• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Судом ваеннага трыбуналу былі засуджаныя:
    Лапіцкі Расьціслаў — пакараньне сьмерцю,
    Несьцяровіч Факунда — расстрэл, заменены на 25 гадоў зьняволеньня,
    Ахрамовіч Зянон — 25 гадоў,
    Ахрамовіч Аўгусьцін — 25 гадоў,
    Ахрамовіч Ганна — 25 гадоў,
    Блізьнюк Восіп — 25 гадоў,
    Карней Анатоль — 25 гадоў,
    9
    Качэрга Юзаф — 25 гадоў,
    Лапыцька Софія — 25 гадоў,
    Сташкевіч Эдуард — 25 гадоў,
    Хацілоўскі Тадэвуш — 25 гадоў,
    Цыбоўская Леакадзія — 25 гадоў,
    Цыбоўскі Часлаў — 25 гадоў,
    Юшкевіч Тамара — 25 гадоў,
    Юшкевіч Тацяна — 10 гадоў,
    Іваноўскі Канстанцін — 10 гадоў,
    Пашкевіч Зьбігнеў— 10 гадоў.
    Яшчэ раней, у траўні таго ж году, Маладзечанскім абласным судом былі засуджаныя тыя, хто “ведаў, але не данёс”:
    Ашукоўская Часлава — 8 гадоў;
    Барташэвіч Марыя —10 гадоў;
    Юзаф Качэрга апавядаў паводле словаў Факунды Несьцяровіча, які вярнуўся з сталінскіх канцлягераў, пра апошнія хвіліны жыцьця кіраўніка мядзельскасмаргонскага падзем’я:
    “Восеньскай ноччу Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча павезьлі ў падвялейскі лес. Падвялі да выкапанай ямы, паставілі побач. Зачыталі прысуд да расстрэлу Факунду. А затым тут жа абвясьцілі пастанову Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР аб яго памілаваньні. Зачыталі такі ж прысуд да расстрэлу Расьціславу. Аднак рашэньне аб памілаваньні не абвяшчалі. А яно ж было і на Лапіцкага. Аднак той катэгарычна, яшчэ ў турме, адмовіўся ад няпрошанай ласкі. Грымнуў стрэл і юнак упаў. Салдаты хутка закапалі яму...”
    У катавальні МТБ трапілі ня ўсе ўдзельнікі падземнага руху. Некаторых удалося схаваць. Балазе ніякіх сьпісаў сяброў арганізацыі карным органам знайсьці не ўдалося.
    Пакараньне асуджаныя адбывалі ў канцлягерах Сібіры і Казахстану, на лесанарыхтоўках, будаўнічых работах, у шахтах і на рудніках. Непаўналетнія трымаліся ў спэцыяльных дзіцячых калёніях. Пасьля сьмерці Сталіна былыя падземнікі ў сярэдзіне 50х былі вызваленыя. Па вяртаньні зь зьняволеньня хто застаўся на Бацькаўшчыне, хто выехаў у Польшчу, Летуву, Расею. Катаваньні і катаржная праца пакінулі цяжкі сьлед — каля паловы зь іх ужо не жыве.
    10
    Удзельнікі мядзельскасмаргонскага падзем’я былі шчырымі вернікаміхрысьціянамі — каталікамі і праваслаўнымі, большасьць іх мела выразную нацыянальную сьвядомасьць—беларускую або польскую, але ўсіх іх яднала і натхняла змаганьне з камуністычным акупацыйным рэжымам.
    У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі аўтара, а таксама Валера Мазынскага, Часлава Каспарэўскага, Максіма Чарняўскага, Ніны Шыдлоўскай, фотаматэрыялы з Маладзечанскага рэгіянальнага архіву, Мядзельскага гістарычнакраязнаўчага музэю, з прыватных архіваў Зянона Ахрамовіча, Чаславы Ашукоўскай, Тацяны Байкачовай, Софіі і Яна Дзяргачоў, Андрэя і Анатоля Карнеяў, Антона Мелеца, Софіі Лапыцькі, Ядвігі Таразевіч, Зьбігнева Пашкевіча, Аляксандры Сташкевіч, Тадэвуша Хацілоўскага, Леакадзіі і Ядвігі Цыбоўскіх, Віктара Шоця.
    Шчыра дзякую таксама сябром Беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Ветэраны Адраджэньня” ды іх прыхільнікам за падтрымку маёй працы.
    БІЯГРАФІІ
    АХРАМОВІЧ Аўгусьцін (1882, в.Чарняты Смаргонскагарну— 1976, Эльблёнг, Польшча).
    Селянін з аднаселі (хутару) каля Чарнятаў непадалёку Смаргоні, бацька Зянона. Восеньню 1949 г. спрыяў смаргонскім падземнікам у друкаваньні антыкамуністычных улётак, даў для гэтых мэтаў памяшканьне на хутары. Арыштаваны ў канцы сакавіка 1950 г. і засуджаны летам таго ж году на 25 гадоў зьняволеньня. Пакараньне адбываў у менскіх турмах і лягерах Хабараўскага краю. Вызвалены ў 1955 г., вярнуўся ў Чарняты. Пазьней выехаў зь сям’ёй у Польшчу.
    АХРАМОВІЧ (Максімовіч) Ганна (1890, в. Ахрэмаўцы Браслаўскага рну — 1977, Эльблёнг, Польшча).
    Маці Зянона Ахрамовіча. Восеньню 1949 г. на аднаселі каля Чарнятаў спрыяла смаргонскім падземнікам у друкаваньні антыкамуністычных улётак — гатавала ім ежу і карміла. Арыштаваная ў канцы сакавіка 1950 г. і засуджаная ўлетку таго ж году на 25 гадоў зьняволеньня. Пакараньне адбывала ў Бабруйску, а затым у лягерах Хабараўскага краю. Вызваленая ў 1955 г., вярнулася ў Чарняты. Пазьней выехала з мужам і сынам Зянонам у Польшчу.
    АХРАМОВІЧ Зянон (13.12.1930, в. Чарняты Смаргонскага рну; жыве ў Эльблёнгу, Польшча).
    Нарадзіўся ў сям’і Аўгусьціна і Ганны Ахрамовічаў — удзельнікаў падземнага руху на Смаргоншчыне. Увосень 1949 г. у Смаргоні ў доме Цыбоўскіх пазнаёміўся з Расьціславам Лапіцкім ды іншымі ўдзельнікамі падземнай арганізацыі. Па іх прапанове дапамагаў друкаваць на бацькоўскай сялібе антыкамуністычныя улёткі, распаўсюджваў іх па навакольных вёсках і на паромнай пераправе церазь Вяльлю. Арыштаваны 2 лютага 1950 г. і засуджаны ўлетку таго ж году ў Маладзечне на 25 гадоў зьняволеньня. Па
    12
    караньне адбываў у асноўным у Сьвярдлоўскай вобласьці на лесанарыхтоўках і будаўнічых работах. Вызвалены ў 1956 г. Вярнуўся на Смаргоншчыну і неўзабаве разам з бацькамі выехаў у Польшчу.
    АШУКОЎСКАЯ (Галумян) Часлава (08.12.1932, г. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.; жыве ў Туапсэ, Расея).
    Навучаючыся ў Смаргонскай сярэдняй школе, пазнаёмілася з вучняміантыкамуністамі, ведала пра існаваньне арганізацыі, сябравала і спачувала падземнікам, але да актыўнай дзейнасьці далучьщца не пасьпела. Была арыштаваная разам з Марыяй Барташэвіч 23 сакавіка 1950 г. 8 траўня таго ж году атрымала 8 гадоў зьняволеньня “за недоносительство”. Як непаўналетняя, першы год утрымлівалася ў дзіцячай калёніі, далейшы тэрмін адбывала ў канцлягерах за Сьвярдлоўскам, дзе працавала на розных цяжкіх работах. Улетку 1954 г. вызваленая і вярнулася ў Смаргонь. Тут выйшла замуж. Зараз па сьмерці мужа жыве ў Расеі.
    БАРТАШЭВІЧ (Абумава) Марыя (1926, в. Кунцаўшчына Смаргонскага рну — ? Комі, Расея).
    Нарадзілася непадалёку Крэва ў невялікай вёсачцы Кунцаўшчына. Восеньню 1949 г., калі была ўжо ў 10й клясе Смаргонскай сярэдняй школы, даведалася ад сяброў пра антыкамуністычную дзейнасьць падземнай вучнёўскай арганізацыі. Арыштаваная 23 сакавіка 1950 г. На допытах усё адмаўляла. Асуджаная разам з Ч. Ашукоўскай 8 траўня таго ж году на 10 гадоў “за недоносительство”. Тэрмін зьняволеньня адбывала, паводле сьведчаньня суседзяў, у Комі. Пасьля вызваленьня тамсама і засталася, выйшаўшы замуж. Памерла больш за 10 гадоў назад.
    БЛІЗЬНЮК Восіп (12.12.1930, в. Шаматова Смаргонскага рну — 01.08.1994, пахаваны ў Шаматове).
    Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Смаргонскай школе. За ўдзел у падземнай антыкамуністычнай арганізацыі смаргонскіх школьнікаў (падрыхтоўка дывэрсійнай акцыі — зьнішчэньня друкарні) у лютым 1950 г. арыштаваны, а ўлетку таго ж году засуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. У 1955 г. вызвалены і вярнуўся на Бацькаўшчыну ў родную вёску.
    13
    ІВАНОЎСКІ Канстанцін (03.01.1930, в. Дэгісі Смаргонскага рну; жыве ў в. Дэгісі).
    Скончыў Сольскую сямігодку, а затым пайшоў вучыцца ў Смаргонскую сярэднюю школу. Ведаў пра існаваньне Смаргонскай арганізацыі школьнікаў, але чыннага ўдзелу ў яе працы ня браў. Арыштаваны, калі быў вучнем 9й клясы, у лютым 1950 г. На допытах ні ў чым не прызнаўся. Засуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Пакараньне адбываў у Сьвярдлоўскай вобласьці на лесанарыхтоўках і будаўнічых работах. У лютым 1954 г. вызвалены. Вярнуўся ў родную вёску, працуе ў сельскай гаспадарцы.
    КАРНЕЙ Анатоль (07.08.1928, в. Міцкавічы Смаргонскага рну— 15.07.2004, пахаваны ў в. Міцкавічы).
    Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. У лютым 1950 г., калі быў вучнем 9й клясы, арыштаваны і ў ліпені таго ж году засуджаны па справе мядзельскасмаргонскага падзем’я (распаўсюд улётак) на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. У сярэдзіне 50х гадоў выйшаў зь няволі з падарваным здароўем. Вярнуўся на Бацькаўшчыну. Працаваў у калгасе, пераважна кавалём.
    КАЧЭРГА Юзаф (27.09.1930, в. Качаргі Мядзельскага рну; жыве ў Шчэціне, Польшча).
    Нарадзіўся ў шматдзетнай і паважанай аднавяскоўцамі сям’і земляроба і рыбака. У першыя гады вайны быў сувязным аддзелу Арміі Краёвай. Вучыўся ў Мядзельскай сярэдняй школе, дзе пазнаёміўся з Расьціславам Лапіцкім ды іншымі сябрамі падземнай арганізацыі школьнікаў. Зь вясны 1948 г. ўдзельнічаў у таемных сходах, друкаваў і распаўсюджваў улёткі антыкамуністычнага зьместу, перахоўваў зброю і выбуховыя рэчывы, трымаў сувязь з кіраўніком арганізацыі Лапіцкім пасьля яго перасяленьня ў Смаргонь. 10 лютара 1950 г. яго арыштавалі ў школе на ўроку, утрымлівалі ў турмах Вялейкі і Маладзечна. 20 ліпеня 1950 г. разам зь іншымі ўдзельнікамі мядзельскасмаргонскага антыкамуністычнага руху засуджаны Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. Тэрмін адбываў пераважна ў Карлагу каля г. Тэміртаў (Казахстан) — у каменаломні, а затым на будаўніцгве.
    14
    Пасьля суду над Юзафам рэпрэсавалі і ягоную сям’ю: выгналі з працы сястру, на 5 гадоў пасадзілі ў турму бацьку.
    Улетку 1956 г. Ю. Качэрга вярнуўся на Мядзельшчыну, а ўвосень таго ж году разам з бацькамі і сёстрамі выехаў у Польшчу.
    ЛАПІЦКІ Расьціслаў (01.09.1928, в. Касута Вялейскага рну— расстраляны 27.10.1950 пад Вялейкай).
    Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага сьвятара Аляксандра Лапіцкага. Дзеці Лапіцкіх былі знаёмыя з друкаванай у Заходняй Беларусі патрыятычнай літаратурай, падтрымлівалі сувязі з навучэнцамі Віленскай беларускай гімназіі. У часе Другой сусьветнай вайны бацька з жонкай і найменшым сынам Расьціславам (старэйшыя сыны і дачка жылі ўжо асобна) пераехаў на Мядзельшчыну, дзе атрымаў у Кабыльніку царкоўны прыход. Пасьля выгнаньня немцаў зь Беларусі на пачатку восені 1944 г. Расьціслаў пайшоў вучыцца ў толькі што адчыненую Кабыльніцкую сямігодку. У тэты ж час праз старэйшага брата Алега Лапіцкага — навучэнца Віленскай духоўнай сэмінарыі — ён далучыўся да падземнай патрыятычнай арганізацыі беларускай моладзі Віленшчыны і Вільні. Пасьля выкрыцьця арганізацыі і арышту значнай часткі яе ўдзельнікаў 16гадовы Расьціслаў быў таксама засуджаны — на тры гады зьняволеньня, як непаўналетні. Аднак па амністыі ў сувяз! зь перамогай над фашысцкай Нямеччынай у 1945 г. быў вызвалены з турмы і вярнуўся ў Кабыльнік, дзе працягваў школьнае навучаньне. Пасьля сьмерці бацькі ў 1946 г. асірацелая сям’я — маці і сын — зімой 1947 году перабіраецца ў Мікасецак непадалёку Мядзела, дзе Расьціслаў спрабаваў знайсьці нейкі заробак пры мясцовай царкве. Зь Мікасецку ж ён хадзіў у 8ю і 9ю клясы Мядзельскай дзесяцігодкі.