Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Наша Будучыня
Памер: 175с.
Вільня 2006
41
Адседзеўшы ў лягеры, Несьцяровіч выехаў у Польшчу. Там скончыў будаўнічы інстытут... Успамінаў многа было. Размовы. Столькі гадоў праляцела. Абмяняліся адрасамі. I дзесьці праз год ці два ён прыехаў да сваіх родзічаў у Менск. I звоніць мне: “Прыехаў...” Прыяжджаў яшчэ. Сустракаліся... I тут няма і няма. Потым зноў зьявіўся — езьдзіў на заробкі ў Чэхаславакію. Апошні ліст я атрымаў дзесьці ў 86м годзе. Потым зноў зацішша. Па нейкім часе прыяжджаюць яго родзічы з трагічнай навіной: Факуся няма. Тэта адбылося недзе ў 87м годзе.
У размовах ён больш пра Варкугу расказваў.
Калі быў суд, там такую ўмову паставілі: хто падасьць прашэньне, таму захаваюць жыцьцё. Лапіцкі адмовіўся: “Страляйце, а прасіць ня буду”. А вось некалькі хлопцаў разам з Факундам напісалі. I значыць, у Варкуту, 25 гадоў замест расстрэлу. Вось ён там дзевяць гадоў адседзеў. Як “бацька наш Сталін” пайшоў, сталі адпускаць.
...Лапіцкі, гэта агонь! Ён ужо ня жыў у Кабыльніку, але прыяжджаў, на ровары. Сустракаліся — я, Каспарэўскі, там яшчэ хтосьці. “Ну, што ты, Слаўка, тут?” “А я на паляваньне прыехаў.” “Якое паляваньне?” “Ды гэтых раённых шчупакоў глушыць...” Ну, ён меў на ўвазе энкавэдзістаў розных. “Слаўка, ты ж не крычы так. Хтосьці пачуе, будзе дрэнна.”
Адчувалася, што ён нешта... Але ж здагадайся — што. Такі жвавы ён быў, усё з гумарам. Энэргічны.
Запісана ў 1997 г.
у Менску
Канстанцін Іваноўскі
На судзе трымаўся пагеройску
Нарадзіўся я 3 студзеня 1930 году. Вучыўся ў Солах. Дайшоў да 7й клясы. А затым давялося ехаць у Смаргонь. Першы год усё было нармальна. А пры зьяўленьні Лапіцкага...
Ён хлопец быў жвавы, спрытны. Калі быў разварот, то мусіў быць і паварот. Занадта рэзкі быў. Забрыў ён па калена, далей па
42
пояс, па шыю — і ні ўзад, ні ўперад. I сябе загубіў, і ўсіх. Я памятаю, настрой у яго быў нармальны. Ён заняўся дзелам крупным, а тут ня так проста. Пан Юзаф усіх трымаў на цыгундры. Так што туг трэба гаварыць і за яго і на яго.
Калі арыштавалі, я быў у 9й клясе.
А суд ішоў, як суд. Тройка — і ў рашчоце. Быў яшчэ, кавалём працаваў, Карней. Арсень Ліс са мной быў у адной клясе. Збышак Пашкевіч з Крапіўны, 28га году нараджэньня. Жыве ў Маладзечне. Жанаты.
А Лапіцкі на судзе пагеройску трымаўся. Папрасіў прабачэньня ва ўсіх, калі ў “варанку” ехалі з Маладзечна ў Вялейку.
Друкарская машынка была ў Ахрамовічаў. Сядзеў з Зэнкам у адной камэры. Я атрымаў 10 гадоў — за “недоносительство”. Ведаў і не сказаў — артыкул 73. Сядзеў у Іўдзелі, пад Сьвярдлоўскам, — з Зэнкам Ахрамовічам і Эдуардам Сташкевічам. Быў лесапавал, будаўнічыя работы.
Пашкевічу таксама за “недоносительство” — 10 гадоў. Ён заляцаўся да дзяўчыны зпад Крэва — Марысі Барташэвіч.
1953 год — амністыя пасьля сьмерці Сталіна, хто меў да 5 гадоў. Мне і Сташкевічу, пасьля ліста ў Маскву, паменшылі тэрмін.
У самым канцы зьняволеньня ўдалося адгадаваць прычоску. Ляжаў з абвязанай ручніком галавой. Канваіра прасіў, каб не пастрыглі, калі вёў фатаграфавацца перад вызваленьнем. Адпусьцілі 2 лютага 1954 году. Нарадчык абвясьціў: “Іваноўскі, Пашкевіч, Сташкевіч — на свабоду!” Не паверылі.
Адразу вярнуўся ў Дэгісі. Рэабілітаваны.
Я потым паступіў вучыцца ў Наваградак. Але ж гэта не вучоба ў 33 гады.
Запісана 16 верасьня 1997 г.
у в. Дэгісі
Анатоль Карней
За свае погляды атрымаў напоўніцу
Нарадзіўся ў 1928 годзе ў сям’і каваля Мартына, якая мела трое дзяцей. У 1936 годзе пайшоў у 1ю клясу польскай школы. Затым, у 1939 годзе, — школа савецкая. Вайной не вучыўся, дапамагаў
43
бацькам па гаспадарцы, тым больш што партизаны спалілі школу. Тут была толькі савецкая партызанка, бо навокал праваслаўныя вёскі, таму для польскай Арміі Краёвай тут не існавала спрыяльнай базы. У 1947 годзе скончыў сем клясаў сямігодкі ў Забалацьці. У 1948 годзе пайшоў вучыцца ў 8ю клясу Смаргонскай школы. Калі быў у 9й клясе, пазнаёміўся з Расьціславам Лапіцкім. Лапіцкі і прапанаваў мне ўвайсьці ў арганізацыю. Удзельнічаўураспаўсюдзе улётак, агітаваў знаёмых далучацца да падзем’я. (Настаўнікпэнсіянэр з Забалацьця, да якога перад візітам да Карнея я трапіў, успомніў, што Анатоль агітаваў уступіць у падземную арганізацыю і ягоную сястру, якая тады таксама вучылася ў Смаргонскай школе — М. Ч.).
Друкавальную машынку з клюбу Лапіцкі вынес разам з Чэсем Цыбоўскім. Цыбоўскі быў малога росту, выглядаў на нямоглага, але быў актыўны і энэргічны.
Па арышце спачатку трымалі ў Вялейскай турме. Допыты вялі сьледчыя Пахомаў (лютаваў) і Зырын (усходняга выгляду, мякчэйшы на допытах). Асабліва не катавалі, але вымучвалі вечаровымі і начнымі допытамі. Садзілі на прымацаваную да падлогі табурэтку з рукамі на каленях, і нельга было задрамаць, бо адразу сьледчы біў пад сківіцы: “Не спать!” У камэры сачылі праз вочка, таксама каб ня спаў. Інакш урываліся і білі.
На судзе ў Маладзечне канвойнымі былі толькі афіцэры. Калі зачытвалі прысуд, хлопцам зьвязалі рукі. На судзе задавалі пытаньні, а так асабліва гаварыць не давалі. Лапіцкі ў апошнім слове пачаў з таго, што саветы і камуністы заўсёды прыціскалі яго сям’ю, як сям’ю сьвятара і г.д. Аднак урэшце яго перапынілі і не далі далей гаварыць. Пасьля суду спачатку трымалі ў Маладзечне, а затым павезьлі, завязаўшы вочы, на двух грузавікох у Вялейскую турму. У іхнай машыне, мабыць, Лапіцкага не было.
Частку падземнікаў, мусіць, судзілі пазьней. Кастусь Іваноўскі нейкі час хаваўся.
У Вялейскай жа турме недзе позьняй восеньню ад Тамары Юшкевіч даведаўся, што Лапіцкага расстралялі.
У лютым 1951 году рушыў этапам у Караганду. Перад днём адпраўкі шапнуў знаёмы наглядчык (з суседняй ад Міцкавічаў
44
вёскі): “Караганда”. Памясьцілі ў лягер замест вызваленых японскіх ваеннапалонных. Быў напачатку разам з Чаславам Цыбоўскім. Вадзілі на будаўнічыя работы.
Увосень таго году павезьлі ў Кемераўскую вобласьць (урочышча Мыскі) на будаўнічыя работы пры шахце, якія толькі распачыналіся. Дарэчы, у гэтых Мысках адсартавалі каля 2 тысяч маладзейшых і здаравейшых вязьняў і трымалі практычна бяз працы ў спэцыяльным лягеры. I нават кармілі няблага. Рыхтавалі, як думалася, для нечага спэцыяльнага (у тэты час СССР актыўна праводзіў выпрабаваньні ядзернай зброі — М. Ч.).
У лютым 1953 году завезьлі ажно на Варкуту, у шахту № 40. У дарозе нават ня ведалі, што дрэнна з Сталінам. Толькі ўжо ў бараках варкуцінскіх нехта сказаў, што Сталін цяжка захварэў. Захварэў, дык і халера зь ім. Нам што да гэтага? Там жа ў 1954 годзе тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 10 гадоў, як і большасьці палітычных.
Пад восень 1955 году перавезьлі ў Мардовію. Быў у месцы, дзе лягеры месьціліся адзін за другім. Там былі сельгасработы. Стала лягчэй значна. Быў нават расканваяваны.
У 1956 годзе паклікалі на паседжаньне Камісіі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР па перагляду спраў. Пытаюць: “За што судзілі?” Адказаў даволі няветліва: “Чаго пытаецеся? У паперах жа, што перад вамі, усё напісана”. Калі выправілі з паседжаньня, падумаў, што нашкодзіў сабе гэтай нястрыманасьцю. Ды вайсковец гукае: “Карней, стойце! Вы згодна з пастановай камісіі аслабаняецеся зь зьняволеньня”.
Адразу ж паехаў у Міцкавічы. Праз два гады жаніўся. Жонка Аляксандра Іванаўна. Нарадзіліся два сыны. Адзін пасьля інстытута працуе і жыве ў Менску, другі — у Асіповічах. Па вяртаньні ўладкаваўся на працу ў родны калгас. Быў на розных работах. У тым ліку і кладаўшчыком. Закончыў кавалём. Насіў акуляры, бо вельмі дрэнна бачыў. Зусім ня мог чытаць.
Запісана ўлетку 2000 г.
у в. Забалацьце Смаргонскага рну
45
Лідзія Каспарэўская (Саладоўнікава)
Гэта была мая таямніца
Ён прыйшоў да нас раньнім ранкам. Усе яшчэ спалі. Я якраз выйшла, на дварэ была. Потым завяла яго ў дом, ён і кажа: “Я іду ў Занарач. Пакуль я прыйшоў і ў вас затрымаюся”. Бо мы былі вельмі дружныя. Сябравалі зь дзяцінства. Ён з братам школу разам канчаў. Яны тут жылі — праз агарод хадзілі. Гэта зараз загарадзілі. Ну, тут маці ўстала, усе ўсталі. I ён тут захварэў. У яго грып — высокая вельмі тэмпэратура. Ну і куды ён пойдзе? Вось тут якраз стаяла кушэтка, і ён на ёй спаў. Прыходзіл і сябры—Асановічы, Шамэчка. Наведвалі яго. Ён быў вельмі адораны — і на гітары, і на мандаліне. Расказваў аднаго разу, што ўначы прысьніліся яму нячысьцікі — граюць на піяніне. 1 граюць так прыгожа, беспадобна. Дык ён з пасьцелі ўстаў і ўсё тэта запісаў нотамі. I потым быў канцэрт, але не было канцоўкі. А ён сыграў. Усе тучна пляскалі, былі ў захапленьні. Голас у яго быў надта харошы, вельмі прыгожа сьпяваў, а сам — прыгажэнны! Высокі прыгожы хлопец. Разумнік, і вельмі добры, зычлівы. Я з братам не знаходзіла той размовы, якую знаходзіла зь ім. Ён быў добры да мяне.
Мне трэба было ў школу нешта намаляваць. I ён тут жа намаляваў. Ну і, зразумела, нічога не было падобнага на маё, таму што лес быў вельмі прыгожы, зь ялінамі, абсыпанымі сьнегам.
У мяне была паштоўка зь дзяўчынкай, якая малілася. Я кажу: “Славік, мне хочацца, каб ты мне яе намаляваў”. I ён тут жа ў альбом намаляваў мне гэтую дзяўчынку і напісаў мне верш. Я яго ўжо дрэнна памятаю, але паспрабую нешта ўспомніць:
Желаю прожить тебе долгие годы И встретить товарища будущих дней, Никто чтоб твоей не похитил свободы, Чтоб жила ты в обществе близких друзей. Чтоб лучшие дни твою жизнь озарили И вечно не знала ты бед и тревог, Поступки твои тебя славой покрыли, А враг покорённый лежал бы у ног.
Чтоб помнила детство, меня не забыла, Дождавшись седых и морщинистых дней.
46
Калі брат прыехаў з турмы, то ён быў у такім трансе, знэрваваны быў дарэшты, і ён з чаго пачаў? Ён пачаў вось гэта ўсё хапаць, альбомы, усе гэтыя фатаздымкі, і паліць усё гэта. Мне было так шкада, і я схапіла вось гэтую фатаграфію, каб ён ня ўбачыў, схапіла вось гэтую і яшчэ адну, дзе яны разам (ён у зялёнай кашулі, як ваеннай, на гузічках, ён у абдымку з кабыленскімі хлопцамі), набегла ў старую хату, там на гарышча закінула. Схавала добранька, бо як жа — ад Славіка не застанецца памяці? А потым, як прыехала яго маці, мяне не было — я ўжо ў Новасібірску жыла. У маці абсалютна нічога не захавалася пра сына, няма па сыну ніякай памяці. Я на сваю маму потым сварылася, таму што, увогуле, гэта маё. Магла даць адну, але ж ня ўсё аддаваць. Аддала ёй і гэты верш, і гэты малюнак, і гэтыя фатаграфіі. Кажа: “Для мацеры гэта вельмі дорага”. Такі калектыўны здымак мог захавацца ў Шамэчкі. Ён тут побач жыве.