• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Вызначыце характар і рухаючыя сілы дзяржаўнага перавароту ў Егіпце ў 1952 г. 2. Якія важнейшыя сацыяльна-эканамічныя пераўтва-рэнні адбыліся ў Егіпце ў 1952—1970 гг.? 3. Вызначыце, якія перамены адбыліся ў дзяржаўна-палітычнай сістэме Егіпта ў час будаўніцтва на-цыянальнага сацыялізму. 4. Якія змены ўнёс у сацыяльна-эканамічную палітыку А. Садат? 5. Ахарактарызуйце палітычную сістэму Егіпта ў пе-рыяд прэзідэнцтва А. Садата і X. Мубарака. 6. Якія перамены ў палі-тычнае жыццё Егіпта ўнеслі рэвалюцыйныя падзеі 2011—2013 гг.? Вы-значыце прычыны, характар і рухаючыя сілы «арабскай вясны» ў Егіп-це. 7. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Іра-ка ў перыяд будаўніцтва нацыянальнага сацыялізму. 8. Вызначыце, якія перамены ва ўнутрапалітычнае і эканамічнае развіццё Ірака ўнёс С. Ху-сейн. 9. Чым былі выкліканы і якія наступствы мелі для Ірака вайна з Іранам 1980—1988 гг. і вайна ў Заліве 1990—1991 гг.? 10. Калі і як бы-ла ліквідавана дыктатура С. Хусейна ў Іраку? 11. Ахарактарызуйце па-літычную сітуацыю ў Іраку пасля падзення рэжыма С. Хусейна. 12. У чым заключаліся прычыны ўзнікнення ІДІЛ? Якіх мэт дамагаецца названая арганізацыя? 13. Які курс развіцця выбраў Алжыр пасля заваявання не-залежнасці? 14. Чым характарызавалася палітычнае жыццё Алжыра ў 90-я гг. XX ст.? Ахарактарызуйце палітыку прэзідэнта А. Буцефлікі. 15. Як змянілася мадэль эканамічнага развіцця Алжыра ў канцы XX — па-чатку XXI ст.? 16. Ахарактарызуйце мадэль развіцця Сірыі, якая была абрана ў выніку дзяржаўных пераваротаў 1963 г. і 1966 г. 17. Назавіце змест і вынікі палітыкі «лібералізацыі» X. Асада і Б. Асада. 18. Якія прычы-ны «арабскай вясны» ў Сірыі вы можаце вылучыць? 19. Ахарактарызуйце асноўныя ваенна-палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у грамадзянскай
    273
    вайне ў Сірыі. 20. Назавіце асноўную асаблівасць рэлігійнай структуры Лівана. Які ўплыў яна аказала на развіццё палітычнай сістэмы краіны? 21. Якім чынам адбывалася рэалізацыя «дактрыны Эйзенхаўэра» ў Ліва-не? 22. Ахарактарызуйце ўдзел Лівана ў араба-ізраільскіх ваенных канф-ліктах. 23. Якія прычыны грамадзянскай вайны ў Ліване 1970—1980-х гг. вы можаце вылучыць? 24. Ахарактарызуйце палітычнае развіццё Лівана ў канцы XX — пачатку XXI ст.
    § 20. Дзяржава Ізраіль і Блізкаўсходні канфлікт
    Утварэнне Ізраіля. Пазіцыя арабскіх краін. У лістападзе 1947 г. ААН прыняла рэзалюцыю аб стварэнні на тэрыто-рыі Палесціны, якая знаходзілася пад упраўленнем Англіі, дзвюх дзяржаў — яўрэйскай (Ізраіль) і арабскай (Палесціна). Арабы не пагадзіліся з гэтай рэзалюцыяй, а яўрэяў яна зада-воліла. У маі 1948 г. было абвешчана пра ўтварэнне Ізраіля, але арабскія краіны не прызналі за ім права на існаванне. Росту напружанасці ў адносінах паміж арабскімі дзяржавамі і Ізраілем садзейнічала дзейнасць міжнародных сіянісцкіх арганізацый. Узнікненню араба-ізраільскага канфлікту па-спрыяла і палітыка вялікіх дзяржаў, якія імкнуліся выка-рыстаць яго ў барацьбе за ўплыў у рэгіёне. У 1948—1949 гг. адбылася першая араба-ізраільская вайна. Ізраіль выйшаў з яе пераможцам. Яго армія заняла большую частку тэрыто-рыі, якая прызначалася для стварэння арабскай Палесцін-скай дзяржавы, у тым ліку і заходнюю частку Іерусаліма. Другая араба-ізраільская вайна адбылася ў 1956 г., калі Із-раіль далучыўся да англа-французскай агрэсіі супраць Erin-Ta пасля таго, як прэзідэнт Насэр нацыяналізаваў Суэцкі ка-нал. Ізраільскія войскі акупіравалі Сінайскі паўвостраў, але затым былі выведзены з яго. На Сінаі размясціліся міратвор-чыя сілы ААН.
    Новая вайна (Шасцідзённая вайна) паміж Ізраілем і араб-скімі краінамі ўспыхнула ў 1967 г. Кароль Іарданіі Хусейн і прэзідэнт Егіпта Насэр абвінавацілі Ізраіль у падрыхтоўцы нападу на Сірыю і выступілі з пагрозай «скінуць яго ў мо-ра». Насэр увёў на Сінай 100-тысячную армію і дабіўся вы-ваду адтуль міратворцаў ААН. У такіх умовах Ізраіль 5 чэр-веня 1967 г. нанёс удар па Егіпце і Сірыі, а затым і па Іар-даніі. Егіпецкія войскі на Сінаі былі разгромлены, і праз
    274
    пяць дзён ізраільцяне дасягнулі Суэцкага канала. Таксама Ізраіль акупіраваў сірыйскія Галанскія вышыні і знаходзіў-шыся пад уладай Іарданіі Заходні бераг ракі Іардан, уклю-чаючы ўсходнюю частку Іерусаліма. Арабы страцілі 40 тыс. салдат, 900 танкаў, 400 самалётаў. Людскія страты Ізраіля склалі ўсяго 800 чалавек. Толькі разрыў дыпламатычных ад-носін СССР з Ізраілем і пагроза накіраваць на дапамогу ара-бам «добраахвотнікаў» прымусілі ізраільскую армію спы-ніць наступленне. Да таго ж яна ўжо дасягнула асноўнай мэты вайны — разграміла ўзброеныя сілы суседніх арабскіх краін. Спроба Егіпта і Сірыі ў кастрычніку 1973 г. (вайна «Суднага дня») узяць рэванш за папярэднія паражэнні скон-чылася няўдачай. Пасля першых поспехаў егіпецкія і сірый-скія войскі былі адкінуты ізраільцянамі. Яны фарсіравалі Суэцкі канал, стварылі пагрозу захопу Каіра, а на сірыйскім фронце — Дамаска. Тады арабскія краіны ўвялі нафтавае эм-барга ў адносінах да заходніх краін, каб тыя прымусілі Із-раіль спыніць наступленне.
    Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці вайны з Ізраілем, прэзідэнт Егіпта А. Садат вырашыў пайсці па шляху мір-ных перамоў. Пры пасрэдніцтве ЗША ў 1979 г. Егіпет і Із-раіль падпісалі мірны дагавор. Такая палітыка Егіпта бы-ла ўспрынята ў арабскім свеце як здрада агульнаарабскім інтарэсам, перш за ўсё інтарэсам арабаў-палесцінцаў. Уво-гуле, палесцінскае пытанне — цэнтральнае і найбольш скла-данае пытанне блізкаўсходняй праблемы. Яшчэ пасля вайны 1948—1949 гг. каля 900 тыс. палесцінцаў пакінулі свае зем-лі і апынуліся ў становішчы бежанцаў. У 1964 г. была ство-рана Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП), якая мела на мэце знішчэнне дзяржавы Ізраіль і стварэнне ў Палесціне толькі арабскай дзяржавы. АВП мела шматлікія ўзброеныя атрады, якія змагаліся супраць Ізраіля, выкарыстоўваючы і тэрарыстычныя метады. Спачатку галоўныя базы АВП раз-мяшчаліся ў Іарданіі. Пасля таго як у 1970 г. кароль Ху-сейн дамогся вываду палесцінскіх атрадаў, яны зрабілі сваёй асноўнай базай Ліван. Палесцінскія атрады прынялі актыў-ны ўдзел у грамадзянскай вайне, якая ўспыхнула ў гэтай краіне ў 1975 г. Яны таксама рабілі напады на паўночныя раёны Ізраіля. У адказ у 1982 г. ізраільская армія ўварвала-ся ў Ліван і дайшла да Бейрута. У канфлікт умяшалася Ci-
    275
    рыя. У выніку пятай араба-ізраільскай вайны АВП вымуша-на была вывесці свае атрады з Лівана, а Ізраіль больш чым на 20 гадоў акупіраваў паўднёвыя раёны Лівана, стварыўшы там «зону бяспекі».
    Партыйна-дзяржаўная структура Ізраіля ў 1948—1977 гг. На першым этапе ізраільскай дэмакратыі ні адна з існаваў-шых у краіне партый не атрымлівала абсалютнай больша-сці месцаў у кнесеце, дамінаванне Працоўнай партыі Ізраіля (МАПАЙ) і яе спадчынніцы Партыі працы (Авода) было ві-давочным. Гэтыя левацэнтрысцкія партыі, якія рэгулярна, як правіла ў блоку з рэлігійнымі партыямі, фарміравалі ўрад краіны. Акрамя таго, пад кантролем гэтых партый знахо-дзіліся многія дзяржаўныя кампаніі, уплывовыя кібуцныя рухі (кібуц — сельскагаспадарчая камуна) і рухі пасялен-цаў, а таксама Усеагульнае аб’яднанне рабочых — Гістад-рут. Тым не менш у аснове палітычнага жыцця Ізраіля ля-жалі прынцыпы шматпартыйнай дэмакратыі, гэта значыць рэгулярна праводзіліся ўсеагульныя выбары, існавала неза-лежная судовая сістэма, крытычна настроеная прэса, у цэ-лым выконваўся прынцып падзелу ўлад. Такім чынам, мож-на гаварыць аб існаванні ў Ізраілі дэмакратычнай формы кі-равання ў першыя гады пасля набыцця краінай дзяржаўнай незалежнасці.
    У выніку выбараў 1977 г. упершыню ў гісторыі краіны са-цыялістычная партыя Авода страціла ўладу, а ўрад сфармі-раваў блок «Лікуд» на чале з шматгадовым лідарам апазіцыі Менахемам Бегінам. Гэты палітычны пераварот («Маапах») у Ізраілі адзначыў пачатак другога этапу ізраільскага парла-ментарызму. 3 канца 1970-х гг. і да другой паловы 1990-х гг. палітычная сітуацыя ў краіне вызначалася суперніцтвам да-мінуючых у «шырокім левым» і «шырокім правым» бло-ках двух вядучых партый — левацэнтрысцкай Партыі пра-цы (Авода) і правацэнтрысцкага «Лікуда». Разыходжанні паміж гэтымі асноўнымі партыямі датычыліся іх падыхо-даў да рашэння галоўных праблем ізраільскага грамадства. Па-першае, адносна знешняй палітыкі і бяспекі (канцэпцыя «мір у абмен на тэрыторыі» левых супраць ідэі правых «мір у абмен на мір»). Па-другое, «сацыялістычнымі» і «рынач-нымі» поглядамі на сацыяльна-эканамічную палітыку. Па-276
    трэцяе, грамадзянскія пытанні, уключаючы ўзаемаадносіны рэлігіі і дзяржавы, прытым, што большасць выбаршчыкаў абодвух партый выступала за захаванне «свецка-рэлігійнага статус-кво».
    «Лікуд» знаходзіўся ва ўладзе ў 1977—1984 гг. і 1990— 1992 гг. У кастрычніку 1983 г. урад Менахема Бегіна пай-шоў у адстаўку з-за грамадскай крытыкі ў сувязі з Ліван-скай вайной. На чале «Лікуда» і ўрада стаў Іцхак Шамір. У 1992—1996 гг. ва ўладзе быў урад Партыі працы на чале з Іцхакам Рабінам, а пасля яго гібелі ў маі 1995 г. — Шы-монам Перэсам. У 1984—1990 гг. краінай кіравалі ўрады на-цыянальнага адзінства, якія ўзнікалі як вынік пагаднення дзвюх вядучых партый.
    Грамадска-палітычнае развіццё краіны. 20 чэрвеня 1977 г. да ўлады ў Ізраілі прыйшоў урад на чале з М. Бе-гінам. A 20 лістапада 1977 г. А. Садат стаў першым кіраўні-ком арабскай краіны, які прыбыў у кнесет у Іерусалім, дзе яго выступленне выклікала фурор. Пры актыўным пасрэдні-цтве ЗША, якія імкнуліся выкарыстаць сітуацыю для ўмаца-вання свайго статусу звышдзяржавы, у тым ліку і тую, што склалася і ў блізкаўсходнім рэгіёне, пачаліся ізраільска-егі-пецкія перамовы, якія завяршыліся падпісаннем 17 верасня 1978 г. «рамачнага пагаднення» аб міры на Блізкім Усходзе, a 26 сакавіка 1979 г. — поўнамаштабнага мірнага дагавора паміж Ізраілем і Егіптам, першага падобнага пагаднення па-між яўрэйскай дзяржавай і якой-небудзь з арабскіх краін. У канцы 1978 г. узмацняецца крытыка ўрада М. Бегіна. На дэ-манстрацыях руху «Шалом ахшав» («Мір цяпер») рэгулярна гучаў лозунг «Скажам гэтаму ўраду не!». Прычынай маштаб-ных антыўрадавых выступленняў была пачатая па рашэнні кабінета М. Бегіна 5 чэрвеня 1982 г. вайна ў Ліване, але фак-ты сведчаць аб тым, што адразу пасля прыходу ўрада да ўла-ды пачалі гучаць патрабаванні яго адстаўкі са стараны руху «Мір цяпер». Адным з асноўных накірункаў дзейнасці арга-нізацыі стала барацьба з яўрэйскімі пасяленнямі на кантра-люемых тэрыторыях і з рухам пасяленцаў у цэлым. У снежні 1978 г., калі Арыэль Шарон, будучы міністрам сельскай гас-падаркі, пачаў актыўна рэалізоўваць палітыку пасяленняў, рух «Шалом ахшав» стаў праводзіць розныя акцыі супраць