• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    20
    году засуджаная на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах. Пакараньне адбывала ў Забайкальлі, на лесанарыхтоўках ды іншых работах. Выйшла на волю ўвосень 1954 г. і вярнулася ў Смаргонь. Мясцовае начальства доўгі час не давала магчымасьці ўладкавацца на прану. Загінула, зьбітая на вуліцы аўтамашынай.
    ЮШКЕВІЧ (Буцько) Тацяна (1934, г. Смаргонь; жыве ў Вільні).
    Малодшая сястра Тамары Юшкевіч. Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Увосень 1949 г. удзельнічала ў распаўсюдзе антыкамуністычных улётак. У лютым 1950 г. была арыштаваная, а летам таго ж году засуджаная. Як непаўналетняя атрымала 10 гадоў утрыманьня ў дзіцячых працоўных калёніях. Адбывала пакараньне ў Львове і Харкаве, працавала ў швейных цэхах. Вызваленая ў лютым 1954 г., вярнулася ў Смаргонь. У 1957 г. выйшла замуж і выехала да мужа ў Вільню.
    Удзельнікі падзем’я і іх блізкія родзічы сцьвярджаюць, што некаторыя сябры Мядзельскай арганізацыі не былі выкрытыя сьледчымі органамі і засталіся на волі — Ірына Паўлючонак зь Юшкавічаў, Іван Грачанік з Унукаў, Браніслаў Пісарчык зь Пярэградзьдзя, “малады пекар” зь Мядзела.
    Важна адзначыць, што антыкамуністычны рух мядзельскай і смаргонскай моладзі ня быў выключнай зьявай ў тагачасным палітычным жыцьці на Маладзечаншчыне. Абласны суд за 1950 г., калі судзілі арганізацыю Расьціслава Лапіцкага, разгледзеў 30 палітычных справаў, а за 1951 г. — каля 40.
    Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, найбольш сур'ёзныя справы разглядаў не абласны суд, а (як і ў выпадку мядзельскасмаргонскага падзем’я) Ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі. Так што ўсяго толькі за два гады па Маладзечанскай вобласьці атрымліваецца больш за 70 палітычных працэсаў. А былі ж тады яшчэ 11 абласьцей — Менская, Гарадзенская, Берасьцейская, Баранавіцкая. Полацкая, Віцебская, Магілеўская, Гомельская, Бабруйская, Палеская, Пінская. Няхай ва ўсходніх рэгіёнах антыкамуністычны супраціў быў слабейшы, аднак у цэлым за 19501951 гг. выходзіць больш за паўтысячы палітычных працэсаў. А калі палічыць ўсе пасьляваенныя гады савецкай Беларусі?!
    УСПАМІНЫ I ДАКУМЭНТЫ
    Зянон Ахрамовіч
    Улёткі вырашылі друкаваць на хутары
    Бацька мой Аўгусьцін Фел іксавіч нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Чарняты, дакладней на спадчынным хутары пры гэтай вёсцы, а памёр 30 гадоў назад, г. зн. у 1976 годзе. Перад Першай сусьветнай вайной ён працаваў у Пецярбурзе на Пуцілаўскім заводзе. Праўда, урэвалюцыю ня лез і палітыкай не займаўся. Там пазнаёміўся з маёй будучай мамай Ганнай Мікалаеўнай Максімовіч, якая нарадзілася ў 1890 годзе на Браслаўшчыне ў вёсцы Ахрэмаўцы. Яна ў Пецярбурзе таксама працавала. Вось там і пабраліся. А як наступіў мір у 1920 годзе паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, вярнуліся ў Беларусь, у Чарняты, на сваю гаспадарку. Дзядуля мой да гэтага часу ўжо памёр, а бабуля была яшчэ жывая, але скора памерла.
    У татавай сям’і нас было чацьвёра — сястра і трое хлопцаў. Я быў самы маладзейшы, нарадзіўся апошнім 13 сьнежня 1930 году. А старэйшымі за мяне былі Міша і Валодзя. Сястра Тамара была найстарэйшая і яна яшчэ жыве. А браты памерлі ўжо.
    Як прыйшлі “тыя саветы”, то нас ціснулі, што дваюрадныя браты ўсе былі падафіцэрамі ў польскім войску. Адзін дваюрадны брат Янак быў у Старой Вялейцы камендантам паліцыі. А яго родны брат Віктар быў сяржантам у Горадні. Юлік у Вільні стаў плютановым. А Франак капралам завадовым (прафесійным) у Смаргоні. А ўціск быў найбольшы, калі пасьля Другой сусьветнай вайны пачалі ствараць калгасы. Ніхто не хацеў уступаць у калгас, дык душылі падаткамі. Заплоціш падаткі, дык празь месяц зноў накладаюць. Ну і мусілі. А наша вёска, можна сказаць, была там найбагацейшая. Зямля была розная. Але ў нас было ўсіх 28 розных гаспадарак, 10 зь іх мелі па 100 гектараў зямлі. а як прыйшлі pa
    22
    сейцы, то можна было мець толькі да 25 гектараў. А падаткі плацілі за ўсё, за ўсе 100 гектараў.
    За польскім часам я пайшоў у школу ў Гарыдзеняты. Пасьпеў скончыць дзьве клясы, а як прыйшлі першыя саветы, адсадзілі на клясу назад. А немцы прыйшлі, зноў назад. Пры немцах заняткі былі, можа, адзін год, а потым рускія партызаны спалілі школу і ўжо далей ніякай школы не было. А школа была не летувіская, а беларуская. Г эта Смаргонь вайной была пад Летувой, а мы былі за Вяльлёй, таму адносіліся да Беларусі. I займаўся я дома на гаспадарцы, а ў іншую школу не пайшоў.
    Вайной у нас партызаны былі і тыя і тыя, але рускіх было больш, чым акаўцаў. Польскія церазь Вяльлю пераяжджалі, а рускія недалёка былі. Міцкавічы, Хаўсты — іх базы там былі. Забіралі ўсё, нават мячыкі ў футбол гуляць. Майго бацькі родная сястра працавала ў Вільні ў школе, прыбіральніцай. Дык — якія мячыкі, алоўкі — прывозіла сюды, бо вайной нічога нідзе нельга было купіць. Калі хадзілі ў школу, дык як картку паперы якую знайшоў, на ёй і пішаш.
    А як саветы прыйшлі другім разам, то школу зрабілі ў нас, у Чарнятах. Але я хадзіў у школу толькі зімой, цёплым часам трэба было рабіць у гаспадарцы, бо брата Валодзю забралі на фронт, ён быў у штрафным батальёне. Але якскончылася вайна, ён як паляк перайшоў у польскае войска.
    Сястра замужам была. Муж яе і браты мужа таксама былі ў войску. Сьвёкар сястры быў зусім хворы, а гаспадарку меў хоць і дробную, але добрую. Таму я мусіў і ім памагаць. Як паходзіш за плугам якіх восемдзесяць гадзін, дык потым нічога ўжо ў галаву не ідзе.
    У Чарнятах я скончыў пачатковую школу, а сем клясаў ужо скончыў у Польшчы.
    Як прыяжджаў у Смаргонь, то часта заходзіў да землякоў, да Цыбоўскіх, з сынам якіх, Чэсікам, сябраваў. Вось там і пазнаёміўся з Расьціславам Лапіцкім. Цыбоўскія былі родзічы мужа маёй сястры. Заяжджаліся, каб воз паставіць, зайсьці гарбаты папіць.
    Калі я сустракаўся з Слаўкам у Цыбоўскіх, ён агітаваў мяне, каб далучыўся да змаганьня супраць камуністаў. А ўлёткі выра
    23
    шылі друкаваць на нашым хутары, бо жылі ў зацішным месцы, нікога чужых блізка не было. У нас была лазьня, пабудаваная зусім у лесе. Вось там і друкавалі.
    Ва ўлётках найбольш пісалася пра ўціск народу, пра калгасы, што касьцёлы і цэрквы закрывалі, людзей вывозілі, суцзілі ні за што.
    Машынку мы нясьлі ў Чарняты, загорнутую ў торбе, утрох — я, Чэсік і Славік. Друкаваў пераважна Лапіцкі, і крыху Чэська.
    Бацькі мае ведалі, чым мы займаемся. Часам мы там у лазьні друкавалі цэлымі днямі. То бацькі прыходзілі і клікалі есьці. Усе ведалі, і брат старэйшы ведаў — Валодзя. Віктар і Сяргей — дваюрадныя браты, а Валодзя, які да гэтага служыў у польскім войску, быў родны.
    Друкавалі досыць часта. У тыдзень, можа, раз. А праз два тыдні — абавязкова. Друкаваць Расьціслаў прыходзіў заўсёды ўдвох з Чэсікам. Аддрукаваўшы, улёткі забіралі з сабой у Смаргонь.
    У самой Смаргоні ўлёткі я не распаўсюджваў. Я ўдзельнічаў у расклейваньні ўлётак па навакольных вёсках. Найбольш каля парома. Тады моста церазь Вяльлю не было, і там заўсёды перад паромам былі чэргі людзей, цэлымі днямі. I я там улёткі раскідваў і расклейваў. Клеіў мучным клеем.
    3 Дэгісяў у нашай арганізацыі было двох: Косьця Іваноўскі і Эдзік Сташкевіч.
    Я, калі прыехаў у Польшчу, таксама не казаў, што быў асуджаны за палітыку і сядзеў. Бо і тут усім кіравалі камуністы і мне не далі б працы.
    Арыштавалі мяне 2 лютага. Прыехалі на наш хутар позна вечарам, ужо было цёмна. Славік ужо быў арыштаваны, а 3 лютага ўзялі Цыбоўскіх — Чэську і Лёню, дзяўчат Юшкевічаў — Таню і Тамару. А потым ужо Іваноўскага, можа, празь якія два тыдні.
    Прыехалі да нас на хутар каля 11й вечара. Потым салдаты з Лапіцкім і машынкай з хутара пайшлі. Нікога з нас не забралі і мяне пакінулі дома. Але так яны зрабілі толькі выгляд, што пайшлі. Наш сабака быў вельмі разумны, даваў знак брэхам, што яны каля хаты. Яны думалі, што я пабягу да якога суседа і яны яшчэ некага змогуць арыштаваць. А раніцай выйшлі з кустоў і мяне забралі. I я ўпёрся, што маці і бацька нічога ня ведалі, усё ўзяў на сябе. А іх арыштавалі ажно ў канцы сакавіка.
    24
    Гналі з хаты пяшком, да Ўкропінкі. Ва Ўкропінцы стаяла машына і ў Смаргонь ужо павезьлі на машыне. У будынку Смаргонскай міліцыі былі і першыя допыты. Вёў іх палкоўнік МГБ Пахомаў. Ён потым быў і ў Маладзечне. У Вялейцы нас пасьля суду трымалі, а ў Маладзечне ў турме ў Галінове. Была яна палітычная. Нас трымалі ў падвале, а на паверхах вялі сьледзтва.
    У Смаргоні трымалі тыдзень. I штодня былі допыты, але ўдзень. Бывала, і ўначы выклічуць, але ня так рэгулярна, як у Маладзечне.
    А ў Маладзечне дапытвалі толькі ноччу. Як час настане, дык і забіралі на допыт. Раніцай адводзілі ў камэру, але спаць нельга было. Мусіў быў хадзіць па камэры. I гэта было горай, чым біцьцё. Траціў памяць, пухлі ногі, бяз памяці чалавек быў. А ў Смаргоні такога яшчэ не было, там давалі спаць.
    3 Смаргоні ў Маладзечна павезьлі не цягніком, а машынай, “варанком”. Прывезьлі ў турму, у Галінова.
    Спачатку ў камэры са мной быў з Дэгісяў Іваноўскі. Але мы не былі знаёмыя, і ня ведалі, каго за што арыштавалі. А Эдзік Сташкевіч з маім бацькам сядзеў у адной камэры. А маму трымалі ў турме каля вакзала.
    Дапытваліся: “Чаму не падабаецца савецкая ўлада? Хто быў яшчэ ў вашай арганізацыі? Давай, расказвай — хто яшчэ з вамі быў, хто ведаў пра вашую дзейнасьць?”
    Біцьця мала было. Найбольш карцэр і бяссоннасьць. Была такая адзіночка пад лесьвіцай, там нават нельга і выпрастацца. Спрабавалі і біць, я зусім ня чую левым вухам — цалкам адбітае. Але найгорш было алоўкам. Сядзіць вось так насупраць і алоўкам стукае, як коле, у грудзі. Спачатку нічога, быццам забаўляецца, але потым, яшчэ аловак не даходзіць да тваіх грудзей, а боль ужо ажно ў мозг б’е. I тут вось на грудзёх плямы чорныя парабіліся ад таго алоўка. Кожны сьледчы меў свой спосаб допытаў.
    Перадачы прыносіў або брат, або старэйшая сястра, якая была замужам у Авечках. Цяжка і ім было з тымі перадачамі, бо насіць трэба было ажно тром чалавекам, а ўсю ж гаспадарку ўжо забралі. Хоць яшчэ судовага рашэньня аб канфіскацыі маёмасьці не было, ды ўжо нічога на гаспадарцы нельга было рабіць. Перадачы былі і ў час сьледзтва. Але трэба было мець дазвол на гэта ад сьледчага.
    25
    Суд адбываўся ў Маладзечне, у Галінове — былым афіцэрскім казіно. Доўжыўся, можа, дні два. Нас на суд прывялі ўсіх разам, 21 чалавека. I тут мы ўсе ўбачылі адзін другога. Там доўгага разьбіральніцтва не было. Адчыталі толькі абвінавачаньне і за што. Які параграф і ўсё. Усіх так па чарзе. Урэшце прысуды. У сваю абарону амаль нічога і не давалі сказаць. Лапіцкі выступаў. I ў апошнім слове ён папрасіў прабачэньне ў нас, што так сталася.