Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У перыяд прэзідэнцтва М. Хатамі пачалося фарміраван-не партыйнай сістэмы, былі створаны шматлікія грамадскія, культурныя, прафесійныя арганізацыі, актыўна развівала-ся прэса, але ў той жа час назіраўся рост пратэстнага ру-ху. Выбары ў парламент у 2000 г. таксама прынеслі пера-могу прыхільнікам лібералізацыі грамадскага жыцця, якія занялі 194 месцы з 290, а ў 2001 г. Хатамі быў абраны прэ-зідэнтам на другі тэрмін, атрымаўшы 77 % галасоў. Фак-тычна прэзідэнцкія выбары ўяўлялі сабой рэферэндум аб працягу ліберальных рэформ, і, нягледзячы на ціск кансер-ватыўнага духавенства, іх прыхільнікі атрымалі ўпэўненую перамогу.
У маі 2003 г. прэзідэнт М. Хатамі выступіў з рэзкай за-явай у адрас Назіральнага Савета, які адхіліў ухваленыя парламентам папраўкі да двух законаў, якія пашырылі паў-намоцтвы выканаўчай улады. Кіраўнік дзяржавы фактычна абвінаваціў аятал-фундаменталістаў у тым, што яны пера-шкаджаюць яму працаваць на карысць дзяржавы. У чэрвені 2003 г. у Тэгеране адбыліся моцныя студэнцкія хваляванні пад лозунгамі «Улада — народу», «аяталу Хаменеі — у ад-стаўку». Хваля студэнцкага руху з патрабаваннямі правя-дзення палітычных і эканамічных пераўтварэнняў паказала, што рэфарматарскія сілы ў Іране працягваюць мацнець. Ад-нак пазіцыі ісламістаў не былі зламаны. На парламенцкіх выбарах у пачатку 2004 г. яны нанеслі ўдар у адказ. Канды-даты ў дэпутаты меджліса, вядомыя ліберальнымі погляда-мі, былі проста не дапушчаны да ўдзелу ў выбарах. Прыхіль-нікі рэформ заклікалі да байкоту выбараў і, па афіцыйных дадзеных, на выбарчыя ўчасткі прыйшлі толькі 43 % выбар-шчыкаў. Большасць у меджлісе заваявалі ісламскія фунда-менталісты. Прэзідэнцкія выбары 2005 г. прынеслі перамогу Махмуду Ахмадзінежаду, якога адносяць да ліку прыхільні-каў фундаменталісцкіх парадкаў у Іране.
За першыя чатыры гады кіравання М. Ахмадзінежада КВІР набыў велізарны палітычны і эканамічны ўплыў у кра-іне і стаў паспяховым канкурэнтам вышэйшаму духавенству. Корпус, выхадцы з якога складалі прыкладна трэць складу меджліса, атрымаў магчымасць прызначаць міністраў, губер-натараў і іншых дзяржаўных чыноўнікаў вышэйшага і ch-
239
рэдняга ўзроўню. Пры непасрэдным садзейнічанні М. Ахма-дзінежада Корпус узяў пад кантроль дзве трэці ўсёй народнай гаспадаркі Ірана. Першы тэрмін прэзідэнцтва М. Ахмадзіне-жада адзначыўся таксама ўзмацненнем жорсткасці пазіцыі Тэгерана па іранскай ядзернай праграме. У 2006 г. іранцы, якія будавалі з дапамогай Расіі АЭС у Бушэры, увялі ў строй прадпрыемства па выпрацоўцы «цяжкай» вады ў Араке, ад-мовіліся «замарожваць» працы па ядзерным ўзбагачэнні. Ва ўнутрыэканамічным плане М. Ахмадзінежад ужо ў кан-цы 2006 г. прыступіў да выканання праграмы, якая праду-гледжвала «справядлівае і раўнамернае» размеркаванне ся-род іранскага насельніцтва прыбыткаў, што атрымлівалі ад нафтавага экспарту. Яна нанесла сур’ёзны удар па іранскай эканоміцы і паказала нестасоўку папулісцкіх эканамічных праграм з аб’ектыўнымі запатрабаваннямі эканомікі краіны. Да сярэдзіны 2008 г., які папярэднічаў чарговым прэзідэнц-кім выбарам, пачалося ўстойлівае зніжэнне росту іранскай эканомікі. Усё мацней адчувалася расслаенне паміж бед-нымі і багатымі. Па дадзеным на 2008 г., 20 % насельні-цтва сканцэнтравала ў сваіх руках 70 % фінансаў краіны, у той час як 60 % насельніцтва знаходзілася на рысе беднасці ці за ёй.
12 чэрвеня 2009 г. у Іране адбыліся чарговыя прэзідэнц-кія выбары. Перамогу атрымаў М. Ахмадзінежад, які на-браў 62,63 % галасоў выбаршчыкаў. Яго галоўны апанент Мір Хусейн Мусаві набраў 33,75 % галасоў. Нягледзячы на адчувальную перавагу галасоў на карысць Ахмадзінежада, 13 чэрвеня 2009 г. пасля апублікавання вынікаў выбараў М. X. Мусаві адмовіўся прызнаць легітымнасць народнага во-левыяўлення і заклікаў сваіх прыхільнікаў да акцый пратэ-сту. Вулічныя выступленні прыхільнікаў М. X. Мусаві пера-раслі ў масавыя беспарадкі, падчас якіх загінулі, па афіцый-ных дадзеных, 19 чалавек, 457 чалавек было арыштавана, каля 40 паліцэйскіх атрымалі раненні. У сувязі з масавы-мі беспарадкамі, якія ўспыхнулі пасля аб’яўлення вынікаў выбараў, вышэйшыя духоўныя асобы выкарысталі свой уплыў для кансалідацыі грамадства і стабілізацыі грамад-ска-палітычнага становішча. Аятала Алі Хаменеі 19 чэрве-ня 2009 г. звярнуўся да нацыі, падкрэсліў легітымнасць вы-240
нікаў выбараў, запатрабаваў спыніць незаконныя вулічныя дэманстрацыі.
Другі тэрмін знаходжання ва ўладзе М. Ахмадзінежада (2009—2013) паказаў, што ён, як і папярэднія прэзідэнты, імкнуўся змяніць баланс сіл унутры палітычнай сістэмы і дабіваўся ўзмацнення пазіцый кіраўніка выканаўчай ула-ды. Ахмадзінежад прадпрыняў спробы здабыць большую ва-гу ў палітычнай сістэме шляхам пашырэння сваіх паўнамо-цтваў і нават спрабаваў супрацьстаяць рэлігійнаму лідару. У 2011 г. у палітычнай сістэме з’явіўся новы інстытут, за-кліканы ўрэгуляваць рознагалоссі паміж асноўнымі органа-мі дзяржаўнай улады — Вышэйшая камісія вырашэння су-пярэчнасцей і ўрэгулявання адносін паміж трыма галінамі ўлады.
У знешняй палітыцы Ахмадзінежад прытрымліваўся жорсткай антызаходняй і антыізраільскай палітыкі. Ён за-явіў пра неабходнасць знішчэння яўрэйскай дзяржавы, Іран актыўна падтрымліваў экстрэмісцкія арганізацыя, такія, як «Хезбала». Краіна заявіла прэтэнзіі на ролю рэгіянальнага лідара, уступіўшы ў вострую канфрантацыю з Саудаўскай Аравіяй. Асноўным саюзнікам Ірана на Блізкім Усходзе ста-ла Сірыя.
Шмат увагі Іран надае наладжванню супрацоўніцтва з краінамі Цэнтральнай Азіі. У ліпені 2006 г. па выніках су-стрэчы прэзідэнтаў Афганістана, Ірана і Таджыкістана ў Душанбэ было прынята рашэнне аб стварэнні трохбаковай камісіі па супрацоўніцтве з каардынацыйным цэнтрам у Ка-буле. Пры падпісанні дакументаў прэзідэнт Ірана адзначыў, што «ў нас усё павінна быць адзіным — эканоміка, куль-тура і мастацтва; трэба зняць усе перашкоды, якія нас па-дзяляюць», заадно падкрэсліўшы, што «бяспека Таджы-кістана і Афганістана залежыць ад Ірана, а бяспека Ірана залежыць ад бяспекі ў гэтых краінах». Прыярытэтам раз-віцця транспартнай інфраструктуры застаецца рэалізацыя палажэнняў трохбаковага ірана-узбекска-афганскага пагад-нення 2003 г. аб міжнародных аўтамабільных перавозках і стварэнні трансафганскага калідора Тэрмез — Мазары-Ша-рыф — Герат з наступным выхадам да партоў Бендэр-Абас і Чахбахар.
241
Адносіны Ірана з Казахстанам носяць цалкам добразыч-лівы характар. Казахстан штогод экспартуе 1 млн тон нафты праз Іран: нафта дастаўляецца танкерамі па Каспію ў іран-скія парты, а потым адпраўляецца на іранскія нафтапера-працоўчыя заводы. У сваю чаргу Казахстан атрымлівае ана-лагічную колькасць высакаякаснай іранскай нафты ў Пер-сідскім заліве і экспартуе яе сваім гандлёвым партнёрам. Такім чынам, асноўныя накірункі знешняй палітыкі Іра-на — супрацоўніцтва з усімі краінамі, процідзеянне ЗША і Ізраілю, згуртаванасць з краінамі ісламу, рэгіёна, трэцяга свету, цесныя сувязі з персамоўнымі краінамі.
Прэзідэнцкія выбары 2013 г. прынеслі перамогу Хасану Рухані, які па іранскіх мерках лічыцца памяркоўным лібе-ралам. Прадстаўнік ліберальных колаў Мухамад Рэза Арэф не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Рэфарматары за-мацавалі свой поспех, атрымаўшы перамогу і на выбарах у меджліс у пачатку 2016 г. Але ў краіне застаецца велізарны ўплыў на палітычнае і эканамічнае жыццё КВІР. Таму істот-ных перамен ад X. Рухані чакаць не прыходзілася. Пад ця-жарам нарастаўшых эканамічных праблем ён пайшоў на па-гадненне па іранскай ядзернай праграме, вынікам чаго ста-ла адмена санкцый, і Іран атрымаў магчымасць аднавіць у поўным аб’ёме экспарт нафты. Іран аказаўся ўцягнутым у сі-рыйскі канфлікт, у якім ён актыўна падтрымлівае прэзідэн-та Асада. На гэтай аснове адбываецца ўзмацненне ірана-ра-сійскага супрацоўніцтва.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Якія падзеі адбываліся пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Іранскім Азербайджане? 2. Вызначыце, якія наступствы для Ірана ме-ла нацыяналізацыя Англа-Іранскай нафтавай кампаніі. 3. Назавіце пры-чыны, рухаючыя сілы і вынікі дзяржаўнага перавароту 19 жніўня 1953 г. 4. Якія мэты паставіў шах Ірана пры правядзенні рэформ «белай рэвалю-цыі»? Ахарактарызуйце асноўныя рэформы шаха. 5. Якімі метадамі шах-скі рэжым ажыццяўляў рэформы? Вызначыце іх сацыяльна-палітычныя наступствы. 6. Вызначыце характар, рухаючыя сілы і вынікі іранскай рэ-валюцыі 1978—1979 гг. 7. На аснове якіх ідэйных і дзяржаўна-прававых норм была заснавана Ісламская Рэспубліка Іран? 8. Чым была выклікана ірана-іракская вайна? Якія яе вынікі для Ірана? 9. Ахарактарызуйце зме-ны ў палітычным жыцці Ірана ў 90-я гг. XX — пачатку XXI ст. 10. Дайце ацэнку знешняй палітыцы Ірана ў XXI ст.
242
§ 18. Развіццё Турцыі пасля
Другой сусветнай вайны
Крызіс кемалісцкага рэжыму. Унутраная палітыка ўрада Дэмакратычнай партыі. У першыя гады пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Турцыі ў парадак дня было па-стаўлена пытанне аб дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжы-му. Выступаючы ў парламенце Турцыі ў лістападзе 1945 г., прэзідэнт I. Інёню заявіў пра неабходнасць адмовіцца ад ад-напартыйнай сістэмы. У студзені 1946 г. група палітыкаў, якія адкалоліся ад правячай кемалісцкай Народна-рэспуб-ліканскай партыі (НРП), утварыла Дэмакратычную партыю (ДП). Яе лідарам стаў Д. Баяр. Стварэнне ДП паклала пача-так пераходу Турцыі да шматпартыйнасці. Новая партыя бу-давала сваю палітыку ў цэлым на аснове ідэалогіі кемалізму, але лічыла неабходным абмежаваць ролю дзяржавы ў эка-номіцы і стварыць больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці прыватнага капіталу, прыцягнуць у краіну замежны, перш за ўсё амерыканскі, капітал. На парламенцкіх выбарах 1950 г. ДП атрымала перамогу. Парламент абраў Д. Баяра прэзі-дэнтам Турцыі, а ўрад узначаліў Мендэрас. Яго эканаміч-ная палітыка прадугледжвала адыход ад этатызму і развіццё прыватнакапіталістычных адносін, прыцягненне замежнага капіталу. Зменам у эканамічнай палітыцы садзейнічаў удзел Турцыі ў «плане Маршала».
Новая эканамічная палітыка на пачатку і ў сярэдзіне 1950-х гг. прыносіла станоўчыя вынікі. У гэты час рост пра-мысловасці складаў 8 % у сярэднім за год. Аднак у канцы 50-х гг. XX ст. эканамічнае становішча краіны пачало па-гаршацца. Палітыка лібералізацыі эканомікі не была пасля-доўнай. Нягледзячы на пэўны рост прыватнага буйнога капі-талу, усё ж у 1950-я гг. не прыходзіцца гаварыць аб значным звужэнні дзейнасці дзяржавы ў эканоміцы. Эканамічны рост дасягаўся не столькі за кошт актывізацыі вызваленай з-пад дзяржаўнага ўціску прадпрымальніцкай дзейнасці, коль-кі за кошт дзяржаўнай падтрымкі буйнога капіталу і атры-мання знешніх крэдытаў. У канцы 50-х гг. XX ст. прыйшоў час разлічвацца па шматлікіх знешніх пазыках. Экспартнай выручкі на гэта не хапала. Пачала набіраць сілу інфляцыя, раслі цэны. Вялікі ўрон эканоміцы наносіла карупцыя.