Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Нягледзячы на фармальнае існаванне ў Егіпце шматпар-тыйнасці і парламентарызму, у палітычным жыцці краіны захоўваліся шматлікія элементы аўтарытарызму. Улада прэ-зідэнта была вельмі вялікая. Цяжка назваць дэмакратычнай сістэму, пры якой прэзідэнцкія паўнамоцтвы X. Мубарака падаўжаліся не праз перамогу на свабодных выбарах, а шля-хам правядзення рэферэндуму аб даверу прэзідэнту. Такі рэ-ферэндум адбыўся 26 верасня 1999 г., і па яго выніках прэ-зідэнцкія паўнамоцтвы X. Мубарака былі падоўжаны яшчэ на 6 год.
Толькі ў пачатку 2005 г. па ініцыятыве прэзідэнта шля-хам змянення артыкула 76 егіпецкай канстытуцыі, якая ра-ней прадугледжвала вылучэнне кандыдатуры прэзідэнта дву-мя трэцямі дэпутатаў парламента і наступнае яго зацвяр-джэнне на пасадзе на агульнанацыянальным рэферэндуме, была ўведзена сістэма прамых прэзідэнцкіх выбараў. Такая сістэма дала тэарэтычную магчымасць усім палітычным сі-лам, якія дзейнічаюць легальна, удзельнічаць у прэзідэнц-кай кампаніі. Аднак рэальна такой магчымасцю валодала
258
правячая Нацыянальна-дэмакратычная партыя. У выніку парламенцкіх выбараў яна атрымала 336 дэпутацкіх месцаў з агульнай колькасці ў 444. Перамогу на прэзідэнцкіх выба-рах у тым жа годзе атрымаў X. Мубарак. Выбары нельга бы-ло прызнаць адпавядаючымі міжнародным дэмакратычным стандартам, але Захад прымаў аўтарытарны рэжым X. Му-барака, бо рэальнай альтэрнатывай яму мог стаць ісламскі фундаменталізм.
3 2005 па 2008 г. ВУП вырас на 7 %, але потым скара-ціўся на фоне сусветнага эканамічнага крызісу. Істотна вы-рас і ўзровень адукацыі ў краіне. Колькасць насельніцтва, якое мела вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, складала амаль 3/4 ад агульнай колькасці насельніцтва, a інвестыцыі ў адукацыю выраслі ў 17 разоў, колькасць новых факультэтаў ва ўніверсітэтах павялічылася да 343. У рамках рэалізацыі апошняй перадвыбарнай праграмы Мубарака бы-ло створана 4,3 млн рабочых месцаў, пабудавана 169 баль-ніц і 2,3 тыс. школ, 300 тыс. адзінак жылля, у тым ліку са-цыяльнага. Эканамічны рост у 2009—2010 гг. склаў 5,3 %. Па гэтым паказчыку Егіпет увайшоў у спіс 30 дзяржаў све-ту, якія развіваюцца хутчэй за ўсіх.
Рэвалюцыя 2011 г. Пачаўшыся на мяжы 2010—2011 гг. з рэвалюцыі ў Тунісе, «арабская вясна» непасрэдна закрану-ла і Егіпет. Да важнейшых прычын рэвалюцыі ў Егіпце ад-носяцца: рост карупцыі, незадавальненне адукаванай часткі насельніцтва (якая колькасна значна вырасла) аўтарытарны-мі метадамі кіравання Мубарака і вялікае беспрацоўе менаві-та сярод людзей з вышэйшай адукацыяй. 25 студзеня 2011 г. апазіцыя правяла першую масавую акцыю на плошчы Тах-рыр, а ўжо 11 лютага X. Мубарак падаў у адстаўку. Улада была перададзена Вярхоўнаму савету Узброеных сіл Егіпта, які ўзначаліў Хусэйн Тантаві. 16—17 чэрвеня 2012 г. у Егіп-це адбыліся першыя свабодныя прэзідэнцкія выбары. На іх перамог ісламіст з асацыяцыі «Браты мусульмане» Махамед Мурсі. Яго прыхільнікі атрымалі большасць у парламенце і адобрылі канстытуцыю, якая ўводзіла элементы шарыяту, a таксама пашырала паўнамоцтвы прэзідэнта.
У канцы 2012 г. Егіпет зноў сутыкнуўся з палітычным крызісам, калі супраць рэжыму Мурсі сталі выступаць пра-
259
ціўнікі ісламізацыі. Іх падтрымала армія. 3 ліпеня 2013 г. фактычна адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога Мур-сі быў адхілены ад улады. Яна перайшла ў рукі арміі на ча-ле з ваенным міністрам Фатах Халілам ас-Сісі. У 2014 г. ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах і ўзначаліў краіну. У 2015 г. X. Мубарак быў асуджаны на 3 гады зняволення, а Мурсі — да смяротнага пакарання, якое потым было за-менена на пажыццёвае зняволенне. Усталяваўшыся ў Егіпце ў выніку рэвалюцыі, рэжым ас-Сісі, па сутнасці, з’яўляецца такой жа аўтарытарнай дыктатурай, як і рэжым Мубарака. Рэвалюцыя нанесла ўдар па эканоміцы Егіпта. Тэмпы яе ро-ста знізіліся да 2 % у год. Колькасць ахвяр у час рэвалю-цыйных падзей, уключаючы ваенны пераварот, перавысіла 4 тыс. чалавек.
Ірак. Прыход да ўлады С. Хусейна. Паварот Ірака ў бок будаўніцтва сацыялізму адбыўся пасля антыманархічнай рэвалюцыі 1958 г. і ваеннага перавароту 1968 г. У выніку апошняга ўлада апынулася ў руках Партыі арабскага сацы-ялістычнага адраджэння (БААС). У 1971 г. вышэйшы ор-ган улады Савет рэвалюцыйнага камандавання абнародаваў хартыю нацыянальных дзеянняў. У рамках гэтай праграмы была нацыяналізавана нафтавая прамысловасць, а затым прадпрыемствы і ў іншых галінах. Яшчэ ў 1970 г. пачалася дграрная рэформа, якая прадугледжвала канфіскацыю паме-шчыцкіх зямель і перадачу іх ва ўласнасць ці гарантаваную арэнду сялянам. Значныя даходы ад экспарту нафты дазво-лілі Іраку ў 1970-я гг. даволі паспяхова праводзіць індустры-ялізацыю. Гэты працэс быў спынены з пачаткам ірана-ірак-скай вайны 1980—1988 гг., а затым — вайной у Персідскім заліве 1990—1991 гг. Названыя падзеі прывялі да ўвядзення супраць Ірака міжнародных санкцый, якія вельмі адмоўна адбіліся на яго эканоміцы.
У канцы 70-х гг. XX ст. у кіраўніцтве Ірака адбыліся змены, якія мелі далёка ідучыя наступствы. У 1979 г. Са-дам Хусейн адхіліў ад улады правіўшага Іракам з 1968 г. свайго стрыечнага дзядзьку Хасана аль-Бакра і стаў неаб-межаваным дыктатарам краіны. Ён фізічна знішчыў сваіх як рэальных, так і патэнцыяльных палітычных праціўнікаў. У эканамічнай галіне спыніліся размовы пра будаўніцтва са-
260
цыялізму. Хусейн даў даволі значную свабоду для прыват-нага прадпрымальніцтва. Цэнтральным пунктам яго палі-тыкі стала гульня на нацыянальных пачуццях, ідэя яднання нацыі для барацьбы з ворагам. Першым такім ворагам стаў Іран, вайна з якім, акрамя велізарных матэрыяльных страт і людскіх ахвяр (300 тысяч загінуўшых), больш нічога Іра-ку не дала.
Агрэсія Ірака супраць Кувейта. С. Хусейн, які меў велі-зарную армію, вырашыў паправіць матэрыяльнае становішча сваёй краіны за кошт багатага суседа — Кувейта. 2 жніўня 1990 г. іракскія войскі акупіравалі Кувейт, a 8 жніўня Хусейн абвясціў аб далучэнні Кувейта да Ірака. Савет Бяспекі ААН палічыў дзеянні Ірака агрэсіяй, запатрабаваў вываду ірак-скіх войск да 15 студзеня 1991 г. і ўвёў эканамічныя санк-цыі. Склалася шырокая міжнародная кааліцыя з удзелам ЗША, іншых дзяржаў НАТО, а таксама шэрага арабскіх краін. Была створана 600-тысячная групоўка міжнацыя-нальных сіл на чале з генералам Н. Шварцкопфам. Касцяк яе (425 тысяч) склалі амерыканскія войскі, 100 тысяч сал-дат выставіла Турцыя, 67,5 — Саудаўская Аравія, Англія — 35 тысяч, Францыя — 17 тысяч салдат.
Ірак не выканаў ультыматуму Савета Бяспекі ААН, і 17 студзеня 1991 г. шматнацыянальныя сілы пачалі апера-цыю «Бура ў пустыні». На першым этапе авіяцыя саюзнікаў ажыццявіла магутнае паветранае наступленне, вынікам яко-га стаў поўны разгром іракскай авіяцыі і сістэмы супрацьпа-ветранай абароны, былі нанесены вялікія страты наземным войскам. 24 лютага пачалося наступленне сухапутных сіл са-юзнікаў. Менш чым за тыдзень яны нанеслі поўнае паражэн-не іракскай арміі, вызвалілі Кувейт і выйшлі да Басры.
Звяржэнне рэжыма С. Хусейна. Пасля паражэння Хусейн сутыкнуўся з паўстаннямі сваіх праціўнікаў як на поўдні (шыіты), так і на поўначы (курды) краіны. Але яму ўдалося захаваць уладу. Міжнародныя санкцыі супраць Ірака пра-цягвалі дзейнічаць і пасля вызвалення Кувейта. Гэта было звязана з патрабаваннямі міжнароднай супольнасці аб лік-відацыі зброі масавага знішчэння. Санкцыі, сярод якіх най-больш цяжкая — гэта забарона экспарту іракскай нафты, нанеслі вельмі моцны ўдар па эканоміцы краіны, выклікалі
261
спад вытворчасці, інфляцыю, рост цэн, праблемы з забеспя-чэннем насельніцтва харчаваннем.
Канфлікт вакол Ірака працягваў тлець. Краіна яшчэ не-калькі разоў падвяргалася меншым па сваім маштабе ўдарам міжнародных сіл. Нарэшце 20 сакавіка 2003 г. антыіракская кааліцыя, у якой вядучую ролю адыгрывалі ЗША, пачала шырокамаштабную вайну супраць рэжыму С. Хусейна. Пад-ставай для гэтага сталі абвінавачванні Ірака ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму і распрацоўцы зброі масавага зні-шчэння (гэтае абвінавачванне не знайшло пацверджання). Ужо 9 красавіка саюзнікі авалодалі Багдадам і дыктатура Хусейна рухнула.
Праблемы палітычнай і сацыяльна-эканамічнай ста-білізацыі ў Іраку. 3 13 ліпеня 2003 г. кіраўніцтва Іракам ажыццяўляў Часовы кіруючы савет, у склад якога ўва-ходзілі 25 палітычных дзеячаў краіны. 1 чэрвеня 2004 г. ён перадаў уладу абранаму прэзідэнту — шэйху Газі аль-Явару, а часовы ўрад узначаліў Айяд Алаўі. 30 студзеня 2005 г. адбыліся парламенцкія выбары. Большасць месцаў у парламенце заваявала партыя шыітаў «Аб’яднаны ірак-скі альянс» — 140 месцаў (з 275). «Курдскі альянс» атры-маў 75 месцаў, партыя «Іракскі спіс» прэм’ер-міністра А. Алаўі — 40 месцаў.
6 красавіка 2005 г. парламент абраў прэзідэнтам кра-іны 72-гадовага курда Джаляла Талабані (генеральны са-кратар «Патрыятычнага саюза Курдыстана», у лістападзе 2010 г. Дж. Талабані быў ізноў пераабраны прэзідэнтам Іра-ка). У красавіку 2005 г. прэм’ер-міністрам быў прызначаны адзін з лідараў Аб’яднанага іракскага альянсу Ібрагім аль-Джаафары. Але пад націскам апазіцыі ў красавіку 2006 г. Ібрагім аль-Джаафары падаў у адстаўку, і пасаду прэм’ер-міністра заняў Джавад Нуры аль-Малікі. Амерыканцы пад-трымлівалі наяўнасць у краіне трох самастойных абшчын: шыіцкай, суніцкай арабскай і курдскай. Пры гэтым акцэнт рабіўся на тое, што пры С. Хусейну парушаліся правы шы-ітаў і курдаў. У выніку шыіты адцяснілі сунітаў з асноўных уладных пазіцый, адначасова адбываўся рост сепаратысцкіх настрояў сярод значнай часткі шыітаў, якія выступалі за прадастаўленне шырокай аўтаноміі паўднёвым правінцыям краіны аж да аддзялення шыіцкіх правінцый ад Ірака. Кур-
262
ды патрабавалі ўласнай аўтаноміі, праводзілі курс на выся-ленне перамешчаных у Курдыстан пры Хусейне арабаў. Фак-тычна адбылося аддзяленне курдскіх раёнаў ад Ірака.
3-за вострых рэлігійных і нацыянальных супярэчнасцей фактычна адбыўся распад Ірака як адзінай дзяржавы. Част-ка яго тэрыторыі стала базай для ўзнікнення Ісламскай дзяр-жавы Ірака і Леванта (ІДІЛ). ІДІЛ (спачатку Ісламская дзяр-жава Ірак) была ўтворана ў 2006 г., а заявіла аб сабе як моц-ная ваенна-палітычная сіла ў 2013 г. Гэтаму садзейнічала дэстабілізацыя сітуацыі ў Іраку пасля звяржэння Хусейна і канцэнтрацыя ўлады ў руках шыіцкай абшчыны. Дыскрымі-нуемыя суніты сталі апорай ІДІЛ. Са студзеня 2014 г. атра-ды ІДІЛ перайшлі ў паспяховае наступленне супраць ірак-скай арміі і летам дайшлі амаль да Багдада. Пад іх кантроль у ліку іншых перайшоў і раён Масула, багаты нафтай. На за-нятых тэрыторыях Ірака і Сірыі (каля 8 млн насельніцтва) баявікі абвясцілі стварэнне «халіфата» Ісламская дзяржава на чале са сваім лідарам «халіфам» Абу Бакр аль-Багдадзі (вядомы і як аль-Бадры ас-Самараі). Халіфат павінен адра-дзіць традыцыі дзяржаўнасці часоў першых халіфаў. Толькі законы і нормы, якія дзейнічалі пры Мухамеду і праведных прароках, здольныя забяспечыць дабрабыт і веліч уммы. У рамках халіфата павінна быць дасягнута адзінства му-сульманскай уммы праз ліквідацыю ўсіх асобных груп, арга-нізацый сярод мусульман. Для гэтага, у прыватнасці, трэба знішчыць усіх няверных у мусульманскім асяроддзі. Толькі адзіны халіфат можа абараніць мусульманскую абшчыну ад замежнай эканамічнай і палітычнай залежнасці, культурна-га ўплыву.