• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    Зараз пра галоўнае.
    Гэта здарылася ў 1949 годзе напярэдадні Дня канстытуцыі. Старэйшай сястры Тамары Расьціслаў Лапіцкі даў улёткі. Пасьля вечара ў школе мы зайшлі да Леакадзіі (Лёні, Лёлі) Цыбоўскай і ўсе потым падзяліліся на групы. Я была зь Лёняй, Тамара з Зосяй Лапыцькай. Мы расклейвалі іх на дрэвах, тэлефонных слупох і так раскідвалі па вуліцах. Зьместу іх зараз ня памятаю, адно толькі засталося ў памяці: “Людзі, не ідзеце ў калгасы, вас там абманьваюць”. I яшчэ: я да суду ня ведала, хто яшчэ ведаў пра гэта.
    Сястру Тамару ўзялі з школы, калі яна на перапынку зайшла да Цыбоўскіх. Там была засада на кватэры, якая ўсіх затрымлівала, хто заходзіў туды. I мяне ў той жа вечар арыштавалі. Прыйшоў начальнік пашпартнага стала ў хату да нас, і пад прэтэкстам праверыць дакумэнты зьвёў мяне ў сьледчыя органы. Там усю ноч дапытвалі. Днём пасадзілі ў “чорны воран” усіх, каго ўзялі, і павезьлі ў Вялейку, а потым у Маладзечанскую турму ў Галянове. Гэтая турма асабліва строгага рэжыму. Мая сястра таксама там знаходзілася, толькі ў іншай камэры. Нас амаль кожнае начы выклікалі на допыт, які вёў сьледчы Пахомаў, люты і падступны чалавек, дэспат. Ён патрабаваў сказаць тое, чаго не было, пагражаў карцэрам і электрычным крэслам.
    3 сястрой Тамарай у нас была толькі адна вочная стаўка. Але пагаварыць не дазволілі. Мы толькі пераглядаліся і плакалі. Да суду мы больш ня бачыліся.
    Расьціславу Лапіцкаму і яшчэ аднаму, прозьвішча ня памятаю, прысудзілі расстрэл, сястры Тамары ды іншым — па 25 гадоў пазбаўленьня волі ў працоўных лягерах строгага рэжыму, а мне — 10 гадоў, і некаторым іншым па 10 гадоў адбыцьця пакараньня ў дзіцячай працоўнай калёніі.
    109
    Пасьля суду нас траёх — мяне, Леакадзію Цыбоўскую і Зоею Лапыцьку памясьцілі ў іншую турму, каля вакзала. Я там коратка знаходзілася. 3 часам перавялі ў Старую Вялейку, а адтуль па этапе павезьлі цягніком у перасылачную турму ў Харкаве, а праз суткі — зноў па этапе ў Львоў, у ДТК. Там я працавала ў швейным цэху. Шылі ніжнюю бялізну і целагрэйкі для зьняволеных. Адначасова вучылася ў школе. Там былі вольнанаёмныя выхавальнікі і настаўнікі.
    У Львове знаходзілася каля паўтара году, а потым дзіцячую працоўную калёнію расфармавалі, і ўсіх дзяцей таварным цягніком завезьлі ў Харкаў, таксама ў калёнію, дзе нас было разам з дарослымі недзе 4000 чалавек.
    Зноў працавала ў швейным цэху машыністкайкраўчыхай масавага пашыву, і вучылася ў школе.
    Спаць даводзілася вельмі мала. Дый часта хварэла. Харчаваньне было вельмі благое, крапівой нават кармілі. 3 часам, калі добра асвоіла швейную машыну, стала стаханаўкай, г. зн. норму выконвала на 150170 %, за што на абед давалі дадаткова кавалачак пірага зь ячнай мукі. А за работу нам выплочвалі мізэрную зарплату — 2030 рублёў на месяц, а то і меней. На гэтыя грошы мы маглі ў кіёску, які быў на тэрыторыі лягеру, купіць мыла, зубную пасту ды іншыя дробязі.
    Штогоду пісала просьбы аб памілаваньні, але адказу не было. Пасьля сьмерці Сталіна пакрыху пачалі вызваляць дзяцей, у асноўным якія сядзелі за крадзеж. Нам, палітычным, вельмі цяжка было гэта перажыць. I зноў я напісала просьбу аб памілаваньні ў Маскву. Калі нас у калёніі засталося каля дзьвюх тысяч, мы працавалі на зное, нават галоўны інжынэр на сходзе выказаў сваё меркаваньне: ’’Мал золотник, да дорог”.
    Я вучылася ўжо ў 10й клясе. У адзін зімовы дзень лютага мяне выклікалі да начальніка калёніі, які аб’явіў мне пра памілаваньне. Ад радасьці я расплакалася. Ня верыла, што нарэшце мае блуканьні па пакутах скончыліся і я вярнуся да сваіх бацькоў, у сваю родную Беларусь. Як у ліхаманцы выйшла з кабінета начальніка лягеру, кажучы сабе: “Я вольная, я невінаватая”.
    Празь некалькі дзён, калі аформілі ўсе дакумэнты, атрымаўшы ўпершыню пашпарт, зімовай лютаўскай ноччу, у халодным цягні
    110
    ку я ад’яжджала з Харкава. Ад’яжджала дадому, дзе зь нецярпеньнем чакалі мяне бацькі, якіх я папярэдзіла тэлеграмай.
    Такім чынам, я вярнулася дахаты ў лютым 1954 году.
    Сястра мая Тамара, якая знаходзілася ў Забайкалья!, нічога не ведала пра мае вызваленьне. Ёй там было цяжэй, працавала на лесапавале, потым у цэху па расшчапленьні цэлюлозы. Ёй дазвалялася пісаць дахаты толькі раз на год. Яе памілаваньне прыйшло толькі восеньню. У халодныя дажджлівыя дні і яна нарэшце вярнулася дахаты. Радасьці было шмат, а журбы ня меней, бо на працу нікуды ня бралі. Мясцовыя ўлады ўсюды нас адпрэчвалі. Мы пІсалі ў Маскву. Адтуль быў адказ: прадаставіць работу, а яны не зьвярталі ўвагі. Нават ад удзелу ў мастацкай самадзейнасьці, па ўказаньні Шклярава, які працаваў у райкаме партыі, нас часам адхілялі.
    Але з часам усё ўладкавалася. Тамара працавала на лесазаводзе, а я скончыла 10ю клясу вячэрняй школы. Потым часова, чатыры месяцы, працавала ў геолагаразьведкавай партыі на дасьледваньні смаргонскіх пяскоў.
    У 1957 годзе выйшла замуж і паехала ў Вільню, дзе жыву і зараз. У 1960 годзе нарадзіла сына. Зараз я ўжо бабуля. Муж на пэнсіі. Абое мы інваліды 2й групы.
    Маці мая памерла ў 1964 годзе, сястра Тамара загінула ў 1982 годзе, забіла яе аўтамашынай. Малодшая сястра Вольга памерла ў 1989 годзе, бацька памёр у 1990 годзе.
    Зараз я засталася адна сіратой, далёка ад радзімы. Раней прыяжджала часта ў Смаргонь, а зараз граніцы, і жыцьцё цяжкое, хваробы замучваюць, а сямейны бюджэт вельмі сьціплы.
    Зь ліста ад 20 сакавіка 1997 году
    3 СУДОВЫХ СПРАВАУ
    Маладзечанскага абласнога суду за 19491950 гг.
    (Маладзечанскі рэгіянальны архіў, фонд Р185, вопіс 3)*
    Дело № 117849 г.
    ПРИГОВОР
    ИМЕНЕМ БЕЛОРУССКОЙ СОВЕТСКОЙ СОЦИАЛИСТИЧЕСКОЙ РЕСПУБЛИКИ
    22 июня 1949 г. Судебная коллегия по уголовным делам Молодечненского областного суда в составе председательствующего тов. Трунина, народных заседателей Соловьёва и Бегишева, с участием прокурора Гиндина и защиты в лице адвоката Журавкова, рассмотрела в закрытом судебном заседании в г. Ошмяны уголовное дело по обвинению:
    МАРКЕВИЧ Юльяна Андреевича, 1916 г/р, уроженца и жителя дер. Новая Деревня, Ворнянского сельсовета, Островецкого района, женатого, поляка, крестьянинасередняка, грамотного, не судимого, б/п, служившего в польском войске с 1942 по 1945 год,
    В преступлении, предусмотренным ст. 72 п “а” УК БССР.
    Материалом предварительного и судебного следствия УСТАНОВЛЕНО:
    Подсудимый Маркевич в период 19461949 годов систематически среди населения проводил контрреволюционную агитацию, клеветал на условия жизни в колхозах, высказывал националистические настроения.
    На основании изложенного суд признал Маркевіча Ю.А. виновным в совершении преступления, предусмотренного ст. 72 п. “а” УК БССР.
    *Стыль і граматыка дакументаў захаваныя
    112
    Руководствуясь ст.ст. 319 и 320 УПК БССР
    ПРИГОВОРИЛ:
    Маркевич Ю.А. на основании ст. 72 п “а” УК БССР лишить свободы в исправительнотрудовые лагеря сроком на десять (10) лет с поражением избирательных прав по п.п. “а”, “б” и “в” ст. 34 УК БССР на 5 лет.
    Дело № 21250 г.
    ПРИГОВОР
    8 февраля 1950 г. года Судебная коллегия.рассмотрела уголовное дело в отношении:
    БОРИСЕВИЧ Елены Семеновны, 1908 года рождения, уроженки дер. Старинки, Ильянского района, Молодечненской области, замужней (муж находится в Англии), грамотной, польки, несудимой, б/п, проживающей в гор. Молодечно,....
    УСТАНОВЛЕНО:
    Борисевич Е.С., на протяжении 19481949 годов систематически проводила контрреволюционную агитацию среди окружающих ее граждан, высказывала клеветнические измышления на Советскую власть и ее действительность, на колхозное строительство в СССР, распространяла клеветнические поражения слуха (так у арыгінале М.Ч.) о будущей войне Советского союза, клеветала на органы МГБ, Советские законы и советское правосудие. Высказывала недовольство налоговой политикой проводимой в СССР, дискридитировала советских партизан и офицеров, восхваляя жизнь и порядок при буржуазной Польше и фашистский режим немцев на оккупированной ими территории.
    На основании изложенного ....
    ПРИГОВОРИЛА
    Борисевич Е.С.... на 10 лет с поражением прав ... на 5 лет ..
    113
    Дело № 24650 г.
    ПРИГОВОР
    9 февраля 1950 г. Судебная коллегия ... рассмотрела ... уголовное дело по обвинению:
    БРАЦУК Аркадия Силивестровича, 1912 г. рождения, уроженца и жителя дер. Андрейки Мядельского рна, Молодечненской области, из крестьянсередняков, белорусса, гражданин СССР, б/п, образование три класса, женат, с 1942 г. до 1947 г. служил в Польской армии генерала Андерса, судим в 1941 г. по ст. 74 УК БССР к 8 годам лишения свободы, но освобожден по амнистии, колхозник;....
    УСТАНОВЛЕНО:
    Брацук Аркадий Селивестрович проживая в дер. Андрейки, Мядельского района, и будучи враждебно настроенным по отношению к Советской власти вернувшись из Англии, на протяжении 1949 г. среди населения проводил антисоветскую агитацию, восхвалял жизнь и порядки капиталистических стран и в то же время клеветал на советскую власть и ее действительность и колхозный строй в СССР ...
    На основании изложенного....
    ПРИГОВОРИЛА:
    Брацук А.С. ... на 10 лет с поражением прав ... на 5 лет ...
    Дело № 23550 г.
    ПРИГОВОР
    21 марта 1950 г. Судебная коллегия ... рассмотрела уголовное дело... по обвинению:
    КЛИМАШЕВСКОЙ Надежды Фёдоровны, 1900 года рождения, уроженки и жительницы дер. Селец, Сморгонского района, Молодечненской области, из крестьянсередняков, белоруска, малограмотная, беспартийная, несудимая, замужем;....
    114
    УСТАНОВЛЕНО:
    Климашевская Надежда Фёдоровна, проживая в дер. Селец, Сморгонского района, после изгнания немецких захватчиков из пределов БССР в мае 1946 года среди жителей деревни Селец проводила антисоветскую агитацию, а именно высказывала клеветнические антисоветские измышления по адресу Советской власти. Распространяла слух о войне Советского союза с капиталистической Англией и Америкой и поражение в ней СССР.
    Кроме того в 1947 году и в мае 1949 года Климашевская занималась изготовлением самогона с целью его сбыта, который продавала населению по 25 рублей литр.
    На основании изложенного ...
    ПРИГОВОРИЛА:
    Климашевскую Надежду Фёдоровну, . . . лишить свободы на восемь лет с поражением прав... на 5 лет ...
    Дело № 21350 г.
    ПРИГОВОР
    25 марта 1950 года Судебная коллегия ... рассмотрела уголовное дело ... по обвинению: