Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Наша Будучыня
Памер: 175с.
Вільня 2006
Славік з намі радзіўся: ісьці ці не ісьці? I мы пастанавілі, што ён павінен пакінуць Смаргонь. Брат мой правёў Славіка на станцыю, купіў яму білет, адправіў. А потым, калі пра яго доўга нічога не было вядома, мы на іртах паехалі за Вяльлю, да Мурашкі, у Авечкі, бо думалі, што там машынка закапаная. Але не знайшлі. Тады брат сабраўся і паехаў да таго Кабыльніка. Па дарозе сустрэўся з партызанамі, расказаў пра Славіка. I яны кажуць: “Добра, прыводзь як хутчэй, каб яго толькі там не злавілі”. Брат мой пайшоў на Мядзельшчыну, там недзе шукаў, знайшоў. А ён ужо ў гарачцы. Кажа: “Вось толькі крыху папраўлюся і падымуся”. А яго меліся пераправіць за мяжу, некуды праз Клайпеду. А быў такі моцны мароз, і брат вярнуўся ўвесь зьмерзлы.
Славік казаў пасьля першага арышту: “Калі вас каго арыштуюць, то нічога ня ведаеце. Усе ўлёткі даваў Славік. Вы іх толькі раскідалі. Канец. Больш нічога ня ведаеце”. Усё браў на сябе.
Арыштавалі нас 2 лютага, мяне і Чэся. Тамарку Юшкевіч узялі назаўтрае, калі зайшла да нас з школы. Піянэрважатая ў нас была ў школе Лідка, дык яна таксама зайшла да нас і была затрыманая.
93
Але потым яе адпусьцілі. Прыйшлі ноччу, усё абшукалі. Потым сястра паўгоду не магла давесьці да ладу кватэру, усё было паперакульванае, параскіданае. Сядзелі ў засадзе цэлыя суткі.
Прывялі нас у будынак смаргонскай міліцыі, ён і зараз стаіць на нашай вуліцы. Трымалі ў цэлі ў піўніцы, але допыты пачалі адразу. Пачаў адразу дапытваць такі Пахомаў, які спэцыяльна прыехаў з Маладзечна. I ён жа нас арыштоўваў. Пытаўся, хто яшчэ з намі быў у гэтай арганізацыі? Каб адразу арыштаваць і іншых.
А як мяне прывезьлі ў турму, то адразу зьмясьцілі ў маленькі цесны закутак, цёмны. Я там так доўга сядзела. Бачу, што ўжо начало цямнець, і можа пра мяне забыліся? I я стала стукаць у дзьверы. Нехта пытаецца: “А хто цябе замкнуў?” Кажу: “Такі з тварам у дзірачкі”. Бо той Пахомаў быў перахварэўшы воспай.
Пахомаў нас арыштоўваў. Допыты вялі Пахомаў і Цыкуноў.
Гэты Пахомаў быў найгоршым сярод сьледчых. Бралі на допыты заўсёды ўначы. Бабулькі ў камэры заставаліся і маліліся за мяне. Сьледчы вось так сядзіць, нешта піша, чытае, есьць бутэрброд, а потым зноў у мяне выпытвае, лаючыся пры гэтым самымі брыдкімі словамі. Аднойчы сказала яму: “3 такімі пагонамі, з зорачкамі — і як можна так брудна выслаўляцца”. (Ён гэтак выслаўляўся, як нават блатныя ў Сібіры не выслаўляліся.) А ён як закрычыць: “Политическая проститутка!” I даў мне ў лоб, ды так, што я вытнулася патыліцай аб сьцяну.
А потым мяне пасадзілі ў карцэр. Сталася гэта так. У цэлі да сьцяны прыстаўляеш металічны кубак, і можна было такім чынам перамаўляцца з суседняй камэрай. Мяне на гэтым злавілі і пасадзілі ў карцэр на некалькі дзён.
А быў там такі наглядчыкукраінец. То ён мне ўсё казаў: “Ты шалунья. Не шали”. Бо я заўсёды то скачу, то плачу, заўсёды нешта вырабляю. I вось той украінец цішком прынёс мне ў карцэр пачастунак. Укінуў праз “кармушку” некалькі кавалкаў цукру і два абаранкі. Сам адразу зьбег, каб ніхто ня ўбачыў. I вось увечары бяруць мяне з карцэра на сьледзтва. А на сьледзтва вазілі ў рэжымную турму ў Галянове. Я выдавала сябе за нязнайку, якая нічога ня ведае і ні ў чым не разьбіраецца, за такую недалёкую дзяўчыну, таму мяне трымалі ў турме агульнай, каля вакзала. I калі мяне ахоўнік
94
(іншы, ня той украінец) вёў па сходках ад сьледчага, то, абшукаўшы, знайшоў у рукаве абаранкі: “Что это у тебя?” “Абаранкі.” Ён не забраў іх, бо, мусіць, падумаў, што гэта сьледчы мне даў.
Атрымлівалі перадачы. Аднаго разу мой швагер, муж сястры Ядзі, быў у Маладзечне, купіў сетку батонаў і перадаў мне праз наглядчыка. Пры гэтым яшчэ дамовіўся з наглядчыкам потым выпіць бутэльку гарэлкі.
Мы нічога не гаварылі адзін пра аднаго. Калі пыталіся, куды езьдзіў мой брат, я адказвала: “Не ведаю, можа да лекара”. Бо брат мой быў хворы.
А Іваноўскі, Сташкевіч і інш.... то можа тая Тамарка Юшкевіч некаму зь іх сказала. I Тамарка, дурніца, іх усіх усыпала. Вельмі прыгожая была дзяўчына, але дурная. Яна расказвала ўсё, што ведала. Так, усыпала Марысю Барташэвіч і Чэсю Ашукоўскую. Але ведаеце, якая Марыся была файная? Яе арыштавалі і Чэсю Ашукоўскую арыштавалі. Чэся ў 7й клясе была. А Тадэвуша Хацілоўскага пазьней арыштавалі. Ён зусім ня меў дачыненьня да нашай арганізацыі. Блізьнюк яшчэ быў з намі. Восіп Блізьнюк перадаў майму брату два бікфордавы шнуры. Калі Славік быў ужо ў Кабыльніку, рыхтаваліся ўзарваць рэдакцыю мясцовай газеты. Але баяліся, што загіне вартаўнік, мясцовы жыхар. Не маглі яго адтуль выбавіць.
Адкуль Толік Карней? Ага, з Забалаці. I зараз ён там кавалём. Файны быў хлопец, але пра яго я ня ведаю. Карней з намі ўлёткамі не займаўся, але чаму яго арыштавалі?.. Судзілі разам з намі. Бо як нам вочы завязалі і везьлі з той Вялейкі... Нас спачатку пасадзілі ў Вялейку, дзе трымалі хіба пару тыдняў. Але потым пераправілі ў Маладзечна, бо баяліся, што вялейскую турмурэжымку могуць разьбіць, бо лясы блізка. А там шмат акаўцаў было зьняволена, і нехта зь іх зьбег. Завязалі нам вочы такімі шматкамі, наклалі кайданкі на рукі. Падагналі машыну тыпу “чорнага ворана”. “Садись, садись! Самолет, самолет!” — гэта быццам у самалёт нас па трапе заводзяць. Вочы завязаныя, але я чую голас Толіка Карнея. Канвойны: “Тихо!” I там яшчэ нехта адгукнуўся. I я ўжо ведала, што тут Толік ёсьць. А мне крыху відаць ўнізе, і я бачу: Зося Лапыцька побач сядзіць. Ейныя рукі зьвязаныя сьпераду, а мае — за сьпіной.
95
Я думала, што нас будуць расстрэльваць, і мне хацелася, каб перад сьмерцю Зося зьняла мне з рук кайданкі. А тут якраз чуем, што капаюць недзе торф, і падумалі, што гэта нам магілы капаюць.
Усіх палітычных перавезьлі ў Маладзечна, на Галянова, таксама ў рэжымную турму. А ў тым Галянове кабетам былі толькі тры цэлі, таму нас памясьцілі ў вязьніцу недалёка вакзала. Там таксама была палітычная, але не была такая рэжымная, як у Галянове. Там было страшна, у тым Галянове. Як на сьледзтва нас вазілі, то ў Галянова.
Блізка знаёмых у цэлі не было. Сядзела адна з Солаў. Яе брата расстралялі, мусіць, за АК. Увапхнулі яе ноччу, а мы ляжалі на падлозе, паклаўшы галовы на венік. Бо нічога больш не было. I калі яе ўвапхнулі, мы ёй сказалі: “Няхай пані кладзецца”. “Дзе?” “На гэты венік галавой.”
Спачатку была толькі голая падлога. Толькі пазьней паставілі двух’ярусныя нары.
Здараліся і падсадныя людзі. Была такая Броня Кайрыце, летувіска. Усё ў мяне выпытвала. Яе выклікалі нібы на допыт, але не ўначы, а ўдзень. Потым некуды забралі ад нас.
Сьледзтва цягнулася доўга. Бралі на допыты кожную ноч, ад вечара да раньня. А ў камэры днём забаранялася спаць. Сядзець было можна, але калі падпёр галаву рукой, пачыналі крычаць праз акенца ў дзьвярох. Тады я старалася паказаць, быццам папраўляю рукою валасы. Ды калі задоўга так патрымаеш руку, таксама крычалі. Калі ж не паслухаў і пачаў спаць, то садзілі ў карцэр. А там зусім пуста, толькі сьцены і цамянтовая халодная падлога. На дзень там толькі кубак вады і колькі грамаў хлеба.
На допытах пра Армію Краёву гутаркі не было. Мы сядзелі толькі за гэтыя ўлёткі, што мы супраць савецкіх, змагаемся супраць рускіх. А каб ведалі, што акаўцы, яны б нас задушылі. Мой брат сядзеў у рэжымцы, дык яго так змардавалі, што ня мог ісьці калідорам. Быў апухлы ад біцьця, і яго цягнулі на вяроўцы.
Тамарка сказала, што Марыся Барташэвіч ведала пра ўлёткі. Гэта яна пры сьледчым Пахомаве мне кажа. Я ў адказ: “Я гэтага ня ведаю, таму навошта ты гэта мне гаворыш?” А Пахомаў мне: “Прызнавайся, чаму ты бароніш гэтую “сумасшедшую” Барта
96
шэвіч?” Я кажу Пахомаву: “Мой брат, напэўна, ужо не жывы?” “Жывы. Я табе зраблю зь ім спатканьне, калі прызнаешся.” I ён выйшаў, а я кажу Тамарцы: “Калі ты ведаеш, то кажы, а чаго ты мяне ўмешваеш?” “А ты памятаеш, як Ядзя зайшла, мы перасталі гаварыць?” “Дык ты хочаш сказаць, што і мая сястра нешта чула?” “Не, не чула.” “Вось бачыш? Дык чаго ты глупства мелеш?” А Пахомаў, мабыць, за дзьвярыма падслухоўваў нашу спрэчку і даў спатканьне з братам. Ён сказаў наглядчыку, каб прывёў брата. Той выглядаў вельмі блага, і я закрычала. Але брат сказаў, што трымаецца.
Допыты цягнуліся практычна да самага суду. Скончылася сьледзтва, пракурор падпісаў абвінаваўчае заключэньне. I пачаўся суд, 20 ліпеня.
Прывялі ў залу, зьнялі з вачэй павязкі, разьвязалі рукі і пасадзілі на лавы. Узброеныя ахоўнікі стаялі па баках.
Паказваючы на Таню Юшкевіч, судзьдзя сказаў Расьціславу: “Ваша жертва!” Расьціслаў імгненна парыраваў: “Нет, жертва советской власти!” Таня хадзіла ў 7ю клясу.
Слаўка выступаў цэлы дзень. Пачаў ён ад найменшых савецкіх чыноўнікаў і дайшоў да самога Сталіна. А астатнія словы Славіка такія былі, у жыцьці гэтага не забудуся: “Дзе ні буду, нават у найменшым краі зямнога шару, — усюды буду весьці барацьбу супраць савецкай улады. Мой шлях правільны — за мной увесь народ”.
Суд цягнуўся чатыры дні. Там не было ні дыскусій, ні адвакатаў. Кожнаму доўга зачытвалі абвінавачаньне, пералічалі артыкулы Крымінальнага кодэксу і ўрэшце: “По совокупности преступлений...” да такога і такога тэрміну зьняволеньня, з паражэньнем у правох на такі і такі тэрмін, і з канфіскацыяй маёмасьці.
А брату зачытвалі прысуд асобна, Славіку асобна і Факунду асобна. Ім трэба было пісаць на памілаваньне. Славік адразу сказаў: “Не!” А перад гэтым, каб падпісаць прашэньне аб памілаваньні, яму зьнялі з рук кайданкі. А ён сказаў: “Не!” Тады яму на рукі зноў кайданкі наклалі.
Пасьля суду толькі тым, каму прысудзілі расстрэл, зьвязалі рукі — Лапіцкаму і Несьцяровічу. Нас не зьвязвалі і вочы не завязвалі. Пасадзілі разам, хлопцаў — у адной цэлі, дзяўчат—у другой.
97
У цэлі было так душна, што мы клаліся на падлогу, каб празь якую шчыліну ўдыхнуць глыток паветра.
Прывезьлі нас усіх спачатку ў турму каля чыгуначнага вакзала. У цэлі сядзела я і Таня Юшкевіч. А потым хлопцаў, а можа каго і зь дзяўчат, перавезьлі ў Вялейку.
У той час у Маладзечанскай турме сядзела і была асуджаная за сувязь з АК Ахрэм, праваслаўная жанчына зпад Ліды. У адной камэры са мной была Надзя Тышкевіч, таксама праваслаўная, зпад Валожына. Мела мужа і двое дзяцей. На іх хутары хаваліся акаўцы. Адстрэльваліся ад рускіх салдатаў. Ранены ў нагу акавец дастаў ружанец і пачаў маліцца. Яна і муж атрымалі па 25 гадоў.