• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    16 ліпеня 2016 г. у Турцыі была зроблена спроба ваеннага перавароту. Супраць прэзідэнта выступілі асобныя падраз-дзяленні ўзброеных сіл. Мяцеж быў даволі хутка ліквідава-ны, у многім дзякуючы таму, што на вуліцы выйшлі тысячы прыхільнікаў Эрдагана. Пасля падаўлення выступлення ва-енных прэзідэнт прыступіў да масавых чыстак у арміі, дзяр-жаўным апараце і сістэме адукацыі. Было арыштавана ці па-збаўлена сваіх пасад каля 20 тыс. чалавек.
    Апошнім часам Р. Эрдаган фактычна адмовіўся ад рэа-лізацыі ў бліжэйшы час плана па ўступленні Турцыі ў EC. Многія гады перашкодай для гэтага была курдская праблема і акупацыя Турцыяй паўночнай часткі Кіпра, дзе абвешча-на не прызнаная міжнароднай супольнасцю Турэцкая Рэс-публіка Паўночнага Кіпра. Толькі ў канцы 2004 г. EC пры-няў рашэнне аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступленні ў гэтую арганізацыю. Але ў апошнія гады з боку EC гучыць крытыка ў адрас Турцыі ў сувязі з адступленнем ад прын-цыпаў дэмакратыі.
    У сваёй знешняй палітыцы Турцыя прэтэндуе на ролю рэгіянальнай звышдзяржавы. Яна імкнецца для дасягнення гэтай мэты актыўна выкарыстоўваць ісламскі фактар. У кра-савіку 2016 г. канферэнцыя ісламскіх дзяржаў прайшла ме-
    253
    навіта ў Турцыі. Яна спрабуе актыўна ўплываць на сітуацыю на Блізкім Усходзе, перш за ўсё ў Сірыі, выступаючы ак-тыўным праціўнікам прэзідэнта Асада.
    Доўгі час Турцыя з’яўлялася важным эканамічным, а па многіх пытаннях — і палітычным партнёрам Расіі. Увасаб-леннем расійска-турэцкага супрацоўніцтва стаў праект бу-даўніцтва газаправода «Паўднёвы паток». Аднак сітуацыя рэзка змянілася восенню 2015 г. Ваеннае ўмяшанне Расіі ў сірыйскі канфлікт у Турцыі расцанілі як пагрозу яе інтарэ-сам у рэгіёне, вынікам чаго стаў збіты расійскі самалёт і рэз-кае пагаршэнне расійска-турэцкіх адносін.
    Турцыя застаецца адным з важнейшых эканамічных і палітычных партнёраў для Беларусі, пра што сведчаць вы-нікі візіту прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Турцыю ў красавіку 2016 г.
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Ахарактарызуйце важнейшыя кірункі ўнутранай палітыкі Дэмакра-тычнай партыі Турцыі ў 1950—1960 гг. 2. Вызначыце прычыны і мэты ва-еннага перавароту 1960 г. 3. Выявіце найважнейшыя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця Турцыі ў рамках канцэпцыі «змешанай эканомікі». 4. Якія найбуйнейшыя палітычныя партыі дзейнічалі ў Турцыі ў 60—70-я гг. XX ст.? Дайце іх характарыстыку. 5. Як бы вы ахарактарызавалі палі-тычную сітуацыю ў Турцыі ў 1973—1980 гг.? 6. Чаму адбыліся ваенныя перавароты ў 1971 г. і 1980 г.? 7. Якія эканамічныя пераўтварэнні ажыц-цяўляліся ўрадам Азала ў 80-я гг. XX ст.? Назавіце іх вынікі. 8. 3 якімі ўнутрыпалітычнымі праблемамі сутыкнулася Турцыя ў 90-я гг. XX — па-чатку XXI ст.? 9. Як вы лічыце, чаму ПСР карысталася поспехам сярод насельніцтва краіны? 10. Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі і вынікі ўнутранай і знешняй палітыкі ПСР.
    § 19. Развіццё краін арабскага свету пасля
    Другой сусветнай вайны
    Егіпет. Сацыяльна-палітычныя рэформы. Вялікая гру-па арабскіх краін у пасляваенны час спрабавала рухацца па шляху сацыялістычнай арыентацыі. Адным з першых на гэ-ты шлях уступіў Егіпет. У 1952 г. у краіне ў выніку перава-роту, які ажыццявіла арганізацыя «маладыя афіцэры», бы-ла звергнута манархія. Улада перайшла ў рукі арабскіх на-цыяналістаў левай арыентацыі на чале з Г. А. Насэрам, які ў 254
    1956 г. стаў прэзідэнтам Егіпта. У 1956 г. быў нацыяналіза-ваны Суэцкі канал, што стала галоўнай прычынай Суэцкага крызісу. Англічане і французы, галоўныя трымальнікі ак-цый кампаніі Суэцкага канала, асцерагаліся, што Каір ад-меніць свабоду суднаходства па ім для заходніх краін. Та-му Англія і Францыя таемна дамовіліся вярнуць Суэцкі ка-нал сілай. У верасні 1956 г. французы, якія пастаўлялі Із-раілю зброю, паведамілі ізраільцянам пра англа-французскі план вяртання Суэцкага канала. 29 кастрычніка 1956 г. Су-эцкі крызіс перайшоў у ваенную фазу: ізраільцяне нанеслі па Егіпце раптоўны ўдар, уварваўшыся на паўвостраў Сінай. Іх магутны наступ заспеў егіпцян знянацку, і праз некалькі дзён ізраільцяне ўжо рухаліся ў кірунку да Суэцкага канала. Англічане і французы звярнуліся ў ААН з папярэджаннем, што, калі ваенныя дзеянні ў зоне канала не спыняцца, яны будуць змушаны ўмяшацца. ЗША і СССР запатрабавалі вы-ваду ізраільскіх войск. Але Францыя і Англія блакіравалі гэта патрабаванне. 31 кастрычніка іх авіяцыя пачала бам-бардзіроўкі егіпецкіх ваенна-паветраных баз. 5 лістапада, калі ізраільскія войскі амаль ушчыльную падышлі да ка-нала, была ажыццёўлена высадка англа-французскага павет-ранага дэсанта ў паўночных прадмесцях Порт-Саіда. Егіп-цяне аказалі слабае супраціўленне, і неўзабаве англічане і французы авалодалі найбольш важнымі аб’ектамі Суэца. 2 лістапада Генасамблея ААН прыняла рашэнне пра спы-ненне агню і вывад войск з раёна Суэцкага канала, якое было праігнаравана Англіяй, Францыяй і Ізраілем. Значна боль-шы эфект мела заява савецкага ўрада ад 5 лістапада «Пра рашучасць ужываннем сілы знішчыць агрэсараў і аднавіць мір на Усходзе». 3 прычыны практычных ваенных мера-прыемстваў СССР па падрыхтоўцы ўмяшання ў канфлікт баявыя дзеянні ў раёне Суэца былі спынены. ЗША таксама асудзілі напад англічан і французаў. 6 лістапада ўступіла ў сілу пагадненне пра спыненне агню. Ізраіль да таго часу за-няў ужо ўвесь Сінай, аднак на працягу наступных чатырох месяцаў англійскія, французскія і ізраільскія войскі былі выведзены і іх замянілі сілы ААН па падтрыманні міру. На-сэр гарантаваў усім караблям права свабоднага праходу праз Суэцкі канал.
    255
    У 1961—1964 гг. у краіне прайшла шырокамаштабная на-цыяналізацыя. У рукі дзяржавы поўнасцю перайшлі транс-парт, фінансы, знешні гандаль. У выніку дзяржаўны сек-тар у 1965 г. даваў 85 % прамысловай прадукцыі. Праўда, прызнавалася неабходнасць захавання неэксплуататарскага прыватнага сектара ў эканоміцы. Была праведзена аграр-ная рэформа, якая падарвала памешчыцкае землеўладанне. У палітычнай сферы ў краіне ўсталявалася аднапартыйная дыктатура партыі Арабскі сацыялістычны саюз. Вялікую да-памогу ў індустрыялізацыі Егіпта аказваў СССР. За час са-цыялістычнага будаўніцтва была створана энергетычная пра-мысловасць, металургія. Сімвалам індустрыялізацыі Егіпта стала Асуанская ГЭС, якую пабудавалі з дапамогай СССР. Адным з элементаў палітыкі Насэра было імкненне да лідар-ства ў арабскім свеце, да згуртавання арабскіх краін. Калі ў 1958 г. Сірыя звярнулася да Егіпта з прапановай аб дзяржаў-ным аб’яднанні, Насэр прыняў гэтую прапанову. Была ўтво-рана Аб’яднаная Арабская Рэспубліка (ААР). Аднак ужо ў 1961 г. ААР распалася. Ваенныя, якія ўзялі ўладу ў Сірыі ў выніку перавароту 28 верасня 1961 г., аб’явілі аб разрыве саюза з Егіптам.
    Унутраная і знешняя палітыка Егіпта ў гады кіравання А. Садата. Эксперымент з будаўніцтвам сацыялізму завяр-шыўся ў пачатку 1970-хгг. Гэтаму спрыяла некалькі фак-тараў. Па-першае, стала відавочнай неэфектыўнасць дзяр-жаўнай эканомікі. Па-другое, аказалася, што, ідучы па шля-ху сацыялізму, Егіпет, нягледзячы на велізарную дапамогу СССР, церпіць адно за другім паражэнні ў войнах з Ізраі-лем. Закрыццё Суэцкага канала ў выніку гэтых паражэнняў яшчэ больш пагоршыла эканамічнае становішча Егіпта. Паў-плываў на адказ ад сацыялістычнай арыентацыі і суб’ектыў-ны фактар. У 1970 г. памёр Насэр, новым прэзідэнтам стаў Анвар Садат. Ён пайшоў на змену курсу. Ва ўнутранай па-літыцы з 1974 г. быў узяты курс на адкрыццё эканомікі, на заахвочванне прыватнага сектара. Але сістэма надзвычай-ных законаў у эканоміцы, бюракратычны кантроль над ёю не былі поўнасцю ліквідаваны. Дзяржаўны сектар даваў да 70 % прамысловай прадукцыі. У выніку ў буйной буржуазіі меліся істотныя сумненні адносна таго, наколькі Садат га-
    256
    товы цвёрда і паслядоўна ажыццяўляць пераход да рынач-най эканомікі, а гэта зніжала прадпрымальніцкую актыў-насць і прыток інвестыцый. У адносінах да замежнага ка-піталу была аб’яўлена палітыка «адчыненых дзвярэй», але яна ў многім выглядала як чарговая палітычная кампанія. Новая эканамічная палітыка прывяла да пэўнага ажыўлення эканомікі. У той жа час яе вынікам у 70-я гг. XX ст. стала прыметнае зніжэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці на-сельніцтва. Шырокія маштабы набыў працэс паўперызацыі, што стварала спрыяльную базу для дзейнасці разнастайных ісламскіх экстрэмісцкіх груповак.
    У 1976 г. была праведзена рэарганізацыя партыйнай структуры краіны і адбыўся пераход да шматпартыйнасці. На месцы Арабскага сацыялістычнага саюза ўзніклі тры пар-тыі: Ліберальна-сацыялістычная (ЛСП), Нацыянальна-пра-грэсіўная (НПП) і Арабская сацыялістычная (АСП). Апош-няя з’яўлялася праўрадавай і перамагла на парламенцкіх выбарах 1976 г. ЛСП выступала за наданне максімальнай свабоды прыватнаму прадпрымальніцтву, але крытыкавала ўрад за прадастаўленне празмерных прывілеяў замежнаму капіталу за кошт нацыянальнага. НПП выступала за працяг курсу Насэра. У канцы 1970-х гг. рэзка ўзмацнілася апазі-цыя рэжыму Садата, у якой вядучую ролю ігралі ісламісты. Іх арганізацыі налічвалі каля 5 млн чалавек.
    Змяніўся і знешнепалітычны курс Егіпта. Садат адмовіў-ся ад цеснага супрацоўніцтва з СССР і пачаў арыентавацца на ЗПІА. Ён палічыў бесперспектыўным ваеннае супрацьста-янне з Ізраілем. Паміж дзвюма краінамі пачаліся мірныя пе-рамовы, якія прывялі ў 1979 г. да падпісання мірнага да-гавора. Па ім Егіпту быў вернуты Сінайскі паўвостраў, а Егі-пет прызнаў права Ізраіля на існаванне.
    Егіпет у перыяд прэзідэнства X. Мубарака. Мір з Ізраілем і ўсталяванне ў Егіпце заходняга ўплыву былі варожа су-стрэты ісламскімі фундаменталістамі. Росту ісламскага экс-трэмізму спрыялі і цяжкія сацыяльныя наступствы палітыкі «адчыненых дзвярэй». У кастрычніку 1981 г. ісламісты ар-ганізавалі забойства Садата. Новым прэзідэнтам Егіпта стаў Хосні Мубарак. Ён змог наладзіць дыялог з памяркоўнай апазіцыяй. Апорай прэзідэнта і правячай партыяй становіц-
    17.	Зак. 2985
    257
    ца Нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП), створаная ў 1978 г. X. Мубарак разгарнуў актыўную барацьбу з іслам-скім экстрэмізмам, але поўнасцю перамагчы яго не змог. У сацыяльна-эканамічнай палітыцы ў першы перыяд свай-го праўлення ён пастараўся змякчыць крайнасці імклівай лібералізацыі. X. Мубарак змог пераадолець ізаляцыю Erin-Ta ў арабскім свеце. Пасля падпісання мірнага дагавора з Ізраілем арабскія краіны разарвалі дыпламатычныя адносі-ны з Егіптам. У 1984 г. іх аднавіла Іарданія, а ў 1987 г. Ліга арабскіх краін дазволіла дзяржавам, якія ў яе ўвахо-дзяць, падтрымліваць дыпламатычныя адносіны з Егіптам. У 1990-я гг. эканамічная палітыка X. Мубарака характары-завалася паскораным развіццём рыначных адносін, правя-дзеннем раздзяржаўлівання. Дзяржаўны сектар вымушаны быў на роўных канкурыраваць з прыватным. Такая экана-мічная палітыка аказалася ў цэлым паспяховай і забяспечы-ла ўздым егіпецкай эканомікі ў канцы XX ст. Дадатковыя сацыяльныя праблемы для Егіпта стварае дэмаграфічны вы-бух. Колькасць насельніцтва дасягнула 62 млн чалавек, па-вялічыўшыся за XX ст. у 10 разоў.