Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
§ 5. Нацыянальна-вызваленчая барацьба індыйскага народа супраць брытанскага каланіяльнага панавання
Палітычны лад каланіяльнай Індыі. Уцягванне Індыі ўс-лед за метраполіяй у Першую сусветную вайну абазначыла новы этап яе сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыц-ця. У лістападзе 1916 г. у Лакхнаў быў заключаны пакт, па якім індуісцкая і мусульманская абшчыны пагадзіліся ве-сці ўзгодненую палітыку, накіраваную на дасягненне сама-кіравання. У жніўні 1917 г. статс-сакратар брытанскага ўра-да Э. С. Мантэгю аб’явіў, што палітыка метраполіі зводзіц-ца да паступовага ўмацавання сеткі інстытутаў, неабходных для самакіравання, з тым каб стварыць у выніку прадстаў-нічы ўрад ў Індыі як складовай часткі Брытанскай імперыі. Э. С. Мантэгю і віцэ-кароль Індыі Ф. Д. Чэлмсфард падрых-тавалі даклад, у якім былі вызначаны пэўныя кірункі гэтай палітыкі. Усё гэта ўмацавала ўпэўненасць лідараў Кангрэса і іншых вызваленчых арганізацый у магчымасці дабіцца са-макіравання канстытуцыйнымі метадамі. Прыняты ў 1919 г. Закон аб кіраванні Індыяй (Мантэгю — Чэлмсфарда) надаў дадатковыя правы індыйцам. Ён прадугледжваў пашырэнне складу выбаршчыкаў у цэнтральны (2 % дарослага насель-ніцтва) і правінцыяльны (3 % дарослага насельніцтва) за-канадаўчыя сходы. Палажэнне аб правядзенні выбараў пра-дугледжвала раздзельнае галасаванне індусаў і мусульман. Традыцыйная для англічан палітыка супрацьпастаўлення гэ-тых груп насельніцтва атрымала сваё заканадаўчае замаца-ванне. У правінцыях частка задач, якія вырашаліся адміні-
79
страцыяй, была перададзена ў вядзенне міністраў-індыйцаў. Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі вярхоў індыйскага гра-мадства атрымалі доступ да ўдзелу ў кіраўніцтве адміністра-цыйным апаратам краіны, англічане захоўвалі ўсю паўнату ўлады ў сваіх руках, па-ранейшаму кантралюючы фінансы, армію, паліцыю. Віцэ-кароль і губернатары правінцый за-хавалі права роспуску заканадаўчых сходаў і права вета на прынятыя імі рашэнні.
18 сакавіка 1919 г. быў выдадзены Закон Роўлета аб ба-рацьбе з антыўрадавай дзейнасцю ў Індыі, які прадугледж-ваў, у прыватнасці, права віцэ-караля і губернатараў ары-штоўваць і высылаць без суда актывістаў антыбрытанскіх маніфестацый. У выніку ў Індыі пракацілася хваля пратэ-стаў у форме «харталаў» («закрыцця лавак», гэта значыць спынення камерцыйнай дзейнасці). Сітуацыя ў краіне пад-час харталу абвастрылася, асабліва ў Пенджабе. 13 красаві-ка 1919 г., калі велізарны пратэстуючы натоўп сабраўся ў Амрытсары, войскі пад камандаваннем брыгаднага генерала Рэджынальда Дайера адкрылі агонь і разагналі дэманстра-цыю. Былі забіты каля тысячы ўдзельнікаў, яшчэ 2 тыс. па-ранены. Пасля харталу пачалася агітацыя ў падтрымку ха-ліфата. Большасць мусульман падзяляла перакананне, што турэцкі султан — гэта халіф, ці бацька прававерных, і та-му павінен мець у сваім распараджэнні адпаведную тэрыто-рыю і рэсурсы. Кіраўніцтва халіфатскім рухам ажыццяўляў Халіфатскі камітэт, які актыўна падтрымліваў антыанглій-скую дзейнасць Індыйскага нацыянальнага Кангрэса (ІНК). Махатма Гандзі з вялікім палітычным тактам здолеў спалу-чыць агітацыю на карысць халіфата з барацьбой Кангрэса супраць Закона Роўлета і рухам за адмову ад супрацоўніцтва з уладамі.
Першая кампанія грамадзянскага непадпарадкавання. Пад уплывам моцнага пратэсту супраць бойні ў Амрытса-ры Махатма (Мохандас Карамчанд) Гандзі 1 жніўня 1920 г. вырашыў правесці першую ў гісторыі краіны агульнана-цыянальную кампанію грамадзянскага непадпарадкавання (сацьяграху). Яна праходзіла ў форме антыанглійскіх мітын-гаў, дэманстрацый на фоне разгортвання сялянскага руху і стачачнай барацьбы. Асаблівай рысай кампаніі стаў масавы байкот усяго англійскага — тавараў, навучальных устаноў,
80
судоў, адміністрацыі. Гэта кампанія насуперак устаноўкам М. Гандзі часта выходзіла за рамкі ненасілля. У лютым 1922 г. натоўпам сялян быў спалены паліцэйскі ўчастак у мястэчку Чауры-Чаура. Пасля гэтага М. Гандзі спыніў кампанію гра-мадзянскага непадпарадкавання.
У пачатку 1920-х гг. ІНК пераўтвараецца ў масавую пар-тыю, лідарам якой стаў М. Гандзі. У сваёй грамадска-палі-тычнай праграме ён злучыў ідэалогію буржуазных лібералаў і радыкалаў, адлюстраваў інтарэсы і іншых пластоў індый-скага грамадства — сялянства, рамеснікаў, саматужнікаў, дробных гандляроў. Яго ідэі былі папулярны і ў асяроддзі фабрычна-завадскіх рабочых. Асноўнай палітычнай мэтай, якую ставіў перад Індыяй Гандзі, стаў паэтапны і паступовы рух да незалежнасці, а галоўнай палітычнай задачай для да-сягнення гэтай мэты — аб’яднанне ўсіх сацыяльна-класавых груп і партыйна-палітычных сіл пад адзіным кіраўніцтвам найбольш аўтарытэтнай і прадстаўнічай агульнаіндыйскай арганізацыі — ІНК. Заклік да адзінства быў заснаваны на маральна-этычных каштоўнасцях, здольных аб’яднаць за-можных і немаёмных, брахманаў і недатыкальных, індусаў і мусульман, пераадолець этнічныя перагародкі і аднавіць агульнаіндыйскія сацыяльна-культурныя інстытуты.
Ідэалогіяй індыйскага нацыянальнага руху стаў гандзізм. Ён сумяшчаў у сябе палітычныя, маральна-этычныя і філа-софскія канцэпцыі, укаранёныя ў індыйскую культуру. Ган-дзізм, дзякуючы яго сацыяльным ідэям аб стварэнні грамад-ства на прынцыпах справядлівасці (сарвадайя), знаходзіў водгук у шырокіх мас індыйскага сялянства і гарадскіх ні-зоў. Заслугай Гандзі было тое, што ідэі барацьбы за незалеж-насць і пераўтварэнне грамадства ён выказаў у даступных і прымальных для большасці насельніцтва вобразах. Шыро-кай падтрымкай карысталіся метады барацьбы, якія прапа-наваў Гандзі і якія не прадугледжвалі насілля — сацьяграха (байкот, мірныя дэманстрацыі, адмова ад супрацоўніцтва і інш.). Важным было тое, што Гандзі сумяшчаў пратэст з па-мяркоўнасцю ў адносінах да каланізатараў.
Новы ўздым нацыянальна-вызваленчага руху. Другая кампанія грамадзянскага непадпарадкавання. Пасля завяр-шэння першай сацьяграхі ў 1922 г. у ІНК узмацнілася па-мяркоўнае крыло, якое аддавала перавагу парламенцкім ме-
81
тадам барацьбы і канцэнтравала намаганні на ўдзеле ў вы-барах у заканадаўчыя органы. Дзеячы гэтага напрамку ства-рылі Свараджысцкую партыю (сварадж — сваё праўленне). Пасля першай кампаніі грамадзянскага непадпарадкавання атрымалася дасягнуць пагаднення, па якім генерал-губер-натар Індыі вызваляўся ад кантролю Лондана ў фінансавых пытаннях, калі яны былі сумесна вырашаны ім і заканадаў-чым органам у Дэлі. Яшчэ больш важнай падзеяй з’явілася прызнанне права Індыі выступаць на міжнародных канфе-рэнцыях незалежна ад Вялікабрытаніі.
Пры гэтым у сярэдзіне 1920-х гг. у ІНК аформілася і ле-вая нацыяналістычная плынь, якая ўяўляла сабой мала-дое пакаленне, патрабаваўшае актывізацыі і радыкалізацыі Кангрэса. Лідарам і ідэолагам левага крыла ў ІНК стаў Джа-вахарлал Нэру. У 1927 г. камісія членаў англійскага пар-ламента пад кіраўніцтвам Джона Саймана прыбыла ў Дэлі, каб разгледзець перспектывы далейшых канстытуцыйных пераўтварэнняў. У склад камісіі не быў уключаны ні адзін індыец. Прызначэнне камісіі Саймана, якая была сфармі-равана без прадстаўнікоў самой Індыі, вызвала хвалю абу-рэння і рост антыімперыялістычнага руху ў Індыі. У снежні 1927 г. ІНК вылучыў патрабаванне аб тым, каб даць Індыі поўную нацыянальную незалежнасць і заклікаў да байкоту камісіі Саймана. Кампанія байкоту камісіі Саймана набыла шырокія памеры і сведчыла аб новым уздыме нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі, які пачаўся ў 1928 г.
У гэтым жа годзе ІНК распрацаваў праект будучай кан-стытуцыі Індыі, які прадугледжваў магчымасць набыцця краінай статусу дамініёна. У распрацоўцы канстытуцыі Ін-дыі прыняў удзел лідар правых свараджыстаў Мацілал Нэ-ру. Джавахарлал Нэру і іншыя радыкальна настроеныя лі-дары ІНК, сярод якіх таксама быў Субхас Чандра Бос, лі-чылі рэкамендацыі Мацілала Нэру занадта кансерватыўнымі і паставілі сабе мэту дамагчыся поўнай незалежнасці кра-іны (Пурна Сварадж). Адмова англічан прыняць да ўвагі гэ-ты праект паслужыла падставай для пачатку другой кампа-ніі грамадзянскага непадпарадкавання, якая на гэты раз ад-бывалася ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу і звя-занага з ім росту незадаволенасці мас. У 1929 г. віцэ-кароль Індыі барон Ірвін (Э. Ф. Галіфакс) аб’явіў, што мэтай рэ-
82
форм, якія плануе правесці камісія Саймана, з’яўляецца да-сягненне краінай статуса дамініёна. Аднак рабочы камітэт ШК выказаўся за поўны выхад з Брытанскай Садружнасці. У сакавіку 1930 г. М. Гандзі апублікаваў «11 пунктаў», якія ўтрымлівалі патрабаванні да англійскіх улад аб вызваленні палітычных зняволеных і стварэнні больш спрыяльных умоў для развіцця нацыянальнай эканомікі. Адмова англійскага віцэ-караля і была фармальнай падставай для пачатку новай кампаніі, падчас якой Гандзі асабіста ўзначаліў паход (вя-домы як «Саляны паход», які пачаўся 12 сакавіка 1930 г.) сваіх прыхільнікаў да берага Аравійскага мора з мэтай па-чаць там выпарваць соль з марской вады і тым самым дэман-стратыўна парушыць манаполію ўлад па здабычы солі. У маі Гандзі і яго прыхільнікі былі арыштаваны, але ўслед за гэ-тым па ўсёй краіне пачаліся масавыя выступленні, у тым лі-ку паўстанні сялян і пагранічных плямён.
Улады метраполіі спрабавалі стабілізаваць сітуацыю ў Індыі не толькі з дапамогаю рэпрэсій, але і праз перамоў-ны працэс. У 1930 г. была праведзена першая канферэнцыя «Круглага стала» ў Лондане паміж прадстаўнікамі калані-яльных улад, індыйскіх князёў, шэрага партый з індыйска-га боку і трох вядучых палітычных партый Вялікабрытаніі. ІНК, які працягваў прытрымлівацца курсу на грамадзянскае непадпарадкаванне, байкатаваў першую канферэнцыю. Анг-лічане ўсё ж уступілі ў перамовы з лідарамі Кангрэса, у вы-ніку чаго 5 сакавіка 1931 г. быў заключаны вядомы Дэлійскі пакт, ці пакт Гандзі — Ірвіна, у адпаведнасці з якім Канг-рэс прыпыняў акцыю непадпарадкавання, а ўрад выпускаў з турмаў палітычных зняволеных. У верасні 1931 г. у Лон-дане дэлегацыя Кангрэса патрабавала самакіравання і ста-тусу дамініёна для Індыі. ІНК на канферэнцыі падаў пра-ект канстытуцыі пад назвай «Асноўныя правы і абавязкі грамадзян Індыі», дзе былі вьікладзены пункты: увядзенне ў Індыі дэмакратычных свабод, прызнанне каставай і рэлі-гійнай роўнасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльная перабу-дова краіны з улікам рэлігійнага фактару, усталяванне мі-німуму заработнай платы, абмежаванне арэнднай платы за зямлю, памяншэнне падаткаў. У рабоце другой канферэнцыі «Круглага стала» прыняў удзел і М. Гандзі, які адхіліў па-трабаванні мусульман і іншых меншасцей аб стварэнні pa-