• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    194
    ны, паказаў, што слабым месцам прамысловасці Японіі з’яў-ляецца яе вялікая залежнасць ад пастаўкі прыродных рэ-сурсаў з-за мяжы. Пакуль цэны на сыравіну былі нізкімі, японская эканоміка развівалася паспяхова. Цяпер дарагая сыравіна магла стаць вялікім тормазам на шляху далейша-га росту эканомікі Японіі. Ужо ў першай палове 1970-х гг. стала відавочна, што такі фактар, як танная рабочая сіла, больш не можа спрыяць развіццю японскага экспарту. Пе-рыядычна ўспыхвалі гандлёвыя войны з ЗША і ЕЭС. Каб за-хаваць высокія тэмпы эканамічнага росту, Японія пайшла на структурную перабудову эканомікі. Стаўка была зроблена на развіццё навукаёмістых і высокатэхналагічных галін, на без-адходную вытворчасць, якія не патрабавалі вялікіх затрат сыравіны, энергіі, рабочай сілы. Асаблівая ўвага надавала-ся навукова-вытворчым даследаванням, куды ўкладаліся вя-лікія сродкі. Значна ўзрасла роля сферы паслуг. Перабудо-ва прамысловасці аблягчалася тым, што ў Японіі існавала вялікая колькасць дробных і сярэдніх фірм, здольных лёг-ка пераключыцца з выпуску аднаго тавару на другі. Буй-ныя фінансава-прамысловыя групы маюць шматгаліновую структуру, а гэта забяспечвае свабоду манеўра пры струк-турнай перабудове, пры пераходзе з вытворчасці аднаго ві-ду тавараў на другі. Эканамічны крызіс 1980—1982 гг. даў новы штуршок рэфармаванню японскай эканомікі. Да кан-ца 1980-х гг. структурная перабудова японскай эканомікі завяршылася.
    Паступальнае развіццё японскай эканомікі было пры-пынена ў 1992 г., калі ўвесь капіталістычны свет перажыў цыклічны спад у эканоміцы. У 1991—1993 гг. узровень пра-мысловай вытворчасці знізіўся на 10,5%. Некаторае ажыў-ленне японскай эканомікі абазначылася ў 1994 г., аднак яно аказалася нязначным. Перадкрызісны ўзровень вытворчасці не ўдалося аднавіць да канца 1997 г. У гэты час разразіў-ся ўсходнеазіяцкі фінансавы крызіс, які адмоўна паўплываў на эканоміку Японіі. Цяжкасці ў развіцці эканомікі далі падставы многім эканамістам гаварыць, што Японіі не ўда-лося дасягнуць устойлівага эканамічнага росту з упорам на ўнутраны попыт. Яны бачылі прычыны эканамічных пра-блем Японіі ў 90-я гг. XX ст. у шырокай дзяржаўнай рэг-ламентацыі. Японская эканоміка працягвала развівацца на
    195
    неакейнсіянскіх прынцыпах. Нягледзячы на яўныя пра-блемы ў эканамічным развіцці Японіі ў 1980—1990-я гг., яна, безумоўна, заставалася адным з буйнейшых эканаміч-ных і фінансавых цэнтраў свету. У сярэдзіне 1990-х гг. ва-лютныя рэзервы японскіх банкаў склалі каля 130 млрд до-лараў. У 1995 г. доля японскіх крэдытаў у свеце раўняла-ся 53 %. Японія выдзяляла на навуковыя распрацоўкі каля 3,5 % ВУП, над імі працавала каля 350 тыс. вучоных і ін-жынераў. Японская эканоміка ў вялікай ступені стала пра-цаваць па безадходным цыкле. Рашаючую ролю ў развіцці навейшых тэхналогій адыгрываюць дробныя і сярэднія прад-прыемствы.
    У канцы 1980-х — 1990-я гг. адбыліся змены ў знешне-эканамічнай дзейнасці Японіі. ЗША паступова страцілі ро-лю яе галоўнага эканамічнага партнёра. У 90-я гг. XX ст. японскі экспарт у Азію перавысіў экспарт у ЗША. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ў імпарце (у 1993 г. складалі: Азія — 60 млрд дол., ЗША — 50 млрд дол., EC — 24 млрд дол., Кітай — 37,8 млрд дол. у японскім імпарце). Японія, як і раней, пераўзыходзіла іншыя развітыя краіны па інтэнсіў-насці працы. На большасці прадпрыемстваў існаваў шасці-дзённы рабочы тыдзень. Сярэдняя працягласць водпуску — 6—7 дзён. Некаторыя змены зведала ў 1980—1990-я гг. са-цыяльная сфера. Японскія фірмы ўжо адыходзяць ад прын-цыпу пажыццёвага найму рабочай сілы, ад прынцыпу апла-ты па старшынству, калі галоўным крытэрыем пры вызна-чэнні заработнай платы быў стаж работы, а не колькасць і якасць працы. У сувязі з новымі ўмовамі найму рабочай сілы некалькі актывізаваўся прафсаюзны рух. У 1987 г. узнікла Агульнаяпонская федэрацыя рабочых прыватных кампаній.
    Палітычная сістэма Японіі ў 70—90-я гг. XX ст. Мана-полія ЛДП на ўладу на працягу некалькіх десяцігоддзяў па-ступова вяла да росту карумпіраванабці і закасцянеласці сярод правячай эліты. Пачынаючы з 1970-х гг. Японія пе-ражыла цэлую серыю скандалаў, якія былі звязаны з ка-рупцыяй у радах правячай партыі. Аднак, нягледзячы на гэ-та, ЛДП змагла да пачатку 1990-х гг. утрымаць уладу. Эка-намічны крызіс 1974—1975 гг. прывёў да некаторага аслаб-лення яе пазіцый. Гэта, у прыватнасці, прадэманстравалі вы-
    196
    бары 1974 г. у палату саветнікаў, у выніку якіх ЛДП стра-ціла 8 месцаў. У такім становішчы прэм’ер-міністр Такэа Мі-кі, які прыйшоў да ўлады ў 1974 г., выказаўся за дыялог з апазіцыяй. ПДС і СПЯ аб’явілі аб гатоўнасці супрацоўнічаць з уладай, пакуль яна прытрымліваецца палітыкі дыялогу з апазіцыяй. Аднак ЛДП перапыніла супрацоўніцтва з апазі-цыяй восенню 1975 г., калі эканамічны крызіс быў прак-тычна пераадолены. Кіраўніцтва партыі разлічвала, што ва ўмовах эканамічнай стабілізацыі яна зможа аднаасобна за-ставацца ва ўладзе. Але на выбарах у студзені 1978 г. ЛДП страціла абсалютную большасць у палаце дэпутатаў. У лі-пені 1978 г. аналагічная сітуацыя склалася пасля выбараў у палату саветнікаў. У такой сітуацыі ЛДП зноў заявіла аб гатоўнасці да супрацоўніцтва з партыямі цэнтрысцкай апа-зіцыі, што праявілася ў час мясцовых выбараў 1979 г. Але ў пачатку 1980-х гг. ЛДП атрымала буйную перамогу на вы-барах у абедзве палаты парламента ў жніўні 1980 г. і ўжо не адчувала патрэбы ў супрацоўніцтве з апазіцыяй. Па-сля гэтага ПДС, ПЧП, СПЯ заключаюць пагадненне аб на-меры адабраць уладу ў ЛДП і ўтварыць кааліцыйны ўрад. Новы моцны ўдар па прэстыжы правячай партыі нанёс эка-намічны крызіс, які пачаўся ў 1981 г. У выніку датэрміно-вых парламенцкіх выбараў у студзені 1983 г. ЛДП страці-ла абсалютную большасць у палаце дэпутатаў. Упершыню пасля 1955 г. быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад (1 мі-ністэрскі партфель атрымаў прадстаўнік партыі Лібераль-ны клуб).
    Другая палова 1980-х гг. азнаменавалася пачаткам істот-ных перамен у партыйна-палітычнай сістэме Японіі. У 1986 г. СПЯ прыняла дэкларацыю, якая аб’явіла курс на абнаў-ленне партыі. 3 праграмных дакументаў СПЯ знікаюць уся-лякія напаміны аб сацыялістычнай рэвалюцыі. Эвалюцыя партыі ў бок еўрапейскай сацыял-дэмакратыі была пацвер-джана і яе перайменаваннем у 1991 г. у Сацыял-дэмакра-тычную партыю Японіі (СДП). Прыкладна ў гэты ж час з крызісам сутыкнулася ЛДП. Палітычнае жыццё Японіі ўзрушыла новая серыя скандалаў, звязаных з карупцыяй буйных палітыкаў з правячай партыі. Летам 1993 г. ЛДП па-цярпела адноснае паражэнне на выбарах у палату дэпутатаў і страціла абсалютную большасць у ёй. Акрамя таго, у ЛДП
    197
    адбыўся чарговы раскол. 3 яе выйшла група Хаты — Адза-вы. У выніку гэтых падзей ЛДП упершыню з 1955 г. стра-ціла ўладу. У жніўні 1993 г. быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі 7 апазіцыйных ра-ней партый. Прэм’ер-міністрам стаў Хасакава, якога ў ка-стрычніку 1994 г. змяніў Хата. У гэты час рэзка памяняла свой палітычны курс СДП. Яна доўгі час выступала ў ролі галоўнага апанента ЛДП, а летам 1994 г. пайшла на зблі-жэнне з ёю, і ў кастрычніку 1994 г. быў сфарміраваны ка-бінет з прадстаўнікоў ЛДП і СДП. Да збліжэння з ЛДП са-цыял-дэмакратаў штурхала страта папулярнасці ў масах. На выбарах 1993 г. яны атрымалі толькі 70 месцаў у палаце дэ-путатаў замест ранейшых 134. СДП уступіла ў паласу кры-зісу і страціла ролю другой партыі краіны. Асноўнай сілай апазіцыі цяпер становіцца створаная ў канцы 1994 г. Пар-тыя новых рубяжоў (ПНР). У яе ўвайшлі Партыя чыстай палітыкі, Партыя дэмакратычнага сацыялізму і шэраг гру-повак, якія адкалоліся ад ЛДП. Лідарам новай партыі стаў Тасікі Кайфу. Яна адразу мела ў ніжняй палаце парламента 178 месцаў з 511. Асноўнымі ідэямі яе праграмы былі ба-рацьба з карупцыяй, павышэнне ролі простага чалавека ў кіраванні краінай, актывізацыя Японіі на міжнароднай арэ-не. Упершыню была створана ліберальная партыя, здольная, здавалася, канкурыраваць з ЛДП. СДП ва ўмовах кааліцыі з ЛДП працягвала страчваць свой уплыў. У яе засталося толь-кі 15 месцаў у палаце дэпутатаў. 1 лютага 1998 г. кааліцыя ЛДП — СДП распалася.
    25 снежня 1994 г. у Японіі быў прыняты новы выбарчы закон. Ён увёў выбарчую сістэму, якая дае перавагу буйным партыям. У ліпені 1995 г. адбыліся выбары ў палату савет-нікаў. Здавалася, апазіцыя ўмацоўвае свае пазіцыі. ПНР па-вялічыла сваё прадстаўніцтва ў гэтай палаце. Але выбары ў ключавую палату дэпутатаў у кастрычніку 1996 г. прынеслі перамогу ЛДП. Рэйтынг ПНР стаў імкліва падаць. У ёй у верасні 1996 г. адбыўся раскол. Партыю пакінулі адзін з за-снавальнікаў Цутому Хата і каля 40 дэпутатаў парламента. Затым ПНР пакінула група Марыхіра Хасакавы. Новы лідар ПНР Іціра Адзава ўнёс змены ў яе палітыку і імкнуўся да супрацоўніцтва з ЛДП. Далёка не ўсе ў партыі былі з гэтым згодныя. Вострая ўнутрыпартыйная барацьба і падзенне рэй-
    198
    тынгу ПНР прывялі да таго, што Адзава 27 снежня 1997 г. заявіў аб яе роспуску. ПНР распалася на 6 груповак, буйней-шай з якіх была Ліберальная партыя пад кіраўніцтвам Ад-завы. Яна прапаведуе «новы кансерватызм», прынцып «ма-лога ўрада». Частка дзеячаў распаўшайся партыі ў 1998 г. аднавілі Комэйто.
    Значнай палітычнай сілай у Японіі з’яўлялася ўзнікшая ў 1996 г. Дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Наота Ка-на. Яму ўдалося наладзіць супрацоўніцтва з групай невялі-кіх партый і стварыць апазіцыйную кааліцыю з 97 дэпута-таў у ніжняй палаце парламента. Кааліцыя прапаведавала праграму змяншэння дзяржаўнага рэгулявання эканомікі пры захаванні шырокіх сацыяльных гарантый. У красавіку 1998 г. партыі, якія ўваходзілі ў кааліцыю, арганізаваліся ў новую Дэмакратычную партыю (ДПЯ) на чале з Кана. Вы-бары ў палату саветнікаў 12 ліпеня 1998 г. прынеслі поспех ДПЯ (+ 7 месцаў, усяго — 47). ЛДП страціла 15 месцаў (за-сталося 103). Пасля гэтай няўдачы лідар ЛДП Рутара Ха-сімота падаў у адстаўку. Новым прэм’ер-міністрам стаў Кэй-дза Абуці. Яго ўрад сутыкнуўся з даволі моцнай апазіцыяй у парламенце на чале з ДПЯ. Таму восенню 1998 г. ЛДП пай-шла на кааліцыю з Ліберальнай партыяй Адзавы, якая атры-мала адно месца ў кабінеце Абуці.
    Перад кааліцыяй стаяла задача вывесці Японію з фінан-савага крызісу. Гэта аказалася складанай задачай. У краі-не нарастала незадавальненне правячымі вярхамі. У выніку да кіраўніцтва ЛДП прыйшло новае пакаленне палітыкаў на чале з Дзюн’іціра Куідзумі. Вясной 2001 г. ён стаў лідарам правячай ЛДП і прэм’ер-міністрам краіны. Але і ўрад Ку-ідзумі змог толькі ў 2004 г. дабіцца значнага эканамічнага росту. У гэтым жа годзе адбыліся парламенцкія выбары, на якіх правячая кааліцыя на чале з Ліберальна-дэмакратыч-най партыяй заваявала 275 месцаў з 480 у палаце дэпута-таў. Умацавала свае пазіцыі асноўная апазіцыйная Дэмак-ратычная партыя, якая атрымала 177 дэпутацкіх мандатаў замест ранейшых 137 у ніжняй палаце парламента. Яшчэ ў кастрычніку 2003 г. да Дэмакратычнай партыі далучылася Ліберальная партыя Адзавы. Дэмакратычная партыя Япо-ніі (ДПЯ) стала асноўнай апазіцыйнай сілай у дачыненні да