• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Страх які разумны быў, вялікім розумам валодаў.
    Запісанаўлетку 2006 г.
    у Мікасецку
    Сьцяпан Салагу б
    Усе былі з завязанымі вачыма
    У турме вокны закратаваныя, але, калі падцягнуцца, то можна было і паглядзець, што за сьценамі робіцца. I вось бачу — на турэмны двор уяжджае “чорны воран” і зь яго пачынаюць выводзіць хлопцаў і дзяўчат. Усе зь зьвязанымі рукамі і з павязкамі на вачох. Кожнага зь іх трымалі пад рукі па два вайскоўцы. А дні праз два мы ўжо ведалі, што гэта зь Вялейкі да нас, у Галянова, прывезьлі смаргонскіх школьнікаў.
    3 у спамінаў запісаных у ліпені 2006 г.
    у в. Міхневічы Смаргонскага рну
    82
    Аляксандра Сташкевіч (Прышчэпава)
    “Гэтую ўладу я бачыў зь сярэдзіны”
    Сташкевіч Эдуард Восіпавіч нарадзіўся 28 сакавіка 1928 году ў вёсцы Дэгісі. Хадзіў у сямігодку ў Солы, а ў сярэднюю школу — у Смаргонь. 3 Эдзікам разам хадзілі Косьця Іваноўскі, Тарэза Усьціновіч ды іншыя.
    У 10й клясе яго арыштавалі. Эдуард усё падпісаў, што яму прыпісвалі, — таму атрымаў 25 гадоў. Іваноўскі быў упорысты, усё адмаўляў — атрымаў 10 гадоў.
    Тэрмін асноўны адбываў у Сьвярдлоўскай вобласьці (горад Іўдзель).
    Бацькі лісты атрымлівалі, напісаныя парасейску. Чытаюць ў адным: “Жгём костёр”. Што такое “костёр”? Успомнілі старадаўнюю песьню: “Мой костёр в тумане светит...” Гэта значыць — паляць агонь!
    Пад сьцяной турмы, калі ішло сьледзтва, днямі сядзела маці Лапіцкага — ня бралі сыну перадачы.
    Выйшаў на волю прыблізна ў 1956 годзе. Меў даведку аб зьняцьці судзімасьці. Эдуард Сташкевіч быў запісаны палякам, таму адпушчаны на год пазьней, бо рыхтавалі на адпраўку ў Польшчу. Кастусь Іваноўскі быў беларус — таму адпусьцілі на год раней.
    Вярнуўшыся, быў учотчыкам у МТС. У Солах скончыў дзесяць клясаў экстэрнам. Затым скончыў Полацкі сельгастэхнікум. Загадваў участкам сельгастэхнікі ў Солах. Потым паступіў у Ленінградзкі сельгасінстытут. На чацьвертым курсе пакінуў навучаньне па стане здароўя. У 1969 годзе захварэў на сэрца.
    Пажаніліся мы ў 1959 годзе. Сын Юрка стаў аграномам, дачка Алена — загадчык расьліннаводчай станцыі ў Смаргоні.
    Памёр Эдуард 19 сакавіка 1974 году на 46м годзе жыцьця. Пахаваны ў Солах.
    Аднойчы сказаў мне: “Ты савецкую ўладу бачыш у твар, а я бачыў яе ад сярэдзіны”.
    Запісанаў верасьні 1997 г. у Солах на Смаргоншчыне
    83
    Тадэвуш Хацілоўскі
    Як абвяшчалі прысуд, ня ўстаў
    Нарадзіўся я 11 чэрвеня 1931 году ў Смургоні на вуліцы Крывая (зараз — Кірава), насупраць сёньняшняга свайго дому. Пры Польшчы скончыў два клясы. А пры немцах хадзіў у школу 1 месяц, бо ўжо была летувіская мова. Пайшоў да настаўніцыполькі, прайшоў курс за сем клясаў. Яе муж — польскі афіцэр з “касьцюшкаўцаў” — забраў яе у 1945 годзе ў Польшчу.
    Адразу па вайне пасьвіў каровы. Пасьля сьвята Пакрова пайшоу у 4ю клясу ў Смургонскую школу. Была ў двух драўляных будынках. У мураванку каля маета перабраліся толькі ў 6й клясе. Скончыў сем клясаў. Бацька прымушаў кінуць школу. Дзяцей было ў 1947 годзе шасьцёх (сястра і 5 братоў). Бацька працаваў у пажарнай і падрабляў часовымі будаўнічымі работамі.
    Я хацеў паступіць у авіяцыйнае вучылішча ў Акцюбінск. Але бацькі не пусьцілі, бо ў сям’і быў старэйшы за ўсіх братоў. Тады мяне хацелі прымусам паслаць у Ленінград у рамеснае вучылішча, бралі ў вучылішча з школы. У бацькі быў знаёмы ў МГБ, той сказаў — не згаджайся. Вярнулі вучнёўскі білет і метрыку, тэта пад канец 7й клясы.
    Пайшоў вучыцца ў 8ю клясу і адначасова пачаў працаваць у раённым доме культуры вучнем, а затым памочнікам кінамэханіка. У 9ю клясу хадзіў у 1949/50 гадох.
    Многіх нашых родзічаў у 1939 годзе саветы вывезьлі. Тое ж было і ў іншых сем’ях. Гэта ўсё ўплывала на настрой школьнікаў. У школе яшчэ ў 1945 годзе арыштавалі сына настаўніка Рычарда Юшкевіча і яшчэ некалькі школьнікаў. На кляснай дошцы нехта напісаў: “Сталін — сволач”. Прыпісалі Юшкевічу. Вярнуўся па сьмерці Сталіна і выехаў у Польшчу.
    Але ў школе баяліся гаварыць пра палітыку. Было падозраньне, што бацька дзяўчат Юшкевічаў па звароце з Германіі быў завербаваны МТБ.
    У 1949 годзе пачалася калектывізацыя. Я трохі зарабляў у кінафікацыі. Лапіцкі таксама бываў у доме культуры — іграў на пія
    84
    ніна. Але знаёмства нашае было на роўні “здароў — здароў”. Ён быў старэйшы. У нашай канторцы на 2м паверсе, якую займалі дырэктар і галоўбух, была канцылярская машынка. Раптам — узламаныя дзьверы, зьнікла машынка, капірка, папера. Забегала міліцыя. Потым справа нібы заглухла.
    Усе аднаклясьнікі ведалі, што я займаюся радыёсправай. Мог зрабіць дэтэктарны, і нават лямпавы прыймальнік. Слухаў ‘Толас Амэрыкі”. Прыходзілі і аднаклясьнікі. Нехта пра нашы сходкі расказаў і Лапіцкаму.
    Раптам у горадзе восеньню 1949 году зьявіліся ўлёткі. Але я іх не чытаў. Ішлі ў школу і бачылі, як бегаюць ваенныя і зрываюць з платоў і слупоў улёткі. Войска ў Смургоні так і засталося. Праз пару дзён — няма Лапіцкага. Дырэктар сказаў мне па сакрэце: “Яго пасадзілі. За лістоўкі, друкаваныя на нашай машынцы. Друкаваў і распаўсюджваў”.
    I вось пасылае мяне дырэктар клюбу ў Вялейку па новы кінафільм. Сьнег выпаў. Іду ў Смургоні з чыгуначнага вакзала а 5й гадзіне, нясу каробкі з кінастужкамі. Даходжу да Трактарнай вуліцы — насустрач Лапіцкі. У асеньнім паліце.
    — Чаму даўно не відаць?
    — Я ж сядзеў...
    — За гэтыя ўлёткі?
    — Мая работа. Але нікому ні слова, а то прыкончым.
    — Куды ідзеш?
    — Ад’яжджаю адсюль.
    Прыблізна 910 сакавіка 1950 году трэба было прывезьці фільм “Падение Берлина”. Стужкі дэфіцытныя. Паслалі мяне і Пецю Каўша ў Вялейку па гэтую карціну. Заўтра павінны былі вярнуць і атрымаць другую сэрыю.
    Выйшлі з раённага Дому культуры на станцыю. Спынілі спадарожны грузавік. На машыну. Сонечна. У Вялейку. Вяртаемся. Прыходзім у кабінет дырэктара клюбу. Званок тэлефона. Чуваць:
    — Хатиловский вернулся?
    — Только что...
    — Пусть зайдет в милицию для уточнения документов.
    Без аніякай думкі іду. Знайшоў патрэбныя дзьверы. Пастукаў.
    85
    — Войдите!
    Заходжу. Рукі мне заламалі назад два аўтаматчыкі. А за сталом сядзяць палкоўнік і яшчэ нейкія.
    — Попался, вражеская морда! — і кулакамі мне ў бакі.
    — В чем дело, товарищи?
    — Брянский волк тебе товарищ!
    Схапілі пад рукі і ў падвал. Цёмны, толькі пацукі. Вакенца высока над стольлю. Вартаваў міліцыянер Сьпірыдовіч, з нашай вуліцы. I цяпер жыве. Даў паўбохана хлеба і крыху вады.
    Вечарам наверх. Зашчамлялі пальцы ў дзьверы, білі па нырках.
    — Как фамилия?
    — “П..да кобылия”. Пакуль ня скажаце, у чым справа, ня буду адказваць.
    I зноў мяне ў падвал.
    Праз тры гадзіны (было на вуліцы цёмна) гудзе машына. Мяне ў машыну. Пад рукі. Поўная машына салдатаў. У Маладзечна. Кінулі ў камэру з двух’яруснымі нарамі аднаго, у нутраной турме. Раніцай павялі ў туалет з паперкай. Далі кавалачак мыла. Допыты былі толькі ноччу. Вёў іх капітан Пахомаў.
    — У чым мяне абвінавачваюць. Не адчуваю віны.
    — Был бы человек, а дело найдется.
    На зьмену былі па тры сьледчыя. Пыталіся адно і тое. Да суду быў каля стадыёну ў Галянове. Прагулкі рабілі ў дворыку даўжынёй 20 мэтраў, з дротам наверсе. Рукі за сьпіну і ланцужком. I каб не паглядзеў нікуды.
    У другой палове чэрвеня — суд. Судзьдзя — палкоўнік. Чалавек трыццаць аховы і два сабакі.
    Мяне вінавацілі ў “недонесении”. Бачыў Лапіцкага і не сказаў.
    — Я баяўся... Па Канстытуцыі...
    — А, ты и ее знаешь?
    На судзе дабавілі тры артыкулы, у тым ліку і за словы: “Сёньня вы нас судзіце, а прыйдзе час — мы вас будзем судзіць!” Усяго атрымоўвалася 75 гадоў зьняволеньня. Прысудзілі па найбольшым артыкуле — 25 гадоў і паражэньне правоў. У час абвяшчэньня прысуду я таму судзьдзю сказаў: “Пошел ты на хутор к бабушке”. 1 ня ўстаў.
    86
    Лапіцкаму пасьля аб’яўленьня расстрэлу адразу наклалі на рукі кайданкі. Несьцяровіч падаў на апэляцыю, а Лапіцкі адмовіўся.
    Пасьля суду ў той жа дзень завезьлі ўсіх у Вялейку. У цягніку. На вакзале ў лужыну паклалі — чакаць машыну з турмы. Рассоўвалі па камэрах па некалькі чалавек. Я быў зь Несьцяровічам. Цераз адну камэру — камэра сьмяротнікаў з жалезнымі дзьвярыма. Ноччу на калідоры часта былі чуваць крыкі: “Бывайце, таварышы!”
    У Вялейцы і расстрэльвалі.
    Быў у Вялейцы недзе да дня артылерыі. У дзень артылерыі прывезьлі ў Менск на Апанскага.
    У камэры былі ўсе палітычныя. Але на Апанскага патрымалі нядоўга. Разы чатыры прызначалі ў брыгаду на радыятарны завод, дзяўбсьці старыя фундамэнты. Потым мэдыцынская камісія. Ноччу — на станцыю. Быў сьнег. У стайніку — у Воршу. Нашых нікога. Былі толькі два хлопцы зь Юрацішак: Эдзік Шавела і яго брат ды стары Календа. Усе за АК.
    У Воршы сядзелі зіму. У камэры было пад 40 вязьняў, большасьць палітычныя, але некалькі і “воров”. Мы іх загналі на парашу.
    У сярэдзіне красавіка 1951 году зноў была мэдыцынская камісія, бо пачалі рыхтаваць этап на Сталінградзкую ГЭС. Але прыйшоў эшалён з савецкімі вайскоўцамі з Германіі. У камэры зьявіўся падпалкоўнік, маёр і яшчэ ваенныя. Вайскоўцаў паслалі ў Сталінград, а мы засталіся. Але тыдні праз паўтара і нас пагрузілі ў таварняк і павезьлі •— блізу 10 тысяч. 3 вагону выкінуў ліст дахаты, з прыпіскайпросьбай: “Хто знойдзе — пашлеце у канверце”. Дайшоў!
    Везьлі да 20 траўня, у перасылку да Абакана каля Сталінска (цяпер Наватроіцк). Там прывезьлі некалькі эшалёнаў. Трымалі нас пад адкрытым небам, на беразе Томі. Адтуль адпраўлялі па лягерах упраўленьня “Южкузбаслаг”. Пацягнулі нас буксірам уверх па цячэньні, у дзьвюх жалезных баржах глыбінёй два мэтры, стоячы, у халоднай вадзе. Ахова з кулямётамі, пераважна неславянская. На ноч выгружаліся на бераг. Па вуглох часовага лягеру запальвалі вогнішчы. Давалі толькі хлеб і ваду. Днём горача, ноччу холадна, бо на сопках яшчэ ляжаў сьнег. Трое сутак цягнулі.
    87
    Нарэшце канчаткова высадзілі каля нейкага пасёлка і цэлы дзень гналі пешшу, па гарах. Прывялі на пустэчу пад чыстае неба, выдалі сякеры і пілы: “Здесь будете строить себе лагерь”.
    Гэта было на рэчцы Майзас — левым прытоку Томі. Быў лесапавал, а вясной па высокай вадзе сплаў бярвеньня. Так цягнулася цэлы год. Стаў дыстрофікам, і на 15 дзен мяне паклалі ў лазарэт. Трошкі адкармілі. Доктарам быў Франц Усьцінавіч Кульчынскі, таксама зьняволены. Меў 25гадовы тэрмін. Пагаварыў са мною. У яго не было памачніка, а я ведаю лацінскія літары. Узяў на тры месяцы памачніком. Потым запатрабаваўся санінструктар на лесасеку, і Кульчынскі парэкамендаваў мяне. Там я захварэў на гнойны плеўрыт, а Кульчынскага забралі ў іншы лягер. I я ледзь на той сьвет не пайшоў ляжаў — скура ды косьці. А тут памёр Сталін і загадалі камісаваць безнадзейных лягернікаўбытавікоў. Але выявілі, што я палітычны. I тут на маё шчасьце вярнуўся Кульчынскі. Пракалоў, выпампаваў. Стаў я на но ri.