• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    А жонку ён прывёз з Варкуты. Яна масквічка. Яе перш пераслалі і яна прыехала да бацькоў Факуся ў Польшчу. Яны потым разьвяліся і тая неўзабаве памерла. А потым ён ажаніўся з нашай дзяўчынай зь Мядзельшчыны, якая ў Польшчы засталася пасьля вывазу ў Германію...
    У Факуся было хворае сэрца, і ён памёр проста ў касьцёле.
    Запісана ў лютым 2006 г. у Старым Мядзеле
    78
    Расьціслаў Лапіцкі
    Факунда Несьцяровіч
    Юзаф Качэрга	Зянон Ахрамовіч
    Анатоль Карней
    Софія Лапыцька
    Эдуард Сташкевіч
    Тадэвуш Хацілоўскі
    Леакадзія Цыбоўская	Часлаў Цыбоўскі
    Тацяна Юшкевіч
    Тамара Юшкевіч
    Марыя Барташэвіч
    Канстанцін Іваноўскі
    Часлава Ашукоўская
    Зьбігнеў Пашкевіч
    Веска Касута. У гэтай царкве быў ахрышчаны Расьціслаў Лапіцкі. Насупраць царквы, цераз дарогу, стаяла школа, куды ён пайшоў у першую клясу
    Веска Мільча, дзе ў 19381942 гадох жылі Лапіцкія. На месцы колішняй царкоўнай сядзібы, спаленай партызанамі, засталіся толькі старыя дрэвы
    l*«M|jciuj' Лаопйлпкзі (’Пилка крайни у іртцім разве. у бела кашшулі)) э а.инак.ижсмийвЕамй. йастаунікам і ёайыкаміі насыпа чаиииига 7й Жилины. Ка6м_піышк_ 1947 ігяд
    Раоышслау Лаиийцкй (крайни илока) и» сайра™. Трмй у шкршшыги шэрагу
    Часлау Ккпарэўсжі. друті ў верхнім ппрагу 1»и Дчорган. Кабильидк. канон 40х галоў
    Царкоўны дом у Кабыльніку, дзе ад 1942 да 1946 году жыла сям’я Лапіцкіх
    Куток старога Мядзела з вуліцай, якая вяла да школы. Сучасны выгляд
    Мядзельская сярэдняя школа пры канцы 40х гадоў. 3 архіву Мядзельскага раённага музэю
    Настаўнікі Расьціслава Лапіцкага. Сядзіць крайняя справа — Тацяна Байкачова. Мядзел, 1949 год
    “Дом Зьвяружкаў” у Мядзеле, дзе на пачатку 1948 году была ўтворана вучнёўская антыкамуністычная надземная арганізацыя. Сучасны выгляд
    Дом Юзіка Качэргі ў вёсцьі Качаргі, дзе друкаваліся ўлёткі. Сучасны выгляд
    Смаргонь. Будынак былой сярэдняй школы, дзе ў 1949 годзе вучыўся Расьціслаў Лапіцкі. Сучасны выгляд
    Смаргонь. Будынак міліцыі, дзе ўтрымліваліся арыштаваныя смаргонскія школьнікі. Здымак пачатку 70х гадоў
    Дом Каспарэўскіх у Кабыльніку, дзе ў канцы зімы 1950 году быў арыштаваны Расьціслаў Лапіцкі. У прыбудове пад белым дахам знаходзіліся сельсавет і міліцыя. Фота Часлава Каспарэўскага, 1964 год
    Сядзіба ў Палуянах на Мядзельшчыне, дзе ў красавіку 1950 году застрэліўся Генадзь Нафрановіч
    Будынак Маладзечанскай абласной турмы (каля вакзалу); за двума кутнімі закратаванымі акенцамі быў карцэр. Здымак 1962 году. Цяпер тут Маладзечанскі рэгіянальны архіў
    Маладзечна. Былая турма МГБ. Зьлева — турэмны калідор, справа — дзьверы ў турэмную камэру з рэшткамі акенца“кармушкі”
    Краты на вокнах былой турмы МТБ у Маладзечне. Сучасны выгляд. Зараз у будынку музычная навучальня
    Маладзечна. Будынак былога афіцэрскага казіно, а ў паваенным часе — гарадзкога Дому культуры, дзе ўлетку 1950 году адбыўся суд над мядзельскасмаргонскімі падземнікамі. Сучасны выгляд. Цяпер тут Маладзечанскі народны тэатар
    Вялейка. Будынак былой турмы. Цяпер тут анкалягічная больніца
    Лясная дарога, што вядзе да ўрочышча “Красны беражок” пад Вялейкай, дзе імаверна быў расстраляны 27 кастрычніка 1950 году Расьціслаў Лапіцкі. Сучасны выгляд
    Малітоўнік Ю.Качэргі
    Алег Лапіцкі, старэйшы брат Расьціслава. Казахстан, 1977 год
    Вераніка Мелец, сястра Юзафа Качэргі
    Ядвіга Пятрова, сястра Леакадзіі і Часлава Цыбоўскіх
    Васіліна Русаковіч, мікасецкая суседка Лапіцкіх у 1948—1949 гадох
    Ядвіга Таразевіч, сястра Факунды Несьцяровіча
    Зьбігнеў Пашкевіч
    “Перажыў польскую ўладу, нямецкую, і камуністаў перажыву!”
    Нарадзіўся я 12 кастрычніка 1928 году ў вёсцы Крапіўна непадалёку Смаргоні...
    Калі я вучыўся ў 9й клясе, аднаго разу адбылося такое. У пакоі былі чацьвёра хлопцаў: Лапіцкі, Іваноўскі, Сташкевіч і яшчэ нехта. “На, пачытай. Вось чым мы займаемся”, — і даюць мне прачытаць улётку. Прачытаў я і кажу: “3 такой работай вас чакаюць або краты або куля”. “Ну, тады ідзі, толькі нікому ні слова.” Вось і ўсё, што ў мяне было...
    Георгберыдзэ можна было адказваць і пабеларуску, і парасейску, і папольску. А ён, калі гаварыў, то, мабыць, і грузінскія словы ўстаўляў. Але тлумачыў матэматыку так, што ўсе адразу ўсё разумел!. Любіў Георгберыдзэ Сташкевіча як здольнага вучня.
    Дзявятай клясы я так і ня скончыў, бо арыштавалі.
    Сьледчы ў мяне быў Жыркоў, рабы. Казаў: “Ты свою жизнь ставишь выше жизни советской власти!” А я ў адказ: “Я перажыў польскую ўладу, нямецкую ўладу, і камуністаў перажыву!” Тады ён зайшоў ззаду і моцна выцяў мяне рубам далоні па патыліцы: “Подписывай!” Я яму: “Давай, падпішу”. Узяў пратакол і парваў, кінуў ашмоткі на стол. А зараз, кажу, я табе нічога адказваць ня буду і прашу пракурора Волаха. (Была апінія, што Волах быў ня самы горшы). Усё не хацелі, але празь нейкі час прыйшоў і Волах.
    Бачыў я і Пахомава. Заходзіў неяк. Але я быў навучаны вопытнейшымі сукамэрнікамі і кажу: “Пры дваіх адказваць нічога ня буду (другі сьледчы мог быць за сьведку і тут ужо свае словы цяжка было ўзяць назад)”. У Маладзечыне ў час допытаў сядзеў у турме непадалёку вакзала, у адной камэры з Карнеем. А ў Галянове была турмарэжымка.
    Суд адбываўся ў Галянове ў былой польскай вайсковай сьвятліцы, там, здаецца, быў нейкі клюб. I зараз насупраць яго быццам клюб будуюць.
    Пасьля суду ў іншую камэру, і без смаргонскіх. I больш смаргонскіх ні на этапах, ні ў лягерах ня бачыў.
    79
    Іваноўскі ўсё адмаўляў. I на судзе казаў: “Я ніколі ня быў суджаны, і суджаным ня буду!”
    А Сташкевіч рэдагаваў улётку. Лапіцкі напісаў доўга, а Сташкевіч добра рэдагаваў.
    Недзе праз тыдзень этапам у Воршу. Менш як за месяц сабраўся этап на поўнач, у Комі. Там падсыпалі жвір пад шпалы — павышалі палатно чыгункі.
    Восеньню — у Архангельскую вобласьць на лесапавал.
    На лесараспрацоўках усе прарабы — паволжскія немцы. Адзін такі езьдзіў у Котлас на нараду і на вакзале выпадкова сустрэўся з ахоўнікам зь лягеру. Той таксама ехаў у Котлас. Так супала, што і назад разам. I на зваротнай дарозе ахоўнік прызнаўся, што яго накіравалі таемна суправаджаць гэтага прараба.
    У мяне прызналі сардэчную хваробу і далі 2ю катэгорыю — нельга на цяжкія работы. Паслалі зімой абкопваць камлі дрэў пад пілаваньне. А сьнегу — вышэй за чалавека. Паціху кідаю рыдлёўкай, а брыгадзір пачаў крычаць. Кажу: “Я хворы і не магу хутка”. Прыставілі напарніка, а затым і ўвогуле махнулі на мяне рукой, паслалі абходчыкам на чыгунку, затым днявальным на зоне ў мэханізатараў. Адтуль і вызваліўся. Пасьля сьмерці Сталіна тэрмін спачатку быў скарочаны да 5 гадоў, а па амністыі і зусім дахаты.
    800 грамаў хлеба на дзень, было нейкае і мяса. Аднаго разу прывезьлі два вагоны сьвіней распалавіненых. Татары адмовіліся есьці. А калі не ядуць, то і на работу ня пойдуць. Начальнік лягеру загадаў варыць татарам асобна на алеі.
    Перад тым, як ехаць, — даў тэлеграму. Суседзі па бараку параілі, прыводзячы прыклад, як сын з фронту нечакана (перад гэтым прыйшла “пахаронка”) вярнуўся, маці ўбачыла і памерла ад разрыву сэрца.
    У Солах кажуць, што ў Багдановічаў вясельле. Малады выходзіць, запрашае.
    Вярнуўся амаль адначасова з Іваноўскім. Паехалі зь ім назаўтрае станавіцца ў Смаргоні на ўлік. Зайшлі да Ашукоўскіх. Маці кінулася нам на шыю, а мы кажам: “Хутка і Чэся ваша вернецца”. Потым зайшлі ў школу. Завуч ад нас — наўцёкі.
    Да 32х гадоў кавалерыў. I піў няблага. Бацьку ўсё гэта надакучыла і ён кажа: “Жаніся!” “А з кім?” “Ды во тэту бяры.” А гэтай я
    80
    не хацеў, бо і крыху старэйшая, і з начальствам быццам падгульвала. “Вазьму Галіну.” “Ну, што ж, бацькоў я ведаю, прыстойныя, ды і дзяўчына неблагая.”
    Пасьля звароту з Архангельшчыны працаваў у машыннатрактарнай станцыі (учотчыкам), пасьля ліквідацыі МТС — у ГСМ мясцовага калгаса. Прыходзілі партыйныя і мяне заўсёды замянялі. Потым, гэта ўжо больш за 20 гадоў таму, пераехаў у Маладзечна і ўладкаваўся на працу ў “Хіммантаж”, затым у “Міжкалгасбуд”. Былі пераважна розныя будаўнічыя работы.
    Да Марысі Барташэвіч езьдзіў, калі быў у 8й клясе. Перад гэтым напісаў ёй у вёску ліст. Марыся адказала зь нейкім кепікам, што маруджу. Бацька прачытаў і пакпіў, што ён піша лісты, калі дзяўчына ня так і далёка. Я на ровар і паехаў. Хата бацькоў Марысі стаяла наводшыбе вёскі Войневічы. У Барташэвічаў усе гаварылі толькі пабеларуску, а я дэманстратыўна папольску. Прапанаваў ёй схадзіць на танцы, а яна прызналася, што ня ўмее.
    Жонка мая з суседняй вёскі — Гелена Вікенцеўна (бацькі назвал! Галінай, але ксёндз пры хрышчэньні сказаў, што Галіна — папаганску, а пакаталіцку — Гэлена). Ёсьць сын.
    Запісапа ў лістападзе 1999 г.
    у Маладзечне
    Васіліна Русаковіч
    Вялікім розумам валодаў
    Лапіцкіх у Мікасецка і я перавозіла. Вёз таксама Іван і Васіль Чарняўскія і яшчэ нехта. Аж на пяцёх санях везьлі іх з Кабыльніка. Перавезьлі такіх бедных. Нічога людзкага там не было, адна старызна. Адразу пасяліўся ён у вялікі дом за царквой, а потым у малёханькай хатцы побач. Вялікую заняў бацюшка.
    Прыходзілі да нас. Кожны вечар. Яго маці і мая мама дружылі. Славік любіў гарбату і топленае сала на хлеб. Можна сказаць, што мы іх і адкармілі. Мы жылі багата і кармілі іх. Ім і карова слаба памагала. Славік ня ўмеў касіць.
    Маці высокая, хударлявая. Прыемная. Настачкай звалі. Яна была псаломшчыкам, потым ён быў псаломшчыкам.
    81
    3 Качарог прыходзіў сябар яго, высокі, прыгожы. I да нас заходзіў. А хто трэці быў? Не магу сказаць. Іх траіх узялі, і як у ваду... Зь Мядзельшчыны ўзялі. А за што іх арыштавалі?..
    3 маім мужам Аляксеем ён шмат шаптаўся пра ўсё. Алёша, каб жывы быў, больш бы расказаў. На варштаце ў яго Славік усё рабіў, у тым ліку і ровар з калаўротаў. Часта дапазна майстравалі з Алёшам на гэтым варштаце. Іван "Круглюта” таксама да нас прыходзіў.
    Яго любімая песьня, з Круглютам усё сьпявалі:
    Краю мой краю, краю мой родны,
    Скрозь — ад мяжы да мяжы:
    Дзе ты ні пойдзеш, дзе ні паедзеш —
    Ўсюды магілы, крыжы...
    Доўга яны пяялі. Утраёх заўсёды сядзелі. I гэты з Качарог прыходзіў, высокі, стройны хлопец. Я і засынаю, і прачнуся, а яны ўсё гавораць. У свае размовы нас, жанчын, часам і не падпускалі...
    Славік быў высокі, прыгожы, цёмны. Сьпяваў добра. Прыгожа маляваў. Такія пекныя малюнкі! Мама сядзіць — намалюе. “Ці падобна?” — пытаецца. Але нічога не захавалася. Быў душэўны, гаваркі. Гэтага хлопца магла б усынавіць кожная сям’я.