• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Там такі куток. Мокра ўнізе. I там вялікая такая кропля. I капае, і толькі ў адно месца. Бо табе няма больш куцы, да сьцяны — халодная, і тут сьцяна халодная. Ты мусіш стаяць, і вось табе сюды, як сьвідрам. А потым зноў допыт. Там ня людзі былі, там былі чэрці. Чалавек ня можа так рабіць, ня можа так зьдзеквацца.
    А ён адно і тое: “Давайце вочную стаўку. Давайце вочную стаўку”.
    I вось прывялі яго на другі наверх, ці трэці. Наверх. Яму было цяжка ісьці. I ня еў, і ня піў. Толькі адзін быў сьледчы з гэтай свалаты, які паставіў шклянку з вадой. Аднойчы, з усіх дзён. I потым на астатку адзін, здавалася яму, што гэта, можа, лепшы, кажа: “Хочаш, хлопча, — пасьпі”. Проста на падлозе. Але Чэх баяўся. Думаў, як засну, могуць штонебудзь у соннага... I ня клаўся. Думаў: “А чорт цябе ведае, які ты. Можа ты і добры, а можа і такі самы”.
    I вот яго прывялі на паверх. “Ну што, хочаш стаўку?” “Так, хачу толькі стаўку. Хай ён скажа: быў я, ці ня быў.” “Хорошо.” I вось ён чакае... Чуе, вядуць па лесьвіцы... Ну, як быццам таму сто гадоў. Ледзь ногі перасоўвае. Гэта Славу вядуць. Мусіць, ён быў так
    52
    зьбіты, так змучаны, што яго цягнулі, бо ногі ледзь рухаюцца. Чэх сабе думае: “Гэта ж Славік”.
    Чэха падвялі да дзьвярэй, а там другія дзьверы. Штурхаюць яго паміж дзьвярэй і загадваюць, каб ня піснуў. Так сказалі. А Славіка яшчэ вядуць. Ён яшчэ за дзьвярыма. I вось пытаюць у Славіка: “Ростислав, с тобой был Каспаревский?” Ён адказвае: “Не.” Ну, раз “не”, то яму, мусіць, пад рэбры стукнулі. А ён ужо абстуканы ўвесь. Тады ў яго яшчэ пытаюць. Дык ён: “Да”. Як потым казаў Чэх: “Адкуль у мяне і сілы ўзяліся, столькі ж ня піў, ня еў, ня спаў. Як даў нагамі і рукамі ў дзьверы к чортавай мацеры. I на дзьвярох на гэтых і ачуньваю — увесь у крыві, вадой абліты”. Ну і зьбілі Чэха там. А як жа, такую важную справу сарваў.
    I калі яго пачалі адліваць вадой, Славіка ўжо не было. Толькі крокі яшчэ былі чуваць, яго яшчэ валаклі.
    Далей Чэха не пыталі, а павялі да начальніка.
    Ну, падумаў Чэх, тут ужо канцы будуць. Прывялі да начальніка, а той сказаў: “Ты свободен. Можешь идти домой”.
    Дык Чэх ніяк ня мог паверыць. Пасьля ўсяго такога — і дамоў.
    А гэта было ўжо позна вечарам. Вялі яго — адзін, другі, трэці. I вывелі на двор. 3 двара сяржант — на вуліцу. Што рабіць? Быццам рады, што выйшаў, і ня верыць. А можа гэта яшчэ “штучка”?
    Трэба дамоў. У кішэні — ні капейкі. I апрануты, вядома як. Выйшаў на дарогу. Вызначае, у які бок дамоў. Прайшоў некалькі крокаў. Ідзе машына, грузавая. I прывезла яна Чэха да Мядзіла.
    Запісана ўлетку 1997 г.
    у Кабыльніку
    Часлаў Каспарэўскі
    Мы адзін аднаго дапаўнялі
    Славік жыў у папоўскім доме, а пасьля сьмерці бацькі — у малым дамку. У 7ю клясу мы хадзілі разам. Хадзілі чуткі, што Алег быў у нейкай арганізацыі. Але яны стараліся шмат не расказваць.
    Славік добра граў на скрыпцы. Сачыненьні мог пісаць і пісаць. Вучыўся нармальна. Быў больш гуманітарый. Любіў рызыкаваць, экзамэны вучыў да палавіны: “Мне шанцуе”.
    53
    У Славіка было шмат літаратуры, была і кніжка, як зрабіць дэтэктарны прыймальнік. Разам змайстравалі два дэтэктарныя прыймальнікі. Паміж хатамі нацягнулі драціну і з дапамогай электраіскры перамаўляліся азбукай Морзэ.
    Бацька Расьціслава Аляксандр Якаўлевіч (18891946) у 19411942 гадох быў сьвятаром у Мільчы. Іграў на скрыпцы. Алег нарадзіўся ў 1932 годзе. Клімантовіч (зараз у Рэчках) у Мільчы хадзіў разам з Алегам у школу.
    Славік — натура ўзвышаная, эмацыйная. Мы адзін другога дапаўнялі.
    ...На Кукавіцы стаялі немцы. Ішоў бой. Залпы “кацюш”. “Мэсэры” бамбілі калёны. Расейцы вывозілі параненых. Жалубоўскі правёў салдат у тыл немцам. Немцы зараз там паставілі крыж.
    Знайшлі з Славікам мінамёт і паўскрыні мінаў. Пачалі страляць з тары ў Забалацьце. Міны ў балоце рваліся. Пачалася паніка: “Немцы!” Тункевіч (быў у КПЗБ) пабег у сельсавет. Нас злавілі — і таксама ў сельсавет. У танку пад Кусеўшчынай знайшлі кулямёт. Выраўнялі рулю. Стралялі.
    У 7й клясе ў Кабыльніцкай школе было 9 вучняў, і Славік сярод іх. Пайшлі ў Паставы восеньню 1947 году паступаць у пэдвучылішча. У ботах з саламянымі ўсьцілкамі. Глыбокая восень. Па старой брукаванцы — 26 кілямэтраў. Паказалі нам, дзе вучылішча. Вахцёр: “Адкуль вы?” “3 Кабыльніка, трэба недзе пераначаваць.” “Ідзеце да завуча.” Завуч (яна) на агародзе: “А дзе вы раней былі?” “Толькі нядаўна даведаліся, што ў Паставах пэдвучылішча.” “Вам пераначаваць? Ідзеце да вахцёра, няхай ён дасьць мяшкі.” У мяшкі каля копкі напхалі сена і зрабілі сяньнікі. Пераначавалі на другім паверсе. Назаўтра — да дырэктара. Экзамэны лёгкія былі. Здалі — прынялі. “Вы лішнія, але зараз ідзе адсеў.” 3 табурэткамі з клясы ў клясу пераходзілі... Абнадзеілі, па нейкім часе паставілі “на давольства”, у сталовую. Жыльля не было. Сьнег у будынку. На нядзелю прыходзілі ў Кабыльнік. Але мяне гэта не асабліва цікавіла. Мяне больш вабіла тэхніка. I Слаўка ў Паставах на нейкі час застаўся. А неўзабаве пераехаў з маткай у Мікасецка, дзе стаў псаломшчыкам у мясцовай царкве.
    Славік агітаваў і мяне ў арганізацыю. Меў пісталет.
    У 1950 годзе, можа на Вялікадня, Славік прыйшоў да нас у Ka
    54
    быльнік. Сказаў мне, што вывернуў камень і уцёк з турмы. Кажу: “Хадзем да Жукоўскага, на хутар”. А ён: ’’Ніхто не здагадаецца, што хаваюся каля самага сельсавета”. Затэмпэратурыў. Трэба паклікаць доктара, але Славік супраць. Доктар усё ж прыходзіў, і хвораму пачалі асьпірын даваць.
    А мама расказвае: “Тафіля Асановіч сказала дома, што Слаўку шукаюць. Хасан гаворыць: не хадзі, я сам папярэджу Слаўку. Але не папярэдзіў”.
    Я Слаўку кажу: “Цябе шукаюць”. “Ат.”
    Вывелі яго зь мяшком на галаве...
    Энкавэдзіст Смолін арыштоўваў і Славіка, і мяне.
    Запісана ўлетку 1999 г.
    у Кабыльніку
    * * *
    3 усіх пададзеных фотаздымкаў фота № 6 — самае праўдападобнае. I не таму, што яно самае выразнае. Гэта жывы Славік, якім я яго памятаю. Калі не памыляюся, фатаграфаваў Славіка я на нямецкай “лейцы”, а ўжо здымак № 7 — гэта дакладна мой. Фатаграфаваліся каля сьцяны старой школы пасьля заканчэньня сямігодкі. Апарат меў аўтаспуск, таму я пасьпеў прысесьці у першым радзе, але тут Славік падобны працэнтаў на восемдзесят.
    У нямецкую акупацыю старога сьвятара Бацяна немцы арыштавалі. Відаць, за тое, што захоўваў у сябе дома жыдоўскія рэчы. Лёс яго невядомы — хутчэй за ўсё расстралялі. На зьмену ў кабыльніцкую парафію накіравалі зь вёскі Мільча сьвятара Аляксандра Якаўлевіча Лапіцкага, 1889 году нараджэньня. Памёр ён у 1946 годзе.
    Пасьля сьмерці бацькі сям'ю Лапіцкіх выгналі з царкоўнага дома, разьмешчанага на Пастаўскай вуліцы (каля рэчкі Сырмеж). Зь вялікай цяжкасьцю ім удаецца пасяліцца ў пусты дом на вуліцы Савецкай. Тут мы з Славікам праз агарод часта сустракаліся — былі лепшымі сябрамі. Чаго толькі не выраблялі?! Два разы мы траплялі ў міліцыю — адзін раз стралялі зь мінамётаў па былым возеры Сырмеж, а другі раз з кулямёта з разабранага танка.
    Па заканчэньні школы ў 1947 годзе зь вялікім спазьненьнем
    55
    даведаліся, што ў Паставах ёсьць пэдвучылішча. Недзе глыбокай восеньню ў керзавых ботах пайшлі мы ў Паставы. Прыйшлі позна. Нам падказалі, дзе жыве завуч. Зайшлі да яе, а яна на агародзе апошнія буракі і моркву вырывае. “А дзеткі, дзе ж вы былі раней?” Людзі ў той час былі вельмі сардэчнымі. Накіравала нас да вахцёркі па мяхі, каб мы маглі ў капе на двары “ўкрасьці” сена. 1 паказалі, дзе можна пасяліцца — тэта кутні дом, цяпер краязнаўчы музей. Там пераначавалі (вокны разьбітыя, а мы апранутыя лёгка). На наступны дзень нас прыняў дырэктар і некалькі настаўнікаў. Зрабілі “экзамэн”. Прынялі! Але з клясы ў клясу хадзілі з сваімі табурэткамі, і ня мелі “давольства”. Некалькі разоў (тры ці чатыры) хадзілі ў Кабыльнік у суботу. У мяне з прадуктамі было блага, а ў Славіка і пагатоў. Хлеб і кавалак сала. Потым паставілі нас на давольства ў сталоўку —крупіна крупіну даганяла. Але галоўнае — не было гатова жытло. Мяне апанавалі скулы, велічынёй з гарошыну. Вырашыў кінуць гэтае навучаньне, яно мяне духоўна не задавальняла. А Славік яшчэ застаўся, я ж уладкаваўся ў Сьвірскую школу мэханізацыі на шафёра.
    Нашы шляхі разышліся! Хутчэй за ўсё Славік перабраўся на пачатку 1948 году ў Мікасецак, бо там яму паабяцалі пасаду псаломшчыка. У Кабыльніку парафіяне спачатку дапамагалі Лапіцкім зь ядой і пасьля сьмерці бацькі, але затым, як звычайна бывае, дапамога спынілася.
    Жылі яны ў Мікасецку вельмі блага, карова толькі выручала. Я адзін раз езьдзіў да яго на ровары.
    Так што Славік пайшоў у Мядзельскую школу хутчэй за ўсё ў 8ю клясу.
    Славікрасказваў, што калі яны жылі ў Мільчы, гэта мяжа з СССР, то касцы за Вяльлёй выходзілі на сенажаць у аднолькавых касьцюмах.
    Ён быў вельмі таленавіты па гуманітарных навуках, а я больш па тэхніцы — адзін другому дапамагалі. Але дома школьныя заданьні ніколі не рабілі — на ўроках перапісвалі...
    У яго быў больш рызыкоўны характар. Некалькі разоў я адгаворваў яго ад небясьпечных намераў. Пераконваў: “Ты бачыш, якая моц прыйшла? I што ты можаш зрабіць супраць яе з адным мінамётам?”
    56
    Мне шмат дасталося на следзтве, увесь час мяне хацелі зза майго прозьвішча дапытаць пра нейкую арганізацыю Арміі Краёвай, назову якой і ня чуў, хоць патроны краў у немцаў для свайго дзядзькіакаўца. I яны некалькі гарнізонаў імі ўзялі.
    Зь ліста Часлава Каспарэўскага ад 20.04.2006г.
    Юзаф Качэрга
    На змаганьне я ішоў сьведама
    На змаганьне супраць камунізму я ішоў сьведама, бо з раньніх гадоў быў ужо зьвязаны з польскай партызанкай, з аддзелам Кміціца. Мой брат там быў паручнікам, і шмат было там хлопцаў зь Мядзіла. Такі Сідаровіч быў ды іншыя. Лягер іхзнаходзіўся ў мясцовасьці Выдраньнік. Гэта выспа сярод балота. А потым рускія партызаны іх абкружылі, раззброілі і забілі 80 польскіх партызанаў.
    Так што не шкадую, што ўсё так адбылося. Я супраць быў настроены ўвесь час. Дзядзьку па бацьку маім замардавалі недзе ў Сібіры. Ён меў асаду каля Будслава.
    Мой бацька быў намесьнікам мядзельскага войта, а таксама судовым выканаўцам — сэквэстатарам. Можа, служба была і не асабліва ганаровая, але ж некаму трэба было яе спаўняць. Бабка была з Богушаў. Матка мая была з КундзельПяткевічаў.