• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    У адпаведнасці з рашэннем УСНП у маі 1984 г. рэформа пачала актыўна праводзіцца і ў горадзе. Кіраўніцтва дзяр-жаўных прамысловых прадпрыемстваў атрымала права ар-ганізоўваць дадатковую вытворчасць прадукцыі і свабодна прадаваць яе на рынку, у тым ліку выходзіць і на знешнія
    175
    рынкі. Дырэктар прадпрыемства мог самастойна вызначаць цэны на звышпланавую прадукцыю. Каб сабраць сродкі для развіцця вытворчасці, прадпрыемствы атрымалі права вы-пускаць акцыі. Роля дзяржаўнага плана і дзяржаўнага рэ-гулявання эканомікі была рэзка зменшана. Адначасова з рэфармаваннем дзяржаўнага сектара пачалося станаўленне шматукладнай эканомікі за кошт развіцця кааператыўнага, прыватнага сектараў. Але гэты працэс спачатку ішоў паволь-на. У 1988 г. на прыватны сектар прыпадала толькі 2,1 % прамысловай вытворчасці.
    Адным з важных элементаў рэформ стаў курс на прыцяг-ненне замежных інвестыцый. Для гэтага, галоўным чынам у прыморскіх гарадах і правінцыях, ствараліся свабодныя эка-намічныя зоны. У іх замежныя інвестары атрымлівалі шмат-лікія льготы ў справе падаткаабкладання, ажыццяўлення экспартна-імпартных аперацый, вывазе прыбытку. Аднак у першае дзесяцігоддзе рэформ не прыходзіцца гаварыць аб шырокім прытоку ў Кітай замежных інвестыцый. Яны скла-лі толькі 28 млрд долараў, і ў асноўным гэта былі сродкі кітайцаў, якія жылі за мяжой. У 1980-я гг. Кітай захаваў імпартазамяшчальную мадэль эканомікі. Рэформы прывялі да рэзкага павышэння тэмпаў эканамічнага росту. У 1984 г. быў атрыманы рэкордны ўраджай рысу ў 400 млн тон, што дазволіла ў асноўным вырашыць харчовую праблему. Прырост прамысловай вытворчасці ў 1979—1988 гг. склаў 12—18 % у год. Значна павысіўся ўзровень жыцця кітайцаў, рынак быў насычаны асноўнымі таварамі.
    Ва ўмовах эканамічных рэформ у Кітаі захавалася мана-полія КПК на палітычную ўладу, аднапартыйная дыктату-ра. У такой сітуацыі ход рэформ у вялікай ступені залежаў ад працэсаў, якія адбываліся ў кіруючай партыі. XII з’езд КПК прыняў рашэнне аб упарадкаванні ў партыі. Як па-казвалі сацыялагічныя даследаванні, спачатку толькі 20 % работнікаў партыйнага апарату падтрымалі курс на рэфор-мы. Патрэбна было дабіцца адзінства поглядаў у партыі на аснове прызнання неабходнасці ажыццяўлення «сацыялі-стычнай мадэрнізацыі» і правесці яе чыстку ад прыхільні-каў палітыкі «культурнай рэвалюцыі». Мерапрыемствы па рэарганізацыі партыі актывізаваліся ў 1984 г., калі рэфор-мы былі распаўсюджаны на горад. Партыйнае кіраўніцтва
    176
    паставіла перад партыяй дзве задачы. Па-першае, актыўна заняцца ліквідацыяй перашкод на шляху правядзення рэ-форм. Па-другое, разгарнуць актыўную барацьбу супраць шматлікіх злоўжыванняў, якія шырока распаўсюдзіліся ся-род работнікаў партыйнага і дзяржаўнага апарату. Пачатак станаўлення рыначных адносін ва ўмовах адсутнасці дэмак-ратычнага кантролю грамадства за ўладаю давалі магчы-масць апаратчыкам хутка ўзбагачацца праз атрыманне ха-бару, стварэнне фірм пад сваім кіраўніцтвам ці кіраўніцтвам сваякоў. Шматлікія злоўжыванні ў асяроддзі партыйных і дзяржаўных работнікаў выклікалі вялікае незадавальнен-не ў грамадстве. Гэтыя з’явы пачалі абазначаць тэрмінам «асноўны няправільны стыль», і КПК надавала шмат yea-ri барацьбе з ім, але вырашыць гэтую праблему ў той час не змагла.
    У КПК адбываліся важныя кадравыя перамены. У кі-руючыя органы пачалі прыцягвацца прадстаўнікі інтэліген-цыі. Вялікая ўвага надавалася павышэнню адукацыйнага ўзроўню партыйных работнікаў, бо нават у 1986 г. толькі 20 % з іх мелі вышэйшую ці сярэднюю адукацыю. Аднача-сова ішоў працэс амаладжэння партыйных кадраў. У вера-сні 1985 г. адбылася ўсекітайская партыйная канферэнцыя, на якой практычна ўсе прадстаўнікі старой мааісцкай гвар-дыі былі адпраўлены ў адстаўку. На канферэнцыі было аб-вешчана, што мэтай партыі з’яўляецца пабудова сацыяліз-му з кітайскай спецыфікай. У такім грамадстве кіруючай сі-лай павінен выступаць рабочы клас. КПК, як яго авангард, уяўляе цэнтральную палітычную сілу, якая ўзначальвае са-цыялістычную мадэрнізацыю.
    У снежні 1986 — студзені 1987 г. у шэрагу гарадоў Кі-тая прайшлі дэманстрацыі, удзельнікі якіх (у асноўным — студэнты і інтэлігенцыя) патрабавалі дэмакратызацыі па-літычнай сістэмы краіны. Гэтая ідэйная плынь атрымала з боку КПК назву «буржуазны лібералізм». Ён быў асуджа-ны ЦК КПК як пагроза сацыялізму ў Кітаі. Разам з тым, у партыйных дакументах падкрэслівалася, што барацьба з «буржуазным лібералізмам» не азначае адыход партыі ад па-літыкі рэформ. У студзені 1987 г. пасаду генеральнага са-кратара ЦК КПК заняў Чжао Цзыян. Ён быў вядомы як ак-тыўны прыхільнік палітыкі рэформ. Яго абранне азначала
    177
    канчатковае паражэнне ў партыі тых, хто выступаў за пе-раарыентацыю партыі па пытанні класавай барацьбы. Во-сенню 1987 г. адбыўся XIII з’езд КПК, на якім было аб’-яўлена аб завяршэнні кампаніі па ўпарадкаванні партыі. Ён пацвердзіў курс на будаўніцтва «сацыялізму з кітайскай спе-цыфікай» і падкрэсліў, што рэфармаванне эканомікі краіны адбываецца ў рамках сацыялізму, КПК па-ранейшаму з’яў-ляецца кіруючай сілай кітайскага грамадства, а палітычная рэформа ў бліжэйшы час можа мець толькі абмежаваны ха-рактар.
    К канцу першага дзесяцігоддзя рэформ у кітайскім гра-мадстве назбіралася шмат супярэчнасцей. He ўдалося выра-шыць дэмаграфічную праблему, і, нягледзячы на значныя поспехі сельскай гаспадаркі, рост насельніцтва апярэджваў рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Таварнасць сямейных гаспадарак была невысокая. За гады рэформ амаль у 1,5 раза вырас бюракратычны апарат, які быў падвержаны моцнай карупцыі. У 1988—1989 гг. у Кітаі назіраўся даволі прыметны рост цэн (25,5 % з сярэдзіны 1988 да сярэдзіны 1989 г.). Да 16,2 % вырас у 1988 г. незадаволены попыт. У гэты час стала складвацца сітуацыя, калі вынікі рэформ пачалі значна адставаць ад чаканняў, якія яны парадзілі ў свядомасці кітайцаў. Грамадства ўсё больш распадалася на дзве часткі. Адна расчароўвалася ў рэформах, і ў ёй нарас-тала настальгія па часах «агульнага катла», калі меўся хоць невялікі, але стабільны даход. Другая лічыла, што нарас-танне праблем звязана з тармажэннем рэформ і абвінавач-вала ў гэтым КПК, якая працягвала захоўваць манаполію на ўладу. Выйсце бачылася ў дэмакратызацыі палітычнай сістэмы.
    3 канца 1988 г. незадавальненне дыктатурай КПК вы-лілася ў масавыя маніфестацыі, якія дасягнулі сваёй куль-мінацыі летам 1989 г. У кіраўніцтве КПК узніклі вострыя спрэчкі аб адносінах да гэтага руху. Яны завяршыліся на пленуме ЦК КПК 23—24 чэрвеня 1989 г. адстаўкай гене-ральнага сакратара ЦК КПК Чжао Цзыяна. Яго абвінава-цілі ў падтрымцы беспарадкаў і спробе раскалоць партыю. Большасць у КПК атрымалі прыхільнікі сілавога вырашэн-ня крызісу на чале з новым генеральным сакратаром Цзян
    178
    Цзэмінем. У Пекін былі ўведзены войскі, якія жорстка рас-правіліся з удзельнікамі выступленняў.
    Рэпрэсіўныя дзеянні кіраўніцтва КПК мелі грунтоўную сацыяльную падтрымку. Калі ў канцы 1970-х гг. практычна ўсе сацыяльныя групы кітайскага грамадства былі зацікаў-лены ў абнаўленні, то па меры развіцця рэформ выявілася, што да глыбокіх пераўтварэнняў здольны толькі адносна вуз-кі слой. Для большасці насельніцтва была характэрна пазі-цыя пасіўнага чакання. У 1986 г. па выніках сацыялагічнага апытання 41,6 % жыхароў гарадоў палічылі для сябе пажа-даным уклад жыцця, пры якім меўся хоць і нізкі, але ста-більны даход і не было рызыкі страціць працу. Толькі 20,4 % заявілі аб гатоўнасці рызыкаваць часовай стратай працы пры ўмове атрымання высокіх даходаў. Таму невыпадкова рады-калізацыя рэформ сустракала супраціўленне значнай част-кі насельніцтва, а менавіта яе патрабавалі ўдзельнікі вы-ступленняў за дэмакратызацыю ў 1988—1989 гг. Гэтую кан-серватыўную сацыяльную масу склала большасць рабочых нізкай кваліфікацыі, многія сяляне, якія не змаглі прыста-савацца да ўмоў рынку. Узначаліў яе партыйна-дзяржаўны апарат, які баяўся страціць уладу ў выпадку паглыблення рэформ. Хаця ў кіраўніцтве партыі і знайшліся сілы, якія змаглі разгарнуць рэформы, пераважная большасць партый-ных работнікаў гатова была падтрымліваць рэформы толькі да таго часу, пакуль яны не стваралі пагрозу манаполіі КПК на ўладу. За іх радыкалізацыю выступала перш за ўсё ін-тэлігенцыя, а таксама тыя слаі грамадства, якія найбольш выйгралі ад рэформ — прадпрымальнікі, высокакваліфіка-ваныя рабочыя і служачыя. Яны звязвалі паглыбленне рэ-форм у эканоміцы з дэмакратызацыяй палітычнай сферы. Але гэтыя слаі былі яшчэ ў меншасці, і кіраўніцтва КПК, якое ўзяло курс на сілавое падаўленне дэмакратычнага руху, магло разлічваць на падтрымку кансерватыўнай большасці грамадства.
    Грамадска-палітычны крызіс 1988—1989 гг. меў знач-ныя наступствы для развіцця Кітая. Быў нанесены моцны ўдар па тых сілах, якія выступалі за дэмакратызацыю кра-іны. Пануючае становішча КПК у палітычнай сістэме кра-іны яшчэ больш умацавалася. У сувязі з падаўленнем дэмак-ратычнага руху выказваліся меркаванні аб згортванні і эка-
    179
    намічных рэформ. Вышэйшае кіраўніцтва КПК паспяшалася развеяць гэтыя апасенні, заявіўшы аб нязменнасці курса на рэфармаванне эканомікі. Разам з тым, пленум ЦК КПК, які прайшоў у лістападзе 1989 г., вызначыў тры гады на стабі-лізацыю сітуацыі ў эканоміцы. Цэнтральным элементам эка-намічнай палітыкі ў той момант стала барацьба з інфляцыяй праз скарачэнне грашовай эмісіі. Было абвешчана аб недапу-шчэнні размывання дзяржаўнай уласнасці. Уводзілася часо-вая забарона на стварэнне новых акцыянерных таварыстваў. 3 ліпеня 1989 г. пачалася ўсекітайская рэвізія прыватных прадпрыемстваў, у выніку чаго іх колькасць прыметна ска-рацілася (колькасць занятых у прыватным сектары к канцу 1989 г. зменшылася на 15,7%).
    У палітычнай сферы прасочваецца імкненне КПК абапер-ціся на найменш актыўную частку насельніцтва і абмежа-ваць фарміраванне новых сацыяльных слаёў. Адраджаюцца некаторыя партыйныя лозунгі, што выклікалі асацыяцыю з 1970-мі гг. Зноў загучалі заклікі вучыцца на ідэях Маа Цзэ-дуна, якія з’яўляюцца ўвасабленнем калектыўнай мудрасці партыі. Першараднае значэнне пачало надавацца вядзенню ідэалагічнай працы, асабліва сярод моладзі і інтэлігенцыі. Партыя была падвергнута чыстцы ад тых, хто падтрымаў па-трабаванні дэмакратызацыі ў 1989 г. У палітычным жыцці краіны цэнтральнае месца заняла барацьба з «буржуазным лібералізмам». У той жа час былі адменены многія прыві-леі для партыйных работнікаў, узмацнілася барацьба са зло-ўжываннямі і карупцыяй.