• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    199
    ЛДП, прычым гэта была апазіцыйная партыя цэнтрысцкага кірунку.
    Знамянальнымі ў палітычным развіцці Японіі сталі вы-бары ў палату прадстаўнікоў у 2009 г. На іх упэўненую пера-могу атрымала ДПЯ (308 месцаў супраць 119 у правячай да гэтага ЛДП і 21 месца ў яе саюзніка па кааліцыі Комэйто). Упершыню ў гісторыі Японіі ЛДП страціла нават адносную большасць у палаце дэпутатаў. Поўнае паражэнне пацярпелі левыя партыі: камуністы атрымалі 9 месцаў, сацыял-дэмак-раты — 7. Лідар ДПЯ Юкіо Хатаяма быў абраны прэм’ер-мі-ністрам Японіі. Ён уключыў у свой урад прадстаўнікоў СДПЯ і Новай народнай партыі, нягледзячы на тое, што ДПЯ ме-ла дастаткова мандатаў у парламенце, каб сфарміраваць ад-напартыйны ўрад.
    Аднак праўленне ДПЯ аказалася непрацяглым. Цяжка-сці ў эканоміцы, неэфектыўныя меры ўрада па ліквідацыі наступстваў землетрасення ў сакавіку 2011 г. прывялі да рэзкага падзення папулярнасці правячай партыі. Выбары ў палату прадстаўнікоў у снежні 2012 г. прынеслі ўпэўненую перамогу ЛДП (294 мандаты супраць 57 у ДПЯ). Сіндзо Абэ быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі (у 2006—2007 гг. ён ужо займаў гэтую пасаду і быў тады самым маладым прэ-м’ер-міністрам у гісторыі Японіі (1954 г. нар.).
    Праводзімая ўрадам Абэ эканамічная палітыка атрымала назву абэноміка. Яе асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб пераадолець стагнацыю японскай эканомікі праз імклівую дэвальвацыю іены. Прэм’ер-міністр прапанаваў праграму «трох стрэл». Першая з іх — гэта накачванне эканомікі гра-шовымі сродкамі (дэвальвацыя). Другая — актыўнае дзяр-жаўнае фінансаванне развіцця інфраструктуры. Трэцяя — рэформы ў дзяржаўным сектары, каб прыцягнуць у яго інве-стыцыі. Усё гэта павінна прывесці да стымулявання попыту і росту эканомікі за кошт інфляцыйнай кан’юнктуры. У пер-шыя гады правядзення абэномікі яна забяспечыла ўмераны эканамічны ўздым, але выклікала рост дзяржаўнага доўгу і адток капіталаў за мяжу.
    Імператар у сучаснай Японіі не мае рэальнай улады, але многія японцы з вялікай павагай адносяцца да гэтага інсты-тута. У 1977 г. імператар Хірахіта заявіў, што ён пасля вай-
    200
    ны не адмаўляўся ад тэзіса аб боскім паходжанні імператара. У 1980-я гг. загучалі на самым высокім узроўні заклікі ад-навіць імператарскую сістэму. У 1989 г. імператар Хірахіта памёр. Трон заняў Акіхіта.
    Знешняя палітыка Японіі на сучасным этапе. Адным з цэнтральных момантаў знешняй палітыкі Японіі з сярэдзіны 1970-х гг. становіцца наладжванне эканамічнага супрацоўні-цтва з суседнімі краінамі Азіі. У рамках гэтага курсу ў жніў-ні 1978 г. на нарадзе кіраўнікоў урадаў краін АСЕАН прэ-м’ер-міністр Японіі паабяцаў краінам рэгіёна вялікую эка-намічную дапамогу. У гэты ж час паспяхова развіваюцца кітайска-японскія адносіны. 12 жніўня 1978 г. Рэспубліка Карэя і Японія падпісалі дагавор аб міры і дружбе. Аднак пры гэтым прэм’ер-міністр Ясуо Фукуда падкрэсліў, што аснова японскай знешняй палітыкі — саюз з ЗША. У 1981 г. прайшлі перамовы прэм’ер-міністра Дз. Судзукі і прэзідэн-та Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне, якія прадэманстравалі супадзенне пазіцый бакоў па найважнейшых міжнародных праблемах. Ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння з СССР Японія ўсяляк падкрэслівала сваю прыналежнасць да заход-няга свету. Яна праводзіла палітыку санкцый у дачынен-ні да СССР, але ўжо з 1984 г. пачынае аслабляць гэту палі-тыку і поўнасцю адмаўляецца ад яе з пачаткам перабудовы ў СССР.
    У 80—90-я гг. XX ст. як у Японіі, так і за яе межамі шы-рока выказвалася думка, што на фоне вялікай эканамічнай магутнасці краіна адыгрывае нязначную ролю ў міжнарод-ных справах і яе трэба прывесці ў адпаведнасць з японскім эканамічным патэнцыялам. Амаль усе вядучыя палітычныя сілы Японіі адвяргаюць шлях ператварэння яе ў ваенную звышдзяржаву. У час вайны ў Іраку, якая пачалася ў 2003 г., японскія войскі ўпершыню пасля 1945 г. прынялі ўдзел у баявых дзеяннях за межамі Японіі. Японскі ўрад імкнецца дасягнуць росту ўплыву ў свеце за кошт выкарыстання палі-тычных сродкаў, метадаў эканамічнай дыпламатыі. Ператва-рэнне Японіі ў сусветную дзяржаву звязана з актывізацыяй яе ўдзелу ў вырашэнні міжнародных эканамічных праблем. Вялікую дапамогу Японія аказвае краінам, якія развіваюц-ца. У рамках ААН Японія імкнецца актыўна ўдзельнічаць
    14.	Зак. 2985
    201
    у вырашэнні глабальных праблем. Рэальным інструментам павышэння ролі Японіі ў свеце можа стаць рэформа ААН, у выніку якой Японія хоча атрымаць пастаяннае месца ў Са-веце Бяспекі.
    Асноўным палітычным і эканамічным партнёрам Японіі ў XXI ст. застаюцца ЗША. У 1996 і 1997 гг. дзве краіны пад-пісалі дакументы, якія пацвярджаюць саюзны характар ад-носін паміж імі. Другім па значымасці эканамічным партнё-рам Японіі стаў Кітай. Гэта абумоўлівае ўзрастанне кітайска-га фактару ў знешняй палітыцы Японіі. Да ўзаемадзеяння з Кітаем Японію штурхае і праблема наяўнасці ракетна-ядзер-най зброі ў КНДР. Важным прыярытэтам японскай паліты-кі застаецца перш за ўсё эканамічнае супрацоўніцтва з кра-інамі АСЕАН.
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Выявіце, у чым заключалася спецыфіка акупацыйнага рэжыму ў Японіі. Дайце яго характарыстыку. 2. Як змянілася палітычнае жыццё краіны ва ўмовах амерыканскай акупацыі? 3. Ахарактарызуйце вынікі аграрнай рэформы 1946—1949 гг. у Японіі. 4. Вызначыце, станаўленню якой эканамічнай мадэлі садзейнічалі пасляваенныя рэформы ў Японіі. 5. Дайце характарыстыку дзяржаўна-палітычнай сістэмы пасляваеннай Японіі паводле канстытуцыі 1947 г. 6. Як вы лічыце, чаму ў 1949 г. ЗША адмовіліся ад палітыкі аслаблення Японіі і перайшлі да палітыкі «зварот-нага курсу»? 7. Ахарактарызуйце важнейшыя палажэнні Сан-Францыска-га дагавора. 8. Вызначыце, якія фактары садзейнічалі паскоранаму эка-намічнаму развіццю краіны ў 50—60-я гг. XX ст. 9. Ахарактарызуйце пар-тыйна-палітычную структуру, якая сфарміравалася ў Японіі ў сярэдзіне 1950-х гг. 10. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі ЛДП і выявіце прычыны трываласці яе пазіцый як правячай партыі. 11. Выявіце прычыны і асаблівасці эканамічнага крызісу 1973—1975 гг. у Японіі. Якія перамены ў мадэлі эканамічнага развіцця Японіі ён выклікаў? 12. Як на палітычную сітуацыю ў Японіі паўплываў эканамічны крызіс і карупцый-ныя скандалы 70—80-х гг. XX ст.? 13. Як змянілася партыйна-палітычная структура Японіі ў 1990-я гг.? 14. Назавіце адметныя рысы палітычнага жыцця Японіі ў сярэдзіне 1990-х гг. — пачатку XXI ст. 15. У чым заклю-чалася прычына стагнацыі ў японскай эканоміцы на мяжы XX—XXI стст. і якія крокі для яе пераадолення прадпрымаліся? 16. Якую палітыку ў ад-носінах да суседніх азіяцкіх краін, ЗША і СССР/Расіі праводзіла Японія пасля Другой сусветнай вайны?
    202
    §15	. Развіццё Індыі ў гады незалежнасці
    Індыя ў 40-я — 70-я гг. XX ст. «Курс Нэру» і канцэп-цыя пабудовы «грамадства сацыялістычнага ўзору». У ад-паведнасці з планам Маўнтбетана Індыя 15 жніўня 1947 г. атрымала статус дамініёна. Пры гэтым былая брытанская калонія была падзелена на дзве часткі: Індыйскі Саюз і Па-кістан. Раздзел краіны суправаджаўся масавымі сутыкнен-нямі на рэлігійна-нацыянальнай глебе. Па розных ацэнках пры гэтым загінула ад 500 тыс. да некалькіх мільёнаў ча-лавек. Каля 15 млн вымушаны былі пакінуць свае дамы. Та-кім чынам, мірная рэвалюцыя, якая вялася М. Гандзі з мэ-тай дасягнення незалежнасці, завяршылася велізарнай тра-гедыяй для народаў Індыі. Ахвярай сутыкненняў стаў і сам Гандзі, забіты індусам-фанатыкам 30 студзеня 1948 г. Раз-дзел краіны прывёў да вайны 1948—1949 гг. паміж Інды-яй і Пакістанам. Індыйскім княствам план Маўнтбетана да-ваў права самім выбраць, у склад якой з дзвюх утвараемых дзяржаў увайсці. У многіх княствах правіцелі і асноўная ма-са насельніцтва належалі да розных рэлігій. Так, у княстве Джаму і Кашмір махараджа быў індусам, а большасць на-сельніцтва мусульманамі. На тэрыторыю княства ўступілі пакістанскія і індыйскія войскі. У выніку гэта княства ака-залася раздзеленым, што выклікала працяглы канфлікт па-між Індыяй і Пакістанам.
    Далейшае станаўленне індыйскай дзяржаўнасці звязана з прыняццем канстытуцыі Індыйскай Рэспублікі. Цэнтраль-най праблемай пры яе падрыхтоўцы былі ўзаемаадносіны з Садружнасцю нацый. На нарадзе прэм’ер-міністраў краін Са-дружнасці ў Лондане ў красавіку 1949 г. была выпрацавана формула, па якой Індыя прызнавала фармальную ўладу анг-лійскай кароны як сімвала Садружнасці нацый. Пасля гэтага Устаноўчы сход Індыі прыняў канстытуцыю, якая ўступіла ў сілу 26 студзеня 1950 г. Яна абвяшчала Індыю суверэннай рэспублікай на чале з прэзідэнтам. Ён з’яўляецца галоўнака-мандуючым узброенымі сіламі, прызначае прэм’ер-міністра, можа прыпыняць дзеянне канстытуцыі. Прэзідэнт мае пра-ва накладаць адтэрміноўваючае вета на законы, прымаемыя парламентам. Рэальная выканаўчая ўлада сканцэнтравана ў
    203
    руках прэм’ер-міністра, які фактычна і вызначае напрамак унутранай і знешняй палітыкі краіны. Пасаду прэм’ер-мі-ністра займае, як правіла, лідар партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах. Вышэйшым органам заканадаўчай улады з’яўляецца Цэнтральны парламент, які складаецца з дзвюх палат: народнай палаты і савета штатаў. Яны выбіра-юцца на 5 год, народная палата — усеагульным галасаван-нем, прадстаўнікоў у савет штатаў выбіраюць заканадаўчыя сходы штатаў. Урад адказны перад Цэнтральным парламен-там. Прэзідэнт выбіраецца калегіяй, якую ўтвараюць дэпу-таты парламента і заканадаўчых сходаў штатаў. Штаты ма-юць шырокую аўтаномію, але канстытуцыя дазваляе цэнт-ральным уладам умешвацца ў справы штатаў. Так, прэзідэнт можа распусціць органы ўлады таго ці іншага штата і ўвесці прамое праўленне. Канстытуцыя абвяшчае агульнапрызна-ныя дэмакратычныя правы і свабоды. Яна гарантуе абарону прыватнай уласнасці, але прадугледжана магчымасць нацыя-налізацыі з выплатай кампенсацыі, калі гэтага патрабуюць інтарэсы грамадства.
    Пасля прыняцця канстытуцыі разгарнулася падрыхтоўка да першых усеагульных выбараў у Індыі. Індыйскі нацыя-нальны Кангрэс (ІНК) меў яўную перавагу па папулярнасці над іншымі палітычнымі партыямі. Фактычна ён выступаў не як палітычная партыя, а як масавы палітычны рух, які імкнуўся гаварыць ад імя ўсяго народа. Асноўнымі саперні-камі у ІНК справа былі партыі Джан сангх (Народны саюз) і Хінду маха сабха (Вялікі саюз індусаў). Яны шукалі пад-трымкі ў буйной індускай буржуазіі і шавіністычна настрое-ных сярэдніх слаёў грамадства. Злева галоўным праціўнікам была Сацыялістычная партыя, якая стаяла на пазіцыях за-ходняй сацыял-дэмакратыі. Асаблівасць партыйна-палітыч-най сістэмы Індыі заключалася ў тым, што многія партыі дзейнічалі ў межах штата ці нават асобных раёнаў унутры штата. Вялікую ролю ў фарміраванні партый адыгрывалі рэ-лігійны і каставы фактары. ІНК заваяваў 74,3 % месцаў у Цэнтральным парламенце і 65,7 % у заканадаўчых сходах штатаў.