• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Быў тут стукач... I гэты стукач даклаў у КГБ ці НКВД, што Славік тут. Ён усё зьбіраўся адыходзіць, а да яго прыехаў з Смаргоні хлопчык такі. Прывёз яму скварачкі, яны і мяне частавалі. Чула такую размову: “Славік, як ты тут ляжыш? Тут усе ходзяць, табе трэба адсюль тэрмінова сыходзіць. Тэрмінова! Цябе тут забяруць”. А мне яны кажуць: “Толькі ты маўчы, нікому нічога не кажы”. Я, натуральна, маўчала, як партызан, — гэта быў мой сакрэт зь імі. I ён ня змог сыйсьці, бо ў лазьні выпалілі, ён завашывеў увесь, маці дала яму адзежу другую, ён пераапрануўся. I ў яго зноў тэмпэратура пад сорак. I куды такога адпускаць? Ён і ляжыць... А той прыйшоў да сваёй маці і кажа: “Славіка шукаюць”. Маці яму: “Трэба ж бегчы, сказаць, што яго шукаюць”. “Не трэба, мама, я сам скажу”. Але не прыйшоў да нас і нічога не сказаў, і хутчэй ім усё даклаў. I вось сюды прыйшлі і яго арыштавалі. Мяне дома не было, як яго арыштоўвалі. Маці расказвала, страшна было, як яго забіралі. Мама дала ватоўку, яны яму накінулі яе на твар, каб ніхто ня бачыў. Сабрала яму торбу паесьці. Тыя казалі: “Яму ўжо нічога ня трэба”. Але харч узялі.
    Ён быў вялікі аптыміст. Так блага сябе адчуваў, як быў у нас, ведаў, што над ім навісла небясьпека — сапраўдны дамоклаў меч. I ўсё адно ўсьміхаўся, з усімі жартаваў і спрабаваў іграць, калі
    47
    хлопцы да нас прыходзілі. Не ляжаў раскіслым хворым, а спрабаваў падбадзёрыцца і іншых падбадзёрваў. Ну і я тут увесь час круцілася.
    Потым яшчэ. Калі я займалася ва ўнівэрсытэце, атрымлівала лісты. Пры гэтым даволі дзіўныя лісты. Быццам ад сястры яго. Ягоная сястра глуханямая. Лісты такога зьместу: “Прыходзь у скверык насупраць Дому афіцэраў”. Але ў вячэрні час і вельмі позна, ледзь ня ноччу. Прыходзь на такую вось там лаўку. Я атрымала тэты ліст, парвала яго і, зразумела, нікуды не пайшла. Бо ня ведала, адкуль тэты вецер дзьме. Потым атрымала другі ліст, паўторны. Зноў мяне запрашаюць туды і ў той самы час. 1 я зноў не пайшла. Потым паехала зь Менску і ня ведаю, ці гэта сястра была ці так хто. Гэта было недзе ў 19561957 гадох, бо я інстытут закончыла ў 62м.
    У Кабыльніку ягонай сястры я ня бачыла. I мая мама яе тут ня бачыла.
    Калі Лапіцкія прыехалі ў Кабыльнік? Мне здаецца, што яны тут увесь час былі. Сем клясаў ён канчаў тут, у Кабыльніку. Брат мой з 1927 году і яны разам сем клясаў закончвалі. I фатаздымак быў такі агульны, прыгожы.
    Славік вельмі нэгатыўна ставіўся да гэтай улады. Ягоны брат сядзеў, і на сям’ю было ганеньне. Ён увесь час спрабаваў нешта зрабіць, нешта перарабіць. Але ж ведама: адзін у полі — ня воін. Яны там нешта арганізавалі ў школе. Я толькі краем вуха ўсё гэта чула. Вось калі прыяжджаў той хлопец смаргонскі, то яны абмяркоўвалі ўсе свае справы. Там і дзяўчаткі ў іх былі. Усё яны абмяркоўвалі. Яшчэ вось Ірына Паўлючонак была зь імі. Потым яна выйшла замуж. Яна па мужу Фярага. Таксама была зь імі. Але яе “адмазалі”. Яна выйшла замуж за партыйца, і ўсё замазалі. Але яна была ў гэтай арганізацыі. Потым жыла ў Мядзіле. Хавалі яе тут. Бо ейная маці тут жыла. Яна даўно памерла, раней за маці. Тая для сябе месца на могілках трымала, а сталася, што спачатку дачка памерла. Зараз сын яе тут на куце жыве. Але гэта ўсё ў тайне было, і сын нічога ня ведае. Але яна была ў той арганізацыі. Матка ейная з Маркевічаў. Калі той, смаргонскі, прыходзіў да Славіка, то яны гаварылі і пра Ірыну.
    48
    Славік адкрыта выступаў, гаварыў адкрытым тэкстам: думаў, што зможа нешта пераламаць. Нагэтулькі ненавідзеў той рэжым, нагэтулькі ня мог цярпець, што яму было ўсё роўна — ці ён прападзе, ці ён што. Але хоць штосьці ўдасца зрабіць. Таму ён па гэтым шляху і ішоў. Ведаў, што загіне. Ведаў, што не застанецца сярод жывых.
    Вось ён жа арганізаваў, ён сумеў. Я радая, што хоць гэту фатаграфію захавала. Бо не было б ніякай памяці пра яго. А ў нас было вельмі шмат фатаграфій...
    Ён расказваў пра свайго брата, які сядзіць, а пра сястру неяк размоў не было. А вось што яшчэ найстарэйшы брат быў, мы ня ведалі.
    3 майго брата падпіску бралі аб нераспаўсюджаньні зьвестак. Нават лыжка ўпадзе і ён увесь уздрыгваў. Ня ведаю, накол ькі ён будзе адкрытым пісаць, бо ён дагэтуль камплексуе. I нават калі якія лісты прыходзяць, ці што, яму здаецца, што іх правяраюць.
    Яны былі такія маладыя, такія юныя. Арганізм яшчэ не ўмацаваўся. Але ж гінулі за ідэю. I калі б іх больш было...
    Запісана ўлетку 1997 г.
    у Кабыльніку
    Любоў Каспарэўская
    Хрыста больш ня мучылі, як яго...
    ... Станіць на гітары — на гітары іграіць. Возьміць піяніна — на піяніне іграіць. Такога нада было цаніць і цаніць, але...
    Славіка забралі, а ён сьніў перад гэтым, што быццам гадзюка ўспаўзла на сталяваньне і выкручваецца, і гадзючаняты малыя скікаюць на падлогу.
    А мой сын Чэх быў зрабіў радзіва. Не было ж ні антэн, нічога. А ён наверх нацягнуў. А тут прыйшоў адзін і крычыць на Чэха: “Я скажу начальству і цябе арыштуюць, бо ты нацягнуў правады і бунтуеш. Здымай!” Чэх гаворыць: “Не”. А я кажу: “Чэх, вырывай к чортавай мацеры — такі час!”
    49
    Ну, як Славік расказаў свой сон, то я думала, што гэта пра Чэха. Я ж не знала, што Славік уцёк. Яго іскалі. I яго прадаў...
    Хадзілі ў школу, у 7ю клясу. Але экзамэны езьдзілі здаваць у Мядзіла, на роварах.
    А тут Славік прыехаў. Зьбіраюцца хлопцы. Тут ён іграе на мандаліне, тут ён піша верш. Вось Лідзі напісаў верш і падараваў. Паглядзеў на адкрытку і такую намаляваў. Яна была на 8 гадоў маладзейшая... I прыгожы напісаў верш.
    Потым прыходзіла матка яго, і папрасіла: “Можа, што засталося ад Славы?” Я кажу: “Вот тэты верш — для Лілі пісаў. Вот гэта картачка...” Тады Чэх папаліўбыў іх. А Лёдзя схавала адну. I вот гэта я аддала мацеры. А тут... I малюнкі, і рысункі—я ўсё аддала. Лёдзя потым абіжалася, але яе тады не было дома. Дык я аддала... Матка плачыць. Я ўвідзела — каму ж шкадней, як не матцы. Я аддала.
    А тады ягоная сястра. Яна ў Менску была. I ўсё да Лілі званіла і спатканьне назначала, але назначала ня днём, а вечарам. У нейкім парку. Ліля пабаялася і не пайшла. Яна некалькі разоў званіла.
    А вот тэты...
    I яна кажыць: “Люба, ёсьць ў вас Славік?” Я кажу: “Ёсьць”. “Знаеш што? Я была ў Мядзіле і там сказалі: у Смаргонях шайку разаблачылі, і ў гэтай шайцы ёсьць Славік. Дык я хацела да цябе прыйсьці і сказаць, каб ты яго адправіла”. Я кажу: “Дзякуй”.
    Дык вот яна, прыйшоўшы дахаты, сказала дома. Як яна сказала, дык сярэдні сын... Г эта быў сволач, ня друг. Ён: “Не нада, мама, я сам скажу”. I замест да нас ісьці, ён пайшоў у сельсавет. А сельсавет быў во, дзе “Хлеб”. I заявіў, што Славік тут. А ніхто ня знаў... Праўда, прыходзілі хлопцы, але прыходзілі нібы да Чэха. А ён сказаў, што Славік тут. Ён жа быў камсамолец, але хацеў, мусіць, ужо ў парцію ўлезьці. Вот такім пуцём. Думаў — гэтага няхай забяруць, але я буду.
    Ну, і Славік гэта сасьніў... Славік быў вельмі хворы. Зіма была. Ён адзеўшы бацькава паліто такое доўгае і бацінкі. У бацінках холадна было. I ён прастудзіўся, у яго тэмпэратура паднялася была. Зьмерала я — у яго тэмпэратура. Чэх кажа, ага..., я гляджу — па адзіялу вошы. Кажу: “Ах, мой божа. Славік, відаць, даўно ня
    50
    мыўся. Вошы ходзяць”. Чэх гаворьщь: “Я выпалю лазьню”. Славік памыўся. Як памыўся, дык тэмпэратура (нельга было мыцца) у яго паднялася яшчэ большая.
    I нараніцу пайшла я да каровы. Прыходжу ад каровы — эмгэбіст у нас. Я дзьверы адчыняю, а ён пісталет вот так на мяне наставіўшы. Ён думаў, што тэта нехта другі. А Славік сядзеў на ложку. Я кажу: “Ён бальной”. “Ничево не больной, он притворяется”. Я гавару: “У яго тэмпэратура”. А той — за яго, даў яму адзецца і папёр сюды ў сельсавет.
    Думаю: “Усё, за нешта ж арыштавалі”. Я ўзяла кілбасу, зварыла. Яшчэ была рашчыніла булкі. Дык я дзьве булачкі такія сьпякла, падхадзяшчыя. I прыляцеў эмгэбіст, о, халера, забылася яго фамілію... Яны ж тут усе былі. Казалі, што ён пасьля абабраў магазін. Прыляцеў: “Дайте какоенибудь одеяло”. “Нашто?” “Ему холодно.” Я кажу: “Нет такова”. А потым у Чэха пытаюся. Чэх і кажа: “Не, мамуся, мабыць, адзеяла ім трэба, каб закрыць Славіка, каб відаць не было. А яго ж павязуць на работу. У чым жа ён працаваць будзе? Дай, — кажа, — бацькава паліто, а лепей — ватоўку”. Я дала ватоўку. Калі эмгэбіст быў яшчэ тут, я спыталася, ці можна перадачу. “Можете.” I вось я панесла ватоўку і тое, што сабрала.
    I пасьля яго... Яго выцягнулі, на машыну і ватоўкай галаву накрылі. I павезьлі. 1 мучылі там, колькі маглі.
    Чэх жа ня быў там, а яны — што і ён разам зь імі. Чэха потым забралі... Прыйшлі. Чэх быў на кірмашы. Якраз аўторак быў. 3 кірмашу яго ўжо вялі. Ён у шынэлцы такой быў. Гузікі адрэзалі, шнуркі з бацінак выцягнулі, пояс адвязалі.
    Прыйшоў ён дамоў, міліцыянер зь ім. А ў Сьвіры там хаваліся. Вывозілі куды — у Сібір? I застрэлілі эмгэбіста. Яны яго сюды прывезьлі. Гатовыя былі ўсіх пастраляць. I вось тады яны пайшлі на базар і забрал і Чэха. Я кажу: “Можа яму што даць з сабой, грошы?” “Ага, грошы. За двадцать лет деньги другие будут.” Мне так сказалі.
    Тут машына стаіць. Яго на машыну і ў Мядзіла. У Мядзіле ўкінулі яго ў падвал. А ў падвале былі хлопцы, знаёмыя. Адзін за шафёра вучыўся, пабіўся — яго сюды. Ну, такія вось. Яны ўзра
    51
    даваліся: “О, Чэсь, і ты сюды?!” Абрадаваліся — весялей у кампаніі. А ён, як увайшоў, як хапіў за краты на вокнах і пачаў плакаць. Яны супакойваюць: “Чэсь, перастань. Усё будзе добра”. “Ага, добра! Вам за бойку: дадуць — не дадуць. А мне, я ведаю, што будзе”.
    Я дала яму торбу. Дык ён кажа: “Бярэце, ежце”. Яны там усё i зьелі. Асталася адна кілбаска. Мне потым сказалі: як выводзілі назаўтра на машыну, дык у торбе было відаць зусім слабенька.
    Ну, і павезьлі ў Вялейку. I ў Вялейцы тыдзень ён прабыў? А тут ужо прыходзяць нас абысківаць: “Што ў вас?” А я кажу: “Што ў нас? Быў сын, і няма”.
    Ну і пачалі яго там... Ужо Ісуса Хрыста больш ня мучылі, як яго мучылі. Крывёю абліваўся. А часьцей білі пад рэбры. I пісталетам па галаве. I колькі там быў — не далі заснуць. Тэты пытае, пытае — допыт робіць. Потым яму надакучыць, ну і час яго прайшоў. Ён адыходзіць, прыходзіць другі. А ты адказвай. I адно і тое: “Ты быў разам, ты тое і тое рабіў!” Ён кажа: “Не рабіў”. А той: “А як жа, Слаўка казаў”. А як Слаўка гэта мог сказаць, калі гэтага не было. А яны хацелі, каб і ён разам быў. А ён адно: “Давайце вечную стаўку”. Ніхто ня слухае. А ён: “Дайце вочную стаўку!”