Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Наша Будучыня
Памер: 175с.
Вільня 2006
Пятрова: Я шыла, дык розныя абрэзкі, што заставаліся, у мяшэчак складвала. Дык яны гэтыя абрэзкі па ўсёй хаце растрэсьлі. Яны такія дурныя. Што, лістоўкі будуць у хаце трымаць? Раз яны пайшлі ў тэту справу, то не... Мяне надопыты не цягалі, а мужа сем разоў цягалі. А ў мяне дзяўчынка была маленькая.
На другі дзень, здаецца, павезьлі. Зь міліцыі адзін прыйшоў, сказаў: “Мыла дайце, цёплае што, там яшчэ нешта”. Дык мы тады перадалі.
У падвале яны сядзелі. Тэты будынак у Смаргоні і зараз стаіць пры самых могілках. Новая пракуратура, а ён на тэты бок, і яго
103
ніхто ня бурыць. I за немцамі там была паліцыя. I другія саветы прыйшлі — міліцыя. Там унізе была міліцыя, а наверсе быў МГБ.
Іх забралі і нам адразу ж паштоўка прыйшла, што арыштаваныя знаходзяцца па гэткім вось адрасе, прывозьце прадукты і бялізну зьменную.
Прыехалі мы ў Вялейку. Яны ў КПЗ сядзелі — такая ў зямлі дзюрка. Трэба было пісаць заяву, а я парасейску ня ўмею. Нехта мне напісаў: адно і другое. Адну ў торбу, а другую у рукі ім давай. I ў такую яму, у дзюрку падавалі.
Брат ёсьць, а сястры няма. Адны кажуць: “Усё, расстралялі”. Усе перадалі, а я — не. I Тані таксама не было. Ажно яны ў іншай турме, што вышэй стаяла. Там дом, а не падвал. Сустрэла таго, што ў засадзе ў нас быў. Дык ён сказаў: “Ідзі ў тую турму”. Я пайшла. Такі вузенькі калідор, і там перадавалі праз акно.
Потым павезьлі іх у Маладзечна, у гэта Галянова. Брат ёсьць, а сястры зноў няма. Яна была ў турме каля вакзала.
Зноў паштоўка прыходзіць: “Перадачу вязіце”. Гэта пры вакзале — там можна было хоць кожны дзень падаць. Але толькі 4 кілаграмы.
Адзін раз яны ці сьпявалі, ці маліліся, дык ён ім перадачу не перадаў. Аддаў назад, дык сыр на такія во кавалачкі быў парэзаны. Гэта каб грамату якую не перадалі.
Але ўсё адно... Масла ў хусьцінкі такія баціставыя закручвалі. Дык алоўкам па мокрым напішуць і хусьцінкі гэтыя назад перадавалі. Мы і прачытаем. Усё адно ведалі — што, калі і як. Толькі ня ведалі, калі суд будзе.
Сястра расказвала, як на суд з гэтай турмы: вочы завязалі, у машыну і павезьлі, яна ня бачыла нават, якая машына. Судзілі ў Галянове.
Гэты Славік Лапіцкі... Яны не маглі даць зь ім рады. Ён сказаў ім: “Дайце людзям волю, дайце цэрквы, касьцёлы — і я буду першым камуністам вашым”. Ён так высіупаў, што яны не маглі нічога зрабіць. Што яны ні скажуць, ён на ўсё адказ даваў, і заўсёды ягоная праўда была.
Яшчэ ўвосень гэты Славік заставаўся жывым. Бо перадалі перадачу, і расьпіску назад аддалі. Г эта было ў Вялейцы пасьля суду.
104
Бачаць, што Славіка почырк. Лёля (Леакадзія — М.Ч.) была яшчэ каля Грамніц, мне спатканьне зь ёй далі.
У Вялейцы, калі іх прывезьлі, паставілі на калені і яны паўзьлі да цягніка. А холадна было! I з клуначкамі яны паўзьлі, і нікому не дазвалялі падняцца.
Я Славіка бачыла толькі на фотаздымку — матка ягоная паказвала.
Запісана ў ліпені 2006 г. у Смаргоні
Віктар Шабовіч, Антон Мелец
Гэта быў такі чалавек!
Антон Мелец:
Яго (Юзіка Качэргу — Ч.М.) арыштавалі ў Мядзіле ў школе. Мама часта хадзіла ў турму насіла яму перадачы.
Пасьля суду яны амаль паўгоду былі ў Вялейцы. Да зімы, да студзеня месяца сядзелі. Потым вывезьлі ў Воршу, а потым — Карагандзінская вобласьць, Тэміртаў... У чэрвені 1956 году ён вярнуўся.
У мяне ўражаньне, што ён ведаў пра смаргонскіх...
Ён мне сказаў, што ў групе зь мядзельцаў былі яшчэ Лапіцкі і Несьцяровіч зь Юшкавічаў. Генак Нафрановіч зь Юшкавічаў быў. Той застрэліўся.
Віктар Шабовіч:
У Генадзя Нафрановіча мянушка “Заяц” была. Бліжэй да Пруднікаў, на хутары Нафрановічы жылі. Хутар затым сьсялілі. А ў Юшкавічах яго брат ёсьць — Валодзя.
Прыехала зь Мядзіла міліцыя, а ён быў ня дома, а ў другога Нафрановіча, што ў пачатку Палуянаў жыў. Сядзеў на гарышчы. Кажа: “Я вам ня здамся!” I ён сам сябе застрэліў. Быў у адной клясе з Расьціславам Лапіцкім і Юзікам Качэргам.
Я хадзіў у школу з Пруднікаў, і дзьве дзяўчыны хадзілі.
Лапіцкі ўмеў заваяваць людзей. За ім усе імкнуліся. У школу прыяжджаў на драўляным ровары. Усе глядзелі, як на цуд... Тэта
105
быў такі чалавек! Вакол яго ўсе зьбіраліся. Як перапынак — Лапіцкі. Ён быў ну такі чалавек! Штонебудзь раскажа, штонебудзь пакажа. За ім усе бегалі, за гэтым Лапіцкім...
Лапіцкі ў школу хадзіў зь Мікасецка, а я зь Юзікам Качэргам — з Качарог. Цёплымі месяцамі мы хадзілі ўсе разам — Факунда Несьцяровіч і многа іншых — зь Юшкавічаў, Пруднікаў. Першую чвэрць звычайна ўсе хадзілі, а потым па кватэрах...
А што да Юзіка — гэта была процілегласьць Лапіцкаму. Ціхі быў, больш любіў маўчаць. Добры чалавек. Надта добра вучыўся. Яму ўсе давалі пісаць — лісты ці што іншае. Меў каліграфічны почырк. Быў высокі, плячысты. Заўсёды хадзіў задумлівы. Як усе рыбакі каля возера. Дзядзька яго таксама, такі высокі мужчына.
Каб я там даўжэй пабыў, то, можа, і я апынуўся б у той арганізацыі. Але як я скончыў сем клясаў, пайшоў у Ашмяну вучыцца ў сельскагаспадарчую школу. Гэта было ў 1949 годзе. Лапіцкі быў на дзьве клясы старэйшы. Ён увесь час быў зь Юзікам, у аднэй клясе. Усе трое — Расьціслаў, Юзік і Факунда — былі ў аднэй клясе. Я пайшоў у 5ю, а яны ўжо хадзілі ў 7ю клясу. Іхны клясны пакой — за сьценкай, а наш быў прахадны.
Я быў меншы і не асабліва заўважаў, чым старэйшыя займаліся. Хоць бацька ў Юзіка і пытаўся: “Дзе ты прападаеш?” А ён часам заберыцца на столь і там сядзіць.
Нам, меншым яны ўсяго не давяралі. Прыглядаліся. У іх таксама свая кансьпірацыя была.
Я ня бачыў у Качаргох ні Расьціслава, ні Факунды. У 5й клясе я ўсю зіму ў Качаргох жыў, а пазьней у Мядзіле быў — там таксама нашы родзічы знайшліся. У Качэргаў жа свая сям’я была, ды вялікая, шасьцёра дзяцей. У маіх бацькоў — васьмёра.
Я зь Юзікам Качэргам дваюрадныя браты. Юзікаў бацька і мая мама — родныя брат і сястра. Мой бацька быў праваслаўны, а як жаніўся на каталічцы, узяў веру каталіцкую. I потым уся сям’я стала каталікамі.
На адной кватэры з Факундам нейкі час жыў іншы Шабовіч. Але ён ня быў у той арганізацыі. Яго сям’я больш цягнулася за чырвонымі. Ведаеце, у вёсцы ж таксама былі падзелы. Некаторыя былі за рускіх. Вот як сталі калгасы, як пажылі ў іх, тады сталі ўсе праклінаць.
106
Пасьля суду людзі казалі, што хлопцы выступалі супраць калгасаў. А потым, калі Юзік сядзеў у лягеры, я многа пісаў яму лістоў. Туды ж пасылаў грошы, у канверты ўкладваў. А потым, калі ён вярнуўся, то расказаў, што гэтыя грошы ў іх усе адбіралі. Я клаў так 35 рублёў. Дык ён казаў, што ў адным канверце атрымаў быў 5 рублёў. Потым, як вызваліўся, прыяжджаў да мяне ў Менск з братам. Начавалі. Расказваў пра ўсё, як яму там было. У сталярцы ён рабіў, цэглу клаў.
Антон Мелец:
Пры допытах зубы яму палічылі добра, зламалі некалькі рэбраў. Самае страшнае, калі прывязвалі да слупа і капалі вадой на галаву. Гэта было ў Вялейскай турме. Спачатку было прыемна, а пасьля прытомнасьць трацілі — як малатком біла па галаве.
Самае страшнае было ў Вялейцы і Маладзечне. А ў лягеры — там усе працавалі, тысячы людзей. Усякага было, але там ён адзін час нават у цэху працаваў. Усяму навучыўся — і сталярцы, і сьцены мураваць, і тынкавальнікам рабіў...
Але ўся сям’я пацярпела. Юзікаў бацька ўвесь час хацеў у Польшчу, бо з бальшавікамі ня мог жыць, не любілі яны бальшавікоў. Казалі, што да рэвалюцыі ён езьдзіў у Амэрыку, на заработкі. Многа даляраў прывёз быў, зямлю купіў. Як вярнуўся сюды, жаніўся. Быў адукаваны. Пры Польшчы ён быў памочнікам войта ў гміне. А калі прыйшлі немцы, быў старастам. А потым, калі прыйшлі партызаны і павялі яго нарасстрэл, зь вёскі выйшлі людзі і сказалі, што яго ня трэба расстрэльваць, што ніводнага чалавека з Качарог не павезьлі ў Германію.
Калі камуністы прыйшлі ў 1939 годзе, ён ужо тады хацеў пераехаць у Польшчу. Але тады чамусьці не паехаў, прыйшла вайна. Мама казала, што ён быў вельмі вядомым рыбаком на Мядзельшчыне. 3 Варшавы да яго прыяжджалі па рыбу. У яго былі лядоўні ў Качаргох, дзе рыба захоўвалася... I ён страшэнна не хацеў жыць пад саветамі.
Як калгасы пачыналіся, дык людзі не хацелі ў калгас ісьці. Казал!: “Вось як Вайцех пойдзе, тады і мы пойдзем”. Пайшоў ён, і тут за ім і Качаргі пайшлі. Ён з характарам быў. Дужы, высок!. Я бачыў яго ў 1957 годзе ў Польшчы. Працаваў там да апошняга.
107
I мне неяк сказаў: “Вось каб я застаўся там, то можа б якую пэнсію атрымоўваў. I жыў бы...” Ён там трагічна загінуў. Купілі яны пару коней. Ехаў коньмі, а ішла нейкая вялікая машына. Коні панесьлі, перакулілі. Ён моцна пабіўся і памёр. Трагічны выпадак.
I Юзік застаўся. Нежанаты. Увесь час казаў, што будзе жаніцца. I ажаніўся. У кабеты было ўжо двое дзяцей. Потым і ў яго сын нарадзіўся.
Калі я раней быў у дзядзькі, ён нічога мне не расказваў. А вось пазьней, калі я вазіў маму, каб паглядзець на магілы бацькоў, ён шмат расказваў. Паказваў мне паперы. Я тоесёе запісаў. I я яму казаў: “Ну, прыедзьце сюды”. Ня хоча. Я кажу: “Ну, няхай сын прыедзе, паглядзіць, дзе дзед і бацька жылі”. Але мне здаецца, што сын пра бацьку ня ведае. Мусіць, ён сыну нічога не расказваў. Калі я быў апошні раз, сказаў ягонаму сыну: “Тваім бацькам ганарыцца трэба”. Сын добры, спакойны.
Можа, Юзік адчуваў сябе вінаватым перад бацькамі, што яны празь яго былі вымушаныя кінуць Качаргі і выехаць у Польшчу. Сказалі: “Калі бацька згодзіцца паехаць на заходнія польскія землі, то сына адпусьцяць з турмы”. I бацька падпісаўся на выезд. А суседзі яму казалі: “Вайцех, куцы ты ў Польшчу павязеш свае старыя косьці? Заставайся тут, хай сын яшчэ пасядзіць”. А ён адказваў: “Я не магу, каб заставацца тут і каб сын сядзеў...” I паехаў у Польшчу. Там сын яго старэйшы пасьля вайны быў застаўся. I дачка маладзейшая паехала, а засталіся дзьве ўжо замужнія дачкіблізьняты.
У 1991 годзе ён пісаў заяву на рэабілітацыю.
Запісана ўвосень 1998 г. у Менску
Тацяна Юшкевіч (Буцько)
Было гэта перад Днём канстытуцыі
Нас было трое дочак у бацькоў, якія нарадзіліся яшчэ да вайны — старэйшая Тамара (1932 г. нар.), я, Тацяна (1934 г. нар.) і малодшая Вольга (1939 г. нар). Дзяцінства нашае было вельмі цяжкім, бо ў 1939 годзе бацьку мабілізавалі на вайну. Мы засталіся
108
з мацерай маленькімі, у той час маці нідзе не працавала. 3 1941 году былі над нямецкай акупацыяй, да 1944 году. Калі немцы адступалі, яны спалілі горад. Наш дом таксама згарэў і мы пару гадоў жылі у стрыечнай бабулі ў каморцы. Бацька зь нямецкага палону вярнуўся ў 1946 годзе. Да гэтага часу маці купіла маленькі дамок, дзе мы жылі ўсё сваё дзяцінства. А зараз, пасьля сьмерці бацькі, у ім жыве наша мачыха.