• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    На основании изложенного, коллегия нашла установленной виновность Барташевич и Ошуковской в пр.пр. ст. 73 УК БССР.
    Определяя меру наказания каждой из подсудимых коллегия принимает во внимание все обстоятельства настоящего дела, личности подсудимых и возроста подсудимой Ошуковской.
    В силу изложенного и руководствуясь ст.ст. 319 и 320 УПК БССР коллегия по уголовным делам Молодечненского облостного суда.
    ПРИГОВОРИЛА:
    Ошуковскую Чеславу Брониславовну и Барташевич Марию Александровну на основании санкции ст. 73 УК БССР лишить свободы с отбытием в исправительнотрудовых лагерях сроком:
    Барташевич Марию Александровну на /10/ десять лет;
    Ошуковскую Чеславу Брониславовну на /8/ восемь лет; с последующим поряжением Барташевич Марию Александровну в избирательных правах на /5/пять лет.
    Срок отбытия наказания Ошуковской Чеславе Брониславовне и Бартошевич Марии Александровне исчислять с 23 марта 1950 года.
    Взыскать с Ошуковской Чеславы Брониславовны и Барташевич Марии Александровны в пользу Молодечненской коллегии адвокатов за выступление адвоката Злотникова по 125 рублей с каждой.
    Приговор может быть обжалован в Верховный Суд БССР в срок 72х часов, с момента вручения осужденным копий настоящего приговора.
    Председательствующий по делу	Кукарин
    Нарзаседатели:	Мороз и Конопелько.
    КОПИЯ ВЕРНА:
    Председатель Молодечненского Облсуда	(Трунин)
    Завсекретариатом
    36
    Валянціна Ашукоўская
    За тое, што ведалі, але не данесьлі
    Бацька — Браніслаў Восіпавіч Ашукоўскі, 1901 году нараджэньня, зь Вішнева. Арыштаваны летам 1940 году. 3 высылкі пайшоў у дывізію Касьцюшкі. У Польшчы па вайне і застаўся. Ня меў сувязі зь сям’ёй у Беларусі. Згодна з інфармацыяй Чырвонага Крыжа, жыў у Катавіцах, вуліца Тыльна Марыяцка. Жонка туды езьдзіла, але не знайшла ў сьпісах жыхароў.
    Акрамя Чаславы быў брат Эдуард, народжаны ў 1930 годзе.
    У часе вайны ў Смаргоні была летувіская школа, але дзеці туды не хадзілі.
    Часлава была аднаклясьніцай Тадэвуша Хацілоўскага і Тамары Юшкевіч. Хварэла на вушы. Восеньню 1949 году езьдзіла лячыцца ў Вільню. Вушы ёй нарывалі, ня чула. Урач Крынберг пэніцылінам вылечыў.
    Арыштавалі яе 23 сакавіка. Было разводзьдзе, перад веснавымі канікуламі. Забралі з урока літаратуры, вучылася яна тады ў 9й клясе. Рукі за сьпіну. Вялі двое ў сіняй форме. Няма яе з школы і няма. Прыйшлі з вобыскам, але нічога не знайшлі.
    У той жа дзень забралі і Марысю Барташэвіч. Суткі іх трымалі ў КПЗ. Уначы павезьлі ў Маладзечна. Неба было яснае, зорнае. Трымалі ў адзіночцы. Калі вазілі на допыты, у варанку, завязвалі вочы. Доўга вазілі. Потым судзілі ў Маладзечне па артыкуле 73 — “ведала, а не данесла”. Пракурор быў без рукі, патрабаваў 10 гадоў — была ж камсамолкай, перадавой. Засудзілі на восем. Адвакат: “Пашкадуйце. Яна ж улёткі не распаўсюджвала”.
    Нашу вывезьлі ў Гомель. Трымалі ў швейным цэху, як непаўналетнюю.
    Затым адправілі за Сьвярдлоўск. Касіла, бярвеньне цягала. Нагу падкасіла. Улетку 1954 году вярнулася, адседзеўшы 4 гады.
    Мама езьдзіла зь перадачамі ў Маладзечна. Я езьдзіла ў Гомель. Спатканьне далі ў нейкім пакоі. Быў тут салдат Лісіцкі, казаў: “I я паеду”.
    Марыся Барташэвіч была чорненькая. Хапатлівая. Мела запрашэньне ў арганізацыю, ведала пра яе існаваньне, але не данесла.
    37
    Маці спынялася ў Ажухоўскіх. Бацькі тады, мабыць, жылі ў Войневічах?
    Часлава, як вярнулася зь зьняволеньня, выйшла ў Смаргоні замуж. Армянінстаршына служыў у войску. Дачакаўся яе звароту зь лягеру. Затым муж стаў афіцэрам. Служыў у Германіі. Па выхадзе на пэнсію пераехалі ў Туапсэ. Там памёр. Засталіся дзьве дачкі. Цяпер яна мае прозьвішча Галумян.
    Запісанаў 1997 і 2006 гг.
    у Смаргоні
    Тацяна Байкачова (Копач)
    Вельмі здольны быў
    Я была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Лапіцкі вельмі добра вучыўся. Сачыненьні пісаў вершамі — беларускія і рускія, бяз розьніцы. Вельмі здольны быў. Заўсёды з усьмешкай — ці ты яго хваліш, ці за што папракаеш. Хадзіў вельмі бедна апранутым, з падранымі на каленях нагавіцамі. Мы, настаўнікі, зьбіралі грошы яму на штаны... На нас зьверху спрабавалі ціснуць за тое, што Лапіцкі быў неяк зьвязаны з царквой. Але яму ж трэба было хоць крыху недзе падзарабляць.
    I Юзіка Качэргу памятаю. Перадавайце яму прывітаньне.
    Запісанаў 2001 г.
    у Менску
    Таіса Бяліцкая (Камарніцкая)
    Прыйшлі і забралі нашага Славіка...
    Пасьля таго як кабыльніцкага сьвятара Бацяна застрэлілі немцы, у наш царкоўны прыход, можа на другі год вайны, прыехаў Лапіцкі зь сям’ёй.
    Алег быў старшы. 3 Алегам браты мае былі, а з Славікам... Ён і з намі лётаў, зь дзяўчатамі... Ну, яго потым абвінавацілі, што ён замініраваў у Маладзечыне выбарчы ўчастак.
    38
    Недзе пад канец зімы 1950 году Славік прыехаў у Кабыльнік да Каспарэўскіх і захварэў. Прыехаў і тут жа зьлёг. У цёткі Любы пад падлогай у склепе была лазьня. Яна яго вымыла, вычасала, абстрыглі валасы. Дала яму свайго сына Чэха ўсю адзежу. I ён ляжаў у зале. Але нікому не казаў, што ён уцёк. Ён проста прыехаў у госьці.
    I вось так сядзім мы ў Каспарэўскіх: я, швачка і начальніца пошты Чарняўская, якая там кватэравала. Што там было рабіць на той пошце? Як ужо паштовая машына прыйдзе — яна пойдзе. Насупраць і пошта была.
    I вось паштовая машына прыйшла. Мы выскокваем. А тут жа такі Смолін быў — эмгэбіст: “Стойте!” Што такое? Было холадна, можа сакавік. 1 ён нас не пусьціў. Вярнуў нас назад. Прыйшлі і забралі нашага Славіка, з пасьцелі паднялі...
    Ён кажа: “Я хворы, я не магу”.
    Нічога. Паднялі, куфайку яму на галаву накінулі, вывелі. А мой брат на сьпіртзаводзе рабіў на палутарцы. Яго пасадзілі на гэтую машыну і павезьлі ў Мядзіла. “Халера знаіць, каго павезьлі. Не ў кабіне, а наверсе. Пасадзілі, галаву накрылі”, — казаў потым брат.
    Ну, тут былі Смолін, Забалоцін такі з МТБ. I мы тады ім расьпісаліся, што ня будзем гаварыць. I няможна дома сказаць, каго забрал і.
    Вось гэта я ўжо добра памятаю.
    I потым пайшла пагалоска, што ён замініраваў у Маладзечыне выбарчы ўчастак.
    Алега раней арыштавалі, і ён сюды больш не вярнуўся.
    Алег такі культурны быў. Славік яшчэ быў дзіцё.
    Сьмешныя былі, жартаўлівыя. Славік быў худзенькі. Вот як і на гэтай картачцы... Тут у нас такі сьвіран быў. I ў ім было такое, што ні ў кота не было. I дамкраты, і паяльнікі. Чаго толькі не было, бо бацька быў у Петраградзе, на машынабудаўнічым заводзе працаваў, у Вільні шэсьць гадоў рабіў. 1 яны на гэтай мэханізацыі і прападалі. Дык мы і паверылі, што ён можа якую міну выдумаць. Бо ён, ну кожны вінцік ведаў.
    Сабралі нас у кабыльніцкай школе і абвясьцілі, што Лапіцкага расстралялі.
    39
    Ну, тады ж Чэха Каспарэўскага.., аж да таго, што ў армію не хацелі браць. Такое страшнае было Чэсю, што ён зьвязаны з Лапіцкім.
    Іхная Вольга сюды не прыяжджала. Яна жыла пры саборы ў Менску. Я езьдзіла да яе, ня памятаю, па якім даручэньні. Пасьля таго, што з Славікам здарылася. Можа, па просьбе маці? Недзе ў 50х гадох. Зь ёю можна было папісьмоваму дамовіцца. Яна прыгожая была, і апранутая прыгожа. Але нейкія адносіны ў іх былі ня родныя.
    Запісана ў жніўні 1997 г.
    у Кабыльніку
    Тамара Ватаева
    Горад быў засыпаны ўлёткамі
    У школе была зьмена дырэктароў, таму Лапіцкага прынялі ў 10ю клясу без дакумэнтаў. Ён вёў танцавальны гурток. Езьдзіў у Маладзечна.
    Маладая настаўніца, выкладчык літаратуры Ушынская Галіна Мікалаеўна (зараз жыве ў Смаргоні), на пэдсавеце перад Новым годам заявіла, што ня можа атэставаць Лапіцкага. Дырэктар: “Чаму?” Яна: «Антысавецкія выступы на ўроках. Сачыненьне адмовіўся пісаць па “Маладой гвардыі”. Сказаў, што ў іх свая “Маладая гвардыя”, толькі яна за Беларусь». Дырэктар: “Яго выступы неяк зьвязаныя зь лістоўкамі?”
    У тэты час горад быў засыпаны ўлёткамі. Былі і пісаныя ад рукі. Я ў той час была камсоргам. Але камсоргаў адмянілі, і я пазьней перайшла ў малодшыя клясы. Хор, самадзейнасьць. Дзеці пацягнуліся ў камсамол. Але па вёсках быў страшэнны бандытызм. Я стварыла камсамольскую арганізацыю — больш за 100 чалавек.
    Дзеці прыходзяць і кажуць: “Улёткі распаўсюджваюць”. Прыносяць улёткі. Па почырку — справа рук нашых вучняў. Трэба іх папярэдзіць. Наш настаўнік Георгберыдзэ: “Не, гэта дарослыя!”
    Пазьней зноў улёткі, нават на райкаме і міліцыі. Устанавілі нагляды за вуліцамі. Нарэшце выявілі. Машынку яны ўкралі ў клюбе і друкавалі ўлёткі. Ноччу злавілі іх у Цыбоўскіх за друкаваньнем (гэта памылка, у Цыбоўскіх улёткі не друкавалі — М.Ч.)
    40
    Пачалі ў школу прыходзіць і выклікаць на допыты.
    Яны запрашалі ў арганізацыю і Дзяругу. Я пытаюся: “Валя, чаму не ўступаеш у камсамол?”. Яна: “Я чытала Дастаеўскага, я жыла ў сьвятара, ён мяне выхоўваў. Я малілася і знайшла маму”. На допыце другая дзяўчына прызналася: “Мне Лапіцкі прапаноўваў на танцах уступіць у іх арганізацыю, але я сказала: вы ідзіцё ня тым шляхам”.
    Кармановіч тады быў дырэктарам.
    Праз 30 гадоў на вечары ў школе Таня Юшкевіч сказала: “Я сама сабе сапсавала жыцьцё”.
    У 1944 годзе была такая арганізацыя і ў Вялейцы. Нас папярэджвалі: “Камсоргі, глядзіце, каб і ў вас такога не было”. I яшчэ недзе было падобнае...
    Запісанаў 1997 г.
    у Смаргоні
    Іван Дзяргач
    Жвавы, энэргічны... Як агонь!
    Як скончылі сямігодку, я пайшоў у сярэднюю школу ў Паставы, а потым паступіў у тэхналягічны... I вось неяк у наш інтэрнат прыходзіць Факунда Несьцяровіч. Я ўжо ня памятаю, як ён знайшоў. Гэта быў 1949 год. Факунда прапаноўвае: “Давай разам дамоў паедзем”.
    Ну, давай паедзем. А толькі цягніком, аўтобусы ж не хадзілі. Аж да Пастаў ехалі. На Крулеўшчыну рабілі круг. Даехалі мы да Пастаў, а там ужо нехта на санях прыехаў і прывёз нас у Юшкавічы. Мы там пераначавалі. У той дзень, як я прыяжджаў, быў там Фярага яшчэ... Ён прыежджы. Спачатку жыў у Кабыльніку, а затым у Мядзіла перавялі. Яго ўжо ў жывых няма.
    У дарозе размовы вялі толькі пра надвор’е і пра ўсякае. Ніякіх намёкаў на палітыку не было....
    1	вось я яго сустрэў дзесьці гадоў праз трыццаць. Можа ў 79м? Я прыехаў у водпуск у Кабыльнік. Ужо рабіў. Такая сустрэча — трупа людзей. I раптам адзін: “Здарова! Ці пазнаеш мяне?” Я так уважліва гляджу. “Ну, хто я?” Гляджу — галава белая. “Дык я ж Факунда Несьцяровіч”. Прыгледзеўся да яго і ўспомніў: дзе, што і як?