• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Яшчэ больш адчувальны ўдар па гэтай жа сацыяльнай базе нанеслі мерапрыемствы ўлад, накіраваныя на абмежа-ванне ўплыву духавенства. Спроба адцясніць яго на абочы-ну грамадскага жыцця выклікала пратэсты з боку асноў-най масы насельніцтва. Таму і прагрэсіўныя ў прынцыпе пе-раўтварэнні ў галінах асветы, аховы здароўя выклікалі су-праціўленне і разглядаліся насельніцтвам як замах на тра-дыцыйныя асновы ісламу. У сферы прамысловасці стаўка была зроблена на развіццё дзяржаўнага сектара. Уводзілася планаванне. Дробнатаварны сектар у прамысловасці каапе-раваўся. Ліхвярская дзейнасць была забаронена.
    224
    Дзейнасць НДПА. Халькісты і парчамісты. Аўтарытэт урада падрывала ўнутраная барацьба ў НДПА. У ёй існавалі дзве фракцыі: «Парчам», якая арыентавалася ў асноўным на інтэлектуальныя сілы партыі, і «Хальк», якая шукала апо-ры ў шырокіх партыйных масах. Халькісты — гэта ў асноў-ным выхадцы з перыферыйных раёнаў, у большасці сваёй пу-штуны. Яны былі менш заможнымі, чым члены «Парчам», але больш актыўнымі, мелі цесныя сувязі з народам і дэмак-ратычнымі слаямі насельніцтва. Сярод іх часцей сустрака-ліся служачыя ніжэйшых рангаў дзяржапарату і вучэбных устаноў, інжынерна-тэхнічныя працаўнікі прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара, афіцэры малодшага складу (асабліва ваенна-паветраных сіл і танкавых часцей). Дадзеная фрак-цыя адрознівалася экстрэмізмам і лявацкім ухілам. Яе прад-стаўнікі лічылі сябе рэвалюцыянерамі, а парчмістаў — вы-разнікамі інтарэсаў буржуазіі. Парчмісты ў сваёй больша-сці былі прадстаўнікамі інтэлігенцыі, адукаванымі людзьмі. Многія члены гэтай фракцыі былі пуштунамі па паходжанні, але ў яе ўваходзілі таксама прадстаўнікі і іншых нацыяналь-насцей. У палітычным плане парчмісты больш схільныя да ўмеранасці. У сапраўднасці такі падзел быў умоўным. Пры гэтым парчмісты асаблівую ўвагу засяродзілі на працы сярод дэмакратычнай часткі інтэлігенцыі і патрыятычна настрое-ных афіцэраў, а таксама спрабавалі прыцягнуць у свае шэ-рагі студэнтаў, журналістаў, працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, чыноўнікаў і дзяржаўных служачых. Халькі-сты прыцягвалі ў свае шэрагі бяднейшыя слаі насельніцтва (люмпен-пралетарыяў).
    Паміж гэтымі фракцыямі ішла пастаянная барацьба. У асноўным яны не маглі вырашыць пытанне пра персанальны склад ЦК і асабліва пра кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара, на якую прэтэндавалі Н. М. Таракі і Б. Кармаль. Н. М. Таракі, X. Амін належалі да «Хальк», Б. Кармаль — да «Парчам». У 1978—1979 гг. многія прадстаўнікі «Парчам» страцілі свае пасады. Барацьба ішла і ўнутры перамогшай фракцыі «Хальк». У верасні 1979 г. Амін зверг і фізічна зні-шчыў Таракі. Пры ім стаўка яшчэ ў большай ступені была зроблена на рэпрэсіі пры правядзенні пераўтварэнняў. Амін заявіў, што адмаўляе сілам, звергнутым Красавіцкай рэва-
    15.	Зак. 2985
    225
    люцыяй, ва ўдзеле ў палітычным жыцці. Супраць яго высту-пала і частка НДПА. Становішча ўрада ў Кабуле аказалася вельмі цяжкім. Рады ўзброенай апазіцыі раслі. Кабул ака-заўся практычна блакіраваным. Таракі, а затым Амін, якія былі няздольны ўласнымі сіламі стабілізаваць сваю ўладу, неаднаразова звярталіся да СССР з просьбай увесці ў Афга-ністан савецкія войскі. 27 снежня 1979 г. савецкія войскі ўвайшлі ў краіну. Паколькі ў савецкага кіраўніцтва існа-вала падазрэнне, што Амін збіраецца адысці ад арыентацыі на СССР, то разам з увядзеннем войск было вырашана ад-хіліць яго ад улады. Савецкі спецназ узяў штурмам палац Аміна, а сам ён загінуў. Новым кіраўніком Афганістана стаў Б. Кармаль. Змена кіраўніцтва практычна нічога не змяні-ла ў праводзімай палітыцы. Захоўвалася тая ж манаполія НДПА на ўладу, працягваліся спробы ажыццявіць сацыя-лістычныя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Але ва ўмовах савецкага ўварвання супраць кабульскага ўра-да сталі выступаць і тыя сілы, якія раней былі нейтральны-мі і нават лаяльна ставіліся да яго. Пераважнай большасцю афганцаў Кармаль успрымаўся як марыянетка СССР. Кар-маль у 1985 г. прызнаваў, што ў радах апазіцыі змагаліся не толькі прадстаўнікі эксплуататарскіх класаў, але і рабочыя, і сяляне.
    У сярэдзіне 80-х гг. XX ст. стала відавочна, што асноў-ная маса насельніцтва на баку апазіцыі і шансаў на перамогу толькі ваенным шляхам нават пры падтрымцы СССР у ка-бульскага рэжыму няма. Маральны дух афганскай урадавай арміі быў нізкі, і, як прызнаваў сам Кармаль, нягледзячы на колькасную перавагу над праціўнікам у асабовым скла-дзе і баявой тэхніцы, узброеныя сілы кабульскага ўрада ака-заліся няздольнымі дабіцца пералому ў вайне на сваю ка-рысць. У такіх умовах савецкае кіраўніцтва вымушана было шукаць нейкія новыя падыходы ў палітыцы ў Афганістане. Тым больш што пачалася перабудова. Новы лідар Афгані-стана М. Наджыбула ў 1986 г. абвясціў курс на нацыянальнае прымірэнне. Урад аб’явіў аб спыненні з 15 студзеня 1987 г. наступальных ваенных дзеянняў. Дэкларавалася павага да ісламу, гаварылася аб гатоўнасці НДПА адмовіцца ад мана-поліі на ўладу. Апазіцыі былі прапанаваны пасады ў орга-нах улады. Але многія палажэнні ў палітыцы нацыянальна-
    226
    га прымірэння так і засталіся дэкларацыяй. Так, дазваленне шматпартыйнасці звялося да дазволу на дзейнасць Рэвалю-цыйнай арганізацыі рабочых Афганістана і Арганізацыі ра-бочых Афганістана, якія знаходзіліся пад кантролем НДПА. У прынятай канстытуцыі падкрэслівалася адмысловая роля НДПА ў жыцці краіны. Яна абвяшчалася ініцыятарам і ар-ганізатарам палітыкі нацыянальнага прымірэння. Нацыя-нальнае прымірэнне ў многім звялося да прапагандысцкай кампаніі: аб’яўленне зон міру, стварэння джыргаў-саветаў з прадстаўнікоў розных слаёў, у тым ліку і лаяльнага ду-хавенства. Непаслядоўнасць пры правядзенні палітыкі пры-мірэння, а таксама ўпэўненасць апазіцыі ў сваёй перамозе прывялі да таго, што «альянс сямі» — аб’яднанне самых буйных апазіцыйных партый, адхіліў прапановы аб міры. Палітыка нацыянальнага прымірэння пацярпела няўдачу. 3 4—5 млн бежанцаў толькі каля 200 тыс. вярнулася ў Аф-ганістан. 15 лютага 1989 г. савецкія войскі пакінулі Афга-ністан, але СССР працягваў аказваць дапамогу Наджыбуле, перадаючы самую сучасную ваенную тэхніку. Тым не менш пасля вываду савецкіх войск лёс кабульскага ўрада быў прадвырашаны.
    Прыход да ўлады ў Афганістане маджахедаў. Тэакра-тычны рэжым талібаў. У 1992 г. маджахеды (члены арга-нізаваных узброеных фарміраванняў, якія знаходзяцца пад уплывам радыкальнай ісламскай ідэалогіі) авалодалі Ка-булам. Наджыбула схаваўся ў місіі ААН. Прэзідэнтам стаў адзін з лідараў апазіцыі Б. Рабані. Але грамадзянская вайна не скончылася. Пачаліся сутычкі паміж прыхільнікамі Ра-бані і Хекмаціяра — кіраўніка найбольш буйной Ісламскай партыі Афганістана. Хекмаціяр дамогся пасады прэм’ер-мі-ністра. Поўнач краіны кантраляваў генерал Дустум, які не падначальваўся Кабулу.
    У 1994 г. на тэрыторыі краіны з’явілася новая ваенна-па-літычная сіла — рух ісламскіх фундаменталістаў Талібан, які абапіраўся на вялікую дапамогу з боку ЗША, Пакіста-на, Англіі. У 1996 г. талібы авалодалі Кабулам. Супраць іх аб’ядналіся Рабані, Хекмаціяр, Шах Масуд, Дустум. Вайна працягвалася. У этнічным плане Талібан абапіраўся на пу-штунаў, якія складалі большасць насельніцтва краіны. Пра-ціўнікі руху Талібан утварылі ваенна-палітычны блок (Паў-
    227
    ночны альянс), у які ўваходзілі ў асноўным прадстаўнікі на-цыянальных меншасцей Афганістана: таджыкі, узбекі і ін-шыя. Рух Талібан змог усталяваць свой кантроль прыкладна над 80 % тэрыторыі краіны, але поўнасцю зламаць супраціў-ленне Паўночнага альянсу, які кантраляваў паўночныя ра-ёны краіны і атрымліваў дапамогу ад Расіі, талібы не змаглі. 28 кастрычніка 1997 г. талібы абвясцілі Афганістан іслам-скім эміратам, тым самым усталяваўшы ў краіне тэакратыч-ную манархію. Тытул эміра прыняў духоўны лідар талібаў Мухамад Амар. Талібы перабудавалі ўсё жыццё Афганіста-на на аснове традыцый артадаксальнага ісламу. Былі зні-шчаны сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Эканоміка краіны прыйшла ў поўны заняпад. Асноўнай галіной эканомікі ста-ла вытворчасць і экспарт наркотыкаў. На тэрыторыі Афгані-стана дзейнічалі міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі, якія карысталіся падтрымкай талібаў, у тым ліку і Аль-Ка-іда на чале з Усамай бен Ладанам. Трагічныя падзеі 11 ве-расня 2001 г. у Нью-Ёрку і Вашынгтоне змянілі сітуацыю ў Афганістане і вакол яго. Наяўнасць на тэрыторыі Афгані-стана міжнародных тэрарыстаў скарысталі ЗША і іх саюзні-кі, каб у кастрычніку 2001 г. распачаць ваенную аперацыю супраць талібаў. У саюзе з заходнімі дзяржавамі дзейнічаў і паўночны альянс. 7 кастрычніка 2001 г. прэзідэнт ЗША Дж. Буш-малодшы санкцыянаваў нанясенне паветраных удараў па сталіцы Афганістана Кабулу і шэрагу іншых га-радоў. Пачалася ваенная аперацыя «Несакрушальная сва-бода», у якой самы актыўны ўдзел прыняў бліжэйшы саюз-нік ЗША — Вялікабрытанія. Калі амерыканцы і брытанцы ў асноўным займаліся нанясеннем паветраных авіяўдараў па галоўных гарадах Афганістана і апорным базам талібаў, то ў наземнай аперацыі важнейшую ролю адыграў паўночны альянс на чале з Ахмадам Шахам Масудам. У выніку пра-вядзення антытэрарыстычнай аперацыі была зламана адмі-ністрацыйная, ваенная і ідэалагічная машына талібаў. Вой-скі антытэрарыстычнай кааліцыі да вясны 2002 г. усталява-лі кантроль над найважнейшымі раёнамі Афганістана.
    Урад X. Карзая. Пасля перамогі над талібамі ўзніклі пэў-ныя праблемы са стварэннем новай сістэмы ўлады ў Афга-ністане. Паўночны альянс, які ўнёс вялікі ўклад у разгром
    228
    талібаў, усё ж не мог прэтэндаваць на ўсю паўнату ўлады ў краіне, бо складаўся ў асноўным з прадстаўнікоў нацыя-нальных меншасцей. Улада ў Афганістане не можа быць ста-більнай, калі яна не абапіраецца на падтрымку пуштунаў. Таму пры падтрымцы Захаду на чале ўрада (Пераходнай ад-міністрацыі) Афганістана ў 2002 г. стаў адзін з пуштунскіх лідараў Хамід Карзай, які затым быў абраны прэзідэнтам краіны (7 снежня 2004 г.). 16 студзеня 2004 г. у Афганістане была прынята новая канстытуцыя, згодна з якой Афганістан з’яўляецца ісламскай рэспублікай. Урад краіны складаецца з прэзідэнта, двух віцэ-прэзідэнтаў і Нацыянальнага сходу. Нацыянальны сход складаецца з дзвюх палат: ніжняй па-латы (Лоя джырга) і верхняй. Незалежная судовая ўлада ў краіне прадстаўлена Вярхоўным судом, Вышэйшым судом і Апеляцыйным судом.