• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Для выхаду з крызісу ўрад Японіі пачаў праводзіць палі-тыку «кантраляванай інфляцыі». У верасні 1931 г. урад із-ноў увёў эмбарга на вываз золата, адмовіўшыся падтрымлі-ваць валютны курс іены. Выкарыстоўваючы абясцэньванне іены ў выніку інфляцыі, Японія змагла шырока ўжываць па-літыку дэмпінгу на знешнім рынку і дзякуючы ёй нарасціць экспарт. Адначасова ўрад павялічыў грашовую эмісію, што дазволіла забяспечыць ваенныя асігнаванні і вывесці прамы-словасць з крызісу за кошт нарошчвання ваеннай вытворча-сці. Таксама праводзілася палітыка актыўнай дзяржаўнай падтрымкі манаполій. На гэта быў накіраваны прыняты ў 1931 г. закон аб кантролі над галоўнымі галінамі вытворча-сці. У 1936 г. закон быў падоўжаны на новы пяцігадовы тэр-мін. Курс «кантраляванай інфляцыі» з некаторымі змянен-нямі стаў фінансавай палітыкай японскіх урадаў практычна аж да пачатку Ціхаакіянскай вайны. Таксама гэта палітыка атрымала назву ваенна-інфляцыйная кан’юнктура. Яна да-зволіла японскай прамысловасці ўжо ў 1932 г. пераадолець крызіс.
    55
    Рэзкае пагаршэнне становішча рабочых у гады крызісу прывяло да пашырэння руху сацыяльнага пратэсту. 1930— 1931 гг. сталі рэкорднымі па колькасці рабочых і арэндных канфліктаў. Буйнымі грамадскімі падзеямі тых часоў бы-лі двухмесячная забастоўка прадзільшчыц, падчас якой на 36 фабрыках у 18 прэфектурах баставала каля 40 тыс. работ-ніц, забастоўка ІЗтыс. токійскіх трамвайшчыкаў у 1930 г., працяглая забастоўка на металаапрацоўчым заводзе ў Осака. Каб падавіць сацыяльную незадаволенасць, улады ўзмацнілі паліцэйскія рэпрэсіі. Летам 1931 г. быў пачаты паказальны судовы працэс супраць кампартыі. У верасні таго ж года, імкнучыся ліквідаваць антываенныя настроі ў краіне і абез-галовіць антываенны рух, урад арыштаваў некалькі тысяч палітычных актывістаў. Усяго за 1929—1933 гг. было ары-штавана 50 тыс. чалавек.
    Фашысцкі рух у Японіі. У гады крызісу ў Японіі ўзнік фашысцкі рух. Паколькі галоўную ролю ў ім адыгрывалі ва-енныя, яго можна назваць ваенна-фашысцкім. Аснову фа-шысцкага руху ўтвараў саюз «маладых афіцэраў» і «новых канцэрнаў». Яго масавую базу складалі дробная буржуазія і сялянства. Крызіс прывёў да масавага разарэння дробнай і сярэдняй буржуазіі, якая не вытрымала канкурэнцыі з буй-нымі канцэрнамі. Аграрны крызіс, які нарастаў на працягу шэрага гадоў, падрываў становішча дробных і сярэдніх паме-шчыкаў і заможных сялян, якія цярпелі страты ад падзення цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэтых пластоў рас-ло незадавальненне дзейнасцю «старых» канцэрнаў — Мі-цуі, Міцубісі, Ясуда, Сумітома. Падвяргалася крытыцы па-літыка ўрадаў, якія фарміраваліся з прадстаўнікоў буйных парламенцкіх партый Мінсэйто і Сэйюкай, звязаных з гэ-тымі канцэрнамі. Патрабаванні перагляду палітычнага кур-су раздаваліся таксама з боку «новых» канцэрнаў, якія ўз-ніклі галоўным чынам у перыяд Першай сусветнай вайны ў тых галінах прамысловасці, што працавалі на ваенныя па-трэбы (каляровая металургія, самалётабудаванне). «Новыя» канцэрны былі цесна звязаны з ваеннымі кругамі, зацікаўле-ны ў захаванні ваеннай кан’юнктуры ў прамысловасці, якая павінна была фінансавацца за кошт ваеннага бюджэту. Пры гэтым іх удзел у знешнегандлёвай дзейнасці быў нязначным, 56
    у сувязі з чым іх мала займаў магчымы ўрон сусветным эка-намічным сувязям ад узброеных канфліктаў.
    У аснове праграмы японскага фашызму былі ідэі «ніпа-нізму» (япанізму). Згодна з імі ў Японіі прадугледжвалася стварыць таталітарную дзяржаву, усе грамадзяне якой бу-дуць уяўляць адзіную сям’ю, што згуртавалася вакол бацькі-імператара. Японскія фашысты ўвесь час падкрэслівалі сваё пакланенне перад імператарам, і гэта манархічнасць — ад-на з важнейшых асаблівасцей японскага фашызму. Адзіная згуртаваная нацыя павінна будзе распачаць барацьбу за па-наванне ў Азіі. У ідэалогіі японскага фашызму вялікае ме-сца займалі антыкапіталістычныя палажэнні, якія азначалі па сутнасці барацьбу з уплывам «старых канцэрнаў» і фінан-савай алігархіяй, а таксама звязаных з імі буржуазна-па-мешчыцкіх колаў.
    Адначасова абазначыўся зрух і ў пазіцыі «старых» кан-цэрнаў, якія былі шырока ўцягнуты ў знешнегандлёвую дзейнасць і рабілі капіталаўкладанні ў асноўным у неваен-ныя галіны гаспадаркі, а таксама ў пазіцыі звязаных з імі палітычных кругоў. Крызіс, які ахапіў эканоміку развітых краін, прывёў да рэзкага абвастрэння гандлёвых супярэчна-сцей Японіі з Вялікабрытаніяй і ЗША. У пачатку 1930-х гг. яны выліліся ў сапраўдную гандлёвую вайну, у якой за-ходнія дзяржавы выкарысталі комплекс пратэкцыянісцкіх мер у адносінах да японскіх тавараў. Гэта пагоршыла ста-новішча ў японскіх экспартных галінах і так сур’ёзна па-цярпеўшых з-за абвалу цэн на сусветных рынках. Адказаць пратэкцыянісцкімі мерамі Японія не магла, паколькі яна была вымушана імпартаваць каласальныя аб’ёмы сыравіны для сваёй прамысловасці. Таму найлепшым выхадам з’яў-лялася стварэнне замкнутай гаспадарчай сістэмы. Гэта пра-дугледжвала ўсталяванне японскага палітычнага кантролю ў сыравінных раёнах, а таксама ў раёнах збыту японскай пра-дукцыі. Уласна, у гэтым і была сутнасць канцэпцыі «усход-неазіяцкай сферы сумеснага росквіту», якая стала асновай японскай знешняй і знешнеэканамічнай палітыкі аж да за-вяршэння Другой сусветнай вайны. Таму фінансавая алігар-хія стала пераўтварацца ў рухаючую сілу японскай экспансіі і змыкацца з ваеннымі па сваіх інтарэсах і мэтах у знешняй
    57
    і ўнутранай палітыцы Японіі. Акрамя таго, японскія пра-вячыя колы лічылі, што развязванне захопніцкай вайны на Азіяцкім кантыненце прывядзе да згасання сацыяльных канфліктаў унутры краіны.
    Да пачатку 1930-х гг. японскія правячыя колы склада-ліся з трох галоўных палітычных сіл. Адной з іх былі пар-ламенцкія партыі. Менавіта яны адлюстроўвалі інтарэсы буйных японскіх канцэрнаў. Парламенцкія партыі, як пра-віла, выступалі супраць палітычных экстрэмістаў. Дру-гой вядучай сілай была дзяржаўная бюракратыя, звязаная з прыдворнымі коламі. Гэта групоўка, як лічылася, адлю-строўвала волю імператара і таму часта выступала ў ролі ар-бітра ў спрэчках паміж прэтэндэнтамі на ўладу. Найбольш ярка гэта праявілася ў дзейнасці «дзяржаўных старэйшын» (гэнро), якія дапускалі да правядзення дзяржаўнай палітыкі тую ці іншую з палітычных сіл. Трэцяй сілай на палітыч-най арэне былі ваенныя, якія традыцыйна займалі ў япон-скай палітыцы прывілеяванае становішча. Ваенны і марскі міністры мелі права даклада імператару, абыходзячы прэ-м’ер-міністра. Згодна з канстытуцыяй 1889 г. пытанні вай-ны і міра вырашаліся асабіста імператарам, і армія маг-ла весці вайну, не маючы патрэбы ў санкцыі парламента і ўрада.
    Ваенная рэформа, пачатая ў 1922 г., прывяла да масава-га прытоку ў афіцэрскі корпус выхадцаў з небагатых пла-стоў горада і вёскі — дробных землеўладальнікаў, гандля-роў і інш. Іх сталі называць «маладымі афіцэрамі». Будучы сацыяльна прадстаўнікамі груп насельніцтва, якія жорст-ка пакутавалі ў перыяд крызісаў, і адначасова з’яўляючы-ся носьбітамі элітарнай ваеннай свядомасці, «маладыя афі-цэры» аказаліся надзвычай успрымальнымі да ўльтраправай палітычнай дэмагогіі. 3 ліку ♦маладых афіцэраў» японскі генералітэт імкнуўся фарміраваць баявыя групы, здольныя аказваць націск на іх палітычных сапернікаў. Кіраўнікі гэ-тых груп заяўлялі, што толькі армія, якая свята захоўвае маральныя прынцыпы самурайскай доблесці (бусідо), здоль-на змяніць ва ўладзе «разлажыўшыяся і падкупленыя ка-піталістамі» палітычныя партыі і вывесці краіну з кры-зіснага стану. Гэтая антыкапіталістычная рыторыка мела поспех у «маладых афіцэраў». Яны лічылі вінаватымі ва
    58
    ўсіх бедах парламенцкія партыі і манаполіі, якія «пара-зітуюць на народзе». Радыкальна настроеныя ваенныя актыўна абвінавачвалі «партыйныя» ўрады ў «недахопе пат-рыятызму», спасылаючыся на Дагавор аб абмежаванні мар-скіх узбраенняў, падпісаны на Лонданскай канферэнцыі ў 1930 г. Ён устанаўліваў для японскага лінейнага флоту больш высокую квоту ў параўнанні з Вашынгтонскім дага-ворам пяці дзяржаў, але ваенныя ўсё адно былі ім не зада-волены.
    У пачатку 1930-х гг. генералы Аракі Садао і Мадзакі Дзіндзабура стварылі Групу імператарскага шляху (Кадоха). Яна прапаведавала «дзяржаўны сацыялізм» і мела намер прыйсці да ўлады шляхам ваеннага перавароту, прыпыніць дзеянне канстытуцыі і ўстанавіць ваенную дыктатуру. Ге-нералы Нагата, Тодзё стварылі Групу кантролю (Тосэйха). Іх стратэгіяй было паступовае ўсталяванне кантролю над іс-нуючымі дзяржаўнымі інстытутамі пры захоўванні строгай лаяльнасці дзяржаве. Стварэнне гэтых груп у арміі азнача-ла ўзнікненне ў ёй «ваенна-фашысцкага руху». Гэты працэс прыйшоўся на час эканамічнага крызісу.
    Захоп Маньчжурыі. Ваенна-фашысцкія путчы. Падрыў японскімі агентамі ў ноч на 18 верасня Паўднёва-Кітайскай чыгункі зблізку Мукдэна стаў падставай да таго, каб паў-аўтаномная Квантунская армія генерала Хондзё перайшла карэйскую мяжу і ўварвалася ў Паўднёвую Маньчжурыю. 18 верасня 1931 г. пачалася японская агрэсія ў Маньчжурыі. Гэтыя дзеянні японскіх ваенных атрымалі падтрымку знач-най часткі грамадства і вядучых палітычных партый. На-прыклад, Сэйюкай заявіла, што армія «паступіла правільна» і ў інцыдэнце вінавата «слабая» палітыка ўрада, якая пры-вяла да агрэсіўных дзеянняў кітайскіх войск супраць Япо-ніі. У заяве партыі Мінсэйто гаварылася, што Японія пра-явіла выключнае цярпенне ў адносінах да Кітая, які на пра-цягу апошніх гадоў праводзіў антыяпонскую палітыку, і што японцам прыйшлося «абараняцца» ад кітайскіх войск, якія на іх напалі. 1 сакавіка 1932 г. было абвешчана пра стварэн-не дзяржавы Маньчжоў-Го. У чэрвені на пасяджэнні ніжняй палаты японскага парламента аднагалосна была прынята рэ-залюцыя аб прызнанні Маньчжоў-Го, прапанаваная сумесна партыямі Мінсэйто і Сэйюкай.
    59
    23 студзеня 1932 г. па прычыне «абароны японскіх рэзі-дэнтаў» у Шанхаі быў высаджаны кантынгент японскай мар-ской пяхоты. У адрозненні ад Маньчжурыі ў Шанхаі японцы сустрэлі добра арганізаванае супраціўленне. Да таго ж Вя-лікабрытанія і ЗША, якія мелі інтарэсы ў гэтым раёне, за-явілі рэзкі пратэст супраць дзеянняў японцаў і накіравалі ў Шанхай свае ваенныя караблі. У выніку 3 сакавіка 1932 г. японскае камандаванне ў Шанхаі апублікавала заяву аб спы-ненні аперацый, пасля чаго японскія войскі былі выведзены з горада. 24 лютага 1933 г. сесія Лігі Нацый вынесла рэ-залюцыю аб япона-кітайскім канфлікце, у якой пры пры-знанні «асобых правоў і інтарэсаў» Японіі ў Маньчжурыі за-хоп гэтай тэрыторыі аб’яўляўся парушэннем дагавора дзе-вяці дзяржаў. Дадзенае рашэнне прывяло да таго, што Япо-нія выйшла з Лігі Нацый.