Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
§ 14. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
развіццё Японіі пасля Другой сусветнай вайны
Рэформы другой паловы 1940-х гг. ЗША, якія акупіра-валі Японію ў 1945 г., прыступілі да ажыццяўлення ў гэтай краіне шырокага комплексу рэформ. У палітычнай сферы іх галоўная задача заключалася ў тым, каб стварыць у Японіі дэмакратычную форму кіравання. Былі забаронены фашысц-кія і шавіністычныя арганізацыі, адменены законы, якія ўсталёўвалі таталітарны рэжым. У выніку грамадскае жыц-цё было вызвалена з-пад кантролю дзяржавы. У краіне ад-навіла функцыянаванне шматпартыйная сістэма. Былі ўтво-раны Ліберальная, Прагрэсіўна-дэмакратычная, Сацыялі-стычная (СПЯ) партыі, атрымала магчымасць для легальных дзеянняў Камуністычная партыя Японіі (КПЯ). Прафсаюзы, якія знаходзіліся пад кантролем дзяржавы, былі распушча-ны. На іх месцы пачалі ўтварацца незалежныя прафсаюзы. У 1946 г. рэфармісцкія прафсаюзы аб’ядналіся ва Усеяпон-скую федэрацыю прафсаюзаў, пракамуністычныя прафсаю-зы — ва Усеяпонскі кангрэс вытворчых прафсаюзаў.
Важнае месца ў пасляваенных рэформах займала дэмілі-тарызацыя Японіі. Ваенныя колы з’яўляліся адной з галоў-ных сіл, на якіх ляжала адказнасць за ўсталяванне таталі-
185
тарнага рэжыму і агрэсіўную вайну. Адразу пасля капітуля-цыі армія і флот Японіі былі раззброены і расфарміраваны. Для суда над ваеннымі злачынцамі быў створаны Міжнарод-ны ваенны трыбунал для Далёкага Усходу. Вынікам яго пра-цы стала вынясенне сямі смяротных прысудаў, у тым ліку такім вядомым ваенна-палітычным дзеячам, як Тодзё, Ара-кі. Ваеншчына Японіі перастала аказваць значны ўплыў на палітычнае жыццё, краіна была пазбаўлена магчымасці рас-пачынаць агрэсію.
Важным крокам на шляху дэмакратызацыі Японіі ста-ла змена статусу імператара. У снежні 1945 г. на аснове ды-рэктывы акупацыйных улад рэлігія сінта была аддзелена ад дзяржавы. У звароце да нацыі імператар Хірахіта публічна адмовіўся ад тэзіса аб сваім боскім паходжанні. Была ство-рана незалежная сістэма правасуддзя. Яна гарантавала пра-ва ўласнасці і асабістыя свабоды ад самавольства дзяржа-вы. У сацыяльнай сферы японцы атрымалі дастаткова шы-рокія правы і гарантыі. Вышэй ужо гаварылася аб праве на стварэнне прафсаюзаў. Яны маглі заключаць калектыўныя дагаворы з прадпрымальнікамі. Было абвешчана права на правядзенне забастовак. Законы аб працы ўстанаўлівалі ў Японіі 8-гадзінны рабочы дзень, тыднёвы аплачваемы вод-пуск. Значна ўзрасла заработная плата японскіх рабочых, хоць яна прыметна ўступала заработнай плаце заходніх рабочых.
У эканамічнай сферы найбольш важнай можна лічыць аграрную рэформу 1946—1949 гг. Быў усталяваны зямель-ны максімум для аднаго ўласніка ў памеры 3 га на паўднё-вых астравах і 12 га на Хакайда, дзе землі менш урадлівыя. Зямля, якая перавышала ўсталяваны максімум, адбіралася ў памешчыкаў за выкуп. Арандатары атрымалі магчымасць набыць зямлю ва ўласнасць. Вынікам аграрнай рэформы стала ліквідацыя памешчыцкага землеўладання. Асноўная маса сялян ператварылася з арандатараў ва ўласнікаў зямлі. Развіццё сельскай гаспадаркі Японіі пайшло па фермерскім шляху. Адбыўся значны рост прадукцыйных сіл. Уласні-кі былі больш зацікаўлены ў павышэнні якасці сваёй зям-лі, уводзілі перадавыя агратэхнічныя прыёмы. Многія па-мешчыкі, якія атрымалі выкуп за зямлю, укладалі грошы ў прамысловасць, ператвараліся ў прадпрымальнікаў. Част-
186
ка сялян не змагла прыстасавацца да вядзення гаспадаркі ва ўмовах капіталістычных адносін на вёсцы і разаралася. Яны стваралі шматлікую танную рабочую сілу ў гарадах. Аграрная рэформа мела важныя палітычныя наступствы. Японскае сялянства, якое пакутавала ад малазямелля і бы-ло ўспрымальнае да мілітарысцкай прапаганды, жыло ілю-зіямі, што толькі захоп новых тэрыторый зменіць яго стано-вішча да лепшага. Аграрная рэформа прадэманстравала маг-чымасць вырашэння зямельнага пытання ў межах Японскіх астравоў. Тым самым была падарвана масавая база японска-га мілітарызму.
У прамысловасці акупацыйныя ўлады сканцэнтравалі ўвагу ў першую чаргу на рэарганізацыі дзайбацу — буйных манапалістычных аб’яднанняў, як правіла сямейных, якія ў перадваенны і ваенны час моцна зрасліся з дзяржаўным апаратам. Дзайбацу ў эканоміцы скоўвалі развіццё канку-рэнцыі, функцыяніраванне рыначнага механізма. Яны з’яў-ляліся адной з найважнейшых апор таталітарнага рэжыму і японскага мілітарызму. У выніку рэформы замест сямейных дзайбацу ўтварыліся карпарацыі і прамыслова-фінансавыя групы са значным распыленнем акцый сярод інвестараў. Гэ-та прывяло да дэманапалізацыі японскай эканомікі і ства-рыла спрыяльныя ўмовы для развіцця рыначных адносін. Былі падарваны пазіцыі дзяржаўна-бюракратычнага капіта-лу, што аслабіла пазіцыі антыдэмакратычных сіл. Для фар-міравання светапогляду японцаў важнае значэнне мела рэ-форма адукацыі. Першыя дзевяць гадоў адукацыі сталі аба-вязковымі і бясплатнымі. Выкладанне ідэалогіі япанізму, міфаў сінта аб боскім паходжанні імператара і яго ўлады бы-ло забаронена.
Новая форма грамадска-палітычнага і дзяржаўнага ладу Японіі была замацавана ў канстытуцыі 3 мая 1947 г. Яна пацвердзіла адмену тэзіса аб боскім паходжанні імперата-ра і яго ўлады. Ён пазбаўляўся рэальных уладных паўнамо-цтваў. Канстытуцыя абвяшчала прынцып падзелу ўлад. За-канадаўчая ўлада знаходзілася ў руках двухпалатнага пар-ламента: палаты саветнікаў (выбіралася на 6 гадоў) і палаты дэпутатаў (выбіралася на 4 гады). Абедзве палаты выбіралі-ся на аснове ўсеагульнага прамога выбарчага права па ма-жарытарнай сістэме. Рэальная выканаўчая ўлада належала
187
кабінету міністраў, адказнаму перад парламентам. Асабліва вялікая роля ў сістэме выканаўчай улады належала прэм’ер-міністру. Былі абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды грамадзян. Галоўнае значэнне канстытуцыйнай рэформы ў тым, што японцы асэнсавалі: дзяржава існуе для сваіх гра-мадзян, а не наадварот. Артыкул 9 канстытуцыі 1947 г. аб-вяшчаў адмову ад вайны як сродку вырашэння міжнародных праблем. Японія адмовілася мець армію і флот. Была ство-рана заканадаўчая перашкода на шляху адраджэння япон-скага мілітарызму. Канстытуцыя ўпершыню ў гісторыі Япо-ніі замацавала аўтаномію мясцовага самакіравання. Губер-натары, прэфекты, мэры гарадоў, вясковыя старасты вы-біраліся на аснове ўсеагульнага выбарчага права. У выніку ажыццяўлення рэформ было пакончана з таталітарызмам і мілітарызмам у Японіі. Краіна ўпэўнена пайшла па шляху развіцця дэмакратыі і рыначнай эканомікі. Рэформы мож-на расцэньваць як мірную буржуазна-дэмакратычную рэва-люцыю, настолькі глыбокія змены яны зрабілі ў грамадскім жыцці Японіі.
Стварэнне асноў для росту японскай эканомікі. Ужо ў 1951 г. японская эканоміка ва ўсіх галінах дасягнула даваен-нага ўзроўню. У 1950-я гг. тэмпы росту японскай прамысло-васці ў сярэднім за год складалі каля 20 %. За 1960-я гг. ва-лавы ўнутраны прадукт павялічыўся ў 4,5 раза. Японія вый-шла на трэцяе месца ў свеце па ўзроўні прамысловай вы-творчасці. Такі імклівы эканамічны рост быў абумоўлены шэрагам фактараў. Цывілізацыйная традыцыя Японіі спры-яла таму, што ў гэтай краіне сфарміравалася дысцыпліна-ваная і адносна добра абучаная рабочая сіла. Японцы вы-хаваны ў духу ўзаемадапамогі. Гэтыя прынцыпы перанесе-ны і на арганізацыю японскіх карпарацый. Японская фір-ма дзейнічала на рынку як уласнік, вытворца і ў той жа час уяўляла сабой нешта падобнае на традыцыйныя сацыяль-ныя карпарацыі, пабудаваныя на прынцыпах патэрналізму і ўзаемнай падтрымкі ніжэйшых і вышэйшых у імя поспеху агульнай справы — працвітання фірмы. Японскія рабочыя намнога больш схільныя да супрацоўніцтва з фірмай, чым да барацьбы з яе вярхамі. Са свайго боку, кіраўніцтва кам-паніі імкнецца ўсяляк дэманстраваць свой клопат аб рабо-
188
чых, прымяняючы матэрыяльнае і маральнае заахвочванне, пажыццёвы найм.
Японскі ўрад, апарат кіравання ў цэлым сталі намнога меншымі і таннейшымі. Правы чыноўніцтва ў справе ўмя-шання ў эканоміку былі значна абмежаваны. Гэта ствары-ла прастору для праяўлення прадпрымальніцкай ініцыяты-вы. Дзяржава сканцэнтравала свае намаганні на падтрымцы эканамічнай дзейнасці кампаній. Тут урад дзейнічаў у рам-ках тых жа канфуцыянскіх патэрналісцкіх традыцый. Дзяр-жава, якая цяпер не ўмешвалася непасрэдна ў эканамічнае жыццё, сваёй фінансавай, крэдытнай, інвестыцыйнай, мыт-най палітыкай актыўна спрыяла эканамічнаму росту. Яна ж і часткова пераразмяркоўвае ў інтарэсах грамадства тыя вя-лікія даходы, якія атрымліваюць фірмы. Пасля вайны бы-ла створана новая мадэль дзяржаўнага рэгулявання. Асноў-нымі яго кірункамі сталі планаванне і доўгатэрміновае праг-назаванне эканамічнага развіцця, стымуляванне прыватнага капіталу ў справе ўсямернага выкарыстання навейшых да-сягненняў НТР, удзел дзяржавы ў мерапрыемствах па па-вышэнні якасці прадукцыі. Японскае прагнознае планаван-не грунтуецца на складанні навукова абгрунтаваных пла-наў-праектаў, над якімі сумесна працуюць дзяржаўныя органы і арганізацыі прыватнага бізнесу. Гэтыя планы з’яў-ляліся спробай сумеснымі намаганнямі намеціць найбольш рацыянальныя шляхі вырашэння эканамічных задач, якія стаялі перад краінай. Адным з важных фактараў, які забяс-печваў хуткі эканамічны рост Японіі, стала рашучае абнаў-ленне пасля вайны асноўнага капіталу пры падтрымцы дзяр-жавы. Важную ролю ў перааснашчэнні вытворчасці адыгра-ла выпрацаваная вякамі традыцыйная здольнасць японцаў актыўна пераймаць усё новае, вопыт іншых краін. Моцны штуршок эканамічнаму развіццю Японіі дала аграрная рэ-форма. Пасля яе вытворчасць у сельскай гаспадарцы пачала хутка расці. Рэзка ўзрасла таварнасць сялянскіх гаспадарак, што пашырыла ёмістасць рынку і для прамысловых тавараў. 3 сельскай гаспадаркі была вызвалена вялікая колькасць рабочых рук, якія накіраваліся ў прамысловасць і іншыя галіны.
У якасці важнай перадумовы хуткага эканамічнага росту можна назваць і развітасць інфраструктуры. У краіне мелася
189
шырокая сетка чыгунак, вялікая колькасць добра аснашча-ных партоў. Насельніцтва мела адносна высокі адукацыйны ўзровень. У 1950-я гг. і пазней адукацыя становіцца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Станоўча паўплывала на эканамічнае развіццё адсутнасць значных ваенных рас-ходаў у пасляваенны час. Пэўную ролю ў эканамічных пос-пехах Японіі на пачатковым этапе адыгралі амерыканская дапамога і ваенныя заказы ў час Карэйскай вайны. Важна адзначыць і традыцыйную сціпласць японцаў у справе спа-жывання. Дзякуючы гэтаму яны шмат сродкаў накіравалі на накапленне і інвестыцыі.