Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Ліван. Палітычная і канфесійная сістэма краіны. У Ліва-не пражываюць мусульмане — шыіты, суніты і друзы, а так-сама хрысціяне — праваслаўныя, католікі і мараніты. Для стварэння незалежнай ліванскай дзяржавы быў неабходны кампраміс, і яго асновы былі дасягнуты яшчэ ў 1943 г. шля-хам стварэння Нацыянальнага пакта — пагаднення паміж мусульманскімі і хрысціянскімі часткамі насельніцтва. Тры галоўныя пасады ў дзяржаве былі размеркаваны наступным чынам: прэзідэнт рэспублікі — мараніт; прэм’ер-міністр — мусульманін-суніт, старшыня парламента — мусульманін-шыіт. Але, па сутнасці, Нацыянальны пакт стаў кампрамі-сам паміж вярхамі мараніцкай і суніцкай абшчын. Іншыя абшчыны, перш за ўсё шыіцкая і друзская, апынуліся на другіх ролях. У адпаведнасці з Нацыянальным пактам Ліван заставаўся парламенцкай рэспублікай, што было ўсталявана яшчэ канстытуцыяй 1926 г.
268
У 1949 г. была створана Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя (ПСП). Правахрысціянская мараніцкая апазіцыя была прадстаўлена партыяй «Фаланга». Пазней відны ма-раніцкі дзеяч (з 1952 г. — прэзідэнт) Каміль Шамун уз-началіў «Нацыянальны блок». Шыіты склалі базу руху «Амаль».
Грамадзянская вайна ў Ліване. У перыяд кіраўніцтва Шамуна адбывалася шырокае палітычнае і эканамічнае пра-нікненне Англіі і ЗША. У марце 1957 г. Ліван першым з арабскіх краін далучыўся да «дактрыны Эйзенхаўэра», якая прадугледжвала аказанне «дапамогі» арабскім краінам суп-раць «камуністычнай небяспекі». На самой справе гэта была спроба ЗША зацвердзіць свой уплыў у арабскім свеце. Ады-ход ад палітыкі нейтралітэту, ізаляцыя ад арабскіх краін, якія праводзілі самастойны палітычны курс, пагаршэнне ад-носін з сацыялістычнымі краінамі, парушэнне выгадных эка-намічных сувязей з Егіптам і Сірыяй нанеслі значную шко-ду ліванскай эканоміцы. У краіне стаў наспяваць палітычны крызіс. У маі 1958 г. у Ліване пачалося ўзброенае паўстанне. Асноўнымі патрабаваннямі паўстаўшых былі адказ ад «дакт-рыны Эйзенхаўэра», захаванне незалежнасці і суверэнітэту, усталяванне супрацоўніцтва з арабскімі краінамі і непрад-стаўленне заходнім дзяржавам ваенных баз на тэрыторыі краіны. Шамун звярнуўся за дапамогай да ЗША. У Бейруце высадзіліся амерыканскія войскі, але гэта не выратавала рэ-жым. Шамун вымушаны быў сысці, а ў кастрычніку 1958 г. былі эвакуіраваны амерыканскія войскі, што даказала без-грунтоўнасць «дактрыны Эйзенхаўэра».
Адразу пасля чэрвеньскай вайны 1967 г. Ліван, дзе пра-жывала каля 400 тыс. палесцінскіх бежанцаў, стаў адным з галоўных цэнтраў дзейнасці Палесцінскага руху супра-ціўлення (ПРС). Палесцінцаў падтрымлівала мусульман-ская абшчына. Хрысціянская абшчына, наадварот, успры-мала палесцінскі рух як фактар, які дэстабілізуе краіну. Пачынаючы з 1968 г. у выніку дзейнасці ПРС краіна ста-ла аб’ектам пастаянных узброеных нападаў Ізраіля, ад якіх больш, чым палесцінцы, пакутавала мірнае насельніцтва Лі-вана. Палітычнае супрацьстаянне вакол палесцінскага пы-тання супала з пагаршэннем эканамічнага становішча і ро-стам сацыяльнай напружанасці ў краіне. Усё гэта было вы-
269
карыстана правахрысціянскімі коламі для ўзмацнення сваіх пазіцый.
У жніўні 1970 г. адбыліся выбары новага прэзідэнта, на якіх перамогу атрымаў Сулейман Франж’е і якога падтры-маў «Хельф» (блок трох хрысціянскіх партый). У верасні 1972 г. ізраільскія войскі зноў уварваліся ў Паўднёвы Ліван. Ваенныя дзеянні працягваліся некалькі дзён, удзел у іх пры-нялі дзясяткі тысяч салдат, сотні танкаў і бронемашын. Ім-кненне Ізраіля выклікаць канфлікт паміж ліванскай уладай і ПРС супала з жаданнем правахрысціянскіх вярхоў, якія па-трабавалі забараніць дзейнасць ПРС у Ліване. У маі 1973 г. ліванская армія абстраляла лагер палесцінскіх бежанцаў у Бейруце. Супраць гэтага выступілі ліванскія мусульмане, і прэзідэнту Франж’е прыйшлося спыніць ваенныя дзеянні.
Роля Сірыі ў ліванскім канфлікце. Тактыка правых хры-сціян мела крайне негатыўныя наступствы для адзінства Лі-вана. Страна фактычна апынулася расколатай на два лагеры па канфесіянальнай прымеце — прыналежнасці да мусуль-ман ці хрысціян. Сталіца, Бейрут, таксама была падзелена на дзве часткі — усходнюю (хрысціянскую) і заходнюю (му-сульманскую). Канец 1975 г. і першая палова 1976 г. прай-шлі ў бязлітаснай грамадзянскай вайне на большай частцы краіны. У гэтай сітуацыі Сірыя 1 чэрвеня 1976 г. увяла ў Ліван свае войскі, якія выступалі на баку палесцінцаў і му-сульман краіны.
Працяглая вайна нанесла велізарную матэрыяльную і ма-ральную шкоду дзяржаве, але канфлікт так і не быў выра-шаны. Сірыя не паддалася ізраільскаму нажыму, а ПРС за-хаваў сваю прысутнасць на поўдні Лівана. Таму ізраільскі ўрад прыступіў да ажыццяўлення шырокага ўварвання ў Лі-ван. Акрамя галоўнай мэты — ліквідацыі ПРС — Ізраіль ім-кнуўся нанесці ўдар па сірыйскіх войсках у Ліване. У ся-рэдзіне чэрвеня 1982 г. ізраільскія войскі з дапамогай пра-вахрысціянскіх фарміраванняў захапілі большую частку тэ-рыторыі на поўдзень ад Бейрута. Знаходзячыся ў складаным становішчы, Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП) дала згоду на вывад сваіх сіл з гэтага горада. Ізраільцяне ж пра-цягвалі акупацыю каля трэці краіны. На гэтых тэрыторы-ях пачало разгортвацца масавае супраціўленне, якое часта ўзначальвалася экстрэмісцкімі групоўкамі. Найболей уплы-
270
вовымі з іх сталі шыіцкія арганізацыі «Ісламская Амаль» і «Хезбала».
17 мая 1983 г. урады Лівана і Ізраіля пры ўдзеле ЗША падпісалі «пагадненне аб міры». Гэты дакумент прадугледж-ваў спыненне вайны і вывад ізраільскіх войск на ўмовах, якія ўшчамлялі суверэнітэт Лівана. Да таго ж усе ваенныя і палітычныя абмежаванні распаўсюджваліся толькі на Ліван. Нацыянальна-патрыятычныя сілы Лівана выступілі супраць такога кампрамісу. 23 ліпеня 1983 г. было абвешчана пра стварэнне Фронта нацыянальнага выратавання (ФНВ), які аб’яднаў асноўныя патрыятычныя партыі. У выніку і ўра-давая армія раскалолася на хрысціянскую і мусульманскую часткі. У лютым 1984 г. пры падтрымцы армейскіх часцей, якія перайшлі на іх бок, ПСП і ФНВ узялі пад свой кантроль Заходні Бейрут і вымусілі амерыканскія часці эвакуіравацца з Бейрута. 5 сакавіка 1984 г. ліванскі ўрад афіцыйна ану-ляваў «мірнае пагадненне» з Ізраілем.
Ліквідацыя пагаднення 17 мая 1983 г. стварыла новае хісткае і небяспечнае становішча ў краіне. ЗПІА і іх саюзнікі з НАТА пакінулі тэрыторыю Лівана. Ізраільскія войскі бы-лі выведзены з большай часткі Паўднёвага Лівана. Ваенная прысутнасць Тэль-Авіва засталася ў «зоне бяспекі» ўздоўж лівана-ізраільскай мяжы. Там жа знаходзілася база права-хрысціянскіх фарміраванняў «Лахада». Ізраільская агрэсія і грамадзянская вайна, якая суправаджалася эканамічнай дэградацыяй краіны, і перш за ўсё бяздольнай шыіцкай аб-шчыны, прывялі да актывізацыі новай палітычнай плыні — ісламскага фундаменталізму.
Другая палова 1980-х — 1990-я гг. характарызаваліся па-стаяннымі мяцяжамі і сутыкненнямі ваюючых паміж сабой партый. Спробы прыйсці да нацыянальнай згоды не давалі вынікаў. Саюз з Сірыяй быў змацаваны дагаворамі 1991 г., якія гарантавалі бяспеку Лівана. Адносіны з Ізраілем такса-ма некалькі стабілізаваліся, але гэта не перашкаджала пале-сцінскім тэрарыстам з арганізацыі «Хезбала» абстрэльваць паўднёвыя раёны Ізраіля. У кастрычніку 1998 г. прэзідэнтам краіны стаў хрысціянін Э. Лахуд, камандуючы ліванскай ар-міяй. У 2000 г. паўднёвая частка краіны пры пэўных аба-вязацельствах з боку Лівана і кантролю з боку ААН была вернута.
271
Урад Р. Харыры. Прэм’ер-міністрам краіны ў 2000 г. стаў Рафік Харыры (суніт), які яшчэ ў 1992 г. сфарміраваў першы ліванскі ўрад пасля 17 гадоў грамадзянскай вайны і ўзначальваў яго аж да 1998 г. Ён сфарміраваў кабінет з 15 мусульман і 15 хрысціян і атрымаў падтрымку парла-мента. «Хезбала» засталася ў апазіцыі. Новы ўрад усталяваў кантроль над зонай, якая раней знаходзілася пад кантролем «Хезбала», змог атрымаць крэдыт ад МВФ у памеры 175 млн долараў, а таксама крэдыты і дапамогу ад Італіі, EC, араб-скіх краін і ліванскіх эмігрантаў на агульную суму ў 1 млрд долараў. За шэсць гадоў была адноўлена эканоміка Лівана, якой у выніку грамадзянскай вайны 1975—1990 гг. быў на-несены ўрон у памеры 25 млрд долараў.
Урад Харыры звярнуўся да мер «жорсткай эканоміі», уключаючы павелічэнне збіральнасці падаткаў і прываты-зацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Нягледзячы на цяжка-сці, уладам удалося ў 2002 г. пазбегнуць дэфолту і дэваль-вацыі. Аднак эканамічныя цяжкасці і жорсткая палітыка ўрада прывялі ў 2003 г. да росту сацыяльнай напружана-сці. Прафсаюзы правялі ўсеагульную забастоўку. 3 верасня 2004 г. парламент не прыняў папраўку да канстытуцыі, якая б дазваляла прэзідэнту Лівана Э. Лахуду балаціравацца. на трэці тэрмін. У выніку Савет Бяспекі ААН па ініцыятыве ЗША і Францыі прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем выве-сці з Лівана ўсе замежныя войскі. 20 кастрычніка 2004 г. Р. Харыры падаў у адстаўку разам са сваім кабінетам. Ура-давы крызіс быў выкліканы націскам на Ліван і Сірыю з бо-ку ЗША, Саудаўскай Аравіі, Ізраіля і Францыі. Па іх іні-цыятыве Савет Бяспекі ААН 19 кастрычніка абвясціў заяву, у якой прызываў Сірыю вывесці свае войскі з Лівана, а Лі-ван — раззброіць атрады «Хезбала», што кантралююць поў-дзень краіны. Харыры выступаў супраць апошніх змяненняў у канстытуцыі краіны, але пацярпеў паражэнне, a 14 лютага 2005 г. у выніку замаху на яго жыццё экс-прэм’ер-міністр загінуў.
Сем тыдняў краіна фактычна жыла без урада, і толькі 18 красавіка прэм’ер-міністрам быў зацверджаны Наджыб Мікаці (суніт). Ён размеркаваў ключавыя пасады паміж прадстаўнікамі як прасірыйскага, так і антысірыйскага ла-гераў. Яго ўрад быў пераходным. Ён забяспечыў правядзенне
272
парламенцкіх выбараў і падаў у адстаўку. На працягу 2005— 2013 гг. у Ліване змянілася 4 прэм’ер-міністры, але адносная стабільнасць у краіне захоўвалася на аснове кампрамісу па-між хрысціянамі і мусульманамі. Яна была падарвана з па-чаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі, калі правячая эліта Лівана раздзялілася на прыхільнікаў і праціўнікаў Б. Аса-да. У 2014 г. з-за вострых рознагалоссяў так і не ўдалося абраць новага прэзідэнта. Выкананне яго абавязкаў было да-ручана прэм’ер-міністру Тамаму Саібу Саламу (хрысціянін). Важным фактарам палітычнага жыцця Лівана стала дзей-насць на поўдні краіны арганізацыі «Хезбала». Яе атакі суп-раць Ізраіля прывялі летам 2006 г. да другой Ліванскай вай-ны. У ходзе яе ізраільская армія ўступіла на тэрыторыю Лі-вана і нанесла адчувальны ўдар па «Хезбала», але поўнасцю разграміць гэтую арганізацыю не змагла.