Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Вынікі выбараў далі ШК магчымасць сфарміраваць адна-партыйны цэнтральны ўрад і ўрады ўсіх штатаў. Прэм’ер-мі-
204
ністрам застаўся Д. Нэру. Ён лічыў, што ў аснове сацыяль-на-эканамічнай палітыкі ІНК павінны ляжаць меры, накіра-ваныя на ўдасканаленне сістэмы сацыяльнай справядлівасці шляхам паступовага пераходу да абагульнення і да сістэмы падаткаабкладання, заснаванай на прынцыпе пераразмерка-вання. Ужо ў першых праграмных дакументах у галіне эка-намічнай палітыкі (Дэкларацыя аб прамысловай палітыцы ІНК 1948 г., Рэзалюцыя аб эканамічнай палітыцы з’езда ІНК у 1950 г.), а таксама ў канстытуцыі 1950 г. падкрэслівалася рашаючая роля дзяржавы ў эканамічным будаўніцтве. Taxi падыход да вырашэння эканамічных праблем тлумачыўся індыйскай цывілізацыйнай традыцыяй, якая не спрыяе раз-віццю прадпрымальніцтва. Да таго ж, кангрэсісты лічылі, што толькі дзяржаўная эканоміка дазволіць Індыі хутка пе-раадолець эканамічную адсталасць. Першы 5-гадовы план прадугледжваў прыярытэтнае развіццё дзяржаўнага секта-ра ў прамысловасці і інфраструктуры, дзяржава брала пад свой кантроль фінансы. Такім чынам, будавалася змешаная шматукладная эканоміка, у якой галоўную ролю адыгрываў дзяржаўны сектар. Таксама ажыццяўлялася імклівая ін-дустрыялізацыя праз развіццё пераважна цяжкай прамы-словасці, абмяжоўвалася дзейнасць у краіне замежнага ка-піталу. У той жа час урад аказваў падтрымку дробнаму на-цыянальнаму бізнесу. На гэтых прынцыпах будавалася са-цыяльна-эканамічная палітыка, якая ўвайшла ў гісторыю як «курс Нэру».
Ідэалагічным абгрунтаваннем «курсу Нэру» стала пры-нятая на з’ездзе ІНК у Авадзі ў 1955 г. канцэпцыя «кангрэ-сісцкага сацыялізму». Яна з’яўлялася індыйскім варыянтам «дэмакратычнага сацыялізму». Тэорыя «кангрэсісцкага са-цыялізму» спалучала ідэі гандзізму, еўрапейскай сацыял-дэ-макратыі і савецкі вопыт аўтарытарнага сацыялізму. «Канг-рэсісцкі сацыялізм» меў на ўвазе развіццё краіны ва ўмовах парламенцкай дэмакратыі. У ходзе ажыццяўлення «курсу Нэру» найважнейшыя галіны эканомікі сканцэнтраваліся ў руках дзяржавы: чыгункі, авіялініі, ваенная вытворчасць, энергетыка, цяжкая прамысловасць. У 1961—1966 гг. 60 % капіталаўкладанняў былі накіраваны ў дзяржаўны сектар. Для дзейнасці замежных фірм ствараліся неспрыяльныя
205
ўмовы. 3-за гэтага з 1947 па 1954 г. згарнулі сваю дзейнасць у Індыі 98 замежных кампаній. Але, з другога боку, фар-сіраванае стварэнне цяжкай індустрыі патрабавала вялікіх капіталаў. Тых, што меліся ў індыйскіх прадпрымальнікаў і дзяржавы, не хапала. Савецкая дапамога толькі часткова вырашала праблему. Урад Нэру вымушаны быў пайсці на прыцягненне ў краіну заходніх фірм, але пры гэтым было ўстаноўлена, што замежнаму ўласніку не павінна належаць больш за 49 % акцый. Індыйскі ўрад ставіў замежных ін-вестараў у такія ўмовы, каб яны накіроўвалі свае капіталы ў цяжкую прамысловасць.
Урад Нэру аказваў падтрымку нацыянальнаму дробнаму і сярэдняму прадпрымальніцтву. Былі ўстаноўлены пратэк-цыянісцкія тарыфы, ільготнае падаткаабкладанне, створана сетка дзяржаўных і паўдзяржаўных інвестыцыйных інсты-тутаў, якія займаліся яго крэдытаваннем: Прамыслова-фі-нансавая карпарацыя, Нацыянальная карпарацыя прамы-словага развіцця. Дзяржаўныя органы ажыццяўлялі кант-роль над імпартна-экспартнымі аперацыямі, кантралявалі цэны, рэгламентавалі з’яўленне новых кампаній. У сель-скай гаспадарцы пачалося стварэнне кааператываў. Ажыц-цяўленне «курсу Нэру» прывяло да фарміравання ў Індыі эканомікі з жорсткай дзяржаўнай рэгламентацыяй і рэгуля-ваннем, вядучую ролю ў якой адыгрываў дзяржаўны сек-тар. Аб’ём прамысловай вытворчасці за 1948—1964 гг. вы-рас больш чым у два разы. Была створана цяжкая прамы-словасць, і ў сярэдзіне 1960-х гг. доля сродкаў вытворчасці ў ВУЙ перавысіла долю спажывецкіх тавараў. Але многія буй-ныя прадпрыемствы дзяржаўнага сектара вызначаліся ніз-кай эфектыўнасцю. Крайне адсталай заставалася сельская гаспадарка.
Цэнтральнай праблемай палітычнага жыцця Індыі, по-бач з развіццём дэмакратычнай сістэмы, з’яўлялася прабле-ма пераадолення рэлігійна-абшчынных супярэчнасцей і ўма-цавання нацыянальнага адзінства. Нэру адзначаў, што індус пазбаўлены цярпімасці і начынены забабонамі. На думку йэ-ру, ад таго, удасца ці не пераадолець гэтыя адмоўныя ры-сы ў свядомасці індусаў, у рашаючай ступені залежала маг-чымасць прагрэсіўнага развіцця Індыі. Нэру гаварыў, што стаўленне індусаў да нацыянальных меншасцей такое, што
206
тыя адчуваюць сябе ў Індыі грамадзянамі іншай краіны. Му-сульманскі светапогляд Нэру лічыў яшчэ горшым, але адзна-чаў, што ён не аказвае істотнага ўплыву на лёс Індыі. Уплыў рэлігійна-абшчынных элементаў сярод насельніцтва і на па-літычнае жыццё быў надзвычай вялікі.
Акрамя рэлігійна-абшчынных, у Індыі існавалі і вострыя этнічна-лінгвістычныя супярэчнасці. Згодна канстытуцыі 1950 г. Індыя ўключала 28 штатаў. Гэтае дзяленне адлю-строўвала адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел калані-яльных часоў. Ужо ў пачатку 1950-х гг. набірае сілу рух за стварэнне штатаў на этнічна-лінгвістычнай аснове. У такіх абставінах урад пайшоў на прыняцце закона аб новым адміні-страцыйным падзеле Індыі. Закон уступіў у сілу 1 кастрычні-ка 1956 г. У адпаведнасці з ім Індыя дзялілася на 14 штатаў і 6 тэрыторый, кіруемых цэнтральным урадам. Як пра-віла, штаты былі аднанацыянальныя. Аднак засталося не-калькі штатаў са шматнацыянальным насельніцтвам: Пен-джаб, Асам, Бамбей. Бамбей быў раздзелены ў 1960 г. на два нацыянальныя штаты. У Пенджабе нацыянальнае пытанне было непарыўна звязана з рэлігійным: тут два народы — хін-дустанцы і пенджабцы, дзве рэлігійныя абшчыны — індусы і сікхі. Пенджабцы разгарнулі барацьбу за стварэнне сама-стойнага нацыянальнага штата. У 1964 г. з Пенджаба быў вылучаны штат Харыяна, дзе пераважала хіндзімоўнае на-сельніцтва.
Другім аспектам барацьбы па нацыянальным пытанні бы-ла праблема нацыянальнай мовы. Яшчэ ў 1949 г. канстыту-цыйная асамблея пастанавіла, што дзяржаўнай мовай Індыі будзе хіндзі, але да 1965 г. другой дзяржаўнай мовай заста-валася англійская. Паўночная Індыя, дзе пераважаюць хін-дзімоўныя раёны, падтрымала ператварэнне хіндзі ў адзіную дзяржаўную мову. На поўдні шырокія пласты грамадства выказаліся супраць надання хіндзі статуса адзінай дзяржаў-най мовы. Тут мова хіндзі была слаба распаўсюджана. Жы-хары поўдня былі занепакоены, што свабодна валодаўшыя хіндзі жыхары поўначы атрымаюць перавагу пры заняцці адміністрацыйных пасад, што наступленне хіндзі нанясе ўдар па іншых мовах, па нацыянальных культурах. У 1965 г. вы-ступленні супраць хіндзі на поўдні перараслі ў масавыя бес-парадкі. Пытанне аб дзяржаўнай мове было адкладзена.
207
Нягледзячы на ўсю складанасць рэлігійна-абшчынных і нацыянальных праблем, развіццё Індыі працягвалася ва ўмовах парламенцкай дэмакратыі. Вясной 1957 г. прайшлі другія ўсеагульныя выбары. Яны пацвердзілі пануючае ста-новішча ІНК у палітычным жыцці краіны. Ён зноў атры-маў абсалютную большасць месцаў як у Цэнтральным пар-ламенце, так і ў парламентах амаль усіх штатаў. Выбары прадэманстравалі аслабленне пазіцый рэлігійна-нацыяна-лістычных партый, такіх, як Джан сангх (Народны саюз). У той жа час прыметна ўмацавала свае пазіцыі Камуністыч-ная партыя Індыі (КПІ). Да гэтага моманту яна ўжо адмо-вілася ад актыўнай барацьбы з урадам Нэру як з «марыя-неткай імперыялізму». У выніку выбараў 1957 г. камуні-сты сфарміравалі ўрад штата Керала. Рэформы, якія пра-водзілі ўлады штата, сустрэлі моцнае супраціўленне з бо-ку апазіцыйных партый і абшчынна-рэлігійных лідараў, пачаліся масавыя выступленні пратэсту. У выніку ў штаце было ўведзена прэзідэнцкае праўленне, а мясцовы ўрад рас-пушчаны.
Палітычная барацьба ў Індыйскім нацыянальным Канг-рэсе. Вострая барацьба ішла ўнутры ІНК. Палітыка Нэру больш адлюстроўвала пазіцыі левага крыла Кангрэса. Част-ка правых лідараў выйшла з ІНК і ў 1959 г. стварыла пар-тыю Сватантра (Незалежная). Новая партыя ў першую чаргу крытыкавала курс Нэру на стварэнне дзяржаўнай эканомікі і ўкараненне калектывісцкіх форм у сельскай гаспадарцы. Выбары 1962 г. прадэманстравалі тэндэнцыю да некатора-га зніжэння ўплыву ІНК. Ён страціў 6 млн галасоў. 3 ад-наго боку, адносная няўдача ІНК на выбарах 1962 г. яшчэ больш абвастрыла супярэчнасць унутры яго. Супраць палі-тыкі Нэру значна актывізавалася правае крыло на чале з М. Дэсаі. 3 другога боку, левыя кангрэсісты дамагаліся больш актыўнага руху па шляху дэмакратычнага сацыя-лізму. Ва ўмовах вострых рознагалоссяў унутры ІНК і на-растання эканамічных цяжкасцей у краіне 27 мая 1964 г. памёр Нэру. «Курс Нэру» не прывёў да пераадолення са-цыяльна-эканамічнай адсталасці Індыі і не вырашыў многія палітычныя праблемы.
У сярэдзіне 1960-х гг. Індыя сутыкнулася з нарастаннем эканамічных цяжкасцей. Прамысловы пераварот так і не 208
быў поўнасцю завершаны. У краіне востра не хапала інве-стыцыйных капіталаў, крайне вузкім заставаўся ўнутраны рынак. Толькі першыя крокі рабіў капіталізм у сельскай гас-падарцы. Узмацніўся разрыў паміж мадэрнізаваным, аднос-на невялікім сектарам эканомікі, і традыцыйным, які заха-ваў пануючае становішча ў эканоміцы. Вялікія дзяржаўныя выдаткі на розныя сацыяльна-эканамічныя праграмы і ад-міністрацыйны апарат параджалі вялікую інфляцыю. Сіту-ацыя ўскладнялася тым, што ў 1965 г. успыхнула чарговая інда-пакістанская вайна з-за Кашміра. Пасля смерці Нэру рознагалоссі ў ІНК зайшлі настолькі далёка, што на паса-ду прэм’ер-міністра партыя ўпершыню вылучыла двух кан-дыдатаў: левае крыло і цэнтр — I. Гандзі, правыя — М. Дэ-саі. Пераможцай выйшла I. Гандзі. Да ўсеагульных выбараў 1967 г. Кангрэс падышоў з ахапіўшымі яго ўнутранымі су-пярэчнасцямі. У шэрагу мясцовых арганізацый адбыўся рас-кол. Вынікам гэтага становішча, а таксама правалаў у эка-намічнай галіне стала прыметнае аслабленне пазіцый ІНК у палітычным жыцці Індыі, што прадэманстравалі выбары 1967 г. Цяпер ІНК атрымаў толькі 54 % месцаў у Цэнтраль-ным парламенце супраць ранейшых 73 % і страціў станові-шча кіруючай партыі ў 9 штатах з 17.
I. Гандзі палічыла, што аднавіць прэстыж партыі можна праз радыкалізацыю рэформ у рэчышчы канцэпцыі «канг-рэсісцкага сацыялізму», а эканамічныя цяжкасці пераадо-лець праз далейшае павышэнне ролі дзяржавы ў эканомі-цы. Гандзі абнародавала «праграму 10 пунктаў», якая прад-угледжвала далейшае ўмацаванне дзяржаўнага сектара, на-цыяналізацыю сістэмы страхавання, усталяванне кантролю над банкамі, над гандлем, важнейшымі прадуктамі харча-вання, увядзенне манаполіі знешняга гандлю. Рэалізацыя гэтай праграмы пачалася з 1969 г. Гандзі правяла нацыяна-лізацыю 14 самых буйных банкаў. Пасля гэтага падаў у ад-стаўку міністр фінансаў, лідар правага крыла ШК М. Дэсаі. Адбыўся раскол ІНК. Правае крыло ўтварыла Арганізацыю кангрэса. 3 1 чэрвеня 1970 г. уступіў у сілу закон, які ста-віў пад кантроль урадавай камісіі ўнутраны гандаль. Дзяр-жава ўзяла ў свае рукі імпарт найбольш важных тавараў. Доля дзяржаўных інвестыцый у іх агульным аб’ёме ўзрасла да 60 %. У сацыяльнай сферы ўрад пайшоў на павышэнне