Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У Афганістане таксама ідзе бурны працэс партыйнага бу-даўніцтва. Разам з актывізаваўшыміся старымі партыямі і рухамі маджахедаў з’яўляюцца дзясяткі новых палітычных арганізацый, якія заяўляюць пра сябе як аб паўнапраўных удзельніках грамадска-палітычнага жыцця. Гэтаму садзейні-чаў новы Закон аб палітычных партыях, зацверджаны кіраў-ніком Пераходнай адміністрацыі краіны ў лістападзе 2003 г., які даў права ўсім грамадзянам Афганістана ствараць палі-тычныя і грамадзянскія арганізацыі. У маі 2003 г. X. Кар-зай таксама падпісаў пагадненне з 12 губернатарамі пагра-нічных правінцый. У адпаведнасці з пагадненнем губерна-тары прынялі на сябе абавязацельствы падтрымліваць урад і забяспечваць закон і парадак у сваіх правінцыях, пераво-дзіць усе мытныя пошліны, прыбыткі і іншыя паступленні ў Цэнтральны банк, не здзяйсняць візітаў у суседнія краіны без апавяшчэння ўрада, не ствараць уласнай арміі, не ўмеш-вацца ў справы іншых правінцый, не падпісваць пагадненні з замежнымі дзяржавамі без дазволу ўрада.
18 верасня 2005 г. у Афганістане ўпершыню за апошнія 36 гадоў прайшлі выбары ў парламент. У цэлым афганскі парламент, у які прайшлі кандыдаты ад 30 партый, атры-маўся апазіцыйным. 3 249 дэпутацкіх месцаў кансерватары і ісламскія радыкалы заваявалі 66 месцаў, традыцыяналісты і ўмераныя ісламісты — 47, нацыяналістычныя і лібераль-
229
ныя партыі — 37, левыя — 6 і незалежныя — 93 месцы. Найболей буйныя фракцыі ўтвараюць: Партыя «Новы Аф-ганістан» (Ю. Кануні) — 25 месцаў, фракцыі «Ісламскага та-варыства Афганістана» (Б. Рабані, Ісмаіл-хан і Ата Мухамад) і «Нацыянальнага руху Афганістана» (Ахмад Валі Масуд) — 22 месцы, « Нацыянальнага ісламскага руху Афганістана» (Р. Достум) — 20 месцаў, «Партыя ісламскага адзінства на-рода Афганістана» (М. Мохакек) — 18 месцаў.
У 2009 г. у Афганістане прайшлі прэзідэнцкія выбары. Перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт X. Карзай. На выбарах 2014 г. у адпаведнасці з канстытуцыяй ён ужо не мог выстаў-ляць сваю кандыдатуру. Асноўнымі сапернікамі на выбарах выступілі Абдула Абдула і Ашраф Гані Ахмадзай. Першы з іх прадстаўляў памяркоўныя ісламісцкія сілы. Другі вядомы як тэхнакрат, які арыентуецца на Захад. Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання ў другім туры краіна апынулася ў ста-не палітычнага крызісу, бо Абдула Абдула не прызнаў пе-рамогі свайго апанента. Для ўрэгулявання крызісу спатрэбі-лася пасрэдніцтва ЗША і паўторны падлік галасоў. У выніку Ашраф Гані Ахмадзай заняў пасаду прэзідэнта, а Абдула Аб-дула — прэм’ер-міністра.
Актыўнай ваенна-палітычнай сілай застаецца Талібан. Поўнасцю ліквідаваць яго ваеннымі сродкамі не ўдалося. Удзельнічаць у канстытуцыйным палітычным працэсе гэты рух адмаўляецца. У прыватнасці, Талібан заклікаў да бай-коту прэзідэнцкіх выбараў 2009 і 2014 гг., спрабаваў сарваць іх актывізацыяй ваенных дзеянняў.
Пачынаючы з прыходу да ўлады маджахедаў у 1992 г. і аж да пачатку XXI ст. Афганістан, які знаходзіўся ў стане грамадзянскай вайны і ўнутранай міжусобіцы, у той ці ін-шай ступені захаваў абмежаваныя гандлёвыя сувязі са зне-шнім светам. Эканамічнае супрацоўніцтва амаль поўнасцю спынілася, калі не лічыць некаторыя сумесныя з амерыкан-скай кампаніяй спробы ўрада талібаў арганізаваць аднаўлен-не сістэмы тэлекамунікацьгі. У апошні год кіравання рэжы-ма Талібан звыш 53 % афганскага ВУП прыйшлося на долю сельскай гаспадаркі, 28,5 % — прамысловасці і 18,5 % — сферы паслуг, пры гэтым 70 % насельніцтва было занята ў аграрным сектары. У 2009 г. доля прамысловасці ў сістэ-ме нацыянальнай вытворчасці Афганістана склала 21 %,
230
у 2010 г. — 20 % і ў 2011 г. — 21 %, гэта значыць застаец-ца на адным і тым жа ўзроўні. Танная прадукцыя кітайскай мануфактуры, якая паступае на афганскі рынак, не дазва-ляе афганскім прадпрымальнікам на аснове мясцовай пра-дукцыі адкрыць уласную вытворчасць, таму што ў больша-сці выпадкаў сабекошт канчатковай прадукцыі перавышае цэны на аналагічныя ўвезеныя тавары. Такім чынам, некан-курэнтаздольнасць афганскай прамысловасці, асабліва прад-прыемстваў малога бізнесу, не дазваляе гэтай галіне раз-вівацца. Насупраць, сфера паслуг у Афганістане паказвае высокія тэмпы росту, паколькі ў яе ўкладваюцца значныя рэсурсы, паступаючыя як за кошт знешняй эканамічнай да-памогі, так і інвестыцый. Так, у 2009 г. звыш 44 %, а ў 2010 і 2011 гг. каля 48 % ад агульнанацыянальнага паказ-чыка склала доля сферы паслуг. Значнае месца ў складзе гэ-тай галіны займаюць транспарт і складская гаспадарка, a таксама дзяржаўныя паслугі. Такім чынам, на міжнародным рынку Афганістан прадстаўлены ў асноўным сельскагаспа-дарчымі таварамі, вытворчасць якіх складае 31,6 % ВУП. Афганістан — адзін з буйных экспарцёраў вінаграда і разы-нак, а таксама краіна выходзіць на сусветныя рынкі шафра-ну, бавоўны і іншых высокапрыбытковых культур.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Якім было сацыяльна-эканамічнае развіццё Афганістана ў першыя гады пасля Другой сусветнай вайны? 2. Назавіце важнейшыя рысы дзяр-жаўна-палітычнай сістэмы Афганістана пасля завяршэння Другой сусвет-най вайны. 3. Ахарактарызуйце палітыку М. Даўда ў 1950-я і 1970-я гг. 4. Як вы лічыце, чаму супраць манархіі разам выступілі такія розныя сі-лы, як НДПА і М. Даўд? Свой адказ абгрунтуйце. 5. Назавіце прычыны і рухаючыя сілы перавароту 27 красавіка 1978 г. 6. Якая сістэма ўлады ўсталявалася ў Афганістане ў выніку Красавіцкай рэвалюцыі? 7. Вызна-чыце, якія пераўтварэнні ў краіне правёў рэжым НДПА ў 1978—1979 гг. і як яны былі ўспрыняты насельніцтвам. 8. Чаму пацярпела няўдачу па-літыка нацыянальнага прымірэння? 9. Ахарактарызуйце палітычную сі-туацыю ў Афганістане ў 1992—1994 гг. 10. Якую палітыку праводзіў Та-лібан на кантралюемай тэрыторыі Афганістана? 11. Якія прычыны між-народнай інтэрвенцыі ў Афганістан у 2001 г. вы можаце вылучыць? Якія сілы ўнутры краіны выступілі саюзнікам заходняй кааліцыі? 12. Якія зме-ны адбыліся ў палітычным жыцці краіны пасля прыходу да ўлады ўрада Карзая? 13. Ахарактарызуйце эканамічнае становішча Афганістана ў кан-цы XX — пачатку XXI ст.
231
§ 17. Іран пасля Другой сусветнай вайны
Асноўныя тэндэнцыі развіцця Ірана ў 1945—1978 гг. У апошнія гады Другой сусветнай вайны і ў першыя гады па-сля яе заканчэння ў Іране назіралася ўзмацненне кансерва-тыўна-традыцыяналісцкіх сіл. Яны арыентаваліся на шыіц-кае духавенства, выступалі супраць правядзення любых рэ-форм у кірунку еўрапеізацыі і за вяртанне да норм ісламу. Сваім галоўным праціўнікам традыцыяналісты лічылі На-родную партыю, якая была створана ў 1941 г., і ідэалогіяй якой быў марксізм-ленінізм. Яе галоўная база знаходзілася ў Іранскім Азербайджане, дзе яна кантралявала правінцыйны ўрад. Пасля вываду з поўначы Ірана савецкіх войск шахскі ўрад разграміў Народную партыю.
У канцы 1940-х гг. у іранскім грамадстве ўзмацніліся на-цыяналістычныя настроі. Гэта было ў многім звязана з тым, што геаграфічна блізкія да Ірана азіяцкія краіны пачалі атрымліваць незалежнасць. У 1949 г. быў створаны Нацы-янальны фронт на чале з Махамедам Масаддыкам, які ста-віў сваёй мэтай нацыяналізацыю нафтавай прамысловасці. У сакавіку 1951 г. меджліс прыняў закон аб нацыяналізацыі Англа-Іранскай нафтавай кампаніі. Ірану даставалася толь-кі невялікая частка ад тых даходаў, якія атрымліваліся гэ-тай кампаніяй. Урад Масаддыка, які прыйшоў да ўлады ў красавіку таго ж года, пачаў актыўна праводзіць гэты закон у жыццё. Усе нафтапромыслы і нафтаперапрацоўчыя заво-ды былі ўзяты пад кантроль дзяржавы. Англійскія спецы-ялісты АІНК былі выгнаны з краіны. Дайшло нават да раз-рыву дыпламатычных адносін паміж Іранам і Англіяй. Па-літыка Масаддыка выклікала незадавальненне вядучых ка-піталістычных краін — Англіі, ЗША, якія былі пазбаўлены кантролю над іранскай нафтай. Шмат праціўнікаў меў прэ-м’ер-міністр і ўнутры Ірана. У ліку іх аказаліся шах і яго акружэнне, якіх палохаў размах руху, што ўзначаліў Масад-дык, і рост яго асабістай папулярнасці. Праціўнікі Масадды-ка пры падтрымцы ЗША арганізавалі дзяржаўны пераварот і адхілілі яго ад ўлады ў жніўні 1953 г. Пасля перавароту нафтавая гаспадарка была перададзена пад кантроль міжна-роднага кансорцыума, у якім вядучую ролю адыгрываў аме-рыканскі і англійскі капітал.
232
«Белая рэвалюцыя шаха і народа». У пачатку 1960-х гг. па ініцыятыве шаха Рэза Пехлеві ў Іране пачалася серыя глыбокіх рэформ, якія атрымалі назву «белая рэвалюцыя». Сутнасць яе заключалася ў ажыццяўленні зверху радыкаль-ных пераўтварэнняў капіталістычнага тыпу. Ставілася мэ-та ажыццявіць мадэрнізацыю краіны. Вядучая роля ў яе ажыццяўленні адводзілася дзяржаве. Адлік «белай рэвалю-цыі» пачаўся з рэферэндума 1963 г., на якім былі адобраны прапанаваныя шахам рэформы. Сярод праводзімых рэформ найбольш важнай была аграрная. Яна пачала праводзіцца ў 1960 г. У ходзе яе зямельная ўласнасць, якая перавыша-ла ўсталяваны максімум, выкуплялася дзяржавай і раздава-лася сялянам з умовай аплаты ў растэрміноўку (15 гадоў). Максімум зямельнай уласнасці ўвесь час зніжаўся: 800 га па законе 1960 г., 400 га — 1962 г. і ад 20 да 100 га — 1963 г. Пры правядзенні рэформы ў прывілеяванае становішча ста-віліся тыя зямельныя ўласнікі, якія прымянялі сучасныя тэхналогіі і наёмную працу, гэта значыць вялі гаспадарку капіталістычнымі метадамі. Дзяржава падтрымлівала ства-рэнне кааператываў. Рэформа ахапіла цэлае дзесяцігоддзе. Іран аказаўся не гатовы да такіх радыкальных пераўтва-рэнняў у сельскай гаспадарцы. Сялянства ў большасці бы-ло не здольна перайсці на новыя формы гаспадарання. Як вынік — масавая паўперызацыя сельскага насельніцтва. Ка-ля 41 % жыхароў вёсак у 1960—1970-я гг. былі вымушаны пайсці ў горад.
Рэформы ахапілі і іншыя сферы. У прамысловасці асноў-ным напрамкам развіцця было вызначана імпартазамяшчэн-не. Ішла прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, але пры гэтым менавіта дзяржава ажыццяўляла асноўны аб’ём капіталаўкладанняў. Значныя даходы ад экспарту нафты за-бяспечвалі хуткае развіццё прамысловасці, з’яўленне яе но-вых сучасных галін. Ствараліся сучасныя сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Быў уведзены новы каляндар, згодна з якім летазлічэнне пачыналася не з 622 г. згодна мусульманскай традыцыі, а з моманту стварэння Персідскай дзяржавы Кі-рам Вялікім (558 г. да н. э.). Але краіна не ўспрыняла рэ-формы, яны аказаліся вельмі імклівымі для Ірана з яго моц-нымі традыцыямі ісламу. Шыіцкае духавенства ўбачыла ў рэформах адступленне ад ісламу і капітуляцыю перад заход-