Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Стварэнне Палесцінскай Нацыянальнай Аўтаноміі. 28 ве-расня 1995 г. Ізраіль і АВП падпісалі «Часовае пагадненне»,
282
якое прадугледжвала вывад ізраільскіх войск з шасці га-радоў Заходняга берага, правядзенне там выбараў палесцін-скай адміністрацыі і фарміраванне палесцінскіх паліцэйскіх сіл. Па сутнасці, гэта азначала стварэнне палесцінскай пра-дзяржавы — Палесцінскай Нацыянальнай Аўтаноміі (ПНА). ПНА — аўтаномная адміністратыўна-тэрытарыяльная адзін-ка, якая кантралявала тэрыторыю сектара Газа і частку тэ-рыторыі Заходняга берага р. Іардан. Вышэйшым органам палесцінскага самаўпраўлення (да правядзення выбараў у аўтаноміі) з’яўлялася Палесцінская нацыянальная адміні-страцыя, якая валодала як выканаўчымі, так і заканадаў-чымі правамі. «Часовае пагадненне» было сустрэта ў штыкі экстрэмістамі як у АВП, так і ў Ізраілі. У выканкаме АВП адбыўся раскол, але Я. Арафату ўдалося дабіцца яго ўхвалы. «Традыцыяналісты» ў Ізраілі таксама абвінавацілі прэм’ер-міністра I. Рабіна ў «капітуляцыі перад тэрарыстамі». Пасля бурнай дыскусіі кнесет зацвердзіў пагадненне 5 кастрычніка 1995 г., хоць і мізэрнай большасцю. 4лістапада 1995 г. прэ-м’ер-міністр I. Рабін быў забіты рэлігійным фанатыкам. «Ча-совае пагадненне» можна разглядаць як завяршэнне трэцяй стадыі Блізкаўсходняга канфлікту (1974—1995). Яна харак-тарызавалася, з аднаго боку, спадам інтэнсіўнасці ваеннай канфрантацыі, а з другога — нарастаючай палітычнай акты-візацыяй. Рэзка ўзрасла ўцягнутасць ЗША, правячыя кру-гі якіх узялі курс на развіццё працэсу мірнага ўрэгулявання Блізкаўсходняга канфлікту. Рашэнне гэтай задачы патраба-вала адмовы ад аднабаковай падтрымкі Ізраіля.
У Ізраілі на выбарах у кнесет у 1996 г. перамог правы блок «Лікуд», а прэм’ер-міністрам краіны стаў Б. Нэтаніяху. Ён заняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні да палесцінцаў, аб-вінаваціў АВП у актыўнай тэрарыстычнай дзейнасці. Для гэ-тага былі падставы, бо з сярэдзіны 1990-х гг. па Ізраілі пра-кацілася хваля тэрарыстычных актаў. Абстаноўка стала аса-бліва напружанай, калі ізраільскі ўрад у пачатку 1997 г. аб’-явіў аб намеры пабудаваць яўрэйскі квартал у арабскай част-цы Іерусаліма. Новы ўрад Ізраіля на чале з Э. Баракам, які атрымаў уладу ў маі 1999 г., пайшоў у ходзе перамоў на значныя саступкі АВП. Былі падпісаны пагадненні з АВП, якія датычыліся графіка вываду ізраільскіх войск і ліквіда-цыі шэрага яўрэйскіх пасяленняў. Але і такая тактыка не
283
прывяла да міру. У маі 2000 г. у горадзе Эйлаце на сустрэ-чы У. Клінтана, Э. Барака і Я. Арафата была зроблена спро-ба дабіцца «канчатковага ўрэгулявання» і нават выпрацава-ны кампраміс па праблеме статуса Іерусаліма і вяртання па-лесцінскіх бежанцаў. Аднак дасягнутая дамоўленасць ака-залася вельмі недаўгавечнай.
28 верасня 2000 г. лідар блока «Лікуд» — галоўнай па-літычнай групоўкі традыцыяналістаў — А. Шарон наведаў у суправаджэнні сваіх прыхільнікаў Храмавую гару ў цэнт-ры Іерусаліма, дзе знаходзіцца святая для іўдзеяў «Сцяна плачу», а таксама трэцяя па значэнні для мусульман мячэць Аль-Акса. Гэта акцыя была ўспрынята ісламістамі як пуб-лічная знявага ісламу, што і паслужыла падставай да па-чатку другой «Інтыфады» («Інтыфада Аль-Акса»). У адроз-ненне ад першай яна хутка перарасла ва ўзброеную канф-рантацыю з масіраваным выкарыстаннем дыверсантаў-смя-ротнікаў. «Інтыфада Аль-Акса» азначала канец палітычнай кар’еры Э. Барака, які пайшоў у адстаўку. У лютым 2001 г. прэм’ер-міністрам Ізраіля быў абраны А. Шарон, які пазі-цыянаваў сябе як чалавека «жалезнай рукі», здольнага за-душыць «Інтыфаду Аль-Акса». Кабінет А. Шарона зноў вяр-нуўся да жорсткай палітыкі ў дачыненні да палесцінцаў. На правядзенне Ізраілем шэрага ваенных аперацый супраць АВП, у тым ліку і з мэтай фізічнага знішчэння яе лідараў, палесцінцы адказалі хваляй тэрору. У такой сітуацыі Шарон вылучыў план вываду яўрэйскіх пасяленняў з сектара Газа.
Сітуацыя ў Палесцінскай Нацыянальнай Аўтаноміі ў 2000-я гг. У чэрвені 2002 г. з’яўляецца новая ініцыятыва (дарожная карта) па ўрэгуляванні палесцінскай праблемы, вылучаная групай каспонсараў мірнага ўрэгулявання ў скла-дзе ЗША, Расіі, EC і ААН («квартэт»), Дадзеная ініцыятыва прадугледжвала паэтапнае (на працягу трох гадоў) стварэн-не палесцінскай дзяржавы на тэрыторыі Заходняга берага р. Іардан і сектара Газа з наступным усталяваннем пастаян-ных межаў паміж імі і Ізраілем. А. Шарон падтрымаў ідэю «дарожнай карты», а Я. Арафат, пагадзіўшыся з ёй у прын-цыпе, вылучыў цэлы шэраг агаворак. Зрыў графіка рэаліза-цыі «дарожнай карты» вымусіў ізраільскі ўрад прыступіць да аднабаковай рэалізацыі тых яе палажэнняў, якія даты-чыліся вываду ізраільскіх войск і ліквідацыі яўрэйскіх пася-
284
ленняў. У лістападзе 2004 г. Я. Арафат памёр. Махмуд Абас, які змяніў Я. Арафата на пасадзе кіраўніка ПНА, лічыўся больш памяркоўным палітыкам. Ён хоць і заявіў аб прыняц-ці «дарожнай карты» і нават прадпрыняў некаторыя кро-кі на шляху яе рэалізацыі, аднак не здолеў завяршыць гэты працэс. На парламенцкіх выбарах у палесцінскай аўтаноміі, якія адбыліся ў лютым 2006 г., узначалены ім рух «ФАТХ» пацярпеў паражэнне. Перамогу на іх атрымаў экстрэмісцкі «ХАМАС», які заявіў, што ні пра які кампраміс з Ізраілем не можа быць і гаворкі, і ён не лічыць сябе звязаным раней заключанымі пагадненнямі.
Пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў сакавіку 2006 г. у Ізраілі, новы прэм’ер-міністр краіны Э. Ольмерт аб’явіў аб прадаўжэнні рэалізацыі плана «аднабаковага раз-межавання», у адпаведнасці з якім тэрыторыя Ізраіля будзе адгароджана ад ПНА бетоннай сцяной, а ізраільскія войскі выведзены з тэрыторыі палесцінскай аўтаноміі. Сцяна, сім-валізуючая «пастаянныя межы Ізраіля», у асноўным прахо-дзіць па тым лініям перамір’я, якія былі ўсталяваны пасля першай араба-ізраільскай вайны 1948—1949 гг. Выключэн-не складае толькі Іерусалім, які прадугледжваюць захаваць як «адзіную і непадзельную сталіцу Ізраіля», і анклаў на Заходнім беразе р. Іардан, дзе знаходзяцца асноўныя блокі яўрэйскіх пасяленняў. На сёняшні дзень палесцінская пра-блема яшчэ далёкая ад канчатковага ўрэгулявання.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Якое рашэнне ААН прыняла ў 1947 г. для вырашэння палесцінскай праблемы? 2. Вызначыце, якой была пазіцыя арабскіх краін па пытанні ўтварэння яўрэйскай дзяржавы. 3. Якімі былі вынікі шасцідзённай вай-ны 1967 г. для яе ўдзельнікаў? Апішыце ход вайны. 4. Якую мэту ставіла АВП і якія шляхі выбрала для яе дасягнення? 5. Назавіце найбольш уплы-вовыя партыі Ізраіля і вызначыце накірункі іх дзейнасці. 6. Вызначыце вы-нікі араба-ізраільскай вайны 1973 г. 7. Якая з арабскіх краін першай пад-пісала мірны дагавор з Ізраілем? Чаму? 8. Высветліце, якія задачы стаялі перад кааліцыйным урадам Ізраіля ў 80-х гг. XX ст. 9. У чым заключалася сутнасць Хеўронскага пратакола ўрада Нэтаніяху? 10. Ахарактарызуйце асноўныя накірункі дзейнасці ўрада Шарона. 11. Высветліце, якія шля-хі рашэння палесцінскай праблемы былі вызначаны ў 80—90-я гг. XX ст. 12. Якую палітыку ў дачыненні да палесцінцаў праводзіў урад Нэтаніяху? Чаму? 13. Якія змены адбыліся ў яўрэйска-палесцінскіх адносінах падчас кіравання Э. Барака і А. Шарона?
285
§ 21. Карэйская вайна 1950—1953 гг.
Праблема аб’яднання Карэі
Раскол Карэі пасля Другой сусветнай вайны. Стварэнне дзвюх карэйскіх дзяржаў. У другой палове 1945 г. у канцы Другой сусветнай вайны, пасля чатырох дзесяцігоддзяў ка-ланіяльнага кіраўніцтва, Карэя мела даволі выразную рэгія-нальную эканамічную спецыялізацыю, у рамках якой істот-нае развіццё атрымалі горназдабываючая вытворчасць і тыя галіны, якія былі неабходныя для ваенных мэт Японіі. Пе-раважная большасць прадпрыемстваў горназдабываючай і цяжкай індустрыі знаходзілася ў паўночнай частцы краіны і былі значна пашкоджаны ў ходзе баёў. У паўднёвай част-цы Карэі, якая не мела карысных выкапняў, размяшчаліся асноўныя раёны вытворчасці сельгаспрадукцыі і прадпрыем-ствы лёгкай прамысловасці. Там пражывала большасць на-сельніцтва (дзве трэці агульнай колькасці).
Першапачаткова падзел Карэі на дзве часткі па 38-й па-ралелі быў задуманы як часовы, здзейснены для прадухілен-ня сутыкненняў паміж савецкімі і амерыканскімі войскамі ў ходзе баёў з японцамі. Потым ён павінен быў абазначыць зоны адказнасці бакоў за нармалізацыю жыцця грамадзян-скага насельніцтва і падрыхтоўку яго да самакіравання кра-інай. Аднак розныя падыходы ЗША і СССР да пасляваеннага ўладкавання свету, пачатак «халоднай вайны» і выкліканая ёю канфрантацыя паміж вялікімі дзяржавамі прывялі да пе-ратварэння Карэйскага паўвострава на доўгія гады ў арэну саперніцтва двух палітычных лагераў.
Адразу пасля вызвалення Карэі нараўне з органамі сама-кіравання — народнымі камітэтамі — сталі ўзнікаць шмат-лікія палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. У Паў-ночнай Карэі найбольшую актыўнасць праявілі камуністы, якія ўжо ў кастрычніку 1945 г. аб’ядналіся ў Працоўную партыю Карэі (ППК). На працягу 1946 г. на поўначы былі прыняты і праведзены ў жыццё законы аб зямельнай рэфор-ме, нацыяналізацыі прамысловасці, сувязі, банкаў, транс-парту, а таксама знешняга гандлю, пра раўнапраўе жанчын і інш.
Гэтыя крокі, асабліва пераразмеркаванне зямлі, аказалі моцны ўплыў на насельніцтва Паўднёвай Карэі, дзе ўсё Ki-286
раўніцтва па-ранейшаму знаходзілася ў руках Амерыкан-скай ваеннай адміністрацыі (АВА), якая ўстрымлівалася ад правядзення рэформ. На Поўдні сталі нарастаць антыамеры-канскія настроі. Таму ў маі 1948 г. у Паўднёвай Карэі былі праведзены выбары ў Нацыянальны сход, абвешчана ства-рэнне дзяржавы Рэспубліка Карэя, прынята канстытуцыя і абраны прэзідэнт краіны — Лі Сын Ман. Сталіцай рэспублікі застаўся Сеул. У якасці кроку ў адказ на поўначы ў жніўні 1948 г. прайшлі выбары ў Вярхоўны народны сход (ВНС) Ка-рэі. Ім быў наданы ўсекарэйскі характар дзякуючы ўдзелу шэрага прадстаўнікоў насельніцтва Паўднёвай Карэі. Пер-шая сесія ВНС абвясціла 9 верасня 1948 г. стварэнне Ка-рэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) на ча-ле з Кім Ір Сэнам, сталіцай новай дзяржавы стаў Пхеньян. Па просьбе ўрада КНДР Савецкі Саюз вывеў з яе тэрыторыі свае войскі.
Вайна 1950—1953 гг. З’яўленне дзвюх карэйскіх дзяр-жаў, кожная з якіх абвясціла сябе адзіна законнай і прэ-тэндуючай на ўсю тэрыторыю Карэі, аб’ектыўна стварала пе-радумовы для канфлікту паміж імі. 38-я паралель стала ме-сцам пастаянных узброеных сутычак. Кіраўніцтва КНДР, заручыўшыся падтрымкай I. Сталіна, вырашыла ваенным шляхам дабіцца аб’яднання Карэі ў рамках сацыялістычнай дзяржавы. 25 чэрвеня 1950 г. войскі КНДР уварваліся на тэ-рыторыю Рэспублікі Карэя. Савет Бяспекі ААН прыняў рэза-люцыю, якая абвяшчала КНДР агрэсарам. На дапамогу Рэс-публіцы Карэя як ахвяры агрэсіі накіроўваліся войскі ААН, аснову якіх складаў ваенны кантынгент ЗША.