• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    62
    цябе ў кут, а зьверху капае. У сьледчым пакоі было задушна, таму ад першых кропель ішоў прыемны халадок. Але пазьней адчуваньне было такое, як па галаве цяжкім молатам.
    Аднойчы Пахомаў прынёс і паклаў перад сабой пісталет “вальтэр”. Я адразу пазнаў, што гэта пісталет Генадзя Нафрановіча. Тады я ня ведаў яшчэ, што Нафрановіч застрэліўся. Думаў — яго таксама арыштавалі. Сьледчы краем вока за мной назірае, як я зрэагую на пісталет. Але я нават не крануўся, не падаў выгляду, што пазнаў.
    Ад наго разу прывялі на вочную стаўку Лапіцкага. Расьціслаў выглядаў зусім змарнелым, быў зьбіты, хворы, адмарожаныя блуканьнямі па зімовай Мядзельшчыне ногі былі закручаныя нейкімі анучамі. Мяне пасадзілі каля адной сьцяны, Лапіцкага — каля сьцяны насупраць.
    — Лапицкий тебе давал листовки?
    — Не.
    — А ты, Лапицкий, давал Качерге листовки?”
    — Не.
    На падлозе каля стала Пахомава стаяў нейкі мех. Сьледчы пакорпаўся ў мяху і кажа:
    — Твоя, Лапицкий, мать принесла передачу. Если признаешься, вот сейчас же получишь передачу.
    Але яны нічога той вочнай стаўкай ад нас не дабіліся.
    Павялі Лапіцкага, а Пахомаў нешта крэмзае на паперы. “На, подпиши”, — працягвае мне гэтую крамзаніну. Чытаю, што я нібыта ва ўсім прызнаўся, што мы з Лапіцкім друкавалі ўлёткі і іх распаўсюджвалі.
    — Не падпішу.
    — Подпишешь! И все, что я напишу, будет правдой. Видишь вон ту зеленую стену? А я говорю, што стена красная. Подпишешься — не подпишешься, но если я сказал “красная”, значит она стала красной!.. Кто с вами был еще, кому Лапицкий давал листовки?
    — Ня ведаю.
    Празь некалькі дзён прыводзяць на вочную стаўку Грачаніка. Але і той адмаўляецца, што Лапіцкі ўцягваў яго ў палітыку. Сказаў
    63
    толькі, што Расьціслаў дапамагаў яму рамантаваць ровар і даў ланцуг.
    Павялі Грачаніка, і мяне зноў зьбілі, а потым укінулі ў карцэр — цёмны катушок пад лесьвіцай: “Будешь сидеть там, пока не признаешься”.
    А гэтым часам у Качаргох зрабілі новы ператрус. За печкайшчытком знайшлі тол і запалы. Знайшлі і вялікую тапаграфічную карту Мядзельшчыны і суседніх раёнаў. Яна ляжала навідавоку. I яктолькі не знайшлі яе пры першым вобшуку?! Тол, запалы і карту мне даў на захаваньне Лапіцкі.
    Пасьля майго арышту, калі пайшлі размовы, што я быццам друкаваў улёткі, тата ўкінуў у возера друкавальную машынку. Зараз жа эмгэбісты прымусілі яго выцягнуць тую машынку з возера зпад лёду.
    У адзіночцы мяне амаль не трымалі. Заўсёды ў цэлі былі іншыя зьняволеныя. Быў таксама нейкі чалавек, які выдаваў сябе за грэка і амэрыканскага шпіёна. Я асьцерагаўся гэтага “шпіёна” і нічога пра справы нашай арганізацыі ў цэлі не гаварыў. Аднойчы да вязьняў зайшло некалькі незнаёмых афіцэраў. Калі пыталі — хто па якім артыкуле абвінавачваецца, “грэк” бойка адрэкамендаваўся, што ён амэрыканскі шпіён. “Перелетная птица”, — загадкава пракамэнтавалі афіцэры і выйшлі.
    Неяк у камэру прывялі смаргонскіх хлопцаў — Сташкевіча, Іваноўскага і Карнея. Дарэчы, Сташкевіч удзельнічаў у складаньні тэксту некаторых улётак, што распаўсюджваліся ў Смаргоні. “Мы ведаем Лапіцкага”. “I я таксама ведаю яго”. Абмяняліся гэтымі словамі, як паролем. I зразумелі, што мы свае, што праходзім па адной справе. Былі са мной таварыскія, але шмат не размаўлялі, бо ў цэлі знаходзіўся “грэк”. Патрымалі смаргонскіх там каля тыдня. А затым я зноў застаўся з “грэкам”.
    Калі скончылася сьледзтва і справа ішла да суду, нам далі прачытаць матэрыялы абвінавачаньня.
    I вось 20 ліпеня пачаўся суд, у Галянове, у нейкім вялікім будынку. Судзіла нас тройка афіцэраў. Не было ні пракурора, ні адвакатаў. I ніякіх гледачоў у зале я не прыкмеціў. Хіба хто сядзеў дзенебудзь збоку. Праўда, адзін раз паклікалі сьледчага, бо Іваноўскі заявіў, што той выбіў зь яго паказаньні катаваньнямі. Сьледчы,
    64
    зразумела, сказаў, што ён нікога ня біў і што сьледзтва адбывалася ў межах закону. Доўга па чарзе зачытвалі абвінавачаньні. Нешта пыталіся, удакладнялі. Калі пачалі зачытваць абвінаваўчае заключэньне непаўналетняй Тацяне Юшкевіч, адзін з судзьдзяў сказаў Лапіцкаму, паказваючы на Таню: “Ваша жертва!” Намякаў на тое, што Расьціслаў і яе ўцягнуў у палітыку. “Не, — парыраваў Лапіцкі, — гэта ахвяра савецкай улады!”.
    Калі судзьдзі зачытвалі тэксты ўлётак, такія выразы, як “Сьмерць Сталіну”, або “Сьмерць сталінскім шакалам” яны нават баяліся вымаўляць.
    Пры зачытваньні абвінавачаньня старым бацькам Ахрамовіча, якія дапамагалі друкаваць на сваім хутары на Смаргоншчыне ўлёткі, факт такой дапамогі пацьвердзіў Часлаў Цыбоўскі. У гэты момант умяшалася ягоная сястра Леакадзія. Яна ўскрыкнула: “Што ты кажаш?!” Тая Леакадзія была цьвёрдай і сьмелай дзяўчынай.
    У апошні дзень падсудным далі магчымасьць выступіць. Апошнім гаварыў Расьціслаў Лапіцкі. Гаварыў доўга. Яго словы былі абвінавачаньнем камуністам і камунізму.
    Адразу пасьля суду Лапіцкаму і Несьцяровічу, як прыгавораным да сьмяротнага пакараньня, зьвязалі рукі і вывелі з залы. Рэшце асуджаных рукі ўжо не зьвязвалі і вочы не завязвалі таксама. Затым амаль усіх пагрузілі ў “чорны воран” і завезьлі ў вялейскую турму. I неўзабаве павезьлі на ўсход, у канцлягеры. Мяне разам з Чаславам Цыбоўскім і Анатолем Карнеем праз Воршу, Смаленск, Маскву, Горкі, Рузаеўку завезьлі пад Караганду. Спачатку трапілі мы ў кар’ер па здабычы каменю. Пасьля выбуховых работ павінны былі нагружаць каменны друз на ваганеткі. Чатыры з паловай гады я адпрацаваў на тым каменным кар’еры. Затым два гады адбыў на розных будоўлях — жытла і гаспадарчых аб’ектаў. Працаваў нават у сталярцы. Часлаў Цыбоўскі меў слабое здароўе, таму часам яму даручалі выконваць абавязкі санітара.
    Жылі мы ў даволі ўпарадкаваных бараках, якія засталіся пасьля палонных японцаў. Я з смаргонскімі жыў у розных бараках, але за адным лягерным дротам.
    Сярод нас былі і беларусы. Некаторых яшчэ памятаю. Сядзеў швагер Мехавіча з Баклаёў Міхась Варанец — за ўдзел у нейкай
    65
    нямецкай вайсковай фармацыі. Шарэйка сядзеў за тое, што скончыў школу Саюза беларускай моладзі ў Альбярціне пад Слонімам. Былі яшчэ Касьцюкевіч зпад Крывічоў, Сьвятаслаў Сенька.
    Асуджаных на сьмерць пакінулі ў Вялейцы. ...
    I вось неяк восеньскай ноччу Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча павезьлі ў падвялейскі лес. Падвялі да выкапанай ямы, паставілі побач. Зачыталі прысуд да расстрэлу Факусю. А затым тут жа абвясьцілі пастанову Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР аб памілаваньні. Зачыталі такі ж прысуд да расстрэлу Расьціславу. Аднак рашэньне аб памілаваньні не абвяшчалі. А яно ж было і на Лапіцкага. Аднак той катэгарычна, яшчэ ў турме, адмовіўся ад няпрошанай ласкі. Грымнуў стрэл, і юнак упаў. Салдаты хутка закапал! яму...
    Пра апошнія хвіліны жыцьця Расьціслава Лапіцкага мне расказаў сам Факунда Несьцяровіч, калі вярнуўся зь сібірскіх канцлягераў.
    Запісанаў чэрвені 2006 г.
    у Шчэціне
    Вераніка Качэрга (Мелец)
    Цэлую ноч шапталіся на кухні...
    Брат дзеда Вайцеха Юзаф Качэрга быў асаднікам у Будславе. Зь сям’ёй вывезьлі ў Сібір. Там ён і памёр, а сям’я пасьля вайны пераехала ў Польшчу.
    Тата часта замяняў войта Галку, бо той нярэдка хварэў. А солтысам быў не перад самымі першымі саветамі, не перад 39м, а раней.
    Калі ўступалі ў калгас, сяляне качарэскія казалі: “Вось калі Вайцех уступіць, то і мы ўступім”. Падпісваліся ў калгас адначасова ўпяцёх. Вайцеха выбралі брыгадзірам.
    Нашы дзяды і прадзеды — з Качарог. Казалі, што раней прозьвішчы былі, як і ў пана. Пан сказаў, што нядобра, што да мяне на паншчыну ходзяць прыгонныя з маім прозьвішчам, і загадаў зьмя
    66
    ніць прозьвішчы. Так сталіся Качэргамі і вёска назвалася Качаргі. А Падкачэргі — гэта засьценак зьлева перад вёскай, за крыжам, пад лес. Там жылі чатыры сям’і Зьвяругаў, а ў вёсцы былі толькі Качэргі. I ўсе былі каталікі, а праваслаўных у нас не было.
    Мама мая таксама Качэрга, як і тэта, але не радня. I тры сястры маміны ўсе ў Качаргох. Адна замуж выйшла ў Падкачэргі.
    Вайной, як немцы палілі вёскі, партызаны абстралялі немцаў зпад Шыкавіцкага лесу. Дык усіх качарэскіх прыгналі ў Мядзіла і трымалі дзьве начы ў драўлянай царкве. А мядзельскія добра ведалі качарэскіх і шмат было пародненых. I яны сказалі: ‘Тэта ўсе нашыя знаёмыя і радня”. Тым больш, што адна кабета зь вёскі была поварам у нямецкім гарнізоне. Так нас і адпусьцілі. I мы два тыдні былі ў Мядзіле, па хатах. I затым вярнуліся на папялішчы. Але нашая хата не згарэла. I яшчэ некалькі хат засталіся.
    Я нарадзілася ў 1927 годзе, а Юзік у 1930м.
    Яго малога дзед любіў, казаў: “Разумны хлопец, не расьпешчаны”. Спакойны такі быў, задуменны. Чытаў многа.
    Нешта тата быў благое сказаў на тых саветаў. А ён тату кажа: “Не гавары так на саветаў, бо забяруць, і ўсё будзе”. На тату сварыўся, а сам папаўся...
    Але апошні час, мусіць калі трапіў у гэты “пачак”, задумлівы быў. I спаць яму хацелася. Сядзе вучыцца і сьпіць.
    Дык вось, аднаго разу нехта стукаецца ноччу. Адчынілі дзьверы — хто прыйшоў? Лапіцкі прыйшоў. Можа, ён па тую вінтоўку прыйшоў, ці што? Юзік пытаецца, ці можна яму пераначаваць. Можна. Дык яны цэлую ноч шапталіся на кухні. (Юзік на кухні спаў.) Раніцай устаў і пайшоў, і яго ніхто не прыкмеціў. А тады скора...
    Па нейкім часе прыходжу дамоў (тады я вучылася шыць у арцелі) і кажу: “Забралі Несьцяровіча. Быў сход у Юшкавічах. Ён там нешта гаварыў і забрала міліцыя”. Юзік нічога не сказаў, толькі неяк зьбялеў. На другі дзень, ці што, прыходзіць яго сябар з школы і прыносіць ягоную сумку. А пад вечар прыехалі і так нас трэсьлі! Але нічога не сказалі, чаго шукаюць. Яны калгасныя кніжкі не чапалі, толькі ягоныя варочалі, усё шукалі. I каб сказаць, што, чаго трасуць? — нічога нам не сказал!... Забралі з урока. Патрымалі два дні ў Мядзіле, а затым павезьлі ў Вялейку.
    67
    Тады пайшоў раніцай тата ў школу, дык дырэктар кажа: “Во якога сына выгадаваў, што прыйшла міліцыя і забрала, а мы й ня ведаем — за што? Нешта ж яны рабілі падпольна, калі забралі”. Казалі, што яны райвыканкам хацелі падарваць. Мая сястра была ўчотчыкам у калгасе, яе потым звольнілі...
    I потым зноў прыяжджалі да нас, усё дапытваліся, дзе і што, а мы нічога не ведалі. А потым зноў прыехалі (на допыце ён, відаць, сказаў). У нас за шчытком такая шчыліна была. Дык яны кажуць тату: “Паглядзіце, што там за шчытком”. Тата засунуў туды руку і выцягнуў падвешаны на шнурку тол.