• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    3.	Народная і Сацыял-дэмакратычная партыі, якія ўзнік-лі на аснове НРП і ў 1985 г. аб’ядналіся ў Сацыял-дэмакра-тычную народную партыю.
    На выбарах 1983 г. перамагла Партыя Бацькаўшчыны на чале з Тургутам Азалам. Урад Азала прыступіў да ра-шучых эканамічных рэформ. Іх асноўная ідэя заключалася ў пераходзе ад этатысцкай гаспадаркі, якая існавала ў Тур-цыі, да прыватнакапіталістычнай рыначнай мадэлі. Яшчэ напярэдадні ваеннага перавароту кіруючая эліта Турцыі прыходзіць да высновы, што даганяючае развіццё на базе імпартазамяшчэння і закрытай эканомікі вычарпала сябе. У студзені 1980 г. урад Дэмірэля распрацаваў пакет мер эка-
    248
    намічнай стабілізацыі. Навізна эканамічнай палітыкі Тур-цыі вызначалася наступнымі афіцыйна замацаванымі ўста-ноўкамі: перагляд дзяржаўнага рэгулявання і паступовая адмова дзяржавы ад прамога ўдзелу ў эканамічным жыцці; перавод эканомікі цалкам на рыначную аснову; усямернае выкарыстанне для мадэрнізацыі знешніх фактараў і рэсур-саў; адкрыццё краіны для свабоднага руху тавараў і капіта-лаў; пераход да экспартаарыентаванай мадэлі.
    Лібералізацыя цэн адбылася ўжо ў 1980 г. Радыкальныя рэформы пачаліся са стварэннем урада Азала. У краіне пача-лі рашуча праводзіцца дэнацыяналізацыя і прыватызацыя. Быў прыняты шэраг законаў, якія стваралі спрыяльныя ўмовы для прыватнапрадпрымальніцкай дзейнасці. Адну з найважнейшых задач урад бачыў у зніжэнні тэмпаў інфля-цыі да «разумных межаў». Ён актыўна стымуляваў развіццё экспарту, сферы паслуг. Найважнейшым пунктам эканаміч-ных рэформ у Турцыі з’яўлялася прыцягненне замежных ін-вестыцый. Палітыка Азала прывяла на пачатковым этапе да значнага росту сацыяльнай напружанасці. Колькасць беспра-цоўных набліжалася да 4 млн чалавек (20 % эканамічна ак-тыўнага насельніцтва). Але хутка рэформы пачалі прыносіць і станоўчыя вынікі. У 1984 г. прырост прамысловай вытвор-часці склаў 10,1 %. Затым у 1985—1989 гг. сярэднегада-вы рост прамысловай вытворчасці складаў 6,3 %. Змянілася структура экспарту. У канцы 80-х гг. XX ст. доля прамысло-васці ў ім склала 80 % супраць 35 % у 1980 г. Па кошце экс-парт вырас за 10-годдзе ў 5 разоў і склаў у канцы 1980-х гг. 10 млрд долараў. Дзякуючы гэтаму палітыка ўрада пачала атрымліваць шырокую сацыяльную падтрымку. Сведчаннем гэтага можна лічыць вынікі парламенцкіх выбараў 1987 г., на якіх Партыя Бацькаўшчыны зноў атрымала перамогу. У 1989 г. «бацька» турэцкіх рэформ Азал быў абраны прэзі-дэнтам Турцыі. Ён ужо ў 1986 г. заявіў, што ў Турцыі больш няма змешанай эканомікі, а ёсць свабодная эканоміка. Ад-нак гэта не азначала, што дзяржава цалкам пакінула эка-намічную сферу. Канстытуцыя 1982 г. утрымлівала пала-жэнні, якія стваралі юрыдычную базу для дзяржаўнага ўмя-шання ў эканоміку. Для Турцыі характэрна праграмаванне эканомікі. У гады рэформ краіна развівалася на аснове пя-
    249
    цігадовых планаў. Дзяржава пры правядзенні мадэрнізацыі ў 1980-я гг. заставалася лідарам у развіцці буйной сучаснай вытворчасці, і на пачатку 1990-х гг. дзяржаўны сектар за-хаваў яшчэ моцныя пазіцыі ў многіх галінах.
    Такім чынам, пасля ваеннага перавароту 1980 г. пачаўся новы этап у развіцці Турцыі. Дзякуючы праведзеным эка-намічным рэформам яна адмовілася ад неэфектыўнай дзяр-жаўнай эканомікі і пайшла па шляху стварэння прыватнака-піталістычнай эканамічнай мадэлі.
    Палітыка кааліцыйных урадаў Турцыі ў 1990-х — па-чатку 2000-х гг. Нягледзячы на поспехі мадэрнізацыі на мя-жы 1980—1990-х гг., у сацыяльна-эканамічнай сферы ме-ліся і істотныя праблемы. Інфляцыя складала каля 40 % у год, беспрацоўе — 15—16 % ад эканамічна актыўнага на-сельніцтва, мелася вялікая знешняя запазычанасць. У па-чатку 1990-х гг. назіраўся цыклічны спад у эканоміцы ўся-го свету, які закрануў і Турцыю. Гэта паўплывала на рас-станоўку палітычных сіл у краіне. На парламенцкіх выбарах 1991 г. перамагла Партыя вернага шляху. Прэм’ер-міністрам стаў яе лідар С. Дэмірэль. У 1993 г. памёр Азал, і Дэмірэль быў абраны прэзідэнтам Турцыі. Прэм’ер-міністрам стала Т. Чылер — першая ў гісторыі Турцыі жанчына — прэм’ер-міністр. Гэтыя змены ў кіраўніцтве Турцыі не паўплывалі на абраны ёю ў першай палове 1980-х гг. напрамак развіцця.
    У палітычным жыцці Турцыі яшчэ з сярэдзіны 1980-х гг. пачаў назірацца рост уплыву ісламісцкіх сіл, якія ствары-лі Партыю благадзенства. Гэта партыя ў многім нечакана перамагла на парламенцкіх выбарах у снежні 1995 г. Яна абвясціла сваёй мэтай перабудову жыцця краіны на прын-цыпах шарыяту. Праўда, працэс ісламізацыі ішоў даволі вя-ла. Па-першае, таму, што ў Турцыі ўжо ўмацаваліся заход-нія каштоўнасці, па-другое — сфарміраваны пасля выбараў 1995 г. урад не быў урадам толькі Партыі благадзенства, a з’яўляўся кааліцыйным. Тым не менш пэўны рух у бок ісла-мізацыі адбываўся. У якасці найбольш моцнай апазіцый-най сілы такому курсу зноў праявіла сябе армія. 28 лютага 1997 г. яна выступіла з ультыматумам, у якім запатрабавала ад прэм’ера Н. Эрбакана спыніць ісламізацыю. Урад прыняў ультыматум. У чэрвені адбылася адстаўка ўрада Эрбакана.
    250
    Канстытуцыйны суд Турцыі прыняў рашэнне аб роспуску Партыі благадзенства, а Эрбакану было забаронена займац-ца палітычнай дзейнасцю.
    У 1999 г. у Турцыі адбыліся парламенцкія выбары. Яны ўнеслі значныя змены ў расстаноўку партыйна-палітычных сіл. На іх найбольшую колькасць галасоў заваявала Дэмак-ратычная левая партыя (ДЛП). Яе лідар Бюлентам Эджэвіт узначаліў кааліцыйны ўрад. Партнёрам ДЛП па кааліцыі стала права-нацыяналістычная Партыя нацыянальнага дзе-яння (ПНД). Выбары прадэманстравалі рэзкае аслабленне пазіцый Партыі вернага шляху і Партыі Бацькаўшчыны. Першыя гады XXI ст. характарызаваліся для Турцыі па-літычнай нестабільнасцю і працягам перагрупоўкі партый-на-палітычных сіл. У 2001 г. краіна перажыла эканамічны спад. Ён паспрыяў нарастанню супярэчнасцей унутры правя-чай кааліцыі. ПНД заклікала да правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. Летам 2002 г. шэраг дэпутатаў пар-ламента выйшлі з радоў ДЛП. У выніку ўрад Эджэвіта стра-ціў большасць у парламенце. 3 лістапада 2002 г. адбыліся парламенцкія выбары. Яны прынеслі перамогу створанай у 2001 г. Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР). Гэта пар-тыя, якая стаіць на ўмерана-ісламісцкіх пазіцыях, на пра-цяглы час замацавала за сабой статус правячай, што свед-чыць пра па-ранейшаму трывалыя пазіцыі ісламістаў у па-літычным жыцці Турцыі. Пасаду прэм’ер-міністра заняў Рэ-джэп Эрдаган.
    Унутраная і знешняя палітыка ўрада Партыі справядлі-васці і развіцця. Перыяд 2003—2007 гг. быў абвешчаны са-мым бліскучым у эканамічнай гісторыі рэспублікі. Так, ка-лі за першыя гады ажыццяўлення праграмы прыватызацыі (1982—2002) сумарныя прыбыткі дзяржавы ад рэалізацыі дзяржаўнай уласнасці склалі 8 млрд долараў, то ў перыяд з 2003 г. і да выбараў 2007 г. яны ўзраслі да 30,6 млрд до-лараў. У выніку ўпершыню за 34 гады эканамічнай сітуацыі ўдалося зменшыць гадавы ўзровень інфляцыі да паказчыка 8,5 % у 2007 г., а сярэднегадавыя тэмпы росту турэцкай эка-номікі ў 2003—2006 гг. склалі 7,3 %. Аднак у перыяд кі-равання ПСР узраслі падаткі на ўжыванне алкагольных на-піткаў і цыгарэт, прадметы раскошы, акрамя таго, быў уве-
    251
    дзены падатак на ўжыванне аўтамабільнага паліва. У сваёй палітыцы Эрдаган адмовіўся ад ліберальных дэмакратычных рэформ, зрабіў апору на «традыцыйныя каштоўнасці», на-ступленне на апазіцыю і падаўленне іншадумства. Практыч-на выключна на сілу зроблена стаўка пры вырашэнні курд-скай праблемы. Важным напрамкам палітыкі ўрадаў ПСР стала плаўная ісламізацыя Турцыі. Пры гэтым Эрдаган на-нёс удар па арміі, якая традыцыйна лічыцца абаронцай свец-кага характару турэцкай дзяржавы. У 2010 г. і 2012 г. прай-шла хваля адставак у вышэйшым камандным складзе турэц-кай арміі. Толькі ў маі 2012 г. было адпраўлена ў адстаўку 56 генералаў і адміралаў. Каля 50 вышэйшых ваенных ад-бывалі турэмнае зняволенне.
    У жніўні 2007 г. прэзідэнтам Турцыі быў абраны кан-дыдат ад ПСР, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Абду-ла Гюль. 22 ліпеня 2007 г. у Турцыі прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. Паўторную перамогу на іх атрымала правячая Партыя справядлівасці і развіцця, у якой з’явіла-ся магчымасць сфарміраваць аднапартыйны ўрад. У 2007 г. адбыўся рэферэндум па пытанні прамых выбараў прэзідэнта шляхам усенароднага галасавання, а ў 2012 г. Закон аб прэ-зідэнцкіх выбарах быў ухвалены парламентам. Выбары ад-быліся ў жніўні 2014 г. Перамогу на іх атрымаў Эрдаган. 16 красавіка 2017 г. у Турцыі адбыўся нацыянальны рэфе-рэндум, на якім было прынята рашэнне аб унясенні папра-вак у канстытуцыю краіны. За прыняцце прапаноў правя-чай Партыі справядлівасці і развіцця і пераўтварэнне пар-ламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую выказаліся 51,39 % грамадзян, супраць — 48,61 % галасуючых.
    На парламенцкіх выбарах 2015 г. упершыню з 2002 г. ПСР не змагла заваяваць большасці дэпутацкіх мандатаў, набраўшы 40 % галасоў выбаршчыкаў. На другім месцы апынулася Народна-рэспубліканская партыя (25%), на трэ-цім — крайне правая нацыяналістычная Партыя нацыяналь-нага дзеяння (17 %). Адносная няўдача ПСР была звязана з незадавальненнем значнай часткі турэцкага грамадства (інтэ-лігенцыя, моладзь, многія прадпрымальнікі) аўтарытарнымі метадамі кіравання Эрдагана, яго наступленнем на правы ту-рэцкіх грамадзян, абмежаваннем свабоды СМІ, няздольна-сцю вырашыць курдскую праблему. У гэты час запаволіліся
    252
    і тэмпы эканамічнага росту Турцыі. У выніку быў сфармі-раваны часовы ўрад на чале з новым лідарам ПСР Ахметам Давутаглу, у які, акрамя прадстаўнікоў ПСР, увайшлі бес-партыйныя дзеячы. Эрдаган павёў актыўную падрыхтоўку да новых парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў лістападзе таго ж 2015 г. Яны праходзілі ва ўмовах жорсткага ціску ўлад на апазіцыю і СМІ. Па выніках выбараў ПСР атрыма-ла магчымасць сфарміраваць аднапартыйны ўрад. Але яна не мае ў парламенце кваліфікаванай большасці, каб унесці змены ў канстытуцыю, якія забяспечылі б пераход да прэ-зідэнцкай рэспублікі.
    На працягу 2015—2016 гг. Эрдаган сутыкаецца са знач-най апазіцыяй сваім планам па ўмацаванні асабістай ула-ды, у тым ліку ўнутры ўласнай партыі. У маі 2016 г. Да-вутаглу падаў у адстаўку ў сувязі з нязгодай з аўтарытар-най палітыкай Эрдагана. Новым прэм’ер-міністрам прэзідэнт прызначыў Біналі Ёлдырыма, які перад гэтым стаў лі-дарам ПСР.