• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Восенню 2015 г. была створана міжнародная кааліцыя на чале з ЗПІА, якая стала аказываць ваенную падтрымку ўладам Ірака ў барацьбе з ІДІЛ. Адначасова Расія пачала ваенную аперацыю ў Сірыі, у ходзе якой былі нанесены ўда-ры па ўзброеных сілах ІДІЛ. У выніку з пачатку 2016 г. тэ-рыторыя, кантралюемая баевікамі, пачала імкліва змян-шацца. Важная роля ў барацьбе з ІДІЛ належыць курдскім атрадам.
    Алжыр. «Нацыянальны сацыялізм». Алжыр з 1956 па 1962 г. вёў цяжкую вайну за незалежнасць. Пасля яе атры-мання ў краіне ўстанавіўся аднапартыйны рэжым Фронта
    263
    нацыянальнага вызвалення (ФНВ). Прынятая ў 1976 г. кан-стытуцыя абвясціла курс на пабудову нацыянальнага сацы-ялізму. Спецыфіка яго заключалася ў тым, што ўлады спра-бавалі сумяшчаць некаторыя палажэнні марксізму з тра-дыцыямі ісламу. У сацыяльна-эканамічнай сферы была пра-ведзена нацыяналізацыя буйной прамысловасці і прыродных рэсурсаў, але поўнасцю прыватны сектар не быў ліквідаваны. Пачалася паскораная індустрыялізацыя шляхам будаўніцтва прамысловых гігантаў у асноўным за кошт нафтадолараў. Эканамічнае становішча краіны стала пагаршацца з сярэдзі-ны 1980-х гг., калі даходы ад экспарту нафты пачалі імкліва скарачацца. На будаўніцтва многіх прамысловых аб’ектаў не хапала сродкаў. Узніклі складанасці з харчаваннем. Алжыр пакрываў свае патрэбы ў ім за кошт уласнай вытворчасці толькі на 30 %. У 1988 г. у краіне адбыліся масавыя бес-парадкі, у ходзе якіх загінула каля 1 тысячы чалавек. Пад націскам масавага незадавальнення ў 1989 г. была прынята новая канстытуцыя. ФНВ вымушаны быў адмовіцца ад ма-наполіі на ўладу і згадзіцца на шматпартыйнасць. Прэзідэнт Шадлі Бенджадзід аб’явіў курс на лібералізацыю эканомікі. Але рэформы ўжо не змаглі выратаваць дэскрэдытаваўшы сябе рэжым.
    Рост ісламскіх фундаменталісцкіх сіл у Алжыры. На пер-шых жа свабодных выбарах у органы мясцовага кіравання ФНВ пацярпеў паражэнне, набраўшы толькі 32 % галасоў выбаршчыкаў. Перамогу атрымаў створаны ў 1990 г. іслам-скімі фундаменталістамі Ісламскі фронт выратавання (ІФВ) (55 %). У снежні 1991 г. прайшоў першы тур парламенцкіх выбараў. ІФВ ужо ў першым туры атрымаў 188 месцаў з 430 (пасля другога тура чакалася 2/3). Перад рэальнай пагро-зай паражэння на выбарах прэзідэнт Бенджадзід у пачатку 1992 г. ажыццявіў дзяржаўны пераварот. Вынікі выбараў былі адменены, і ўсталявалася дыктатура з апорай на ар-мію. ІФВ быў распушчаны. Сам прэзідэнт таксама пайшоў у адстаўку. Улада перайшла ў рукі Вышэйшага дзяржаў-нага савета на чале з М. Буджафам. У адказ ІФВ разгарнуў тэрарыстычную вайну супраць улады. У 1992 г. быў забіты тэрарыстамі М. Буджаф. На чале краіны стаў Алі Кафі — не-прымірымы праціўнік ісламістаў. Вайна разбурыла экано-
    264
    міку. Гэта прымусіла ўлады шукаць кампраміс з ісламіста-мі. У 1993 г. Алжыр узначаліў Ліамін Зеруаль, які пайшоў на перамовы з памяркоўнымі дзеячамі ісламісцкага руху. У 1995 г. былі праведзены прэзідэнцкія выбары, на якіх пе-рамог Л. Зеруаль, а ў 1996 г. была прынята канстытуцыя, аб’явіўшая іслам дзяржаўнай рэлігіяй. Але гэтыя меры не спынілі вайну. He прызналі ісламскія фундаменталісты і вы-нікі прэзідэнцкіх выбараў 1999 г., на якіх, пры падтрымцы арміі, перамог Абд эль-Азіс Буцефліка. Ён аб’явіў курс на нацыянальнае прымірэнне, каб спыніць хвалю тэрору, але гэтая палітыка не сустрэла разумення з боку ісламістаў. Вы-бары ў парламент 2002 г. таксама адбываліся ў напружаным становішчы, тым не менш садзейнічалі ўмацаванню міру ў дзяржаве.
    Алжыр у пачатку XXI ст. Палітычны курс А. Буцефлікі. У канцы 1990-х гг. у Алжыры яшчэ захаваўся вялікі дзяр-жаўны сектар, таму ўрад надаваў шмат увагі прыватызацыі. Цэнтральным звяном гэтай праграмы сталі прыватызацыя ў сельскай гаспадарцы і прадастаўленне гаспадарчай сама-стойнасці дзяржаўным прадпрыемствам. У першую чаргу праграма прыватызацыі закранула прадпрыемствы горна-руднай прамысловасці. А. Буцефліка прыступіў да лібералі-зацыі банкаўскай сістэмы, якая знаходзілася пад кантролем дзяржавы. Адкрыліся прыватныя алжырскія банкі, філія-лы французскіх банкаў. Да 2004 г. былі прыватызаваны ўсе шэсць дзяржаўных банкаў, якія складалі аснову фінансавай сістэмы Алжыра. I ўсё ж рэформы ішлі вельмі павольна, та-му што натыкаліся на палітычную нестабільнасць і бюракра-тызм. Тым не менш у пачатку XXI ст. назіраўся прыметны рост алжырскай эканомікі — каля 5 % у год. Асаблівую ўва-гу ўрад звярнуў на вырашэнне жыллёвай праблемы, бараць-бу з беспрацоўем.
    Важнейшая тэндэнцыя палітычнага развіцця Алжыра за-ключаецца ў змяненні адносін дзяржавы да руху ісламскіх фундаменталістаў. Прэзідэнт А. Буцефліка адзначаў, што ра-шэнне палітычных і эканамічных праблем ляжыць на шля-ху палітычнага прымірэння дзяржавы з ісламскім рухам. Пераход ад палітыкі ваеннага прыгнечання ісламскай апа-зіцыі ў пачатку 1990-х гг. да стварэння ўмоў для палітычнай
    18.	Зак. 2985
    265
    згоды з ёю і знаходжання агульных мэт далейшага развіцця складаюць асноўную тэндэнцыю палітыкі Алжыра ў пачат-ку XXI ст. У склад урада Буцефліка ўключыў прадстаўнікоў апазіцыйных партый, у тым ліку памяркоўных ісламістаў. Інтэнсіўнасць грамадзянскай вайны і тэрарыстычнай дзей-насці ў краіне прыметна знізілася.
    У 2008 г. былі ўнесены адпаведныя папраўкі ў канстыту-цыю Алжыра, і А. Буцефліка быў пераабраны прэзідэнтам краіны на трэці тэрмін у 2009 г. і на чацвёрты — у 2014 г. Кожны раз пры правядзенні выбараў апазіцыя заяўляла аб фальсіфікацыі іх вынікаў. Фактычна ў краіне існуе аўтары-тарны рэжым прэзідэнта А. Буцефлікі.
    Сірыя. Будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму. Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (ПАСА, ці Баас), якая прыйшла да ўлады ў Сірыі ў выніку ваеннага пераво-роту 1963 г., абвясціла курс на будаўніцтва нацыянальна-га сацыялізму. У краіне праводзіліся рэформы, аналагічныя тым, што Насэр праводзіў у Егіпце. Праўда, паступова са-цыялістычны акцэнт у пераўтварэннях пачаў слабець, але пераварот 1966 г. даў новы штуршок будаўніцтву сацыяліз-му. Канстытуцыя 1973 г. да пастулату аб планавасці экано-мікі дадала тэзіс аб ліквідацыі ўсіх форм эксплуатацыі. Быў створаны дзяржаўны сектар, на які прыпадала 80 % пра-мысловай вытворчасці. У прыватных руках засталіся толькі дробныя прадпрыемствы. У 1971 г. прэзідэнтам Сірыі стаў X. Асад. Новы ўрад аб’явіў аб будаўніцтве «арабскага сацы-ялістычнага грамадства». У прынятай у 1973 г. канстытуцыі ўказвалася, што Сірыя з’яўляецца «сацыялістычнай народ-на-дэмакратычнай дзяржавай». Абвяшчалася аб стварэнні дзяржаўнай «планавай сацыялістычнай» эканомікі.
    Палітыка «лібералізацыі» X. Асада і Б. Асада. Паражэн-не ў вайне з Ізраілем у кастрычніку 1973 г., цяжкасці ў эка-номіцы прымусілі X. Асада абвясціць палітыку «лібералі-зацыі». Яе асноўны змест заключаўся ў наладжванні супра-цоўніцтва з прыватным капіталам дзеля пераадолення эка-намічнага крызісу. Чакаемага станоўчага выніку гэтая па-літыка не прынесла. У сярэдзіне 1970-х гг. Сірыя аказалася ўцягнутай у грамадзянскую вайну ў суседнім Ліване. Гэта стала дадатковым цяжарам для сірыйскай эканомікі. Не-
    266
    эфектыўнасць дзяржаўнага сектара прымусіла ўрад Асада даць большую свабоду прыватнаму сектару. Ён стаў вяду-чым у сельскай гаспадарцы, рознічным гандлі, лёгкай пра-мысловасці, транспартных перавозках. Але, нягледзячы на пэўную лібералізацыю ў эканоміцы, дзяржаўны сектар і ў 1990-я гг. даваў 50 % нацыянальнага даходу і 75 % прамы-словай прадукцыі.
    У палітычнай сферы ў Сірыі існаваў рэжым асабістай ула-ды X. Асада. У лютым 1999 г. праз рэферэндум ён быў пя-ты раз абраны прэзідэнтам Сірыі на 7-гадовы тэрмін. Асноў-най апорай улады прэзідэнта з’яўляліся армія і спецслужбы. Пасля смерці X. Асада 9 чэрвеня 2000 г. улада перайшла да яго сына Башара Асада. Першыя рэформы новага прэзідэн-та былі нацэлены на барацьбу з карупцыяй у дзяржаўным апараце, далейшую лібералізацыю эканомікі, чыстку арміі і спецслужб ад артадаксальных прыхільнікаў сацыялістычна-га выбару і канфрантацыі з Ізраілем і Захадам. Аднак пры гэтым незакранутай засталася манаполія ПАСА на палітыч-ную ўладу, кантроль гэтай партыі над арміяй. Няздольнасць правячага рэжыму да рэальнага рэфармавання палітычнай і эканамічнай сістэм прывяла да рэвалюцыйнага выбуху ў рамках «арабскай вясны».
    Грамадзянская вайна ў Сірыі. Да прычын, якія выклікалі рэвалюцыйныя выступленні, трэба аднесці незадаволеннасць насельніцтва цяжкім эканамічным становішчам, засіллем бюракратыі, якая кантралявала эканамічнае жыццё краіны. Шматгадовая дыктатура сям’і Асад таксама стала падставай для незадавальнення, асабліва суніцкай большасці Сірыі, бо Асады належаць да шыіцкай меншасці абшчыны алавітаў. 15 сакавіка 2011 г. у Сірыі пачаліся масавыя выступленні супраць рэжыму Асада. На іх улады адказалі жорсткімі рэп-рэсіямі. Адначасова Асад пайшоў на некаторыя саступкі, у прыватнасці адмяніў надзвычайнае становішча, якое дзей-нічала на працягу 50 гадоў. Калі Асад прыцягнуў да падаў-лення беспарадкаў армію, частка ваенных перайшла на бок апазіцыі, і з іх была сфарміравана Свабодная армія Сірыі. Да канца 2011 г. яна змагла ўзяць пад кантроль некаторыя гарады краіны. 3 2012 г. сірыйскі канфлікт набыў значнае міжнароднае гучанне. Арабскія манархіі Персідскага залі-
    267
    ва, Турцыя пачалі пастаўкі зброі паўстанцам. Са свайго бо-ку Расія і Іран падтрымлівалі ўрад Асада. Праіранская гру-поўка Хезбала накіравала ў Сірыю свае атрады для барацьбы з апазіцыяй. Аль-Каіда стварыла на тэрыторыі Сірыі фронт ан-Нусры.
    У 2013 г. на тэрыторыі Сірыі пачалі дзейнічаць атрады ІДІЛ, якія выступілі супраць Асада. Адначасова ІДІЛ раз-гарнула баявыя дзеянні супраць іншых антыўрадавых сіл, уключаючы і фронт ан-Нусры. У выніку ў Сірыі склалася некалькі ваенна-палітычных саюзаў. Па-першае, гэта памяр-коўная апазіцыя, якую падтрымліваюць заходнія дзяржавы і дзяржавы Персідскага заліва. Па-другое, урад Асада, на ба-ку якога выступаюць Расія і Іран. Па-трэцяе, ІДІЛ, якая ва-юе як супраць Асада, так і супраць памяркоўнай апазіцыі. Спачатку ІДІЛ дабілася значных поспехаў і ўсталявала кант-роль над усім усходам Сірыі, дзе пражываюць суніты. Але з другой паловы 2015 г. у ваенныя дзеянні супраць ІДІЛ на тэ-рыторыі Сірыі непасрэдна ўключыліся войскі заходняй ка-аліцыі на чале з ЗША і Расіяй. Гэта дазволіла ўрадавай арміі і Свабоднай арміі Сірыі значна пацясніць атрады ІДІЛ і вы-зваліць многія буйныя гарады. Галоўнае, што перашкаджае праціўнікам ІДІЛ весці супраць яе паспяховую барацьбу, гэ-та адсутнасць адзінства.