• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Адзін зьняволены сядзеў з Славікам пасьля суду, дык казаў, што на Славіка было страх глядзець. Гэта ўжо ў Вялейцы было. Бо пасьля суду іх павезьлі ў Вялейку. А мяне — не. Я сядзела далей ў Маладзечне. Я, Зося, Тамара Юшкевіч, усе купай сядзелі ў Маладзечне, у цэлі пасьля суду. Але іх хутчэй вывезьлі ў Сібір. А мяне чамусьці пакінулі. I я была там, аж да таго часу, калі Слаўку расстралялі. Слаўку расстралялі хіба 27 кастрычніка.
    Раніцай падышоў да нашай цэлі наглядчыкукраінец і сказаў мне: “Сёньня ноччу расстралялі вашагаЛапіцкага”. Кармушкуадчыніў і сказаў тэта.
    Мне расказвалі, што ў лягерах знайшоўся чалавек, які сядзеў з Слаўкам у Вялейскай турме ў камэры сьмяротнікаў. То Слаўка быў увесь пакрыты скуламі.
    Маці Лапіцкага потым хадзіла ў Менску па ўсіх пракуратурах, прасіла, каб хоць далі метрыку пра сьмерць. Нічога ёй не давалі. Усе вяртаюцца, а дзе мой сын? Дайце хоць даведку аб сьмерці. Адказалі: “Не, цяжка, так сталася”. I канец.
    Мяне з Маладзечна павезьлі вясной перад Вялікаднем. У Воршы не затрымліваліся. Павезьлі ў пасажырскім вагоне, але адмыслова абсталяваным, ажно ў Сібір. Спачатку быў лесапавал. Там маёй блізкай сяброўкай была ўкраінка, з Заходняй Украіны. У брыгадзе нікога зь Беларусі не было. Украінцаў было шмат, але яны не трымаліся разам. Найбольш разам трымаліся полькі.
    А потым паслалі на фабрыку перапрацоўкі сьлюды. Сьлюдзяную руду здабывалі ў кар’ерах адкрытым спосабам з глыбіні каля
    98
    6 мэтраў і прывозілі да нас. Мы ж павінны былі адчысьціць сьлюдзяныя пласьцінкі ад іншай каменнай пароды і рассартаваць па памерах. Часам сьлюда аддзялялася добра, але з аднаго кар’ера прывозілі вельмі благую руду, зь якой зь цяжкасьцю можна было выдзерці тую сьлюду. Праца была вельмі шкодная для здароўя. У памерлых зьняволеных лёгкія былі забітыя сьлюдзяным пылам.
    Пад канец была на сельскагаспадарчых работах — капаньне турнэпсу, мыцьцё яго начамі.
    Тое, што мы перажылі, не апісаць. Дачка ўсё кажа: “Мама, напішы”. Што мы перажылі, такога сьвет ня бачыў. А што на Сібіры было?! Як прывезьлі, пагналі. Бачу: стаяць кабеты голыя, і купкі вопраткі пры іх ляжаць. Мошкі іх грызуць. I цэлы дзень так голыя стаяць. Гэта былі расейскія манашкі. Яны на працу не ішлі. Там, у тым лягеры, 1416 баракаў, а паміж баракамі сьцежкі, то іх натых сьцежках паставілі. Дык я, калі ўпершыню ўбачыла — заплакала.
    Выганялі нас на працу пяцёркамі. “Шаг влево, шаг вправо — открываем огонь”. Ставяць у балота: “Садись, ложись, ползи!”
    У лесе канваір пераставіў тычку каля участка, дзе былі павінны працаваць, і забіў маладую манашку. За што атрымаў нейкае ўзнагароджаньне. Забітую манашку прынесьлі ў лягер, зьбілі беднай карытца і закапал і.
    3 Смаргоні такіх, як мы, не было. Але зь Юрацішак ды іншых мясьцін было шмат. Пераважна за АК. А я была маладая, можа наймалодшая ў лягеры.
    Як Сталін памёр, нам вял і кая радасьць была. 3 нашай вопраткі зьнялі нумары. Не замыкалі ў бараках, і можна было выходзіць у туалет (раней жа толькі параша ў бараку, якую кожную раніцу выносілі дзяжурныя), хадзіць па тэрыторыі лягеру і нават заходзіць да знаёмых у суседнія баракі. Зьнялі і палову тэрміну зьняволеньня.
    Начальнік нашага лягеру быў добры чалавек. Неяк ён зайшоў да нас, сеў і кажа: “Ну вось і вясна, цёпла, птушкі сьпяваюць. I вам я навіну прынёс — вас хутка вызваляць”.
    Потым прыехала камісія. Выклікалі нас па аднаму, як бы на перасуд. Гарталі нашы справы, пыталіся, за якія правіны асуджаныя. I гэтак вырашылі нас вызваліць зь лягеру. Пакуль афармлялі
    99
    дакумэнты, мы яшчэ некалькі тыдняў былі ў лягеры, але на працу нас ужо не ганялі. А на наша месца прыгналі бытавікоў. Наглядчыкі казалі: “Вось і скончылася ў лягеры культура”.
    У Тайшэце, перад адпраўкай зь лягеру пазнаёмілася з сваім будучым мужам Дамброўскім з Горадні, сядзеў за АК. Ехалі дахаты ў адным вагоне. У Маскве ў польскім кансуляце нам далі гарантыйныя лісты на выезд у Польшчу. А вянчаліся мы з мужам не ў Смаргоні, а ў Лебедзеве пад Маладзечнам, дзе быў ксёндз.
    Колькі Марыся Барташэвіч атрымала, я ня ведаю. Бо судзілі іх асобна. Яна, відаць, у Варкуце была. Як Марыся вярнулася зь Сібіры, прыяжджала да маёй сястры. Але была такая дзіўная, сказала толькі: “Людзі добрыя і людзі благія”. 1 канец, і ўсё. I так на сьледзтве было. Яна ніколі сьледчаму не сказала: што і хто. Яна казала: “Благія людзі”. Тамара Юшкевіч гаварыла, нібыта я ведаю, што Марыся ведала пра ўлёткі. Мяне прывялі ноччу на сьледзтва і на вочную стаўку з Тамарай. Пахомаў сядзіць. I Тамара мне тлумачыць: “Памятаеш, як мы раскідалі ўлёткі, то сказалі, ідзем зараз да Марысі. Памятаеш?” Я кажу: “Нічога ня памятаю. Калі ты ведаеш, ты і кажы. Я нічога ня ведаю, што Марыся ведала”.
    Я яшчэ сядзела ў Сібіры, як Марыся прыехала. Іх выпусьцілі раней, а нас, палякаў, трымалі даўжэй, бо ня ведалі, куды нас дзець.
    Як Слаўку арыштавалі другі раз, ён прыйшоў па машынку пад канвоем. Прыйшоў да Зэнка і кажа: “Дай мне рыдлёўку, трэба нешта адкапаць. Я ішоў па дарозе і папрасіў нейкага селяніна рыдлёўку і нешта тут закапаў”. Гэтак Слаўка казаў на судзе.
    Воля Лапіцкая прыяжджала ў Смаргонь. Была прыгожая і разумная, але благая. Яна дрэнна ставілася да маткі. Пайшла зь сям’і, можа яшчэ перад вайной, пасварыўшыся з бацькамі. У дзяцінстве захварэла, як і браты, на водру. Але не хацела прымаць лекі, таму атрымала запаленьне абалонкі мозгу, аглухла і анямела. Браты вылечыліся, а яна засталася такой. Разумела ўсё па вуснах. Добра ведала і расейскую і польскую мовы, але прынцыпова карысталася толькі беларускай.
    Калі Славік з маткай прыехалі ў Смаргонь, яны жылі ў брата маткі, Жабінскага. Гэта быў найпершы ў Смаргоні камуніст. Мы зь ім ня зналіся і знацца не хацелі.
    100
    Зося Лапыцька ўтрымлівалася ў Іркуцкай вобласьці, непадалёку ад мяне. Звольнілі яе з Поцьмы. Пасьля сьмерці Сталіна з этапам у наш лягер трапіла на нядоўгі час і Зося. Тады і зрабілі мы супольнае фота.
    Зоею, як забілі ў Казахстане яе мужа Алега, адразу пусьцілі ў Польшчу, да найстарэйшага брата з Лапіцкіх, Вадзіма. Зараз у Гіжыцку засталіся толькі дзеці Вадзіма — дзьве дачкі. Зося кажа, што ў лягеры вельмі хварэла. I ў турме ў Маладзечне хварэла. А зараз быццам паздаравела. Выкарыстоўвае розныя ўсходнія гімнастыкі і працэдуры. Вельмі актыўная. Езьдзіць на розныя звезды “сібіракоў” і былых палітвязьняў.
    Каб выехаць у Польшчу, трэба было мець нейкую даведку, што я полька. А ў гарсавеце няма ніякіх дакумэнтаў. Паехала ў Маладзечна, і там такі тоўсты начальнік мне сказаў: “Ну правільна: калі бацька і маці палякі, то ты ж ня будзеш французка”. I даў мне даведку. А тут яшчэ знайшлі даваенную дамавую кніжку, а ў ёй запісана нацыянальнасьць кожнага жыхара. I сакратарка зрабіла мне выпіску з гэтай кніжкі.
    Калі муж афармляўся на выезд, то нейкі начальнік у Менску яму сказаў: “Чего ты в Польшу едешь, сдыхать?”
    Мы прыехалі адразу ў Варшаву, дзе жыў мужаў брат, які працаваў судзьдзём найвышэйшага суду, хоць і ня быў камуністам. Затрымаліся нейкі час у Варшаве, а потым пераехалі ў Сопат.
    Ганка — гэта мая дачка. Яна будаўнік. Маю яшчэ сына. Ён вучыўся ў марской школе і зараз плавае за граніцу. Сям’ю мае ў Сопаце. Нявестка — лекар.
    Запісанаў студзені 1999 г.
    іў красавіку 2006 г. у Сопаце, Полъшча
    101
    СССР
    Форма А
    Министерство
    Внутренних дел
    ИТЛ «ВН» п/я120 6 августа 1956 г. БЦ/н
    СПРАВКА № 044065
    Выдана гражданке Цыбовской Леокадии Иосифовне, год рождения 1926, национальность Полька, уроженке с. Сорговцы Свирского района Молодечненской области в том, что она содержалась в местах заключения МВД с 2 февраля 1950 г. по 6 августа 1956 г., откуда освобождена на основании выписки из протокола № 88 от 27/V111956 года Комиссии по пересмотру дел в соответствии указа от 24/31966 года.
    Следует к месту жительства г. Сморгонь Молодечненской обл.
    Начальник лагеря.............
    Начальник отдела.............
    (адваротны бок)
    Выдано денег на питание в пути 29.
    Выдан билет на проезд до ст. Сморгонь .... Железной дороги стоимостью 28845 руб.
    Начальник финчасти.......
    Подпись освобожденного ....
    Пособие 50 руб...........(подпіс)
    Ядвіга Цыбоўская (Пятрова)
    I заўсёды ягоная праўда была
    Бацька мой смаргонскі, а маці была ад Нястанішак. Тут зямлю мелі, тут рабілі ўсё, коней трымалі, кароў. Гміна Вішнеўская на тэты бок Вяльлі, дзе мама была. Нястанішкі на той бок, а мамін хутар — на тэты. У мяне быў брат, але ён памёр. Потым была старэйшая сястра, але памерла. Тады ўжо я. Пасьля мяне Леакадзія, потым Часлаў.
    Чым хлопцы і дзяўчаты займаліся, я не здагадвалася. У мяне дачка нарадзілася ў Ленінградзе. Прыехала перад Новым годам, а іх 2 лютага забрал і.
    102
    Пятроў (муж): Мы, як пажаніліся, жылі ў Ленінградзе. Не адпускалі спэцыялістаў. Ажно ў Шастаковіча быў на прыёме.
    Пятрова: Потым, калі ўсіх арыштавалі, маці Славіка засталася ў брата Жабінскага... Братавая выганяла яе: “Вы такія, вы гэтакія!” Жонка другога брата, дык яна нішто. Яна была сястрой Юзіка Блізьнюка. Юзік памёр, мусіць. Другі Жабінскі быў падземнікам пры Польшчы, камуністам быў. Сядзеў у Бярозе, ці дзе. Дык гэтая бедная жонка насылала яму нават торты, і пісала, хаця б не паламаліся. 1х сястра — Лапіцкага матка. Славікаву матку потым Зося забрала ў Казахстан. Там яна і памерла. А Алега падпільнавалі на дарозе і забілі, у Казахстане. Ён разумнейшы быў, чым той, што сядзеў у Крамлі.
    ...Як ужо Сталін памёр, тады іх адпускалі. Алег тут з Зосяй пазнаёміўся. Матка іх пазнаёміла. Дачка не прыняла матку ў Менску. А тады ўжо Алег з Зосяй забраў яе ў Казахстан.
    У таты майго арыштавалі іх. Яны жылі, дзе зараз яма насупраць помніка Леніну. Нашых арыштавалі ноччу. Прыйшлі — забралі.
    Пятроў: А трэцяй гадзіне ночы.
    Пятрова: Нас не выпускалі, сядзелі мы цэлыя суткі ў хаце.
    Пятроў: Я дзяжурыў на радыёвузьле, дык і мяне ня выпусьцілі. Квасноў быў, Нямецкі, начальнік пашпартнага стала. 3 дому не пускалі на работу.
    Пятрова: У склеп лазіў, мужа майго ўперад, а сам з аўтаматам ззаду. Глядзеў, каб там хто схаваўшыся ня быў.
    Пятроў: Лістоўкі яны шукалі. Усё перавярнулі. На гарышча лазілі, мацалі. Я кажу: “Што вы там шукаеце? Там няма нічога”. Ён паглядзеў так, але нічога не сказаў. Нічога яны не знайшлі.