• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Расьціслаў Лапіцкі быў надзвычайнай асобай, надзеленай многімі талентамі, з шчырай і добрай душой, адкрытай на чужы боль. Ён выдатна маляваў, добра сьпяваў і граў на розных музычных інструмэнтах. Меў здольнасьці да майстраваньня і вынаходніцтва — рабіў радыёпрыймальнікі, змайстраваў “электрамашыну”, каб лячыць хворых, драўляны ровар, мог зладзіць выбуховую прыстасову.
    15
    Расьціслаў Лапіцкі ў Кабыльніку і асабліва ў Мядзельскай школе выразна вылучаўся сваімі антыкамуністычнымі і патрыятычнымі настроямі. Сваіх думак і перакананьняў не хаваў, зь юначым запалам адстойваў іх нават на ўроках.
    Сярод мядзельскіх вучняў Расьціслаў знайшоў аднадумцаў, якія не прымалі камуністычнага рэжыму, што ўсталяваўся ў Беларусі. Гэта былі найперш Факунда Несьцяровіч зь Юшкавічаў і Юзік Качэрга з Качарог. Часта зьбіраліся ў Мядзелі, дзе кватаравалі вучні, або ў Мікасецку на кватэры Лапіцкіх ці ў хаце кагонебудзь зь мясцовых сялянаў. У пачатку 1948 г. па ініцыятыве Расьціслава была створаная надземная арганізацыя, якая найперш займалася друкам і распаўсюдам улётак антыкамуністычнага зьместу.
    Увосень 1949 г. Расьціслаў з маці перабраўся ў Смаргонь, да сваіх родзічаў. У Смаргоні Расьціслаў пайшоў у 10ю клясу мясцовай школы. Ён і тут адразу ж пачаў шукаць сяброў — тых, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны. Пачалася агітацыя на школьных перапынках, на вечарынах у клюбе, дзе Расьціслаў зарабляў ігрой на піяніна. Набралася каля паўтара дзясятка аднадумцаў.
    Смаргонскія падземнікі разгарнулі шырокую ўлёткавую антыкамуністычную кампанію. Аднак у пачатку сьнежня Расьціслава Лапіцкага арыштавалі, а затым часова адпусьцілі на волю. Нарада сяброў падземнай арганізацыі пастанавіла, што Лапіцкаму неабходна пакінуць Смаргонь. I ён зноў таемна вярнуўся на Мядзельшчыну. Нейкі час быў у Мікасецку, Юшкавічах, Качаргох. Затым, ужо моцна прастуджаны, перабраўся да знаёмых у Кабыльнік. Тут яго знайшоў ягоны паплечнік з Смаргоні Часлаў Цыбоўскі і перадау прапанову партызанаў Арміі Краёвай пераправіць яго за мяжу. Аднак цяжка хворы Расьціслаў ня змог выкарыстаць гэтую магчымасьць. У Кабыльніку яго ізноў арыштавалі. Да суду ўтрымлівалі ў турмах Вялейкі і Маладзечна, дзе на допытах жорстка катавалі.
    Суд над Расьціславам Лапіцкім і большасьцю ўдзельнікаў мядзельскасмаргонскага падзем’я адбыўся ў Маладзечне ў ліпені 1950 г. Кіраўнік арганізацыі трымаўся мужна і нязломна, браў усю віну на сябе. Ен закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць
    16
    людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касьцёлы. Падсудны не апраўдваўся, а абвінавачваў камуністычны рэжым. Ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі прысудзіў Расьціслава Лапіцкага да расстрэлу. Патрыёт мужна ўспрыняў такі прысуд і катэгарычна адмовіўся ад прапановы прасіць памілаваньня.
    Уначы з 27 на 28 кастрычніка 1950 г. Расьціслаў Лапіцкі быў расстраляны ў лесе пад Вялейкай.
    ЛАПЫЦЬКА (Лапіцкая) Софія (25.11.1931, в. Алянец Смаргонскага рну; жыве ў Гіжыцку, Польшча).
    Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе і ўдзельнічала ў надземным руху смаргонскіх школьнікаў, трымаючы сувязь з арганізацыяй празь сяброўку Тамару Юшкевіч. Займалася распаўсюдам улётак у Смаргоні. 3 лютага 1950 г. арыштаваная. У Маладзечне, разам зь іншымі ўдзельнікамі мядзельскасмаргонскага падзем’я, была засуджана на 25 гадоў зьняволеньня. Працавала ў Сібіры на лесанарыхтоўках, будаўніцтве чыгункі, на заводзе па перапрацоўцы сьлюды. Часта хварэючы, змагалася за выжываньне. Улетку 1956 г. С. Лапыцька вярнулася ў Смаргонь, дзе скончыла вячэрнюю сярэднюю школу. Потым паехала ў Казахстан, дзе выйшла замуж за старэйшага брата Расьціслава Алега — таксама былога палітвязьня. Пасьля забойства мужа выехала ў 1979 г. зь дзецьмі ў Польшчу да найстарэйшага з братоў Лапіцкіх — Вадзіма.
    НАФРАНОВІЧ Генадзь (1929, в. Юшкавічы Мядзельскага рну — 7.04.1950, пахаваны ў Юшкавічах).
    Пад час навучаньня ў Мядзельскай сярэдняй школе на пачатку 1948 г. уступіў у надземную антыкамуністычную арганізацыю. Удзельнічаў у распаўсюдзе ўлётак і назапашваньні зброі. У 1949 годзе далучыўся да партызанскай трупы, якая дзейнічала на поўначы Мядзельшчыны. У красавіку 1950 г. застрэліўся, калі быў асочаны і абкружаны міліцыяй на сядзібе родзіча ў в. Палуяны.
    НЕСЬЦЯРОВІЧ Факунда (08.03.1929, в. Юшкавічы Мядзельскага рну — 14.11.1987, пахаваны ў Баляслаўцу Шлёнскім, Польшча).
    17
    Нарадзіўся ў сям’і, якая перасьледвалася савецкімі ўладамі. Вучыўся ў Мядзельскай сярэдняй школе. Там пазнаёміўся з Расьціславам Лапіцкім і пад ягоным уплывам улучыўся ў антыкамуністычны рух. Сходы падземнікаў найчасьцей адбываліся ў мястэчку ў доме “Зьвяружкаў”, дзе Несьцяровіч кватараваў зь іншымі школьнікамі. Ф. Несьцяровіч удзельнічаў у распаўсюдзе антысавецкіх улётак і здабываньні зброі для арганізацыі. Пасьля заканчэньня 7й клясы паступіў у Менскі палітэхнікум, але не перапыняў сувязі з паплечнікамі. Прыяжджаў у Смаргонь, дзе забіраў новыя ўлёткі для распаўсюду ў сталіцы. Арыштаваны ў лютым 1950 г. у бацькоўскім доме, калі прыехаў на канікулы. Паводле словаў былых мядзельскіх вучняў, пры ператрусе на Мядзельшчыне ў яго была знойдзена зброя і выбуховыя рэчывы. На працэсе ўдзельнікаў мядзельскасмаргонскага падзем’я Ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі прысудзіў Факунду Несьцяровіча, які лічыўся намесьнікам Лапіцкага ў арганізацыі, да расстрэлу. Уначы з 27 на 28 кастрычніка 1950 г. быў вывезены зь Вялейскай турмы, разам з Расьціславам Лапіцкім, у лес на расстрэл. Над выкапаным долам яму была зачытаная пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР аб замене сьмяротнага пакараньня на 25 гадоў зьняволеньня. А Лапіцкі ж быў тут жа расстраляны.
    Пакараньне Ф. Несьцяровіч адбываў пераважна ў Варкуце на розных работах, у тым ліку і будаўнічых. Пад канец 50х гадоў вызвалены. Неўзабаве разам з бацькамі выехаў у Польшчу. Там скончыў будаўнічы інстытут, працаваў на розных будоўлях.
    ПАШКЕВІЧ Зьбігнеў (12.10.1928, в. Крапіўна Смаргонскага рну; жыве ў Маладзечне).
    Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая ў часе нямецкай акупацыі і ў першыя паваенныя гады супрацоўнічала з Арміяй Краёвай. Брат Зьбігнева пад мянушкай “Рамбальскі” быў жаўнерамкраёўцам і загінуў у баі з чырвонаармейцамі. Зьбігнеў вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе і ведаў пра існаваньне падземнай арганізацыі вучняў. У пачатку 1950 г. арыштаваны і летам таго ж году засуджаны на 10 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах — за “недоно
    18
    сительство“. Пакараньне адбываў пераважна на Архангельшчыне на лесанарыхтоўках. Пасьля сьмерці Сталіна вярнуўся на Бацькаўшчыну.
    СТАШКЕВІЧ Эдуард (28.03.1928, в. Дэгісі Смаргонскагарну— 19.03.1974, пахаваны ў Солах).
    Пасьля заканчэньня Сольскай сямігодкі прадоўжыў навучаньне ў Смаргонскай сярэдняй школе. Належаў да падземнага руху школьнікаў, узначаленага Р. Лапіцкім. Удзельнічаў у выпуску ўлётак ды іх распаўсюдзе. На пачатку 1950 г., калі быў вучнем 10й клясы, арыштаваны, а ўлетку таго ж году па справе мядзельскасмаргонскага падзем’я асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. Пакараньне адбываў разам зь іншымі ўдзельнікамі падзем’я 3. Ахрамовічам і К. Іваноўскім пераважна ў Сьвярдлоўскай вобласьці на лесанарыхтоўках і будаўнічых работах. Вярнуўся на Бацькаўшчыну з падарваным здароўем у 1956 г. Спачатку працаваў на Смаргонскай машыннатрактарнай станцыі, а пасьля заканчэньня Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастка ў Солах. Памёр заўчасна, на 46м годзе жыцьця.
    ХАЦІЛОЎСКІ Тадэвуш (11.06.1931, г. Смаргонь — 02.08.2002, пахаваны ў Смаргоні).
    Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Пасьля вайны вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, адначасова з прычыны нястачы мусіў зарабляць працай кінамэханіка ў мясцовым клюбе. Займаўся радыёсправай, з дапамогай сканструяванага радыёпрыймальніка наладжваў калектыўныя слуханьні заходніх радыёстанцый. Восеньню 1949 г. пазнаёміўся з кіраўніком падземнай арганізацыі Р. Лапіцкім. Арыштаваны ў сакавіку 1950 г. і летам таго ж году Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі асуджаны па справе мядзельскасмаргонскага падзем’я на 25 гадоў зьняволеньня. На цяжкасьць прысуду паўплывала ягоная асабліва прынцыповая пазіцыя на допытах і ў судзе. Пакараньне адбываў у канцлягерах Сібіры (на лесанарыхтоўках і будаўніцтве чыгункі) і Казахстана (ў конегадоўчым саўгасе). Вызвалены ў лютым 1954 г. Вярнуўся ў Смаргонь.
    19
    ЦЫБОЎСКАЯ (Дамброўская) Леакадзія (03.12.1930, в. Соргаўцы Смаргонскага рну; жыве ў Сопаце, Польшча).
    Нарадзілася і выхоўвалася ў сям’і, зьвязанай з польскім патрыятычным рухам, старэйшая сястра Часлава Цыбоўскага. Ад восені 1941 г. была сувязной Арміі Краёвай пад мянушкай “Дарота”.
    Пасьля вайны вучылася ў Смаргонскай школе, адначасова працавала школьным бібліятэкарам. Восеньню 1949 г. улучылася ў антыкамуністычны рух, у хаце яе бацькоў адбываліся рэгулярныя сходы вучняўпадземнікаў. Удзельнічала ў агітацыйных акцыях, у тым ліку ў распаўсюдзе ўлётак. Арыштаваная 2 лютага 1950 г., а летам таго ж году засуджаная па справе мядзельскасмаргонскага падзем’я на 25 гадоў зьняволеньня. Тэрмін адбывала ў Іркуцкай вобласьці на лесанарыхтоўках, перапрацоўцы сьлюды, сельгасработах. Вызваленая ў 1956 г., вярнулася на Бацькаўшчыну і неўзабаве, выйшаўшы замуж, выехала ў Польшчу. Актыўна ўдзельнічае ў працы аб’яднаньня колішніх палітвязяў.
    ЦЫБОЎСКІ Часлаў (01.01.1932, г. Смаргонь — 07.08.1978, пахаваны ў Дзяржоневе, Польшча).
    Малодшы брат Леакадзіі Цыбоўскай. Калі вучыўся ў 9й клясе Смаргонскай сярэдняй школы, увосень 1949 г. разам зь сястрой ды іншымі вучнямі актыўна ўлучыўся ў падземны антыкамуністычны рух. Удзельнічаў у друку і распаўсюдзе ўлётак. Сустракаўся з Р. Лапіцкім у студзені 1950 г., калі апошні перайшоў на нелегальнае становішча. Арыштаваны ў лютым 1950 г., а летам таго ж году засуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. Тэрмін адбываў у Казахстане, нейкі час разам зь Ю. Качэргам і К. Іваноўскім. Вярнуўся ў сярэдзіне 50х гадоў у Смаргонь з падарваным здароўем і неўзабаве выехаў у Польшчу. Памёр на 46м годзе жыцьця.
    ЮШКЕВІЧ Тамара (1932, г. Смаргонь — 1982, пахаваная ў Смаргоні).
    Старэйшая сястра Тацяны Юшкевіч. Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восеньню 1949 г. далучылася да падземнай вучнёўскай антыкамуністычнай арганізацыі. Актыўна ўдзельнічала ў распаўсюдзе ўлётак. Арыштаваная ў лютым 1950 г., летам таго ж