• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    16.	Зак. 2985
    233
    нім укладам жыцця. Паколькі духавенства карысталася ў Іране вельмі вялікім уплывам, яму ўдалося прыцягнуць да супрацьдзеяння рэформам *белай рэвалюцыі» шырокія ма-сы. Ужо ў 1963 г. адбыліся масавыя выступленні супраць курса шаха на вестэрнізацыю Ірана.
    Нягледзячы на моцнае супраціўленне, «белая рэвалю-цыя» прынесла многа станоўчых перамен у жыццё Ірана. У краіне з’явілася каля 2 млн фермераў. Аб’ём прамысло-вай вытворчасці ў 1963—1973 гг. вырас у 6 разоў, здабыча нафты — ў 4 разы. З’явіліся сучасныя галіны прамыслова-сці: аўтамабілебудаванне, нафтахімія, металургія. У іх раз-віцці актыўна ўдзельнічаў заходні капітал. 3 1974 г. Іран пачынае ажыццяўленне ядзернай праграмы. Нацыяналь-ны даход на душу насельніцтва павялічыўся з 150 долараў у 1962 г. да 2000 долараў у 1977 г. Былі прыняты законы аб 8-гадзінным рабочым дні, аб пенсійным забеспячэнні, аб удзеле рабочых у прыбытках прадпрыемства. У 1978 г. 98 % іранскіх студэнтаў навучалася бясплатна, і вышэйшая адукацыя стала даступнай для малазабяспечаных пластоў грамадства.
    Ісламская рэвалюцыя 1978—1979 гг. Здавалася, Іран зрабіў значны крок на шляху да еўрапейскага капіталізму і сілы, што выступалі за рэканструкцыю краіны, атрымалі буйную перамогу над традыцыяналістамі. Аднак шах пры правядзенні рэформ яўна недаацаніў моц уплыву ў краіне шыіцкага духавенства. Шах у барацьбе з ім зрабіў стаўку выключна на сілу. Ён не ўлічыў асаблівасці шыіцкага Іра-на. Улада шаха не была сакральна санкцыянавана. Калі ў суніцкіх краінах правіцель лічыўся не толькі палітычным, але таксама і духоўна-рэлігійным лідарам краіны і народа, то ў шыітаў духоўна-рэлігійным правадыром лічыўся «скры-ты імам», а шах быў толькі часовым, да яго з’яўлення, кі-раўніком краіны. Такім чынам, фармальна шах не меў пра-ва кіраваць прававернымі, і гэты тэзіс умела скарыстала духавенства.
    У сваёй барацьбе з шахам яно знайшло масавую базу. На-сельніцтва краіны ў большасці аказалася не гатовым да пра-заходняй трансфармацыі. Урад жа галоўным інструментам правядзення рэформ зрабіў прымусова-сілавыя метады. Шах шырока парушаў правы і свабоды іранцаў. Уся паўната ўла-
    234
    ды канцэнтравалася ў яго руках. У 1975 г. была створана адзіная ў краіне партыя «Растахіз» (Адраджэнне), у якую ўваходзілі практычна ўсе дэпутаты меджліса, а ўзначальваў прэм’ер-міністр. Яе задача заключалася ў згуртаванні гра-мадства вакол дынастыі Пехлеві. Рэпрэсіўныя метады вы-клікалі незадавальненне інтэлігенцыі і студэнцтва, якія так-сама схіляліся да падтрымкі духавенства. Незадавальненне эканамічным становішчам было моцным сярод велізарнай колькасці людзей, якія рэформамі шаха былі выбіты з пры-вычнай жыццёвай каляіны. Перш за ўсё гэта тыя сяляне, якія не прыстасаваліся да аграрных пераўтварэнняў і пе-расяляліся ў гарады, і сацыяльныя слаі, якія былі звяза-ны з традыцыйным базарам і разараліся, не вытрымліваю-чы канкурэнцыі з мадэрнізаваным сектарам эканомікі. Яны стварылі велізарную армію люмпенаў, якія і сталі галоўнай ударнай сілай ісламскай рэвалюцыі. Дробнаўласніцкія ко-лы, якія групаваліся вакол традыцыйнага базару, таксама апынуліся пад ударам у выніку манапалізацыі эканомікі ў ходзе «белай рэвалюцыі». У 1977—1978 гг. Іран сутыкнуўся і з пэўнымі эканамічнымі цяжкасцямі: інфляцыя, дыфіцыт тавараў, рост беспрацоўя. Усе незадаволеныя лічылі прычы-най бедстваў курс шаха на еўрапеізацыю жыцця краіны і бачылі выйсце ў вяртанні да традыцый ісламу. Таму агуль-напрызнанай кіруючай сілай апазіцыі, а затым і рэвалюцыі стала шыіцкае духавенства.
    Пачаткам рэвалюцыі лічыцца 9 студзеня 1978 г., калі ў г. Кум адбыліся масавыя дэманстрацыі студэнтаў у падтрым-ку аяталы Хамейні пасля таго, як аб ім у іранскім праўрада-вым друку быў размешчаны зневажальны матэрьіял. Улады звярнуліся да рэпрэсій, меліся тысячы забітых, але рэвалю-цыйны ўздым народа на чале з духавенствам быў вельмі моц-ным. Рэвалюцыю падтрымалі і левыя сілы — Народная пар-тыя. Частка арміі перайшла на бок рэвалюцыі. 4 студзеня 1979 г. шах прызначыў новы ўрад на чале з адным з лідараў свецкай апазіцыі Ш. Бахціярам. Гэта азначала прызнанне шахам неабходнасці змены мадэлі эканамічнага і палітыч-нага развіцця краіны. Яшчэ раней ён паабяцаў правядзен-не свабодных парламенцкіх выбараў і вызваліў палітычных зняволеных.
    235
    Мусульманскае духавенства разумела, што ўрад Бахціяра можа ўтрымаць Іран на свецкім шляху развіцця. Таму яно абвясціла ўрад незаконным і заклікала да новых выступлен-няў пратэсту. Духавенства імкнулася рэалізаваць ідэю іслам-скага праўлення, абгрунтаваную аяталой Хамейні і знайшло масавую падтрымку. 4 студзеня 1979 г. Хамейні ў эміграцыі ў Парыжы стварыў Ісламскі рэвалюцыйны савет і 1 лютага прыбыў у Тэгеран. Тым часам шах 16 студзеня пакінуў кра-іну. Пачалі ўзнікаць рэвалюцыйныя'органы ўлады: Часовы камітэт ісламскай рэвалюцыі, Часовы рэвалюцыйны ўрад на чале з Базарганам і рэўкамы на месцах. Ударнай узброенай сілай рэвалюцыянераў стаў Корпус вартавых ісламскай рэ-валюцыі (КВІР). Завяршэннем рэвалюцыі прынята лічыць 10—11 лютага 1979 г., калі было зломлена супраціўленне шахскай гвардыі. Галоўны змест рэвалюцыі заключаўся ва ўкараненні ў жыццё Ірана прынцыпаў ісламу. Таму рэвалю-цыя характарызуецца перш за ўсё як ісламская, традыцыя-налісцкая, а таксама — народная, бо ўдзел у ёй узялі самыя шырокія слаі іранскага грамадства.
    Пасля перамогі рэвалюцыі пачалося ўсталяванне новай улады. У краіне быў праведзены рэферэндум, у адпаведнасці з вынікамі якога Іран быў абвешчаны 1 красавіка 1979 г. Ісламскай Рэспублікай. У снежні была прынята новая кан-стытуцыя. Згодна з ёй вышэйшая ўлада ў Іране належыць рахбару (кіраўніку) з ліку вышэйшых багасловаў (факіхаў). Рахбар-факіх разглядаўся як вышэйшы кіраўнік мусульман-скай абшчыны Ірана на перыяд адсутнасці «схаванага іма-ма». Ён вызначаў генеральную лінію ў палітыцы краіны, кантраляваў яе ажыццяўленне, з’яўляўся галоўнакамандую-чым узброенымі сіламі. Без адабрэння Назіральнага Савета, з 12 членаў якога 6 з’яўляюцца багасловамі і прызначаюцца рахбарам, не можа ўступіць у дзеянне ні адзін закон. Гэты ж савет ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і ў дэпутаты меджліса. Важнай уладнай структу-рай з’яўляецца савет экспертаў, чыя функцыя заключаецца ў выбарах рахбара і ўнясенні змен у канстытуцыю. Фактыч-на ў краіне ўсталявалася дыктатура мусульманскага духа-венства на чале з аяталой Хамейні, які быў абвешчаны pax-
    236
    барам. Другой асобай у дзяржаве згодна канстытуцыі з’яў-ляецца прэзідэнт. Ён, як і аднапалатны парламент (медж-ліс), выбіраецца праз усеагульныя выбары.
    Усё жыццё Ірана пачало будавацца на аснове прынцыпаў шарыяту. Краіна заявіла аб адхіленні і капіталізму, і ка-мунізму і супрацьпаставіла ім свой ісламскі шлях развіцця. Перш за ўсё ісламізацыя адбывалася ў культурнай сферы, штодзённым жыцці, палітыцы, значна менш — у эканомі-цы. Свабодны рынак не быў поўнасцю адхілены, але ўмо-вы для яго функцыянавання пагоршыліся. Была канфіскава-на маёмасць тых прадпрымальнікаў, якіх абвінавацілі ў су-працоўніцтве з шахскім рэжымам. Таксама канфіскоўваліся актывы замежных кампаній, адмяняліся заключаныя з імі кантракты на будаўніцтва буйных прадпрыемстваў. У выні-ку ўся банкаўская сістэма, 75 % прамысловасці аказаліся ў руках дзяржавы. Фактычна праводзілася палітыка аўтаркіі, улады забаранілі выкарыстанне замежнага капіталу і замеж-ных спецыялістаў. Быў вылучаны прынцып мусульманскай эканомікі. Ён меў на ўвазе стымуляванне працоўнай улас-насці, забарону спекуляцый і ліхвярства, у сацыяльных ад-носінах — салідарнасць і братэрства прававерных. Хамейні вылучыў лозунг: «Ад кожнага па здольнасцях — кожнаму па набожнасці».
    Ісламскае духавенства, якое прыйшло да ўлады, лічыла, што яго задача заключаецца не толькі ў тым, каб перабуда-ваць на ісламскі лад жыццё Ірана, але і каб распаўсюдзіць ісламскую рэвалюцыю за межы краіны. Хамейні заявіў, што «пакуль іслам не пераможа ва ўсім свеце, барацьба будзе пра-цягвацца». У многім з гэтымі памкненнямі была звязана іра-на-іракская вайна 1980—1988 гг. Хоць фармальна першым ваенныя дзеянні пачаў Ірак, але іранскае духавенства так-сама імкнулася да вайны. Яна давала магчымасць пад новай уладай кансалідаваць народ у барацьбе за распаўсюджванне «вялікіх ідэй ісламскай рэвалюцыі». Вайна была выкары-стана для разгрому ўсялякай апазіцыі, у тым ліку саюзнай па рэвалюцыі Народнай партыі, і для адкладвання рэформ, якія былі дэклараваны ў час рэвалюцыі. У гады вайны яск-рава абазначылася мэта экспарту рэвалюцыі. Іранскія ўла-ды стварылі Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі Ірака,
    237
    які павінен быў узяць уладу пасля звяржэння С. Хусей-на. Вайна не прынесла перамогі і мела катастрафічныя на-ступствы для эканомікі. 3-за недахопу сыравіны спынілі-ся 8000 прадпрыемстваў. У краіне было 5 млн беспрацоў-ных. Памеры ВУП на душу насельніцтва ўпалі за 10-годдзе ў 3—4 разы.
    Іран у канцы XX ст. — пачатку XXI ст. У 1989 г. памёр Хамейні. Яго пераемнікам стаў аятала Алі Хаменеі, які з 1981 г. займаў пасаду прэзідэнта Ірана. Новым прэзідэнтам быў абраны X. Рафсанджані. Пасля гэтых кадравых пераста-новак адбыліся некаторыя змены ў палітыцы Ірана. Адбыўся пэўны адыход ад ісламскай эканамічнай мадэлі, ад жорст-кай цэнтралізацыі да эканомікі, у якой актыўна дзейніча-юць рыначныя механізмы. Адбываецца лібералізацыя цэн і экспартна-імпартных аперацый, прыцягваецца замежны ка-пітал, ствараюцца свабодныя эканамічныя зоны. Некаторыя паслабленні адбыліся ў культурным і штодзённым жыцці, назіраецца мадэрнізацыя сістэмы адукацыі. Дзякуючы но-ваму эканамічнаму курсу ў 1990—1997 гг. Іран меў тэмпы эканамічнага росту ў сярэднім 6 % у год, даход на душу на-сельніцтва дасягнуў 2000 долараў, гэта значыць дарэвалю-цыйнага ўзроўню.
    Надзеі на змены ў Іране парадзіла перамога на прэзідэнц-кіх выбарах 23 мая 1997 г. Мухамада Хатамі, які разглядаў-ся як палітык, схільны да лібералізацыі ўсяго жыцця кра-іны і змен ў знешняй палітыцы Ірана ў бок прымірэння з За-хадам. Прэзідэнт заявіў аб намеры нармалізаваць адносіны з ЗША, ажыццявіў афіцыйны візіт у Італію. У 2001 г. ад-быўся візіт Хатамі ў Расію, у ходзе якога ён падпісаў з прэ-зідэнтам У. Пуціным дагавор аб супрацоўніцтве паміж дзвю-ма краінамі па розных напрамках. Ён зрабіў акцэнт на аба-рону правоў іранцаў, чым павінен быў займацца спецыяльны дзяржаўны орган — Савет па выкананні канстытуцыйных правоў, прапанаваў канцэпцыю «Іслам і грамадзянская су-польнасць», якая прадугледжвала развіццё на аснове тра-дыцый, уласцівых іранскаму грамадству. У эканамічнай па-літыцы захаваўся курс на лібералізацыю. Пры пэўным ро-сце цэн і беспрацоўя ўдалося насыціць спажывецкі рынак, дабіцца росту даходаў. 238