• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    У верасні 1949 г. у Пекіне сабраўся Народны палітычны кансультацыйны савет. У яго ўваходзілі прадстаўнікі розных партый і класаў. Але кіруючае становішча займала КПК. Са-вет абраў Цэнтральны народны ўрад на чале з Маа Цзэдунам. 1 кастрычніка 1949 г. была абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). Кіруючай сілай краіны стала КПК. Але існавалі і іншыя палітычныя партыі і арганізацыі, і рэвалю-цыя пакуль не выйшла за буржуазна-дэмакратычныя рамкі. Часовая канстытуцыя 1949 г. абвясціла Кітай «дзяржавай новай дэмакратыі». Дзяржаўная ўлада характарызавалася як дэмакратычная дыктатура народа, гэта значыць улада на-родна-дэмакратычнага адзінага фронту рабочага класа, ся-лянства, дробнай буржуазіі, нацыянальнай буржуазіі і ін-шых патрыятычных дэмакратычных элементаў. Пры гэтым мелася на ўвазе, што кіруючую ролю рабочага класа ў сістэ-ме «новай дэмакратыі» павінна ажыццявіць КПК. Цэнтраль-ны народны ўрад КНР у той час быў яшчэ кааліцыйным ор-ганам. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця
    11. Зак. 2985
    161
    краіны вызначала часовая канстытуцыя. У ёй гаварылася, што КНР павінна ахоўваць грамадскую ўласнасць дзяржавы і ўласнаць кааператываў, абараняць эканамічныя інтарэсы і прыватную ўласнасць рабочых і сялян, дробнай і нацыяналь-най буржуазіі, развіваць народную гаспадарку «новай дэмак-ратыі» і ўпэўнена ператвараць краіну з сельскагаспадарчай у індустрыяльную. Такім чынам, праграма дзеянняў КПК прадугледжвала развіццё ў Кітаі шматукладнай эканомікі і ажыццяўленне індустрыялізацыі. Яна мела буржуазна-дэ-макратычны характар.
    У першыя 2—3 гады існавання КНР вялікія намаганні КПК накіравала на пераадоленне феадальных перажыткаў у сацыяльна-эканамічнай сферы, перш за ўсё на правядзен-не аграрнай рэформы. Закон аб зямельнай рэформе, які ўступіў у сілу 30 чэрвеня 1950 г., меў на мэце поўную лік-відацыю памешчыцкага землеўладання і памешчыкаў як класа, ураўняльнае надзяленне зямлёй сялян. Аграрная рэ-форма суправаджалася вострымі сацыяльнымі канфліктамі. На супраціўленне памешчыкаў улады адказалі стварэннем сеткі надзвычайных судоў і трыбуналаў, з дапамогай якіх многія памешчыкі былі фізічна знішчаны. У рамках выра-шэння агульнадэмакратычных задач адбылася ліквідацыя бюракратычнага і замежнага капіталу. У выніку ў прамы-словасці ключавыя пазіцыі заняў дзяржаўны сектар. Ён быў абвешчаны галоўнай матэрыяльнай базай рэспублікі. Улас-насць дробнай і нацыянальнай буржуазіі была пастаўле-на пад дзяржаўны кантроль, Наступленне на інтарэсы на-цыянальнай буржуазіі выклікала супраціўленне з яе боку. Каб зламаць супрацьдзеянне праціўнікаў паглыблення пе-раўтварэнняў, у канцы 1951 — пачатку 1952 г. была разгор-нута рэпрэсіўная кампанія па барацьбе супраць «трох зол» і «пяці зол». Крокі, якія ажыццяўляліся ва ўнутранай па-літыцы на мяжы 1951—1952 гг., азначалі адыход КПК ад ажыццяўляемай палітыкі «новай дэмакратыі» праз адзіны дэмакратычны фронт і пачатак пераходу ад буржуазна-дэ-макратычнага да сацыялістычнага этапу рэвалюцыі. У гэты ж час на дзяржаўным узроўні ўжо ідзе працэс фарміраван-ня культу асобы Маа Цзэдуна. У 1951 г. да 30-годдзя КПК былі выдадзены «Выбраныя творы Маа Цзэдуна» і «Гісто-рыя партыі», у якой гісторыя КПК і кітайскай рэвалюцыі
    162
    прадстаўляліся праз прызму велізарных асабістых заслуг Маа Цзэдуна.
    Кітай на шляху сацыялістычных эксперыментаў. У снеж-ні 1953 г. ЦК КПК зацвердзіў праграмны дакумент «Зма-гацца за мабілізацыю ўсіх сіл для ператварэння нашай кра-іны ў вялікую сацыялістычную дзяржаву». У ім была на-мечана Генеральная лінія КПК адносна шляхоў, метадаў, тэрмінаў будаўніцтва сацыялізму ў Кітаі. Генеральная лінія прадугледжвала вырашэнне дзвюх узаемазвязаных задач: ін-дустрыялізацыя краіны; усталяванне сацыялістычных вы-творчых адносін ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі на пра-цягу трох пяцігодак. Сацыялістычнае будаўніцтва ў Кітаі намячалася ажыццяўляць у цесным саюзе і пры падтрымцы СССР. Па сутнасці, Генеральная лінія партыі мела на ўва-зе перанясенне ў Кітай савецкай мадэлі сацыялізму. Пача-так будаўніцтва сацыялізму быў адзначаны зменамі ў дзяр-жаўна-палітычнай сістэме. 13 студзеня 1953 г. была пры-нята пастанова аб скліканні Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) і мясцовых сходаў. Выбары былі ня-роўныя, шматступеньчатыя. Сесія УСНП 20 верасня 1954 г. прыняла канстытуцыю краіны. Канстытуцыя юрыдычна за-мацавала курс на будаўніцтва сацыялізму. Яна ставіла ў якасці задач на пераходны перыяд правядзенне індустрыя-лізацыі, сацыялістычнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю. КНР вызначалася як дзяржава «на-роднай дэмакратыі», улада ў якой належыць народу ў асобе УСНП. УСНП абвяшчаўся адзіным заканадаўчым органам. Канстытуцыя ўводзіла пасаду старшыні КНР, які меў даволі шырокія паўнамоцтвы.
    У 1953—1957 гг. КНР ажыццявіла першы пяцігадовы план. Упор быў зроблены на развіццё цяжкай прамыслова-сці. Першыя гады пяцігодкі, у многім дзякуючы дапамозе СССР, далі значны прырост прамысловай прадукцыі. Адна-часова з індустрыялізацыяй ішло наступленне на прыватны сектар. У 1953—1954 гг. быў прыняты шэраг пастаноў, якія ўстанаўлівалі дзяржаўную манаполію на найважнейшыя ві-ды харчовых тавараў, сыравіну, што паставіла прыватніка ў поўную залежнасць ад дзяржавы. Да канца 1955 г. быў лік-відаваны прыватны аптовы гандаль. Доля прыватнага роз-нічнага гандлю была зведзена да 17,5 %. У прамысловасці
    163
    ўсе прыватныя прадпрыемствы з колькасцю работнікаў ад 500 і больш былі ператвораны ў прыватна-дзяржаўныя. У дробнай і саматужнай прамысловасці пачаўся працэс ка-аперавання. На вёсцы адбыўся пераход да вытворчай каапе-рацыі.
    Рост вытворчасці ў першыя гады пяцігодкі даў падста-ву Маа Цзэдуну паставіць пытанне аб паскарэнні будаўні-цтва сацыялізму ў Кітаі. Ён падверг крытыцы Генеральную лінію 1953 г. і заявіў аб магчымасці пабудаваць сацыялізм у Кітаі да 1959 г. Рэальнасць імклівага рыўка ў сацыялізм ён абгрунтоўваў асаблівай рэвалюцыйнасцю кітайцаў. Маа гаварыў пра неабходнасць рухацца да сацыялізму ўласным кітайскім шляхам. У адпаведнасці з гэтымі ўстаноўкамі ў Кітаі на працягу 8—9 месяцаў было праведзена суцэльнае каапераванне сельскай гаспадаркі на аснове ўраўняльных прынцыпаў. Да ліпеня 1956 г. прыватны сектар у прамы-словасці быў поўнасцю ліквідаваны. Такім чынам, перша-пачатковы план будаўніцтва сацыялізму, разлічаны на тры пяцігодкі, быў адкінуты. Але спробы Маа Цзэдуна насуперак эканамічным законам зрабіць рэзкі скачок у змяненні эка-намічных адносін і развіцці прадукцыйных сіл ужо ў 1956 г. прывялі да катастрафічных наступстваў для эканомікі і рэз-кага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва.
    У такіх умовах у верасні 1956 г. сабраўся VIII з’езд КПК. Правал ініцыяванай Маа Цзэдунам спробы фарсіраваць бу-даўніцтва сацыялізму выклікаў моцную крытыку ў яго бок на з’ездзе. З’езд пацвердзіў правільнасць Генеральнай лі-ніі 1953 г. Было заяўлена, у прыватнасці ў дакладзе Дэн Сяапіна, аб неабходнасці прытрымлівацца калектыўных прынцыпаў кіравання ў партыі, праводзіць курс, накірава-ны супраць праслаўлення некаторых асоб з партыйнага кі-раўніцтва. З’езд выключыў са статута КПК тэзіс аб ідэях Маа Цзэдуна як тэарэтычнай аснове дзейнасці партыі. Та-кім чынам, адбылося аслабленне пазіцый Маа Цзэдуна ў кі-раўніцтве партыі і дзяржавы. Але летам — восенню 1957 г. Маа разгарнуў кампанію рэпрэсій супраць сваіх палітычных праціўнікаў.
    Пленум ЦК КПК, які адбываўся з 20 верасня па 3 каст-рычніка 1957 г., адобрыў ідэю Маа аб паскораным будаўніц-тве сацыялізму і заклікаў адмовіцца ад абсалютызацыі са-
    164
    вецкага вопыту. Гэта была санкцыя на «вялікі скачок». Маа разлічваў, што Кітай, які будзе рухацца сваім адмысловым курсам, зможа праз 5—7 год абагнаць ЗША і СССР і стаць вядучай прамысловай дзяржавай свету. У маі 1958 г. адбы-лася другая сесія VIII з’езда КПК, на якой быў аформлены пераход да «вялікага скачка». Прыняты на ёй план другой пяцігодкі прадугледжваў павелічэнне выпуску прамысловай прадукцыі ў 6,5 раза, а сельскагаспадарчай — у 2,5. Імк-лівы рост прамысловасці планавалася забяспечыць за кошт спалучэння развіцця ключавых галін цяжкай прамыслова-сці, якія цэнтралізавана фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэ-ту, і стварэння велізарнай колькасці напаўсаматужных прад-прыемстваў у вёсках і пры розных установах, якія павінны былі базіравацца на выкарыстанні мясцовай сыравіны і пры-мітыўнай ручной працы. Увогуле, прырост вытворчасці на-мячалася дасягнуць дзякуючы рэзкаму павелічэнню долі жывой некваліфікаванай працы, праз шырокае выкарыстан-не метадаў прымусу. У рамках «вялікага скачка» праводзі-лася палітыка апоры на ўласныя сілы. Вынікам яе павінна было стаць стварэнне цалкам самазабяспечваемых адміні-страцыйна-гаспадарчых адзінак у маштабах камун, паветаў і цэлых правінцый. Гэта рабілася дзеля таго, каб забяспе-чыць канцэнтрацыю цэнтралізаваных дзяржаўных сродкаў на ўзмоцненае нарошчванне ваенна-эканамічнага патэнцы-ялу. Ператварэнне Кітая ў вялікую ваенную дзяржаву з’яў-лялася найважнейшай задачай «вялікага скачка». Кітай пе-ратвараўся ў адзіную ваенізаваную камуну, у якой усюды — у вёсцы, у горадзе, у партыі — ажыццяўлялася б сістэма натуральнага ўраўняльнага забеспячэння таварамі першай неабходнасці.
    3 мая 1958 г. кіраўніцтва КНР пачало правядзенне па-літыкі «трох чырвоных сцягоў»: новая Генеральная лінія КПК, «вялікі скачок», народныя камуны. 3 пачатку «вя-лікага скачка» адзіная сістэма планавання і кіравання эка-номікай была разбурана. У жніўні 1958 г. быў абвешчаны пераход ад сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў да народных камун, у якіх ліквідавалася любая асабістая ўлас-насць сялян, адбылася адмова ад прынцыпу матэрыяльнай зацікаўленасці, была ўведзена татальная ўраўнілаўка. На-родная камуна з’яўлялася адначасова гаспадарчай, адміні-
    165
    страцыйнай, ваеннай адзінкай. Адсутнасць матэрыяльных стымулаў вяла да зніжэння прадукцыйнасці працы. Да Taro ж, сяляне былі знясілены інтэнсіўнай прымусовай працай і хранічным недаяданнем у выніку бясплатнага харчавання ў грамадскіх сталовых. Літаральна за тры месяцы запасы харчавання для іх былі вычарпаны. Ужо да канца 1958 г. стаў відавочны правал палітыкі народных камун і «вяліка-га скачка». Аднак Маа Цзэдун імкнуўся працягваць яе і ў 1959—1960 гг.