Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Наша Будучыня
Памер: 175с.
Вільня 2006
Начальник лагеря............
Начальник отдела............
(адваротны бок даведкі)
Выдано денег на питание в пути сорок три руб. 81 коп.
Выдан билет на проезд до ст. Сморгонь
Запад. Железной дороги стоимостью ... руб., или деньги на билет в сумме за счёт хозва.
Начальник участка..............
Подпись освобожденной..........
Начальнику Мариинского ГАИ МВД от гр. Лопытько Софии Евгеньевны
ЗАЯВЛЕНИЕ
Прошу выдать мне паспорт в связи с освобождением из ИТЛ. О себе сообщаю следующее:
1. Время рождения.......1931
2. М. рождения........Д. Оленец, Сморг. р., Мол. обл.
3. Национальность.....белоруска
1 4.1720 июля 1950 г. Военным трибуналом Белорусского военного округа по ст. 631 УК БССР сроком на 25 лет, п/п 3 года, ранее не судима.
Рэзалюцыя ў левым верхнім куце:
В Мариинской ГАИ паспорт не получила изза отсутствия бланок.
10 .VII.56 г.
73
ZAPROSZENIE
Ja nizej podpisany Wladyslaw tapicki, syn Aleksandra i Anastazji, urodzony dnia 23 lutego 1915 r., zamieszkaly w Gizycku przy ulicy Wiejskiej 7, niniejszym zapraszam na pobyt do Polski:
1. Bratowa — tapicka Zofia, z d. topycko, corka Eugeniusza i Nadziei, urodzona dnia 25 listopada 1931 roku we wsi Olienec, obi. Molodeczno, zamieszkala w ZSRR, Kazachstan, osada Topar, 1 kl, 13, nr 12, m.3, posiada wyksztalcenie srednie, pracuje na pol etatu jako zegarniczka w spoldzielni.
2. Bratanica — tapicka Wiktoria, corka, urodzona dnia 27 stycznia 1960 r. w osadzie CzurubajNura — ZSRR, Kazachstan, obi. Karaganda, uczenica Medycznej szkoty policealnej.
3. Bratanek — tapicki Oleg, syn Olega, urodzony dnia 23 kwietnia 1963 r. w osadzie Topar, uczeh 9j klasy szkoty sredniej.
Nadmieniam, ze bratowa Zofia tapicka i jej m^z, a moj brat Oleg tapicki do dnia 17 wrzesnia 1939 roku posiadali obywatelstwo polskie.
Wladyslaw tapicki................(подпіс)
Вярхоўны суд
Беларускай ССР
04.12.92 г. № 510
СПРАВКА
По приговору военного трибунала Белорусского военного округа от 20 июля 1950 года Лопытко София Евгеньевна, 1931 года рождения, жительница г. Сморгонь, белоруска, учащаяся осуждена по совокупности преступлений, предусмотренных ст.ст. 24, 611,22, 70, 71, 72“а” УК БССР на 25 лет лишения свободы, с поражением в правах на пять лет, с конфискацией имущества.
Определением военной коллегии Верховного суда СССР от 30 декабря 1953 года приговор в отношении Лопытко С.Е. изменен, мера пресечения снижена до десяти лет лишения свободы, с поражением в правах на три года.
Определением судебной коллегии по уголовным делам Верховного суда Республики Беларусь от 5 июня 1992 года приговор военного трибунала Белорусского военного округа от 20 июля 1950 года к определению военной коллегии Верховного Суда СССР от 30 декабря 1953 года в отношении Лопытко С.Е. отменить и дело о ней производством прекращено за отсутствием состава преступлений.
ЛОПЫТКО София Евгеньевна по данному делу реабилитирована.
Первый заместитель Председателя В.С. Кондратьев.
74
Люцыян Мілька
Бог абдарыў яго ўсім
...Гэта быў беларускі Пушкін. Бог абдарыў яго ўсім... Рабіў ровары, рамантаваў ровары, любы гадзіньнік мог адрамантаваць. Раздва і паправіць. Старэйшыя людзі да яго прыслухваліся, прыходзілі на раду. Пры доме папоўскім, за мосьцікам (зараз там жывуць настаўнікі) на Пастаўскай вуліцы, зрабіў сабе майстэрню. Любіў там майстраваць рознае. Прыбяжыць, зьмея пусьціць.
За рэчкай былі склады ваенныя. Слава нам, малым, кажа: прынясеце патронаў. Мы да складоў, а насустрач нам салдат з кацялком — можа, па малако ў мястэчка ішоў. Паглядзеў на нас, мы на яго. Мы брэзент адагнулі і набралі, колькі маглі. I снарады да гарматы таксама. Слава ва ўсім разьбіраўся: гэтыя патроны — да гэтага, гэтыя — самалётныя, а гэта — да саракапяткі.
Пад Кабыльнікам стаяла кінутая саветамі саракапятка. Дык Лапіцкі з хлопцамі тры разы стрэлілі. У Чараўкох пачалі казаць, што немцы зноў занялі Кабыльнік.
Запісана ў лютым 1998 г.
у пас. Нарач
Ядвіга Несьцяровіч (Таразевіч)
“Ці першымі ў калгас, ці высылаем у Сібір”
Нашы бацькі... Зямлі многа было. Бацька сам з Магдуліна. А дзед купіў у Юшкавічах зямлі 25 дзесяцін. Бацькавага брата, што застаўся у Магдуліне, пасадзілі ў 1940 годзе — зямлі ж многа, ды за палякамі лесьніком рабіў. Меў свайго лесу ды яшчэ казённага.
Бацькі нашы былі ўсе каталікі. А мама з Расохаў.
Дачка мая жыве і працуе ў Віцебску. Выйшла замуж і накіравалі яе ў мэд’інстытут рабіць.
Я старэйшая за Факуся. Нарадзілася ў 1925 годзе, 30 кастрычніка. А Факусь нарадзіўся ў 1929м. У 1ю клясу хадзіў у Юшкаві
75
чы — школа была. Як саветы прыйшлі, школа была ў Прудніках, але ён ужо ў Мядзіла хадзіў.
У 1944 годзе, пасьля блакады, мы жылі ў Расохах. I тады, у 44м, у Юшкавічах зрабілі зямлянку. Кабыла наша прыйшла на агаркі — ацалела ад блакады. Дык у нас хоць гэтая кабыла была. I нейкія калёсы знайшліся. Паедзем з Факусем у лес Баярскі. Нарэжам лесу, ускоцім на калёсы. Я вяртаюся дамоў, а Факусь у школу. Тата хварэў. Ён і старэйшы быў за маму на 13 гадоў.
Факусь скончыў у Мядзіле 7 клясаў, а тады ў Менск, у палітэхнікум. На архітэктара вучыўся.
Быў падатак — па 7 пудоў з гактара. Прыходзяць, апісваюць гаспадарку. Агент кажа: “Не здавай падаткі, ты ўсё роўна ня зможаш усяго здаць. Лепш прыхавай. Бо ўсё адно вас засудзяць”. I засудзілі, але грашыма трэба было выплаціць.
У 1948 годзе мы пайшлі ў калгас. Пайшлі першыя. Бо нам сказал!: “Маеце шмат зямлі. Таму выбірайце — ці першымі ў калгас, ці высылаем у Сібір”. Зямлю аддалі, кабылу тую аддалі, што прыйшла. А потым мы купілі нейкую у Занях хату і перавезьлі ў Юшкавічы. Перавезьлі з мамай, і суседзі памагалі. А Факусь ужо ў Менску быў.
Яго пасадзіў... Разам у школу хадзілі. Потым той пайшоў у войска і вывучыўся на афіцэра.
Наш Факусь прыехаў на канікулы. Да яго прыйшоў... Пагаварылі і той пайшоў дамоў, а пасьля прыехала міліцыя і забрала Факуся. Увечары. Ён, можа, на другім курсе вучыўся.
Разам у школу хадзілі зь Генем Нафрановічам. Яны былі на кватэры ў Марыі, можа Каласоўскай, а дырэктар школы жыў на другім баку вуліцы. Геня ўбачыў, дзе дырэктар пісталет хавае. У мяліньне, якім была абкладзеная ад холаду падмуроўка. Убачыў і ўкраў пісталет.
Татусь павёз Факуся ажно ў Княгінін на цягнік. Паступаць. Тенюсь ідзе, а я двор мяту. Ён пытае: “Ну што, паехаў?” Я кажу: “Паехаў”. Пайшлі яны на хутар да Дучынскага. Там сабраліся — Асаевіч такі Волюсь быў. Сабраліся хлопцы і давай страляць у сук. У Дучынскага здарылася асечка. Тенюсь: “Ты не ўмееш страляць!” Хапіў за пісталет, адвёў яго ў бок, і тут адбыўся стрэл і куля
76
трапіла Асаевічу ў жывот, у кішкі. Волюся завезьлі ў больніцу, ён там паляжаў некалькі тыдняў і памёр. А Генюсь уцёк. Хаваўся ў лесе. А потым нехта падказаў, што ён у Нафрановіча. I ён там, у Нафрановіча ў гумне, застрэліўся.
Лапіцкі прыходзіў. Быў цёмны такі. Шалік вось так завязаны. Зіма была і ён на печы ў нас сядзеў. Сказаў, што ён дамоў ня дойдзе, бо холадна. Назаўтра ён і пайшоў. У нас шчоткі былі калгасныя, у адной палавіне. Цёмна прыйшоў і цёмна выйшаў з хаты і пайшоў. А да гэтага не прыходзіў у Юшкавічы. I Факусь у Мікасецка не хадзіў, бо ён быў у Менску.
Прыехалі забіраць вечарам, а на чым — і ня памятаю. У нас якраз брага была ў бітоне лад самагонку разьведзеная. Зайшло, можа, трое, у форме, зь вінтоўкамі. Было гэта зімой і Факусь прыехаў на зімовыя канікулы. (А Лапіцкі прыйшоў пасьля арышту Факуся. Нашага ўжо не было.) Прыйшлі і сказалі: “Зьбірайся, мы цябе забіраем. Апранайся”. Мама нешта яму сабрала. Яны крыху паглядзелі, але вялікага вобыску не было. У Качаргох у Юзіка Качэргі абшуквалі. А ў нас не было што глядзець. Стол, лава ды ложак. Факусь жа вучыўся ў Менску. Можа, у яго там і абшуквалі. Я сядзела ў кутку і не рухалася. У канцы адзін ваенны спытаўся: “А што з брагай рабіць?” А, мусіць, старшы кажа: “Ім і безь яе такое гора”.
Павезьлі Факуся ў Мядзіла, а потым у Вялейку. А пасьля ў Маладзечна. Мама з Качэргамбацькам ішла пешшу аж у Маладзечна, машын не было. Перадачу насіла. Я зь сястрой Юзіка Веранікай раз езьдзіла. А раз з другой сястрой, Марыяй. Качэргі ўжо не было, а мне далі спатканьне. Качэргу ўжо былі некуды павезьлі. Пасьля суду. Спатканьне было ў Вялейцы, куды іх вярнулі пасьля суду ў Маладзечне. Прыйшоў міліцыянер і сказаў: “Вам спатканьне, хадзем”. Яго падвялі да такой вось сеткі. 3 гэтага боку я падышла. 15 ці 20 хвілін нам далі. Выглядаў ён ніштавата.
Пасьля суду даволі шмат часу прайшло, зіма ўжо была. За ім міліцыянер стаяў. I Факусь мяне адразу папярэдзіў: “Пра палітыку ні слова”. Папытаўся пра тое, пра гэта. Скончыўся наш час і яго павялі. I тады яго ўжо вывезьлі ў Варкуту. Ён там будаваў, бо быў архітэктар. Начальнік Варкуты ўзяў яго да сябе, і ён быў раскан
77
ваіраваны. Ён рысаваў, чарцяжы рабіў. Мама езьдзіла да яго ў Варкуту, месяц там была. Начальнік у адным канцы, а ён у другім. Былі шахты каля Варкуты. I Качэрга, ён казаў, быў у Варкуце , дзе вугаль капалі. У шахце працаваў. Качэрга ў 9й, а наш у 65й. Туды наша сястра езьдзіла, Аля, што зараз у Польшчы. I Факусь адтуль прыяжджаў, два разы. Лісты пісаў. А тады брат прыехаў, той, што ў Польшчы застаўся з вайны, Юзік. Прыехаў у 1957 годзе, каб забраць з Варкуты Факуся. Брат у Маладзечна езьдзіў і выбіраў дакумэнты, што мы палякі. Тады ж усе пісаліся палякамі, што жылі пры Польшчы.
19 студзеня 1958 году мае бацькі паехалі ў Польшчу. А як прыйшлі дакумэнты, сястра Аля кажа: “Я не паеду. Hi чытаць, ні пісаць папольску ня ўмею, то чаго я паеду?” А начальнік у Мядзіле кажа: “Мы тваіх бацькоў адных не адпусьцім, бо яны на тваім утрыманьні”. Брат прыехаў і кажа: “Адна сястра замуж выйшла, другая выйдзе, а бацькі што, застануцца ў калгасе?” А што тады ў калгасе давалі? Занішто рабілі. Есьці не было чаго. I вось прыехаў Факусь, але калі ён прыехаў? У 1957 годзе брат з Польшчы прыяжджаў. У 1958 годзе нашы ўжо паехалі. Факусь адразу прыехаў з Варкуты ў Польшчу. Яшчэ пасадзілі был і ў Врацлаўку. Глядзелі — за што сядзеў. Давалі запыт, і адтуль прысылалі дакумэнты — за што ён сядзеў. Іх везьлі многа. Ён потым з Польшчы прыяжджаў. Сівы быў. Здаровы такі, таўсты... А тады пераапранулі, бялізну, ва ўсё новае з ног да галавы. I кашуля, і гальштук. Усё. Толькі, жартаваў, ляску не далі. Нашы спачатку былі недалёка ад Беластоку, а брат быў у... і там рабіў, забылася горад. А як Аля выйшла замуж, то пераехалі аж у Баляславец. I Факусь туды пераехаў.