Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
209
заработнай платы, пачалося ажыццяўленне праграмы па па-велічэнні занятасці ў сельскай мясцовасці, былі зніжаны па-даткі на дробныя зямельныя ўчасткі.
Гандзі разлічвала, што пасля праведзеных рэформ аўта-рытэт ІНК узрос, і пайшла на правядзенне ў 1971 г. датэрмі-новых усеагульных выбараў. ІНК атрымаў 350 месцаў з 525 у Цэнтральным парламенце. Урад Гандзі, які ўмацаваў свае пазіцыі, працягвае рэформы «праграмы 10 пунктаў». Быў усталяваны дзяржаўны кантроль над вугальнай і тэкстыль-най прамысловасцю, над страхавымі кампаніямі. Паглыбіла-ся аграрная рэформа. Аднак палітыка на адзяржаўленне эка-намічнага жыцця, якая праводзілася ўрадам Гандзі, прывя-ла да пагаршэння становішча ў эканоміцы. У 1972—1974 гг. Індыя перажывае спад вытворчасці, рост інфляцыі. Адмоў-ны ўплыў на эканамічнае становішча Індыі аказала вайна з Пакістанам у снежні 1971 г. 3 дапамогай індыйскіх войск Усходні Пакістан заваяваў незалежнасць, і тут утварылася Рэспубліка Бангладэш. Але вайна прынесла Індыі 10 млн бежанцаў і вялікія выдаткі. Перамога ў вайне на некаторы час узняла аўтарытэт ІНК і ўрада Гандзі. Аднак нарастанне эканамічных праблем спрыяла росту палітычнай напружана-сці ў краіне. Правая апазіцыя аб’ядналася ў Народны фронт (1974 г.) на чале з Нараянам і Дэсаі і перайшла да аргані-зацыі масавых антыўрадавых выступленняў. Падставай для такіх дзеянняў апазіцыі стала абвінавачванне Гандзі ў тым, што яна незаконна атрымала дэпутацкі мандат у час выбараў 1971 г., падазрэнне Гандзі і членаў яе сям’і ў карупцыі. Ак-тыўны пратэст выклікалі прымусовыя меры ўлад па змян-шэнні нараджальнасці.
У такой сітуацыі ўрад Гандзі 26 чэрвеня 1975 г. пайшоў на ўвядзенне надзвычайнага становішча. Апазіцыйныя газе-ты і партыі былі фактычна забаронены. Нараян, Дэсаі, а ра-зам з імі яшчэ каля 30 тысяч удзельнікаў антыўрадавых вы-ступленняў былі арыштаваны. Адначасова з рэпрэсіямі Ган-дзі імкнецца пашырыць сацыяльную базу свайго ўрада праз ажыццяўленне рэформ. Яна абвясціла «праграму 20 пунк-таў», якая мела на ўвазе заваяванне сімпатый сацыяльных нізоў. У праграме былі такія пункты, як прыцягненне рабо-чых да кіраўніцтва прадпрыемствамі, стварэнне дзяржаўнай
210
сістэмы забеспячэння народных мас найважнейшымі прадук-тамі харчавання, барацьба са спекуляцыяй, радыкалізацыя аграрнай рэформы ў інтарэсах бяднейшага сялянства. Была прынята папраўка да канстытуцыі, якая абвясціла Індыю са-цыялістычнай рэспублікай. Аднак гэтыя меры не прывялі да ўмацавання пазіцый урада. Фактычна ў 1975 г. у Індыі ўста-ляваўся рэжым асабістай дыктатуры I. Гандзі. Яе ўлада аба-піралася на вузкае кола бліжэйшага акружэння — родзічаў і сяброў. Гэта было яўна антыканстытуцыйнае праўленне. Да гэтага часу, нягледзячы на ўсе цяжкасці ўнутрыпалітычнага становішча, Індыя развівалася ва ўмовах парламенцкай дэ-макратыі. Цяпер у Індыі быў падарваны аўтарытэт дэмакра-тычнай формы кіравання.
Забяспечыць эканамічны рост надзвычайнае становішча і праграма «20 пунктаў» не змаглі. Працягвалася падзен-не ўзроўню жыцця. Рабочыя былі незадаволены забаронай на правядзенне забастовак. Масавы пратэст выклікала палі-тыка прымусовай стэрылізацыі. Група дзеячаў ІНК, нязгод-ных з аўтарытарнай палітыкай I. Гандзі, выйшла з партыі і стварыла Кангрэс за дэмакратыю. Апазіцыйныя сілы на ча-ле з Джаната парты ўзмацнялі свой уплыў. Гандзі прыйшла да высновы, што далей кіраваць аўтарытарнымі метадамі немагчыма, і пасля дзвюх адтэрміновак прызначыла парла-менцкія выбары. Яны адбыліся ў сакавіку 1977 г. і прыне-слі перамогу апазіцыі. Упершыню за час незалежнасці ІНК прайграў выбары і страціў уладу. Пачаўся новы этап у па-літычнай гісторыі Індыі, калі рэальнай стала альтэрнатыва ІНК з боку іншых партый. Індыйцы галасавалі не столькі за Джаната парты і іншыя апазіцыйныя сілы, колькі супраць аўтарытарнай палітыкі ІНК, якая так і не прывяла да вы-рашэння найбольш вострых праблем жыцця Індыі. Ніякай рэальнай альтэрнатывы палітыцы ШК блок партый, што пе-рамог на выбарах, прадставіць не змог. Лідар Джаната пар-ты Дэсаі сфарміраваў кааліцыйны ўрад. Яго палітыка бы-ла крайне супярэчлівай, як і склад кааліцыі. Апынуўшыся ў апазіцыі, Гандзі правяла рэарганізацыю ІНК. У 1978 г. яна стварыла партыю ІНК (Індзіра), якая была згуртавана на аснове асабістай адданасці I. Гандзі. Тая частка кангрэсістаў, якія адмовіліся яе падтрымаць, стварыла сваю партыю ІНК
211
(Сацыялістычны). Тым часам няздольнасць Джаната пар-ты вырашыць шматлікія праблемы, што стаялі перад Інды-яй, прывяла да расчаравання яе дзейнасцю сярод індыйцаў. Унутры ўрадавай кааліцыі нарасталі супярэчнасці. У такіх умовах новы прэм’ер-міністр Сінгх пайшоў на правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў у студзені 1980 г. Яны прынеслі перамогу ІНК(І).
Складаныя працэсы адбываліся ў камуністычным руху Індыі ў 60—70-я гг. XX ст. Частка дзеячаў КПІ апынулася пад уплывам мааісцкай ідэалогіі. Яны ўзялі курс на звяр-жэнне «прафашысцкага рэжыму Нэру». У 1964 г. у КПІ ад-быўся раскол і яе мааісцкае крыло ўтварыла КПІ (марксісц-кую). У 1967 г. КПІ(м) у прыгранічных з Кітаем раёнах па-спрабавала ўзняць узброенае паўстанне, аднак пацярпела няўдачу. Пасля гэтага на з’ездзе КПІ(м) у 1968 г. былі пры-няты рашэнні, якія азначалі адмову ад паўстанцкай так-тыкі, і была прызнана магчымасць удзелу ў парламенцкай дзейнасці. Тады цвёрдыя прыхільнікі мааісцкай тактыкі ў 1969 г. стварылі яшчэ адну КПІ (марксісцка-ленінскую). Зяеў 1970г. вылучыўся Мааісцкі партыйны цэнтр. Камуні-стычны рух Індыі ў 70-я гг. XX ст. аказаўся расколатым на 4 партыі. У 1970-я гг. КПІ(м-л) і Мааісцкі партыйны цэнтр у палітычнай барацьбе актыўна выкарыстоўвалі тэрор, асаб-ліва ў штаце Заходняя Бенгалія.
Палітыка кабінета I. Гандзі. У пачатку 1980-х гг. на дзяржаўны сектар Індыі прыпадала 75 % вытворчасці ста-лі, 100 % — нафты, 97 % — вугалю, 85 % — электраэнергіі. У выніку індустрыялізацыі да пачатку 80-х гг. XX ст. доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальным даходзе знізілася да 33,8 % у параўнанні з 54,1 % у 1950 г., а доля прамыслова-сці ўзрасла з 17,2 да 25,7 %. Аднак, нягледзячы на пэўныя эканамічныя поспехі, так і не ўдалося дасягнуць значнага павышэння ўзроўню жыцця асноўнай масы насельніцтва, і ў цэлым Індыя на пачатак 1980-х гг. заставалася адной з найбольш бедных краін свету. Нацыянальны даход на ду-шу насельніцтва складаў толькі 360 долараў, сярэдняя пра-цягласць жыцця — 56 гадоў. Спажыванне харчавання ў пе-раліку на душу насельніцтва за 1960—1980 гг. нават трохі зменшылася, вострай была жыллёвая праблема.
212
У выніку датэрміновых парламенцкіх выбараў у студзені 1980 г. I. Гандзі зноў узначаліла ўрад. У цэлым урад Гандзі працягваў ў сацыяльна-эканамічнай сферы палітыку, якая была накіравана на развіццё змешанай эканомікі з перава-гай дзяржаўнага сектара і пераадоленне палярнасці ў дахо-дах. Праз бюджэт дзяржава пераразмяркоўвала каля 30 % ВУП. Пяцігадовы план на 1980—1985 гг. меў на ўвазе забяс-печыць штогадовы рост прамысловай вытворчасці на 5,2 %, а даходу на душу насельніцтва — на 3,3%. Рост вытвор-часці харчавання за пяцігодку павінен быў скласці 150%. Менавіта на вырашэнне харчовай праблемы быў зроблены асноўны ўпор у сацыяльна-эканамічнай праграме ўрада. Ад-нак план не быў выкананы. Беспрацоўе за 1980—1985 гг. вырасла ў 2 разы і дасягнула 25 млн чалавек. Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў людзей былі ахоплены схаваным беспра-цоўем. Памешчыцкія гаспадаркі вельмі марудна ажыццяў-лялі мадэрнізацыю, а ў сялянскіх гаспадарках ішоў працэс пастаяннага драблення. 3 прычыны гэтага прадукцыйнасць і таварнасць сельскай гаспадаркі зніжалася. Раздробленасць зямельнай уласнасці рабіла вельмі праблематычным выка-рыстанне сучаснай тэхнікі і навейшых агратэхнічных пры-ёмаў. «Зялёная рэвалюцыя» закранула толькі 30 % сельска-гаспадарчых плошчаў. Новым у эканамічнай палітыцы было тое, што Індыя ў пачатку 1980-х гг. пачала асцярожна дапускаць пранікненне ў сваю прамысловасць замежнага капіталу. У аўтамабілебудаванні было створана некалькі сумесных кампаній, але кантрольны пакет акцый заставаў-ся ў дзяржавы.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Індыі ў 1980—1984 гг. адбывалася ва ўмовах вострай унутрыпалітычнай барацьбы. У краіне ўзмацняецца барацьба на рэлігійнай і этнічнай асно-ве. Асабліва вострая сітуацыя склалася ў штатах Пенджаб, Джаму і Кашмір, Асам. У штаце Пенджаб урад I. Гандзі су-тыкнуўся з магутным сепаратысцкім рухам. Сікхі (прадстаў-нікі рэлігійнай абшчыны поўначы Індыі, усе мужчыны якой носяць аднолькавае прозвішча Сінгх, гэта значыць « Леў»), якія складаюць большасць насельніцтва штата, разгарнулі рух за прадастаўленне яму большай аўтаноміі. Радыкальная частка сікхскіх сепаратыстаў выступала за поўнае аддзялен-не Пенджаба ад Індыі і стварэнне на яго аснове незалеж-
213
най дзяржавы Халістан. У штаце ўсё шырэй разгортвалася кампанія тэрору. Урад Гандзі зрабіў стаўку на сілавое вы-рашэнне праблемы Пенджаба. Кульмінацыйным момантам ваенных дзеянняў індыйскай арміі супраць сікхаў стала пра-вядзенне ў чэрвені 1984 г. аперацыі «блакітная зорка». У ходзе яе індыйскія ўзброеныя сілы авалодалі галоўнай свя-тыняй сікхаў — Залатым храмам у Амрытсары, загінулі найбольш відныя прадстаўнікі сікхскай абшчыны. Урад за-явіў, што храмы з’яўляліся апорнымі пунктамі сікхскіх экс-трэмістаў. Аднак ваенныя аперацыі не прывялі да стабіліза-цыі сітуацыі ў Пенджабе. Складанай была сітуацыя ў штаце Асам. На яго тэрыторыю доўгі час ішла масавая іміграцыя з Усходняга Пакістана, а затым з Бангладэш. У выніку для мясцовага насельніцтва склалася пагроза застацца ў менша-сці. Яно разгарнула барацьбу з мэтаю абмежаваць міграцыю і нават выселіць мігрантаў. Урад і тут зрабіў стаўку на ci-ay. Спробы I. Гандзі вырашыць нацыянальныя праблемы Ін-дыі сілавымі метадамі мелі трагічныя наступствы і для яе асабіста. 31 кастрычніка 1984 г. яна была забіта сікхскімі экстрэмістамі.
Раджыў Гандзі і палітычны курс яго ўрада. У сярэдзі-не 1980-х гг. у сувязі з неабходнасцю ажыццяўлення ма-дэрнізацыі на аснове найноўшых дасягненняў навукі і тэх-нікі ўрад Р. Гандзі пачаў мяняць мадэль эканамічнага раз-віцця. У 1985 г. у Індыі налічвалася 93,3 тыс. стратных прадпрыемстваў. На іх утрыманне траціліся велізарныя су-мы. Прычым амаль 70 % затрат прыходзілася на 500 буй-нейшых прадпрыемстваў дзяржсектара. Тут хутка расла колькасць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі свае ма-гутнасці нават менш чым на 50 %. У цэлым доля дзяржаў-нага сектара ў сярэдзіне 1980-х гг. складала 20 % у ВУП, у тым ліку ў здабываючай прамысловасці, — 90 %, у апра-цоўчай — 15%. Прычым палова рабочай сілы, занятай у дзяржаўным сектары, працавала ў перапоўненых звыш уся-кага штату адміністрацыйных канторах. Сістэма жорсткай дзяржаўнай рэгламентацыі пачала ўсё больш прыметна пе-рашкаджаць інтэнсіфікацыі вытворчасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі НТР. Сістэма ліцэнзій, дазволаў тармазіла ўкараненне ў вытворчасць навукова-тэхнічных распрацовак. Цяжкасці з мабілізацыяй рэсурсаў для фінансавання дзяр-