Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Наша Будучыня
Памер: 175с.
Вільня 2006
Мне далі 25 гадоў. Расстрэл — Лапіцкаму і Несьцяровічу. Несьцяровічу расстрэл, бо ён быў нібы намесьнікам Лапіцкага. Ён быў ужо ў палітэхніцы ў Менску, пайшоў у навуку і таму быў асабліва небясьпечны.
На памілаваньне было дазволена падаваць толькі засуджаным на сьмерць — Лапіцкаму і Несьцяровічу. А нам ніякага абскарджаньня не дазвалялася.
Адразу ж пасьля суду нам завязалі вочы і павялі. Пакінулі на некалькі гадзін у пачакальні, і затым павезьлі ў Вялейку, і дзяўчат, здаецца, таксама. Везьлі зь зьвязанымі шнурам рукамі і ні перамаўляцца, ні пераглядацца не дазвалялі.
У Вялейцы трымалі ў цемры ў падвале. Са мной быў Несьцяровіч. Але ні пра што мы асабліва не размаўлялі. Папершае, не хацелася ні пра што гаварыць, падругое ■— баяліся сту качоў, якіх заўсёды падсаджвалі да вязьняў, каб пачуць нейкія сакрэты. У Вялейцы мы сядзелі амаль тры месяцы. Было цёпла, на допыты ўжо не цягалі, на работы не вадзілі. Пакінулі ў спакоі і можна было спаць, колькі хочаш — і днём і ноччу.
3 Вялейкі нас павезьлі перад Божым Нараджэньнем. На перасылцы ў Воршы (ці Бабруйску?) трымалі каля месяца. Затым —у вагоны і павезьлі. Са мной быў Іваноўскі і Сташкевіч. I зь перасыльнага пункту ў лагпункт таксама нас траіх завезьлі. I былі мы там, у Паўднёвай Таліцы, утрох тры гады. А потым я застаўся, a іх вывезьлі.
Тадэвуша Хацілоўскага судзілі разам з намі.
На судзе амаль ніхто не прасіў, каб далі лагаднейшы прысуд. А Лапіцкі сказаў, што калі б выйшаў з турмы, працягваў бы і надалей сваю барацьбу.
У Паўднёвай Таліцы я быў увесь час. Работы былі ў лесе — лесапавал. Быў арыштаваны на дваццатым годзе. А ў лесе асноўная
26
работа была — адсякаць сукі, складаць іх у лаўжы і паліць. Сукі секчы было цяжэй за якую іншую работу. Палілі ўвосень і ўзімку, а ўлетку не палілі — былі б пажары, бо скрозь тоўсты мох і падлесак. Улетку таксама пілавалі лес, а сукі складалі ў лаўжы і трымалі іх так да позьняй восені.
У лягеры нас ахоўвала войска, якім камандаваў лейтэнант, аяго жонка загадвала архівам. I яна нам казала: “Не думайте, что вы столько сидеть будете. Посмотрите — выйдете. Не беспокойтесь”.
У нас былі толькі палітычныя, бытавікоў не было. Толькі як пачалі нас адпускаць, то нашы месцы запаўнялі бытавымі — злодзеямі ды іншымі. Таму ў нас адзін у другога ня кралі і не адбіралі. Што каму належала, той тое і атрымліваў. Некаторыя, што траплялі да нас зь іншых лягераў, дзе панавалі бытавікі, апавядалі, што падпісваліся, нібы атрымалі пасылкі, а самі на вочы іх ня бачылі. А калі напомніш пра пасылку, то “воры” саб’юць і ўсё. А ў нас такога не было.
Была Паўднёвая Таліца і проста Таліца. Дык там зрабілі штрафны лягер, куды пасылалі тых, хто адмаўляўся хадзіць на працу — “воры в законе”. Давалі да году адсідкі, больш не давалі, бо да году там ніхто і не дажыў бы. Яны сядзелі ў камэрах, выходзіць на тэрыторыю зоны не дазвалялі, раз у дзень давалі гарачы суп. Які там суп? Гнілая бульбіна ў бруднай вадзе ды 100 грамаў хлеба. Сёньня 200 грамаў — гэта добры кавалак хлеба. Нам давалі 800 грамаў, тым, хто працаваў у лесе. Невялікі бохан такі, кантаваты, сьпечаны ў форме. А тыя 100 грамаў атрымоўваліся адной скібкай хлеба. I ім давалі на дзень толькі паўлітра вады. Пасьля месяца адседкі ў такой турме на калені станавіліся, каб брыгадзіры ці майстры забрал! іх з гэтага месца на працу ў звычайны лягер.
Нейкіх брацтваў, таварыстваў па нацыянальнасьцях асабліва не было. Але мы — я, Іваноўскі і Сташкевіч — з адной мясцовасьці, былі адзін аднаму як браты. I так усе. Брыгадзір у нас быў азербайджанец, Вагід. Такога чалавека рэдка спаткаеш. Быў лётчыкам грамадзянскай авіяцыі. Лётную школу скончыў яшчэ да вайны. I яго засудзілі, што працаваў на немцаў. На Каўказе. Быў вельмі справядлівы. Сядзелі там і за Армію Краёву, і за беларускія справы. Але ўжо не магу ўспомніць іхныя прозьвішчы. Адзін зь іх каля Горадні жыў.
27
Пасьля сьмерці Сталіна раптоўнай зьмены не было. Калі Сталін памёр, мы цешыліся, а з аховы сёйтой плакаў. Пазьней тыя, хто добра сябе зарэкамендаваў на працы і ў паводзінах, атрымоўвалі пропуск і маглі на нейкі час выходзіць за зону. Апошні год я таксама меў пропускі на выхад зь лягеру. Але спачатку нам зьнялі палову тэрмінаў зьняволеньня. У Маскве гэта пастанавілі і нам у лягер прыслалі такую пастанову.
Галоўны мэханік і прараб ды іншыя работнікі і спэцыялісты — усе былі зьняволеныя. Галоўны прараб раней быў зьняволены. Але ён скончыў свой тэрмін і там застаўся. Меў высылку і ня мог адтуль выехаць.
А начальнік лагпункту, калі нас толькі прывезьлі, быў казак, а пазьней быў зь Менску. Зямляк. А жонка яго была таксама зь Менску і заўсёды, калі якое сьвята набліжалася, Божае Нараджэньне ці што іншае, булку сьпячэ ў печы, яек намалюе. Жонка ў краме працавала, за зонай. Дык ставілася да нас лепш, як да сваіх.
Грошы плацілі. Апошнім часам я добра зарабляў. Я быў электрапільшчыкам. Але на рукі не давалі болей як 100 рублёў. Калі тую сотку расходаваў, то мусіш пісаць начальніку просьбу на новую частку грошай. А апошнім часам я зарабляў нават па 1200 рублёў. Як вярнуўся дахаты і пайшоў у Смаргоні на лесазавод, атрымліваў толькі 700 рублёў. А ў лягеры я вырабляў 250300 працэнтаў.
Для вызваленьня прыехала адмысловая камісія. Кожнага паасобку выклікалі, разглядалі паперы. Пасьля камісіі быўу лягеры тры ці шэсьць дзён, ажно пакуль не далі паперы, што ўжо можна ехаць дадому.
Ужо перад камісіяй за нейкія паўгоду мы ведалі, што скора выпусьцяць. Мяне трымаў начальнік, бо не было замены. Ён хацеў, каб я застаўся ў яго працаваць. Казаў: “Тут будзеш мець кватэру дармавую, асьвятленьне дармавое, дровы гатовыя. А там што? Вернешся дахаты — гэтулькі не заробіш. А тут ад 3 да 5 тысяч штомесяц будзеш мець”. Я напісаў бацькам, а яны былі ўжо дома, і што рабіць? Бацькоў выпусьцілі год раней.
На дарогу далі білет, харчоў і грошы, што засталіся. I праз Маскву, у нармальным вагоне, ажно да Смаргоні. Прыехаў раніцай. Ішоў пешкі, але ехала з малачарні з нашай вёскі на кані дзяўчына і, мусіць, пазнала мяне: “Калі хочаш — садзіся і паедзем”.
28
Падвезла да Чарнятаў. Коні тады былі такія худыя, што ледзь цягнулі. Ад вёскі яшчэ мусіў ісьці два кілямэтры празь лес. А з суседніх вёсак хлопцы з школы вярталіся роварамі і бацькам паведамілі.
На хутары засталіся часткі маёмасьці Мішы і Валодзі, большасьць жа была канфіскаваная па прысуду. А якраз быў сенакос, і там на лузе былі мужчыны і кабеты. I як убачылі, што я вярнуўся, то пачаўся такі шум, і наляцела цэлы падворак. Акурат потым быў фэст у Жодзішках каля касьцёла, а я і касьцюма фактычна ня меў. То калега, які быў у Латвіі, у капальні, і вярнуўся, даў мне свой касьцюм. Брат ровар даў. Дык я амаль не адпачыўшы, ня спаўшы, паехаў. А вечарам — на танцы. Танцы былі там на месцы ў Жодзішках, па дарозе — у Расьле, у Казянятах, у Гарыдзенятах.
3 будучай жонкай я быў знаёмы яшчэ да турмы. Па суседзтве былі чатыры дзяўчынкі. Адна зь іх вучылася ў маёй мамы шыць. I мы проста сябравалі. Але як вярнуўся, то на гэтым фэсьце я падышоў да яе, а яна мяне не пазнала, павярнулася і пайшла. Тым часам хлопцаў у вёсках было мала, бо як хто пойдзе ў войска, то назад ужо і не вяртаўся. Ну, як яна ня хоча, то і я не хачу. 1 не сустракаўся зь ёю. А потым у калгасе быў такі сход, з аркестрам — адкрыцьцё новага клюбу. I тады мы зь ёй зноў спаткаліся.
Пасьля звароту зь лягеру мяне на тры месяцы забралі на вайсковыя зборы і выдалі ваенны білет, бо я рэабілітаваны. 3 войска вярнуўся і пайшоў на тартак у Смаргонь.
У лягеры яшчэ ня ведаў пра выезд у Польшчу. А тут ужо ў Смаргоні прыехала дваюрадная сястра зь Лідзбарку і ўгаварыла ехаць у Польшчу. I я недзе месяцаў шэсьць вырабляў розныя паперы на выезд у Польшчу. Пад канец кінуў тартак і працаваў вартаўніком.
У Польшчу мы выехалі ў 58м годзе.
Можна было адразу зь лягеру ехаць у Польшчу. А потым не пускалі. Мусіў вярнуцца туды, дзе арыштавалі і там ужо вырабляць паперы на выезд.
У жонкі дзядзька быў у польскім войску, у касьцюшкаўскім, і то не пусьцілі ў Польшчу. I ў Маскву езьдзіў. Сам едзь, але дачка нарадзілася ў 1950 г. і яна ўжо грамадзянка Беларусі. Пакідайце дачку тут, бо вы палякі, а дачка — беларуска і застанецца тут. Брат быў у польскім войску таксама, дэмабілізаваўся і вярнуўся, дык у ваенкамаце нават ваеннага білета не замянілі, а перакрэсьлілі і
29
напісалі — беларус. I не пускаюць, бо ў цябе напісана — беларус. А ён кажа: "Калі я перакрэсьлю і напішу — амэрыканец, вы мяне пусьціце ў Амэрыку?”
У мяне самога трое дзяцей і ўсе нарадзіліся ўжо тут у Польшчы. Я нават прыехаў у Слупск тут, а жонка прыехала тры месяцы пазьней, бо рабіла дакумэнты.
Спачатку мы былі ў ЛідзбаркуМазурскім, на гаспадарцы. У невялікім гарадку. Далі кавалак зямлі. але ня меў здароўя. I зараз вось хварэю — і астма і праблемы з страўнікам. А ў той час у Польшчы ў вёсках яшчэ не было адпаведнага лячэньня. За лячэньне трэба было плаціць і рабіць трэба было. Далі 10 гектараў, але можна было дабіраць арэндай. Але тут быў і Міхал зь сям’ёй, і цешча. Зямлю і будынкі падзялілі. Стала десна. I я пакінуў усіх і паехаў. А бацькі мае пабылі ў Лідзбарку год і прыехалі да мяне сюды ў Эльблёнг.
Я ў Эльблёнг пераехаў у 65м годзе. А дзеці ўсе нарадзіліся ў Лідзбарку. Дачка — інжынэрмагістар па будоўлях, але працуе тут настаўніцай. Зяць, ён ужо паходзіць з Польшчы, таксама інжынэрмагістар будаўнік, працуе адміністратарам. Сын будаўніктэхнік і працуе як адміністратар. Другі сын тэхнікбудаўнік і працуе як кіраўнік будоўлі.
Мама памерла праз год пасьля бацькі. У Чарнятах большасьць праваслаўных. Сястра мая за каталіком. Другі мой брат каталік, а жонка зь сям’і праваслаўных. Мама выйшла за тату, павянчаліся ў касьцёле, але яна засталася праваслаўнай ажно да канца жыцьця, а спавядацца хадзіла і да папа і да ксяндза. Мама маладзейшая за бацьку на 8 гадоў.
Пасьля суду бацька спачатку быў у Менску. Можа год ці два, а мамуся ў Бабруйску была, як швачка. А потым іх вывезьлі ў Хабараўскі край. У розныя месцы. Сядзелі ў лягерах, але амаль не працавалі, бо былі старыя. Мама часам у зоне займалася як швачка. Нам можна было перапісвацца — два лісты на год. Пасьля сьмерці Сталіна дазваляліся два лісты ў месяц. Але хто хацеў, то мог пісаць хоць 20 лістоў у месяц. Я — бацьку і матцы, і брату і сястры.