• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    243
    У 1958 г. Турцыя апынулася ў становішчы банкрута і пры-пыніла плацяжы па даўгах.
    Унутрыпалітычны курс ДП можна ахарактарызаваць як антыдэмакратычны. Урад жорстка праследаваў апазіцыю, парушаў дэмакратычныя правы грамадзян. У гады праўлен-ня ДП абвастрылася барацьба паміж свецкай і ісламісцкай тэндэнцыямі ў палітычным жыцці Турцыі. Працэс мадэрні-зацыі турэцкага грамадства ў 1950-я гг. не зайшоў яшчэ так далёка, каб зрабіць немагчымым пэўны адкат да традыцыя-налізму. У гады праўлення ДП значна ўзрос уплыў духавен-ства, што знешне праявілася ва ўвядзенні выкладання ісла-му ў школе, у чытанні Карана па радыё. У гэты ж час з дапа-могай дзяржавы актыўна ішоў працэс будаўніцтва мячэцей, а мулы пачалі атрымліваць дзяржаўнае ўтрыманне.
    Пагаршэнне эканамічнага становішча Турцыі і ўзмац-ненне пазіцый ісламу прывяло да абвастрэння палітычнай барацьбы ў краіне. У вырашэнні палітычных праблем урад Мендэраса робіць асноўную стаўку на сілу. Левыя арганіза-цыі, рабочы рух падвергліся шырокамаштабным рэпрэсіям па абвінавачванні ў камуністычнай дзейнасці. Праследаван-ню ўсё больш падвяргалася і НРП. Яна ў канцы 1950-х гг. актыўна нападае на ўрад Мендэраса за адыход ад лаіцызму. У барацьбе з урадам НРП актыўна звяртаецца да тактыкі ма-савых дзеянняў. Гэта дало падставу ўраду абвінаваціць НРП у тайнай падрыўной дзейнасці і стварыць для расследаван-ня гэтай дзейнасці спецыяльную камісію. У грамадстве гэта было ўспрынята як падрыхтоўка да расправы з апазіцыяй і ўсталявання аднапартыйнай дыктатуры. Аднак сацыяльная база ўрада Мендэраса ў канцы 1950-х гг. рэзка звузілася. Большасць турэцкай буржуазіі была расчаравана яго экана-мічнай палітыкай. Ён так і не здолеў стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватнай ініцыятывы. У прывілеява-ным становішчы знаходзіўся толькі вузкі пласт звязанай з уладай буйной буржуазіі. Шырокія масы былі незадаволены падзеннем узроўню жыцця ва ўмовах эканамічнага крызі-су. Студэнцтва, інтэлігенцыя пратэставалі супраць імкнення ўстанавіць аўтарытарны рэжым. Стварэнне камісіі па рас-следаванні дзейнасці НРП дало штуршок масавым студэнц-кім выступленням вясной 1960 г. Апазіцыя супраць урада
    244
    нарастае і ў арміі, у якой заўсёды былі моцныя пазіцыі ке-малістаў і якая традыцыйна выступала ў Турцыі гарантам свецкага характару дзяржавы. У 1960 г. стала відавочнай пагроза ўсталявання аднапартыйнай дыктатуры ДП і ады-ходу ад прынцыпаў кемалізму. У такіх умовах 27 мая ва-енныя ажыццявілі дзяржаўны пераварот. Улада перайшла ў рукі Камітэта нацыянальнага адзінства на чале з генералам Д. Гюрселем.
    Канстытуцыя 1961 г. Партыйна-палітычная структура Турцыі ў 60—70-я гг. XX ст. Унутры Камітэта нацыяналь-нага адзінства разгарнулася барацьба па пытанні аб шляхах далейшага развіцця Турцыі. Група маладых афіцэраў патра-бавала радыкальных рэформ з мэтай пераадолення эканаміч-най адсталасці, адыходу ад аднабаковай арыентацыі на Захад у знешняй палітыцы. Група генералаў, якія былі звязаны з кіраўніцтвам НРП, была менш схільнай да ажыццяўлення глыбокіх пераўтварэнняў і лічыла першаступеннай задачай скліканне Нацыянальнага сходу і прыняцце канстытуцыі. У аснову канстытуцыі 1961 г. былі пакладзены прынцыпы ліберальнай дэмакратыі. Яна прадугледжвала падзел улад і абвяшчала шырокія дэмакратычныя правы і свабоды. Выба-ры ў кастрычніку 1961 г. паказалі, што найбольшым уплы-вам у краіне карысталіся дзве партыі: НРП і Партыя спра-вядлівасці (ПС), створаная на аснове ДП. Трэцяй па ступе-ні ўплыву з’яўлялася Партыя новай Турцыі (ПНТ). На вы-барах у меджліс у канцы 1961 г. ні адна партыя не атры-мала абсалютнай большасці месцаў. Па даручэнні прэзідэнта Гюрселя лідар НРП I. Інёню сфарміраваў кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў НРП і ПС. Гэта быў першы ў гісторыі Турэц-кай Рэспублікі кааліцыйны ўрад. Аднак ПС, якая ўвайшла ў склад урада, фактычна займалася тым, што перашкаджала дзейнасці ўнутры яго. Гэта пазбаўляла ўрад магчымасці пра-водзіць эфектыўную палітыку.
    Здавалася, новая канстытуцыя адкрывала перспектывы для стабільнага дэмакратычнага развіцця Турцыі, але гэтага не адбылося. Грамадства аказалася няздольным разумна ска-рыстаць абвешчаныя дэмакратычныя правы і свабоды. Узнік-шыя шматлікія партыі і палітычныя групоўкі часта стая-лі на экстрэмісцкіх пазіцыях і кіраваліся ў сваёй дзейнасці
    245
    эгаістычнымі вузкапартыйнымі, а не агульнанацыяналь-нымі інтарэсамі. У выніку палітычная стабільнасць у Тур-цыі разбуралася. У 1961—1963 гг. адбылося некалькі спроб ваеннага перавароту, арганізаваных маладымі афіцэрамі. У 1961—1965 гг. змянілася чатыры ўрады. У кастрычніку 1965 г. адбыліся выбары ў меджліс, і ПС атрымала абсалют-ную большасць месцаў у ім (240 з 480). Гэта дало ёй магчы-масць сфарміраваць аднапартыйны ўрад, які ўзначаліў Су-лейман Дэмірэль. Аднак і гэта не ўнесла стабільнасці ў па-літычнае жыццё Турцыі. Жорсткая барацьба па-ранейшаму вялася вакол прынцыпу лаіцызму. У турэцкай канстытуцыі 1961 г. дэкларавалася свабода сумлення і яшчэ раз пацвяр-джалася непахіснасць свецкага характару дзяржаўнай ула-ды. Як парушэнне закону разглядалася любая спроба абы-сці прынцып лаіцызму, кіравацца ў дзяржаўных справах рэ-лігійнымі нормамі. Закон аб палітычных партыях забараняў ім выступаць за стварэнне халіфата, абапірацца ў сваёй дзей-насці на рэлігійнае вучэнне ці на рэлігійныя секты, аргані-зоўваць рэлігійныя ўрачыстасці ці прымаць у іх удзел. Але пасля прыходу да ўлады ў 1965 г. урада Дэмірэля пагроза ісламізацыі стала нарастаць.
    У аснову эканамічнай палітыкі ў 60-я гг. XX ст. быў зноў пакладзены прынцып этатызму. У 1961 г. ва ўрадавым да-куменце «Задачы і стратэгія плана» было дадзена вызначэн-не турэцкай эканомікі як змешанай. Заяўлялася, што такая эканоміка прадугледжвае планаванне і ў ёй прадстаўлены дзяржаўны і прыватны сектары, якія развіваюцца паралель-на. Прычым прыярытэт надаваўся дзяржаўнаму сектару. За 1960—1970-я гг. ні адно прадпрыемства не было прываты-завана. Наадварот, некалькі змешаных кампаній сталі дзяр-жаўнымі. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы дамінавалі ў пераапрацоўчай прамысловасці. На дзяржаву ў гэты час прыпадала не менш як 51 % капіталаўкладанняў у эканомі-ку. Да канца 60-х гг. XX ст. у Турцыі меліся нядрэнныя тэм-пы эканамічнага росту, але затым краіна сутыкнулася з эка-намічным крызісам. Адной з яго прычын было захаванне вя-лікага і нізкаэфектыўнага дзяржаўнага сектара.
    Прычыны эканамічных цяжкасцей трэба шукаць і ў па-літычнай нестабільнасці. У краіне дзейнічалі шматлікія гру-
    246
    поўкі як рэлігійна-нацыяналістычныя, так і ўльтралевага кірунку. Унутры Рабочай партыі Турцыі вылучалася лявац-кая групоўка, якая выступала за неадкладнае ажыццяўлен-не пралетарскай рэвалюцыі. У 1970—1971 гг. крайнія левыя перайшлі да актыўнай тэрарыстычнай дзейнасці. Пагаршэн-не эканамічнага становішча выклікала масавы стачачны рух. У 1970 г. у стачачнай барацьбе прынялі ўдзел 1 млн ча-лавек. Сітуацыя ўскладнялася парламенцкім крызісам. ПС атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах 1969 г., але ў ёй адбыўся раскол. Правае крыло ПС утварыла Дэмакратыч-ную партыю. У выніку становішча ўрада Дэмірэля стала няў-стойлівым. У такіх умовах ваенныя прымусілі ўрад Дэмірэля 12 сакавіка 1971 г. пайсці ў адстаўку. Хоць армія на гэты раз не ўзяла непасрэдна ўладу ў свае рукі, менавіта яна вы-значыла палітыку краіны ў 1971—1973 гг. Восенню 1973 г. сабраўся новы парламент, які абвясціў шэраг рэформ, най-важнейшай з якіх была аграрная. Яна прадугледжвала вы-куп зямлі ў памешчыкаў і размеркаванне яе сярод сялян.
    Сітуацыя, якая склалася ў краіне ў 1970-я гг., у мно-гім нагадвала тую, што была ў 1960-я гг. Зноў разгарнулася непрымірымая палітычная барацьба. У буйнейшай НРП у 1972 г. адбыўся раскол. 3 партыі выйшла правае крыло. Яно не пагаджалася з рэфармісцкай палітыкай большасці пар-тыі. У 1973 г. Турцыя вяртаецца да канстытуцыйнай формы праўлення. У кастрычніку адбыліся парламенцкія выбары. Цвёрдай большасці ў парламенце не атрымала ні адна пар-тыя. Найбольшыя фракцыі мелі НРП і ПС. На трэцяе месца выйшла Партыя нацыянальнага выратавання (ПНВ), якая стаяла на пазіцыях ісламізацыі краіны. Гэта сведчыла аб жывучасці ісламскага традыцыяналізму сярод шырокіх мас Турцыі. Удалося стварыць кааліцыйны ўрад у складзе НРП і ПНВ. Аднак паміж названымі партыямі існавалі карэнныя рознагалоссі. Калі ПНВ выступала з пазіцый ісламізацыі, то НРП цвёрда адстойвала прынцып лаіцызму. Яе лідар Эджа-віт заявіў, што прынцыпы нацыяналізму і лаіцызму служаць прадухіленню этнічных рознагалоссяў. Ужо ў верасні 1974 г. кааліцыя НРП і ПНВ распалася. Пасля гэтага ўзнікла ка-аліцыя правых партый на чале з ПС. Але ўрадавая чахарда працягвалася, і стварыць стабільны кабінет не ўдаецца да
    247
    канца 1970-х гг. У краіне дзейнічаюць шматлікія рэлігійна-экстрэмісцкія арганізацыі. Актывізацыя ісламскіх сіл стала асабліва прыметнай з сярэдзіны 70-х гг. XX ст. ПНВ на чале з Эрбаканам усё гучней прапагандуе лозунг канструктыўнага супрацоўніцтва ўлады з ісламам. Рост ісламісцкіх настрояў параджаўся нявырашанасцю сацыяльна-эканамічных пра-блем і расчараваннем многіх грамадзян Турцыі ў заходніх каштоўнасцях.
    Пераварот 1980 г. Мадэрнізацыя Турцыі ў 1990-я гг. Са-цыяльна-эканамічны крызіс, які перажыла Турцыя на мя-жы 1970—1980-х гг., зноў выклікаў умяшанне арміі ў па-літычнае жыццё. 12 верасня 1980 г. у краіне адбыўся ваенны пераварот. Улада перайшла ў рукі Савета нацыянальнай бяс-пекі на чале з генералам Кенанам Эўрэнам. Была распраца-вана ill лістапада 1982 г. прынята новая канстытуцыя Тур-цыі. Яе асноўная ідэя — гэта ўмацаванне ўлады прэзідэн-та. Ім быў абраны Эўрэн. Акрамя таго, канстытуцыя прад-угледжвала ўмацаванне свецкіх асноў Турцыі. У ёй гава-рылася, што Турэцкая Рэспубліка — дэмакратычная свец-кая прававая дзяржава, верная нацыяналістычным прын-цыпам Атацюрка. Якімі б свяшчэннымі не былі рэлігійныя пачуцці, недапушчальна іх умяшанне ў дзяржаўныя справы і палітыку. У 1983 г. была дазволена дзейнасць палітычных партый, сярод якіх найбольшым уплывам карысталіся тры:
    1.	Права-кансерватыўная Партыя Бацькаўшчыны.
    2.	Права-цэнтрысцкая Партыя вернага шляху, створаная на базе былой Партыі справядлівасці.