• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельскасмаргонскага тыкамуністычнага падзем’я (19481950 гг.)
    АХВЯРАУ*
    I ПАКУТ’
    w
    “DO NOT BE AFRAID OF SACRIFICES
    AND SUFFERINGS!”
    Documents and materials about the work of the MiadzielSmarhon anticommunist underground (19481950)
    Vilnia Nasa Buducynia 2006
    “НЯ БОИЦЕСЯ „ АХВЯРАУ I ПАКУТ!”
    Дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельскасмаргонскага антыкамуністычнага падзем'я (19481950 гг.)
    Вільня Наша Будучыня 2006
    Укладальнік
    Міхась Чарняўскі
    © Укладаньне. Уступ. Біяграфіі. М.Чарняўскі, 2006
    © Наша Будучыня, 2006
    УСТУП
    Часам можна пачуць меркаваньне, што ў “саветызаванай” Беларусі не было пасьляваеннага антыкамуністычнага руху, адсутнічалі спробы супраціву рэжыму. Гэтакая думка ня мае нічога агульнага з рэчаіснасьцю. У Беларусі быў шырокі антыкамуністычны супраціў. Але наша краіна знаходзілася тады пад вельмі шчыльным “каўпаком”, і таму зьвесткі пра змаганьне і рэпрэсіі не траплялі на старонкі эўрапейскіх газет, у перадачы радыёстанцый вольнага сьвету. Беларускія змагары за дэмакратыю і нацыянальныя правы не маглі спадзявацца на нейкі розгалас, маральную падтрымку, на памяць у будучым. Лёс іх трагічны, яны сыходзілі ў невядомасьць.
    Дасьледваньне паваеннага антыкамунізму ў Беларусі сутыкалася і сутыкаецца з шматлікімі цяжкасьцямі. У часе камуністычнага панаваньня, зразумела, гэта была цалкам забароненая тэма. Але й сучаснай афіцыйнай гістарычнай навукай яна амаль не закранаецца. Толькі асобныя энтузіясты, з уласнай ініцыятывы, спрабуюць вярнуць з забыцьця, ачысьціць ад хлусьні афіцыйнай прапаганды сьветлыя імёны тых, хто хацеў бачыць Беларусь у сям’і вольных і дэмакратычных краін Эўропы. Аднак гэтыя дасьледнікі сустракаюць сур’ёзныя перашкоды, бо судовыя справы ўдзельнікаў супраціву паранейшаму знаходзяцца ў сховах Камітэта дзяржбясьпекі і практычна не даступныя гісторыкам. Застаецца спадзявацца на ўспаміны яшчэ жывых нямногіх удзельнікаў змаганьня, іх нашчадкаў ды знаёмых і на сьціплыя сямейныя архівы.
    У Беларусі, і асабліва ў яе заходняй частцы, у пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе былі істотныя прычыны для актывізацыі антысавецкага руху. Запаланеньне дзяржаўных установаў прыхаднямі з усходу, непасільныя падаткі на сялянства, выцясьненьне беларускай мовы з грамадзкага жыцьця, уціск моўнакультурных памкненьняў нацыянальных меншасьцяў, рэпрэсіі супраць сьвятарст
    5
    ва, жорсткі перасьлед усіх незадаволеных савецкімі парадкамі стваралі стан акупацыі. Асабліва брутальны наступ на элемэнтарныя правы і свабоды грамадзян разгарнуўся ў сувязі з распачатай прымусовай калектывізацыяй, калі ад сялян адбіралі пакаленьнямі нажытую маёмасьць, а найперш зямлю, калі найбольш працавітых і заможных дэпартавалі ў Казахстан і Сібір. Рэпрэсіі ўзмацняліся і ў сувязі з разьвязанай маскоўскай камуністычнай імпэрыяй “халоднай вайной” з дэмакратычным сьветам. Характэрна, што ў пачатку 1950 году было адноўленае пакараньне сьмерцю, часова скасаванае неўзабаве пасьля вайны.
    3 іншага боку, у Заходняй Беларусі захоўваліся традыцыі патрыятычных рухаў і супраціву камуністычнаму рэжыму. Беларускія школы ў часы германскай акупацыі, арганізацыі Саюзу беларускай моладзі, беларускія газеты і кнігадрук, насуперак памкненьням фашыстаў за тры гады пасьпелі выхаваць ў беларускім патрыятычным духу шмат моладзі. На паўночным захадзе краіны сярод значнай часткі насельніцтва трымалася памяць збройнага змаганьня польскай Арміі Краёвай. У дадатак распаўсюдзілася чаканьне таго, што халодная вайна пяройдзе ў сутыкненьне заходніх альянтаў з савецкай імпэрыяй. “Непазьбежная вайна нясе нам вызваленьне”, — пісалі ўвосень 1949 году смаргонскія падземнікі ў сваіх улётках. Усё гэта ўзмацняла супраціў. Незадаволеныя, актыўныя, ініцыятыўныя пачалі ўтвараць розныя суполкі і арганізацыі. Найбольш радыкальна настроеныя ішлі ў лясы. Менавіта ў 19491950 гадох зноў актывізаваліся “лясныя браты”. Іх шэрагі поўніліся тымі, хто ўцёк ад высылкі, пазьбег арышту. У лес пайшлі і так званыя “дэзэртыры” — юнакі, “прымусовадобраахвотна” пасланыя на шахты Данбаса ды лесараспрацоўкі Карэліі.
    У пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе абласныя суды (а іх у краіне на той час было 12) штогод разглядалі па некалькі дзясяткаў палітычных спраў. Няспынна працавалі і ваенныя трыбуналы. Абвінавачаньні былі аднолькавыя: антысавецкая агітацыя і прапаганда, захоўваньне антысавецкай літаратуры або зброі, удзел у антысавецкай партызанцы або дапамога ёй, удзел у арганізацыях, якія ставілі за мэту “ліквідацыю савецкай улады, адрыў Беларусі ад СССР і ператварэньне яе ў буржуазную дзяржаву”.
    Найбуйнейшыя антыкамуністычныя арганізацыі былі зьліквіда
    6
    ваныя карнымі органамі ў першыя пасьляваенныя гады. Аднак і пазьней зноў і зноў знаходзіліся людзі, асабліва сярод моладзі, якія аб’ядноўваліся дзеля змаганьня за свабоду і дэмакратыю. У гэтым шэрагу выдатнае месца займае мядзельскасмаргонскае падзем’е вучнёўскай моладзі (19481950 гады).
    На пачатку 1948 году ў Мядзельскай сярэдняй школе ўзьнікла нелегальная арганізацыя вучняў. Яе пачынальнікам і ідэолагам стаў васьміклясьнік Расьціслаў Лапіцкі (01.09.1928 27.10.1950) — перакананы антыкамуніст і беларускі патрыёт, які ўжо меў досьвед падземнай працы сярод моладзі паўднёваўсходняй Віленшчыны. Акрамя Лапіцкага актыўнасьцю ў Мядзельскай арганізацыі вылучаліся мясцовыя вучні Юзаф Качэрга і Генадзь Нафрановіч, а таксама Факунда Несьцяровіч, які пасьля сканчэньня 7й клясы вучыўся ў Менскім палітэхнікуме. Усяго ж аднадумцаў набралася да дзясятка хлопцаў і дзяўчат ды і маладых мужчын з навакольных вёсак і мястэчка Кабыльнік (зараз вёска Нарач Мядзельскага раёну).
    Падземнікі ладзілі свае сустрэчы ў Мядзелі, часам сустракаліся і ў недалёкім Мікасецку, дзе жыў Лапіцкі. 1х дзейнасьць пераважна абмяжоўвалася вуснай антыкамуністычнай прапагандай. Р. Лапіцкі змайстраваў прыймальнік, з дапамогай якога яны атрымлівалі інфармацыю заходніх радыёстанцый аб міжнародным становішчы, якую пашыралі сярод аднаклясьнікаў і мясцовых сялян. Адначасова на друкавальнай машынцы, якую меў Ю. Качэрга, рабілі ўлёткі і распаўсюджвалі іх у Мядзелі ды навакольных вёсках. Улёткі вылучаліся антыкамуністычным радыкалізмам:
    “Сьмерць вырадкам роду чалавечага!
    Партизаны!
    Падпольшчыкі!
    Стойце на абароне сваёй справы! Беражыце ў сабе сьвятую нянавісьць да камунізму, які нявечыць і разбэшчвае чалавецтва. Біце сталінскіх шакалаў!
    Моладзь!
    Не губляй сумленьня, змагайся супраць тых, хто сьлепа верыць ў падман камунізму, узначаленага хрыстапрадаўцамі — Юдамі. Яны хочуць усіх нас расьпяць на пяціканцовай зьвязьдзе.
    Да зброі! Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
    Уперад, да сьветлай будучыні!
    Вашыя браты.”
    7
    Падземнікі, рыхтуючыся да пачатку блізкай вайны з заходнімі дэмакратыямі і пашырэньня антыкамуністычнай партызанкі, планавалі і больш актыўныя дзеяньні — у некаторых пры ператрусах пачатку 1950 году знайшлі зброю і выбуховыя матэрыялы.
    Восеньню 1949 году Р. Лапіцкі з маці, ратуючыся ад голаду і нястач, перабраўся ў Смаргонь. Пайшоўшы вучыцца ў 10ю клясу мясцовай школы, ён і тут распачаў актыўную працу па стварэньні антыкамуністычнай арганізацыі. Гэтаму спрыяла атмасфера пасіўнага і актыўнага супраціву, што панавала ў тым краі.
    Падземны рух аб’яднаў каля паўтара дзясятка пераважна школьнікаў 710х клясаў, якія паходзілі з Смаргоні і навакольных вёсак, а таксама некаторых жыхароў больш сталага ўзросту. На школьных перапынках, вечарынах, у клюбе, дзе Лапіцкі зарабляў граньнем на піяніна, вялася антыкамуністычная агітацыя. Самі ж падземнікі найчасьцей зьбіраліся ў хаце Цыбоўскіх, дзеці якіх былі актыўнымі ўдзельнікамі арганізацыі. Р. Лапіцкі змог здабыць друкавальную машынку і запас капіявальнай паперы. Гэта дазволіла арганізаваць на сялібе Ахрамовічаў каля вёскі Чарняты масавы друк улётак.
    Не парываліся сувязі і зь мядзельскай часткай падзем’я. Яны ажыцьцяўляліся праз Факунду Несьцяровіча і самога Расьціслава Лапіцкага, які езьдзіў да сваіх аднадумцаў у Нарацкі край.
    Асаблівай актыўнасьці дзейнасьць Смаргонскай арганізацыі дасягнула ў канцы 1949 году. Напярэдадні дня “сталінскай канстытуцыі” падземнікі падрыхтавалі мноства ўлётак, якія ўначы расклейвалі на слупох, сьценах дамоў і агароджах, нават на будынках райкаму партыі і міліцыі. Ва ўлётках насельніцтва заклікалася не плаціць падаткаў, не ўступаць у калгасы, арганізоўваць супраціў рэжыму. Кожная зь іх закончвалася словамі: “Сьмерць Сталіну!” Акрамя таго, падземнікі рыхтаваліся ўзарваць будынак раённай друкарні.
    Пасьля першага ж распаўсюду ўлётак у горадзе зьявілася шмат супрацоўнікаў службы бясьпекі, вайскоўцаў, і быў наладжаны кругласутачны нагляд за вуліцамі. Пачаліся росшукі ўдзельнікаў акцыі. Высачыць падземнікаў было няцяжка. Зусім маладыя, некаторыя нават непаўналетнія, яны не валодалі ўсімі сакрэтамі
    8
    кансьпірацыі, і ў школе шматхто здагадваўся пра існаваньне арганізацыі.
    У сьнежні быў арыштаваны Расьціслаў. Карныя органы, не дамогшыся прызнаньня, часова выпусьцілі яго на волю. Паводле пастановы арганізацыі, яе кіраўнік павінен быў перайсьці на нелегальнае становішча і пакінуць горад. 1 Лапіцкі таемна перабраўся на Мядзельшчыну.
    Уначы зь 1 на 2 лютага 1950 году ў хаце Цыбоўскіх эмгэбісты зрабілі засаду. Затрымлівалі ўсіх, хто прыходзіў; трапіла ў іх рукі і частка падземнікаў. У лютымсакавіку 1950 арыштаваных набралася да двух дзясяткаў, у тым ліку і зь Мядзельшчыны. Сябар Мядзельскай арганізацыі Генадзь Нафрановіч зь Юшкавічаў пры спробе затрыманьня застрэліўся. Расьціслаў Лапіцкі быў арыштаваны на кансьпірацыйнай кватэры ў Кабыльніку.
    Арыштаваных падземнікаў трымалі ў Вялейскай і Маладзечанскіх турмах. Сьледчыя лютавалі на допытах неміласэрна, сярод іх вылучаўся сваім садызмам нейкі Пахомаў. Асабліва даставалася хлопцам. Ім выбівалі зубы і ламалі рэбры, заганялі іголкі пад пазногці, садзілі на ножкі ўслона, трымалі да мяжы вар’яцтва пад кроплямі халоднай вады, рабілі іншыя самыя дзікунскія вычварэнствы.
    1720 ліпеня 1950 году ў Маладзечне адбыўся суд Ваеннага трыбуналу Беларускай вайсковай акругі. Амаль усе падсудныя трымаліся мужна. Асабліва нязломным быў Расьціслаў Лапіцкі. Яго апошняе слова стала абвінавачаньнем нялюдзкаму рэжыму. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні.