла для ЛДП немагчымым перагляд канстытуцыі.
    Савецка-японскія і япона-амерыканскія адносіны. Пар-тыйнае будаўніцтва. У 1956 г. японскі ўрад пайшоў на ад-наўленне дыпламатычных адносін з СССР. Ён разлічваў тым самым аслабіць залежнасць ад ЗША. 19 кастрычніка 1956 г. у Маскве была падпісана сумесная дэкларацыя, якая абвя-шчала спыненне стану вайны і ўсталяванне міру паміж СССР і Японіяй. СССР абавязаўся рэпатрыіраваць у Японію ўсіх грамадзян гэтай краіны, што знаходзіліся на яго тэрыторыі, прызнаў наяўнасць пытання аб прыналежнасці паўднёваку-рыльскіх астравоў. 3 чатырох астравоў, на якія прэтэндава-ла Японія, СССР пагадзіўся перадаць ёй два — Шыкатан і Хабамаі. Аднак 27 студзеня 1960 г. японскаму ўраду была накіравана савецкая памятная запіска. У ёй было заяўлена, што СССР перадасць Японіі астравы толькі пры ўмове вы-ваду з яе тэрыторыі амерыканскіх войск і заключэння са-вецка-японскага мірнага дагавора.
    Прэм’ер-міністр Іціра Хатаяма выступаў за перагляд япо-на-амерыканскага Дагавора бяспекі, лічачы, што ён абмя-жоўвае суверэнітэт Японіі. Да гэтага правячыя колы Япо-ніі падштурхоўваў і моцны антываенны рух. ЗША разумелі, што захаванне пазітыўнага стаўлення японскага грамадства
    192
    да саюза з імі патрабуе заключэння больш раўнапраўна-га дагавора. Вынікам перамоў стала падпісанне 19 студзе-ня 1960 г. Дагавора аб узаемным супрацоўніцтве і гаран-тыях бяспекі. Ён прадугледжваў захаванне амерыканскіх ваенных баз у Японіі. Але цяпер ЗША не мелі права бес-кантрольна нарошчваць свой воінскі кантынгент і ўзбра-енні на гэтых базах. У новы дагавор не ўвайшло палажэн-не аб удзеле амерыканскіх войск у падаўленні ўнутраных беспарадкаў.
    У той жа час, калі Японія вяла перамовы аб заключэнні новага дагавора з ЗША, яна пачала стварэнне значных «Сіл самаабароны». У чэрвені 1957 г. быў зацверджаны першы план развіцця і ўмацавання «Сіл самаабароны» на 1958— 1961 гг. 3 гэтага часу пытанне аб рэмілітарызацыі стала ад-ным з цэнтральных у палітычным жыцці Японіі побач з пы-таннямі аб саюзе з ЗША. Барацьба вакол дагавора 1960 г. прывяла да расколу СПЯ. Яе правае крыло было незадаволе-на тактыкай масавых дзеянняў, што прымянялася партыяй у барацьбе з дагаворам, і ў 1960 г. стварыла Партыю дэмак-ратычнага сацыялізму (ПДС). Правячая ЛДП у 1960-я гг. асноўныя намаганні канцэнтруе на забеспячэнні эканаміч-нага росту краіны. У 1960 г. быў прыняты план Ікэда, які прадугледжваў падваенне нацыянальнага даходу за дзеся-цігоддзе і штогадовы прырост прамысловай вытворчасці на 9 %. Гэтыя тэмпы былі дасягнуты, што стала важным фак-тарам падтрымання сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў краіне і захавання ўлады ЛДП. У лістападзе 1964 г. на па-літычнай арэне Японіі з’явілася яшчэ адна дастаткова моц-ная партыя — Партыя чыстай палітыкі (Комэйто), праграма якой у многім грунтавалася на будысцкіх традыцыях. Та-кім чынам, да сярэдзіны 1960-х гг. на месца фактычна двух-партыйнай сістэме 1950-х гг. ЛДП — СПЯ прыйшла шмат-партыйная. Усе ўзнікшыя буйныя партыі склалі левацэнт-рысцкую апазіцыю ЛДП. З’яўленне некалькіх апазіцыйных партый было выгадна ЛДП, бо драбіла сілы апазіцыі. ПДС і Партыя чыстай палітыкі абвясцілі сябе партыямі сярэдняга шляху развіцця паміж манапалістычным капіталізмам і са-цыялізмам.
    У верасні 1965 г. прэм’ер-міністр Эйсаку Сата абвясціў аб роспуску сваёй фракцыі і звярнуўся да іншых фракцый-
    13.	Зак. 2985
    193
    ных лідараў з прапановай зрабіць тое ж самае. Але фрак-цыі ўнутры ЛДП ліквідаваць не ўдалося. Справа ў тым, што іх існаванне мела аб’ектыўную аснову. У Японіі буйная буржуазія пайшла на стварэнне адзінай партыі, а фракцыі ўнутры яе адлюстроўвалі разыходжанні паміж рознымі пла-стамі буржуазіі. Акрамя таго, захаванню фракцый садзей-нічала і японская патэрналісцкая традыцыя. ЛДП, нягле-дзячы на з’яўленне новых партый, у другой палове 1960-х гг. упэўнена кантралявала парламент. На выбарах у палату дэ-путатаў у 1967 г. яна атрымала 277 месцаў, у 1969 г. — 288. Яўную перавагу сярод апазіцыйных партый мела СПЯ. У 1967 г. на выбарах у палату дэпутатаў яна атрымала 140 месцаў. Але ў канцы 1960-х гг. яе пазіцыі аслаблі, і ў 1969 г. яна атрымала на аналагічных выбарах толькі 90 мес-цаў. Няўдачы СПЯ многія яе лідары тлумачылі тым, што яна праводзіла празмерна левую палітыку і супрацоўнічала з КПЯ.
    У знешняй палітыцы ў 1960-я гг. Японія ўсё больш ім-кнулася да ўмацавання сваіх пазіцый у Азіі. Яна нармаліза-вала ў 1965 г. адносіны з Паўднёвай Карэяй. У 1966 г. Япо-нія была ў ліку заснавальнікаў Арганізацыі Азіяцка-Ціха-акіянскага пакта, які меў на ўвазе развіццё перш за ўсё эка-намічнага супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна. У 1972 г. урад Танака пайшоў на нармалізацыю адносін з КНР, раз-лічваючы на пранікненне на велізарны кітайскі рынак. На шляху паспяховага развіцця адносін з СССР стаяла праблема «паўночных тэрыторый».
    У цэлым да пачатку 1970-х гг. Японія ператварылася ў адзін з трох буйнейшых цэнтраў сусветнага капіталізму. У 1970 г. на Японію прыходзілася 10,1 % сусветнай капіта-лістычнай прамысловай вытворчасці і яна заняла 2-е месца сярод капіталістычных краін па гэтым паказчыку. Сацыяль-на-палітычнае развіццё Японіі вызначалася высокай ступен-ню стабільнасці, якая грунтавалася на панаванні ЛДП у па-літычным жыцці краіны пры захаванні шматпартыйнасці і палітычнага плюралізму.
    Японія сярэдзіны 70-х гг. XX ст. — пачатку XXI ст.: но-вы этап эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця. Сусветны эканамічны крызіс 1973—1975 гг., хоць ад яго Японія пацярпела менш, чым іншыя капіталістычныя краі-