• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    214
    жаўнага сектара рабілі немагчымым захаванне яго манапо-ліі ў ключавых галінах у адпаведнасці з урадавай рэзалю-цыяй 1956 г.
    Таму пачынаецца перабудова эканомікі на аснове лібе-ралізацыі. Важным крокам на гэтым шляху стаў бюджэт Цэнтральнага ўрада на 1985—1986 фінансавы год. Ён праду-гледжваў аслабленне антыманапольнага заканадаўства, пра-дастаўленне шэрага льгот па падатках буйным кампаніям. Пачалася адмена сістэмы ліцэнзавання. Быў таксама аслаб-лены кантроль над экспартна-імпартнымі аперацыямі. Знач-на знізіліся мытныя зборы на імпарт. Урад адмяняе шмат якія абмежаванні на дзейнасць транснацыянальных карпа-рацый (ТНК) у Індыі. Зніжаецца ўзровень падаткаабкладан-ня для маёмасных слаёў грамадства, каб зацікавіць іх у па-шырэнні прадпрымальніцкай дзейнасці. Эканамічная стра-тэгія ўрада Р. Гандзі была накіравана на абмежаванне рэ-гулюючых функцый дзяржавы, адкрыццё большай свабоды для рыначных адносін, для прадпрымальніцтва. Вынікі та-кой палітыкі аказаліся супярэчлівымі. Яна прывяла да па-скарэння эканамічнага росту. Але ён адбываўся за кошт ад-носна вузкага кола галін, якія працавалі на задавальненне попыту маёмасных слаёў у высакаякасных таварах працяг-лага карыстання. Гэтыя галіны былі цесна звязаны з замеж-ным капіталам. Дзяржаўная падтрымка забяспечыла хуткі рост яшчэ некаторых навукаёмістых галін: касмічнай, ваен-най. Большасць традыцыйных галін перажывала стагнацыю. У цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспадарка. Найбольш вострай сацыяльнай праблемай Індыі заставала-ся беднасць большасці яе насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці. У выніку індыйская прамысловасць мела край-не вузкі ўнутраны рынак для развіцця. Індыя пры Р. Гандзі ажыццявіла пераарыентацыю ў сваёй знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці ў цэлым. Стала відавочна, што цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з СССР не можа адкрыць Індыі доступ да перадавых тэхналогій. Таму прыярытэт па-чынае надавацца развіццю эканамічных сувязей з Заходняй Еўропай, ЗША, Японіяй.
    У палітычнай сферы адбываецца далейшая эвалюцыя сі-стэмы, заснаванай на дамінаванні ІНК, да сістэмы, у рамках якой дзейнічае некалькі цэнтраў сілы. Р. Гандзі 31 кастрыч-
    215
    ніка 1984 г. заняў пасаду прэм’ер-міністра і адразу пайшоў на правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. ІНК(І) на гэтых выбарах супрацьстаялі два асноўныя праціўні-кі: Джаната парты і Бхаратыя джаната парты. Выбары 24—27 снежня 1984 г. прынеслі трыумфальную перамогу ІНК(І) (401 месца з 542). Даследчыкі тлумачаць вялікі пос-пех ІНК(І) на выбарах 1984 г. двума галоўнымі фактарамі: гібель I. Гандзі падштурхнула многіх індыйцаў галасаваць за ІНК(І); распыленасць апазіцыі. Асаблівасць палітычнай сіту-ацыі ў Індыі ў сярэдзіне 1980-х гг. заключалася ў тым, што ІНК(І), атрымаўшы ўпэўненую перамогу на агульнанацыя-нальных выбарах, меў намнога больш сціплыя поспехі на мясцовых выбарах, дзе канкурэнцыю яму склалі мясцовыя партыі.
    Урад Р. Гандзі, як і яго папярэднікі, вымушаны быў вы-рашаць шмат праблем у сферы рэлігійна-абшчынных і на-цыянальных адносін. Р. Гандзі спрабуе адмовіцца ад сіла-вых падыходаў пры вырашэнні гэтых праблем. Пачынаюцца перамовы з сепаратыстамі Пенджаба, Асама. Каб прадэман-страваць сваё імкненне да ўрэгулявання пенджабскай пра-блемы, Гандзі абвясціў павелічэнне дапамогі штату, правя-дзенне шэрага мерапрыемстваў, накіраваных на пераадолен-не яго аднабаковага аграрнага развіцця. Былі вызвалены з турмы лідары сікхскай партыі Акалі дал. 24 ліпеня 1985 г. урад і Акалі дал падпісалі «мемарандум аб урэгуляванні сітуацыі ў Пенджабе». Дакумент прадугледжваў абарону правоў і інтарэсаў сікхаў, садзейнічанне развіццю мовы пен-джабі; прызначаліся выбары, каб аднавіць мясцовае сама-кіраванне ў Пенджабе. Выбары 25 верасня 1985 г. прынеслі ўпэўненую перамогу Акалі дал. Аднак экстрэмісцкае крыло сікхскіх сепаратыстаў працягвала тэрарыстычную дзейнасць. Гандзі паспрабаваў знайсці мірнае ўрэгуляванне і асамскай праблемы. Пасля перамоў з мясцовымі лідарамі тут таксама адбыліся выбары і было адноўлена мясцовае самакіраванне, абмежаваны правы мігрантаў. Аднак і ў гэтым штаце цал-кам спыніць насілле не ўдалося. К канцу 1980-х гг. этна-рэлігійны канфлікт у Індыі зноў абвастрыўся. 3 1987 г. па-горшылася сітуацыя на поўдні краіны. У гэты час індыйскія войскі ўмяшаліся ў этнічны канфлікт у Шры-Ланцы, падаў-
    216
    ляючы там сепаратысцкі рух тамілаў. Гэты крок урада вы-клікаў пратэсты тамільскага насельніцтва Паўднёвай Індыі. У 1988 г. індыйская армія і паліцыя зноў перайшлі да шыро-камаштабнай ваеннай аперацыі ў Пенджабе. Так што спра-віцца з этнарэлігійнай праблемай у Індыі не ўдалося і ўра-ду Р. Гандзі.
    У гады прэм’ерства Р. Гандзі ІНК(І) паступова страчвае свае пазіцыі на месцах. Калі ў 1984 г. Гандзі стаў прэм’ер-міністрам, апазіцыя мела свае ўрады толькі ў 4 штатах, то ў 1988 г. — ужо ў 11. Гэта было сведчаннем падзення па-пулярнасці ўрада і асабіста прэм’ер-міністра. Яго абвінавач-валі ў тым, што ён імкнецца вырашыць усе праблемы сам, недаступны для калег па партыі і ўрада. У 1987 г. з ІНК(І) выйшаў адзін з найбольш аўтарытэтных дзеячаў партыі В. П. Сінгх. У гэты час, калі папулярнасць урада і кіруючай партыі ў краіне падае, ідзе перагрупоўка апазіцыйных сіл, у выніку чаго ствараецца рэальная палітычная альтэрнаты-ва ІНК(І). 11 кастрычніка 1988 г. адбылася ўстаноўчая кан-ферэнцыя, на якой была ўтворана новая партыя — Джаната дал (Народная партыя). Новая партыя заявіла аб намеры пе-ранесці цэнтр эканамічнай палітыкі з горада ў вёску, зма-гацца з карупцыяй, забяспечыць правядзенне справядлівых выбараў. Партыя заяўляла, што прадаставіць больш правоў жанчынам, нацыянальным меншасцям. Джаната дал паабя-цала вывесці індыйскія войскі са Шры-Ланкі. Але прадума-ная рэальная сацыяльна-эканамічная праграма ў партыі, па сутнасці, адсутнічала.
    Палітычная сітуацыя ў краіне ў канцы 1980-х гг. У сту-дзені 1989 г. у трох штатах Індыі адбыліся мясцовыя вы-бары. Яны давалі магчымасць і апазіцыі, і ІНК(І) праверыць настроі выбаршчыкаў перад набліжэннем усеагульных вы-бараў. ІНК(І) выйграў выбары ў малазначных штатах Мі-зарам і Магаленд, але пацярпеў цяжкае паражэнне ў вель-мі важным штаце Тамілнад, прычым паражэнне было аса-бліва ўражлівым у сувязі з тым, што тут перадвыбарную барацьбу ўзначаліў сам Р. Гандзі. Вынікі выбараў у Та-мілнадзе назвалі вердыктам супраць прэм’ер-міністра і па-чалі прадказваць паражэнне ІНК(І) і на ўсеагульных выба-рах. Сінгх у гэты час актыўна прапагандуе ідэю, што толькі
    217
    стварэнне апазіцыяй адзінага фронту, з уключэннем і левых партый, дазволіць ёй атрымаць перамогу над ШК(І) на ўсе-агульных выбарах. Задача дасягнення адзінства апазіцыі бы-ла выканана. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1989 г. у абсалютнай большасці выбарчых акруг апазіцыя дамові-лася аб вылучэнні адзінага кандыдата. У выніку выбараў з 525 мандатаў у ніжняй палаце ШК заваяваў 193, Джаната дал — 141, Бхаратыя джаната парты — 88, КПІ(м) — 32, КПІ — 12. Такім чынам, апазіцыя па сумарнай колькасці га-ласоў пераўзышла ІНК(І), і Сінгх сфарміраваў урад шырокай кааліцыі ад рэлігійна-абшчыннай Бхаратыя джаната парты да кампартый.
    Шмат якія даследчыкі і палітыкі гавораць аб тым, што за час праўлення ІНК(І) у Індыі назбіраліся вялікія пра-блемы, якія прывялі краіну ў канцы 80-х гг. XX ст. да глы-бокага структурнага крызісу. Гэты крызіс індыйскага гра-мадства быў выкліканы наступнымі фактарамі: секулярысц-кія асновы індыйскага грамадства былі падарваны самым сур’ёзным чынам, і ўсё большае разбуральнае ўздзеянне на яго аказваў рэлігійны фундаменталізм; беднякі, ніжэйшыя касты, нацыянальныя меншасці адчувалі сябе адарванымі ад палітычнай улады; з-за карупцыі сумненню пачала падвяр-гацца легітымнасць урада. Тым не менш удалося захаваць дэмакратычную палітычную сістэму, хаця ў 1970-я гг. яна перажыла моцны ўдар. Стабільнасць партый і ўсёй партый-на-палітычнай структуры ў 1980-я гг. узрасла.
    Разнароднасць кааліцыі, якая перамагла на выбарах 1989 г., непазбежна павінна была параджаць супярэчнасці ў яе шэрагах. Ужо пры фарміраванні ўрада яны праявіліся, і Сінгху прыйшлося пераадольваць супраціўленне некаль-кіх канкурэнтаў, каб заняць пасаду прэм’ер-міністра. Міні-страмі сталі толькі прадстаўнікі партыі Джаната дал. Але аб падтрымцы ўрада заявілі Бхаратыя джаната парты і кам-партыі. Урад Сінгха пры вырашэнні нацыянальных праблем узяў курс на дэцэнтралізацыю, на прадастаўленне большай аўтаноміі асобным штатам. Але пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць захавання моцнай цэнтральнай улады. У эка-номіцы Сінгх заявіў аб намеры больш сродкаў накіроўваць на развіццё сельскай гаспадаркі, падкрэсліваючы пры гэ-тым, што Індыі патрэбна і моцная прамысловасць. Аднак
    218
    абвешчаныя намеры ўрада ў асноўным так і засталіся на-мерамі. Унутры кааліцыі пачалася вострая барацьба. 3-за яе ўжо ў лістападзе 1990 г. урад Сінгха пайшоў у адстаўку. Быў сфарміраваны ўрад на чале з сацыялістам Ч. Шэкхарам. Гэ-та быў пераходны ўрад, які трымаўся дзякуючы падтрымцы ІНК(І). Вясною 1991 г. ІНК(І) палічыў, што момант спры-яльны для датэрміновых парламенцкіх выбараў. У час пе-радвыбарнай кампаніі 21 мая 1991 г. тамільскія тэрарысты забілі Р. Гандзі. Яны не даравалі яму ўвядзенне індыйскіх войск на тэрыторыю Шры-Ланкі. ІНК(І) атрымаў перамо-гу на выбарах. Новым прэм’ер-міністрам стаў П. В. Нара-сімха Рао.
    Урад П. В. Нарасімха Рао і эканамічныя рэформы. У 1990-я гг. цэнтральнай праблемай у жыцці Індыі па-ра-нейшаму застаецца пераадоленне рэлігійна-абшчыннай ва-рожасці. Асаблівую актыўнасць пачынаюць праяўляць ін-дускія фундаменталісты. На пазіцыі індускага рэлігійнага фундаменталізму цалкам перайшла Бхаратыя джаната пар-ты. Разгарнулася вострая барацьба вакол пытання аб будаў-ніцтве індускага храма на месцы мусульманскай мячэці ў го-радзе Айёдхі. У 1992 г. фанатыкі-індусы разбурылі мячэць. Наступствам гэтага сталі індуска-мусульманскія сутыкненні ў розных раёнах краіны. У іх загінула каля 3 тыс. чалавек. Эканамічная палітыка Рао была накіравана на далейшую лі-бералізацыю эканамічных адносін. У ліпені 1991 г. быў пры-няты пакет дакументаў, якія рэгулявалі ход эканамічных рэ-форм. Роля дзяржавы ў эканоміцы змяншаецца. У 1981 г. доля прыватнага сектара ў ВУП была 41 %, у 1990 — 53 %, а ў 1996 г. — ужо 75%. У 1996 г. пачалася прыватызацыя 40 дзяржаўных кампаній. Узрасла самастойнасць дзяржаў-ных прадпрыемстваў. Індыя ўсё піырэй адкрывае эканоміку для замежнага капіталу. Для яго, як і для нацыянальнага прыватнага капіталу, быў адкрыты доступ у многія закры-тыя раней галіны. Значна скараціўся пералік тавараў, экс-парт і імпарт якіх ліцэнзаваўся. Пры гэтым захавалася пла-наванне. У 1998—2002 гг. выконвалася 9-я пяцігодка. У пер-шай палове 90-х гг. XX ст. Індыя дабілася нядрэнных эка-намічных паказчыкаў. Многія эканамісты пачалі гаварыць аб індыйскім эканамічным цудзе і адносіць Індыю да новых індустрыяльных дзяржаў.