Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
219
У 1990-я гг. назіраецца пераход Індыі да новай партый-на-палітычнай сістэмы. Адбываецца канчатковая трансфар-мацыя сістэмы аднапартыйнай перавагі, ці сістэмы канг-рэса, у партыйна-палітычную сістэму поліцэнтрычнага ты-пу, гэта значыць узнікае некалькі партыйна-палітычных цэнтраў сілы. Пэўным рубяжом у гэтым працэсе сталі пар-ламенцкія выбары 1996 г. Іх вынікі дазваляюць гаварыць, што ўзніклі тры асноўныя цэнтры сілы ў партыйна-палі-тычнай структуры: ІНК, які атрымаў 28,1 %, Бхаратыя Джаната парты — 23,5%, Левадэмакратычны фронт (Аб’-яднаны фронт) — 20,2 %. Асноўнымі вехамі пераходу ад сі-стэмы перавагі адной партыі да сістэмы поліцэнтрычнага ты-пу былі выбары 1977, 1989 і 1996 гг. Працяглая дамінуючая роля ІНК у палітычным жыцці Індыі трымалася на здоль-насці гэтай партыі прадстаўляць розныя, часта канфлікту-ючыя інтарэсы розных сацыяльных пластоў. У 80—90-я гг. XX ст. ішоў працэс ускладнення сацыяльнай структуры ін-дыйскага грамадства, дыферэнцыяцыі інтарэсаў. Працэсы дэцэнтралізацыі ў сацыяльнай структуры індыйскага гра-мадства прывялі да дэцэнтралізацыі партыйна-палітычнай сістэмы.
Палітыка кабінетаў А. Б. Ваджпаі і М. Сінгха. ІНК хоць і атрымаў адносную большасць галасоў у 1996 г., але не сфар-міраваў урад, бо прытрымліваўся тактыкі неўступлення ў ка-аліцыі. Кіруючай партыяй стаў Аб’яднаны фронт, урад яко-га трымаўся дзякуючы падтрымцы парламенцкай фракцыі ІНК(І). Калі ІНК(І) адмовіў ёй, урад 27 лістапада 1997 г. па-даў у адстаўку. На парламенцкіх выбарах у лютым-сакавіку 1998 г. перамогу атрымала Бхаратыя джаната парты. 19 са-кавіка 1998 г. прэзідэнт Р. К. Нараянан прывёў да прысягі ўрад на чале з лідарам Бхаратыя джаната парты Аталам Бі-хары Ваджпаі. Нестабільнасць кааліцыйнага ўрада Ваджапаі прывяла да новага ўрадавага крызісу. Парламенцкія выбары 18 верасня і 3 кастрычніка 1999 г. зноў прынеслі перамогу Бхаратыя джаната парты. Ваджапаі захаваў пасаду прэм’ер-міністра. Партыя ішла на выбары пад нацыяналістычнымі лозунгамі. Гучала моцная крытыка заходніх каштоўнасцей, лібералізацыі эканомікі, вылучаўся лозунг «свадэшы» (сама-стойнасці). Правячая партыя фактычна заахвочвала індускі экстрэмізм. У канцы лютага — пачатку сакавіка 2002 г. ад-
220
быліся крывавыя сутыкненні індусаў і мусульман у г. Ахма-бад. Загінула каля 260 чалавек. Рэакцыя ўлад была яўна за-паздалая.
У другой палове 90-х гг. XX ст. Індыя ўваходзіць у лік краін, якія дынамічна развіваюцца. Яна займала трэцяе ме-сца па прыросту ВУП сярод буйных краін — 7 % у год. Вя-дучыя пазіцыі ў эканоміцы ўжо ўпэўнена заняў прыватны сектар. Доля прыватных інвестыцый у эканоміцы складае 70—73%. Тым не менш дзяржаўнае ўмяшанне застаецца значным. Палітыка ўрада атрымала назву «дазіраванага лі-бералізму» і «выбарачнага пратэкцыянізму». Даследчыкі гавораць не столькі пра агульнае змяншэнне ролі дзяржа-вы ў эканоміцы, колькі пра змяненне метадаў і функцый дзяржаўнага рэгулявання. Дзяржава адмаўляецца ад функ-цый адміністратара, але працягвае аказваць вялікі ўплыў на эканоміку праз фінансавую і падатковую сістэмы, мыт-ную палітыку. Нягледзячы на лозунгі адкрытасці эканомікі, 94—96 % прыросту ВУП атрымліваецца за кошт унутранага рынку. Падыход да інтэграцыі ў сусветную гаспадарку да-волі асцярожны. Прыток замежных інвестыцый адносна не-вялікі — за 1991—1998 гг. — 27,3 млрд долараў. Тое, што прырост ВУП адбываецца амаль выключна за кошт унутра-нага рынку, сведчыць пра рост дабрабыту насельніцтва. Але Індыя па-ранейшаму заставалася адной з найбольш бедных краін. Захоўваецца рэзкі разрыў у развіцці горада (мадэрні-заваны) і вёскі (традыцыйная).
Усеагульныя парламенцкія выбары ў пачатку 2004 г. прынеслі перамогу кааліцыі Аб’яднаны прагрэсіўны альянс (АПА), у якім буйнейшай партыяй з’яўляўся ІНК. Аб пад-трымцы АПА заявіў Левы фронт у складзе камуністаў і са-цыялістаў, які прадстаўляе сабою трэцюю палітычную сі-лу Індыі. Нацыянальны дэмакратычны альянс, ядро яко-га складала Бхаратыя джаната парты, перайшоў у апа-зіцыю. Урад узначаліў Манмахан Сінгх. ІНК перамог на вы-барах галоўным чынам дзякуючы падтрымцы сялянства. Індыйскай вёсцы хуткае развіццё эканомікі ў папярэднія 10—15 гадоў практычна нічога не дало. Была выкарыстана незадаволенасць імклівым ростам разрыву ў даходах. ІНК актыўна прапагандаваў лозунг секулярызацыі грамадска-па-літычнага жыцця.
221
Урад Сінгха накіраваў вялікія намаганні на падтрымку сельскай гаспадаркі і барацьбу з беспрацоўем і дабіўся на гэтых напрамках пэўных поспехаў. Шмат увагі надавалася развіццю атамнай энергетыкі. У 2005 г. Індыя і ЗША за-ключылі дагавор аб амерыканскіх пастаўках ядзерных тэх-налогій і паліва. Але па эканоміцы краіны нанёс цяжкі ўдар фінансавы крызіс 2008 г. Толькі ў 2010 г. індыйская экано-міка пераадолела яго наступствы. У 2005 г. адбылася гіста-рычная сустрэча Манмахана Сінгха з прэзідэнтам Пакістана Первезам Мушарафам.
На выбарах 2009 г. сутыкнуліся тыя ж палітычныя сілы, што і на папярэдніх. Кааліцыя на чале з ІНК атрымала пе-рамогу. Урад зноў узначаліў М. Сінгх. 3 2013 г. стала пры-метным запавольванне тэмпаў эканамічнага росту Індыі. Яно суправаджалася значным ростам цэн. Мясцовыя выбары ў шэрагу штатаў у 2013 г. прадэманстравалі падзенне папу-лярнасці ІНК. Гэту тэндэнцыю пацвердзілі ўсеагульныя пар-ламенцкія выбары 2014 г. Перамогу атрымаў Нацыянальны дэмакратычны кангрэс на чале з Бхаратыя джаната парты. Пры гэтым сама БДП набрала абсалютную большасць гала-соў і ўпершыню з 1984 г. сфарміравала аднапартыйны урад. Яго ўзначаліў Нарэндра Модзі. Упершыню ў гісторыі інаў-гурацыю прэм’ер-міністра Індыі наведаў прэм’ер-міністр Па-кістана.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1.У чым сутнасць плана Маўнтбетана? 2. Ахарактарызуйце дзяржаў-ны лад Індыі па канстытуцыі 1950 г. 3. Вызначыце асноўныя рысы са-цыяльна-эканамічнай палітыкі ў рамках «курса Нэру». 4. Растлумачце сут-насць канцэпцыі «кангрэсісцкага сацыялізму» ў Індыі. 5. Якія асаблівасці палітычнага развіцця Індыі ў 1950—1960-я гг. вы можаце вызначыць? 6. Пацвердзіце ці аспрэчце сцвярджэнне, што палітычная барацьба ў Ін-дыі вялася галоўным чынам вакол этнарэлігійных праблем і пытання аб унясенні карэктыў у «курс Нэру». 7. Якімі былі вынікі ажыццяўлення «кур-су Нэру»? 8. Дайце характарыстыку «праграмы 10 пунктаў» I. Гандзі. Па-раўнайце яе з сацыяльна-эканамічнай палітыкай «курсу Нэру». 9. Вызна-чыце прычыны і сутнасць грамадска-палітычнага крызісу 1974—1977гг. 10. Прааналізуйце сацыяльна-эканамічную і нацыянальна-рэлігійную па-літыку ўрада I. Гандзі ў 1980—1984 гг. 11. Якія перамены ў сацыяльна-эканамічную палітыку Індыі былі ўнесены ўрадам Р. Гандзі? 12. Наза-віце вынікі сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі Індыі ў 1990—2000-я гг. 13. Якія змены адбыліся ў расстаноўцы палітычных сіл краіны ў 90-я гг. XX — пачатку XXI ст.?
222
§ 16. Афганістан пасля
Другой сусветнай вайны
Дзяржаўна-палітычная і сацыяльна-эканамічная струк-тура Афганістана. Пасля Другой сусветнай вайны Афгані-стан уяўляў сабой напаўабсалютную манархію. У эканаміч-ных адносінах гэта была адна з самых адсталых краін све-ту, тут практычна непадзельна панавалі дакапіталістычныя адносіны. Велізарным уплывам карысталася родаплемянная знаць. У краіне поўнасцю адсутнічала сучасная прамысло-васць, не было чыгунак. Правесці рэформы, якія былі накі-раваны на пераадоленне сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны, паспрабаваў, прыйшоўшы ў 1953 г. да ўлады, урад на чале з М. Даўдам. Але спроба ажыццявіць рэформу аграр-ных адносін сустрэла рашучае супрацьдзеянне з боку караля Захір-шаха, духавенства і памешчыкаў. У 1963 г. М. Даўд атрымаў адстаўку. Адмова ад рэформ з боку караля прывя-ла да ўзнікнення ў краіне апазіцыйных арганізацый розна-га кірунку: нацыяналістычнага, ліберальнага, марксісцкага. Апошні быў прадстаўлены створанай у 1965 г. Народна-дэ-макратычнай партыяй Афганістана (НДПА). Яна абвясціла сваёй мэтай звяржэнне манархіі і правядзенне радыкальных рэформ. У арміі група афіцэраў рыхтавала антыманархіч-ны пераварот. У пачатку 1970-х гг. Афганістан перажываў востры крызіс — эканамічны, палітычны і нацыянальны. У гэтых умовах узнікла кааліцыя рэвалюцыйных афіцэраў і НДПА. 17 ліпеня 1973 г. яны ажыццявілі дзяржаўны пе-раварот і зверглі Захір-шаха. Новы ўрад сфарміраваў Даўд. Ён узяў курс на збліжэнне з СССР. За кошт савецкіх пазык стаў стварацца вялікі дзяржаўны сектар у прамысловасці. Пасля перавароту ў краіне разгарнулася вострая палітычная барацьба. НДПА спрабавала павялічыць свой уплыў, а Даўд узяў курс на ўсталяванне асабістай улады. Ён забараніў дзей-насць партый. Лідары НДПА былі арыштаваны. Аднак Даў-ду так і не ўдалося ўсталяваць кантроль над арміяй. Там бы-лі моцныя пазіцыі рэвалюцыйна настроеных афіцэраў, мно-гія з якіх з’яўляліся прыхільнікамі НДПА. Менавіта вай-сковыя часці пад кіраўніцтвам гэтых афіцэраў і выступілі супраць дыктатуры Даўда. Гэтае выступленне было абумоў-лена і ростам пагрозы з боку ісламісцкіх сіл. 27 красавіка
223
1978 г. Даўд быў звергнуты. НДПА абвясціла пераварот Кра-савіцкай рэвалюцыяй.
30 красавіка 1978 г. была абвешчана Дэмакратычная Рэс-публіка Афганістан (ДРА), улада перайшла ў рукі Рэвалю-цыйнага савета на чале з лідарам НДПА Н. М. Таракі. Новыя ўлады абвясцілі курс на будаўніцтва сацыялізму і прыступі-лі да радыкальных пераўтварэнняў. Самае важнае месца ў іх шэрагах належала зямельна-воднай рэформе. Пачатак ёй па-клаў указ ад 28 лістапада 1978 г. У памешчыкаў адбіралася зямля і перадавалася сялянам, якіх заахвочвалі ўступаць у кааператывы. Але, праводзячы аграрныя пераўтварэнні, но-выя ўлады дзейнічалі як дагматыкі, абсалютна не ўлічваючы менталітэт афганскага сялянства. У вёсцы ў многім яшчэ па-навалі патрыярхальныя адносіны, і для селяніна памешчык быў часта не столькі эксплуататарам, колькі «бацькам», па-тронам абшчыны, тым больш што ўласнасць памешчыкаў на зямлю, яго ўлада на вёсцы падтрымлівалася мусульманскім духавенствам. А ісці супраць ісламскіх традыцый, супраць духавенства селянін не мог. Таму сяляне проста адмаўлялі-ся браць зямлю, якую ўлады адбіралі ў памешчыкаў. Зусім незразумелым для сялянства было стварэнне кааператываў, прычым без усялякай падрыхтоўкі. Фактычна аграрная рэ-форма правалілася. Новы генеральны сакратар Б. Кармаль прызнаваў на пленуме ЦК НДПА ў верасні 1985 г., што менш за палову беззямельных і малазямельных сялян, якія мелі права на атрыманне зямлі па рэформе, скарысталі гэ-та права. Правядзенне аграрнай рэформы не пашырыла са-цыяльную базу НДПА.