Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
277
пасяленняў, якія будаваліся, а таксама супраць «правага» рэлігійна-сіянісцкага «Гуш эмунім» («Блок верных»). У вы-ніку ў красавіку 1982 г. урад «Лікуда» на чале з М. Бегінам у рамках рэалізацыі ізраільска-егіпецкага мірнага дагавора ліквідаваў усе яўрэйскія пасяленні на Сінайскім паўвостра-ве, а ў жніўні 2005 г. урад «Лікуда» на чале з А. Шаронам разбурыў усе яўрэйскія пасяленні ў сектары Газа і Паўноч-най Самарыі і прымусова эвакуіраваў іх жыхароў.
Пад націскам амерыканскай адміністрацыі ўрад «Лікуда» на чале з Б. Нэтаніяху прыняў 25 лістапада 2009 г. рашэнне аб замарожванні новага будаўніцтва ў пасяленнях Заходняга берага (Іўдзеі, Самарыі і Іарданскай даліны). Такім чынам, жорсткая пазіцыя ў адносінах да пасяленняў «Шалом ах-шав», якую падтрымалі амерыканская адміністрацыя і еўра-пейскія дзяржавы, не садзейнічала «працэсу ўрэгулявання».
23 ліпеня 1984 г. у Ізраіле ўпершыню адбыліся выбары ва ўмовах вядзення краінай баявых дзеянняў. Hi адзін з двух асноўных блокаў не меў неабходнай колькасці дэпутацкіх мандатаў для фарміравання кабінета сваімі сіламі і не кары-стаўся падтрымкай дробных партый, якая б дазволіла хут-ка стварыць правячую кааліцыю. У такіх умовах значную падтрымку атрымала ідэя стварэння ўрада «нацыянальнага адзінства» з адначасовым удзелам і Партыі працы і «Ліку-да». Перамовы лідараў Партыі працы і блока «Лікуд» пра-цягваліся каля паўтара месяцы і прадэманстравалі імкненне абодвух бакоў увайсці ва ўрад. У выпрацаваным у выніку перамоў кааліцыйным пагадненні пытанне аб размеркаванні ўлады было вырашана наступным чынам. Пасаду прэм’ер-мі-ністра на працягу першых двух гадоў павінен быў займаць Ш. Перэс, a I. Шамір — пасады намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў. Потым на аснове ратацыі лідарам неабходна было памяняцца месцамі. Міністэрскія партфелі і па колькасці, і па ступені важнасці былі размеркаваны па-роўну. Кааліцыйнае пагадненне было заснавана на чатырох прынцыпах: аздараўленне эканомікі краіны, вывад ізраіль-скіх войск з Лівана пры імкненні да забеспячэння бяспекі паўночных межаў, паляпшэнне ўзаемаадносін з Егіптам на аснове Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў, усталяванне кантактаў з Іарданіяй у мэтах рашэння палесцінскага пытання. Партыі працы пагадзіліся з мерамі, якія прапаноўваў I. Шамір «па
278
забеспячэнні бяспекі паўночных ізраільскіх межаў», што прадугледжвалі захаванне ваеннай прысутнасці і кантролю над прыгранічнай тэрыторыяй Паўднёвага Лівана. Гэтыя ме-ры прывялі да стварэння Зоны бяспекі Паўднёвага Лівана, якая праіснавала да 24 мая 2000 г. Па пытанні наладжван-ня сувязей з Іарданіяй была выпрацавана формула, заснава-ная на далейшым развіцці перагаворнага працэсу шляхам падключэння Іарданіі да падрыхтаванага ў Кэмп-Дэвідзе ра-мачнага пагаднення. Стварэнне кааліцыйнага двухблокавага ўрада адкрыла новы этап у палітычным жыцці Ізраіля, які характарызаваўся нестабільнай раўнавагай паміж асноўны-мі палітычнымі групоўкамі.
13 ліпеня 1992 г. I. Рабін сфарміраваў кааліцыйны ўрад, у які ўвайшлі прадстаўнікі левых партый (Партыя працы, блок «МЕРЕЦ» і ўльтраартадаксальная сефардская пар-тыя ШАС). Пасля выбараў 1992 г. пачаліся тайныя пера-мовы ізраільцян і палесцінцаў, якія прывялі да падпісання ў Вашынгтоне Дэкларацыі аб прынцыпах палесцінска-ізра-ільскага ўрэгулявання ў верасні 1993 г. Наглядным інды-катарам непапулярнасці палітычнага курсу ўрада сталі муні-цыпальныя выбары, якія адбыліся 2 лістапада 1993 г. і пад-час якіх муніцыпалітэт Тэль-Авіва застаўся пад кантролем «Лікуда». Поспех на муніцыпальных выбарах садзейнічаў кансалідацыі «Лікуда» і ўмацаванню ў партыі пазіцый яго лідара Б. Нэтаніяху.
Урад Б. Нэтаніяху. У чэрвені 1996 г. падчас першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэм’ер-міністра, Бін’я-мін Нэтаніяху быў абраны новым прэм’ер-міністрам Ізраіля. На выбарах у кнесет Партыя працы атрымала на два ман-дата больш, чым «Лікуд», але гэта не мела вялікага зна-чэння ва ўмовах прамых выбараў прэм’ер-міністра. Многія ў Ізраілі чакалі, што перамога Б. Нэтаніяху прывядзе да рэ-візіі «пагадненняў Осла» і фактычнай адмовы Ізраіля ад да-лейшых перамоў з лідарамі АВП. Спачатку прэм’ер-міністр устрымліваўся ад кантактаў з Я. Арафатам, але ў кастрыч-ніку 1996 г. сітуацыя змянілася. Б. Нэтаніяху адправіўся ў Газу і сустрэўся там з Я. Арафатам. Наступным крокам Б. Нэтаніяху стала падпісанне 17 студзеня 1997 г. Хеўрон-скага пратакола, на аснове якога большая частка горада Хеў-рона, за выключэннем пячоры Махпела, дзе знаходзяцца ма-
279
гілы біблейскіх патрыярхаў і шэрага кварталаў з яўрэйскімі комплексамі пасяленняў, была аддадзена пад кантроль па-лесцінскай адміністрацыі. Гэтым лідар правага блоку пра-дэманстраваў немагчымасць дэнансаваць «пагадненні Осла».
Аднак апытанні насельніцтва ў 1990-х гг. паказвалі, што стварэнне незалежнай Палесцінскай дзяржавы падтрымліва-лі не больш за 20—25 % грамадзян краіны (яўрэйскі соцы-ум). Каля 30 % выступалі за анексію ў той ці іншай форме тэрыторый Заходняга берага і Газы, а яшчэ каля 30 % — за прадастаўленне жыхарам гэтых тэрыторый той ці іншай фор-мы аўтаноміі, якая б аднак не прывяла да набыцця дзяржаў-най незалежнасці. Б. Нэтаніяху пасля трох гадоў кіравання рашыўся на роспуск кнесета ва ўмовах незадавальнення гра-мадствам палітыкай яго кабінета. Ён аб’явіў пра датэрміно-выя выбары ў маі 1999 г. і яўна пераацаніў свае пазіцыі, лі-чачы, што яго дасягненні ва ўнутранай палітыцы — значнае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту, падзенне інфляцыі з 12 % да 4 %, эфектыўная барацьба з тэрарызмам, а таксама жорст-кі стыль у перагаворным працэсе — прынясуць яму новую пе-рамогу. Але стыль кіраўніцтва і бясконцыя скандалы ва ўра-дзе прывялі да паражэння Б. Нэтаніяху на выбарах. 17 мая 1999 г. за новага лідара Партыі працы Эхуда Барака пра-галасавалі 56,1 % выбаршчыкаў, за Б. Нэтаніяху — 43,9 %.
Палітычнае развіццё Ізраіля ў 2000-х гг. Непапулярная палітыка, якую праводзіў Э. Барак, асабліва ў перамовах з палесцінцамі, і няздольнасць стрымліваць тэрор, які ўзмац-ніўся, прывялі да таго, што Авода пачала імкліва страч-ваць сваіх прыхільнікаў. Э. Барак падаў у адстаўку ў снежні 2000 г. У лютым 2001 г. у Ізраілі адбыліся датэрміновыя вы-бары кіраўніка ўрада, асаблівасць якіх заключалася ў тым, што ўпершыню ў гісторыі краіны прамым галасаваннем вы-біраўся толькі прэм’ер-міністр, а выбары ў кнесет не пра-водзіліся. Прэм’ер-міністрам быў абраны А. Шарон, і ў са-кавіку 2001 г. кнесет зацвердзіў урад, а пасля доўгіх спрэ-чак прыняў новы Асноўны закон аб урадзе, які адмяняў пра-мыя выбары кіраўніка ўрада. Намаганні ўрада Шарона былі накіраваны на забеспячэнне прыезду ў Ізраіль 1 млн яўрэяў. Прэм’ер-міністр лічыў, што паспяховае рашэнне іміграцый-най задачы ўзмоцніць патэнцыял людскіх рэсурсаў, экана-мічныя і ваенныя магчымасці дзяржавы, прыцягне новыя
280
інвестыцыі капіталу дыяспары. Таксама ізраільскім урадам заахвочвалася вывучэнне мовы іўрыт як у дыяспары, так і ў самім Ізраілі. Шарон аб’яўляе, што патрабуецца не толькі фінансавая і дыпламатычная падтрымка яўрэйскіх абшчын, але і агульныя намаганні ў галіне яўрэйскай адукацыі, вы-хавання і ўмацавання каштоўнасцей сіянізму, зварот да ка-штоўнасцей іўдаізму.
У Ізраілі ў 2002 г. адбыўся ўрадавы крызіс, і замест мі-ністраў ад сацыялістычнай партыі Авода ў кабінет прыйшлі больш жорсткія правыя дзеячы. У гэты час адной з цэнт-ральных праблем у палітычным жыцці Ізраіля заставаліся яўрэйскія пасяленні на арабскіх землях. Іх утрыманне па-трабавала вялікіх бюджэтных сродкаў. Жадаючым пабуда-ваць жыллё на палесцінскіх тэрыторыях выдаваліся пазыкі ў 20 тыс. долараў, кошт арэнды зямлі памяншаўся для іх на 69 %, на 7 % змяншаўся сярэдні падаходны падатак, а вы-платы за дзіцячы сад ці школьную адукацыю скарачаліся на 90 %. Больш таго, урад размяркоўваў муніцыпалітэтам пасяленняў бюджэты, якія былі на 50 % вышэй, чым на тэ-рыторыі ўласна Ізраіля. У выніку многія ізраільцяне пераяз-джалі на Заходні бераг і ў Газу, каб павысіць свой узровень жыцця. Рознагалоссі па пытанні аб пасяленнях і прывялі да выхаду з кабінета шэрага міністраў. Пасля выбараў 2003 г. А. Шарону ў выніку доўгіх і цяжкіх кансультацый удалося сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства, у тым ліку з удзе-лам партыі Шынуй і Нацыянальна-рэлігійнай партыі. Упер-шыню з 1984 г. ва ўрад не ўвайшла рэлігійная партыя ШАС.
Палесцінская праблема. У другой палове 80-х гг. XX ст. адносіны паміж звышдзяржавамі палепшыліся, і гэта ства-рыла пэўныя спрыяльныя перадумовы для ўрэгулявання ара-ба-ізраільскага канфлікту. Найбольш складанай на шляху да ўрэгулявання застаецца палесцінская праблема. У снежні 1987 г., пасля больш чым 20 гадоў ваеннай акупацыі, у сек-тары Газа і на Заходнім беразе р. Іардан успыхнула стыхій-нае паўстанне, атрымаўшае назву першая «Інтыфада». Пале-сцінцы з усіх слаёў насельніцтва — моладзь, гандляры, пра-цоўныя, жанчыны і дзеці — аб’ядналіся ў такіх акцыях, як масавыя дэманстрацыі, эканамічныя байкоты, супраціўлен-не ўзіманню падаткаў і забастоўкі, пратэстуючы супраць ва-еннай акупацыі сваіх зямель і патрабуючы прадастаўлення
281
нацыянальнай незалежнасці. 3 самага пачатку «Інтыфады» ізраільскія ўзброеныя сілы жорстка адрэагавалі на пратэсты, якія ў асноўным адбываліся ў форме выступленняў няўзбро-еных палесцінскіх дзяцей і падлеткаў, шпурляючых камя-ні ў ваеннаслужачых акупацыйных сіл. У перыяд з 1987 па 1993 г. звыш 1000 палесцінцаў былі забіты і дзясяткі тысяч паранены ў выніку жорсткага падаўлення няўзброеных пра-тэстаў. Тысячы палесцінцаў былі затрыманы, тысячы — пе-раведзены ў турмы Ізраіля, многія — дэпартаваны з пале-сцінскай тэрыторыі.
У лістападзе 1988 г. палесцінскі парламент у выгнанні абвясціў стварэнне дзяржавы Палесціна. Адначасова АВП заявіла, што яна прызнае рэзалюцыю ААН 1947 г., а гэта значыць — права Ізраіля на існаванне. Ізраільскія правя-чыя колы вылучылі формулу мірнага ўрэгулявання «мір у абмен на тэрыторыю». Здавалася, адкрываецца шлях да мір-нага ўрэгулявання. Але ў 1990 г. С. Хусейн, захапіўшы Ку-вейт, заявіў, што яго галоўная мэта — знішчэнне Ізраіля. Лідар АВП Я. Арафат горача падтрымаў іракскага дыктата-ра. Толькі пасля разгрому С. Хусейна ў пачатку 1991 г. палес-цінцы выказалі гатоўнасць да перамоў з Ізраілем. Апошні, са свайго боку, доўга не хацеў ісці на перамовы з АВП, бо лі-чыў яе цалкам тэрарыстычнай арганізацыяй. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у кастрычніку 1991 г. пад патранажам звыш-дзяржаў адкрылася Мадрыдская міжнародная канферэнцыя па блізкаўсходнім ўрэгуляванні. У 1993 г. былі дасягнуты першыя пагадненні. АВП і Ізраіль узаемна прызналі адзін аднаго і дамовіліся аб стварэнні палесцінскага мясцовага са-макіравання ў шэрагу раёнаў на Заходнім беразе р. Іардан і ў сектары Газа. У маі 1994 г. ізраільскія войскі пакінулі гэтыя раёны і кіраванне імі было перададзена ў рукі палесцінцаў. Актыўна развіваўся ізраільска-іарданскі перагаворны пра-цэс. 25 ліпеня 1994 г. дзве краіны падпісалі Вапіынгтонскую дэкларацыю (Хусейна—Рабіна), у якой заявілі аб імкненні да справядлівага міру на Блізкім Усходзе. Жорсткую пазі-цыю ў адносінах да Ізраіля захавала Сірыя. У якасці пераду-мовы перамоў з Ізраілем яна вылучыла вяртанне Галанскіх вышынь, на што Ізраіль не пагаджаўся.