• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ня бойцеся ахвяраў і пакут!  Міхась Чарняўскі

    Ня бойцеся ахвяраў і пакут!

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Наша Будучыня
    Памер: 175с.
    Вільня 2006
    57.33 МБ
    А так мы нічога не падазравалі, каб ён што такое...
    Несьцяровіч надта сябраваў зь ім. У Мядзіла ў школу хадзілі разам, вот яны і дружыліся.
    Кожныя два тыдні вазіла яму перадачу. Я была ў арцелі, і ў мяне быў пашпарт. А тату, як пойдзе ў сельсавет, не даюць даведку: “Фашыста выгадаваў такога, а яшчэ яму даведку давай”. Як тату не давалі даведку, дык я сама праз тыдзень езьдзіла з маткай Несьцяровіча. I вазілі перадачы, але ўжо ў Маладзечна, у Галянова.
    Заўсёды прымалі перадачы. А можна было перадаваць ... сала, цыбулю, сыр які. Каб не болей за 8 кілаграмаў. Усё гэта трэба было перапісаць. I тады ён расьпішацца, што атрымаў і паперку вярталі.
    Дабіраліся ў Маладэчна аўтобусам. У 50м годзе ўжо хадзіў аўтобус Мядзел—Маладэчна. А 2й гадзіне садзіліся і ехалі. А там з суседняй вёскі Кулікі на будоўлях былі знаёмыя людзі і мы ў іх начавалі заўсёды. А раніцай несьлі ў турму перадачу.
    Аднаго разу тата павёз перадачу і там яго затрымалі. Тры дні трымалі. Допыты правядуць і кажуць: “Ідзі, прыйдзеш заўтра”. Ён пераначуе там недзе на лаўцы на вакзале і зноў прыходзіць.
    А мяне не дапытвалі.
    Забралі цялушку і частку грошай, бо прысуд быў з канфіскацыяй маёмасьці.
    Да турмы насіла перадачы і маці Лапіцкага. Дык матка двух смаргонскіх дзяўчынак так яе лаяла. А тая бабулька сядзіць у куточку і плача і што ж яна вінаватая. А гэтая: “I цябе трэба садзіць разам з сынам, што выгадавала такога!”
    Мы для перадач пяклі такія сухарыкі, шклянкай выцісканыя. Ён атрымае перадачу і расьпісваецца. I вось у ліпені з расьпіскай
    68
    вяртаюць мне тры такія сухарыкі. Знакам таго, што праз тры дні будзе суд. А хто ж гэта мог здагадацца? I тут я іду па Мядзіле і сустракае мяне нейкі мужчына і кажа: “А вы нічога ня ведаеце? Цяпер жа судзяць вашых, і вашага брата таксама”.
    Пасьля суду іх перавезьлі ў Вялейку. А ў Вялейцы празь 10 дзён можна было насіць перадачу. I ўсё я вазіла, бо мела пашпарт. Спатканьня ж, калі я прасіла, не далі ні разу. I адтуль, можа перад Новым годам, павезьлі. I ён быў ажно ў Карагандзе.
    Пасьля сьмерці Сталіна яму нічога ня зьменшылі і быў ён там, пакуль нашыя не запісаліся на выезд у Польши. Ён прыслаў ліст: “Калі нашы запішуцца ў Польши, то мяне адпусьцяць”. I нашы запоўнілі ўсе дакумэнты ў Польши, і ён тады празь месяц вярнуўся дамоў.
    3 Караганды ён пісаў. Я ўжо была выйшла замуж, і да мяне ён больш пісаў. Самому надта ня можна было пісаць. Дык ён нейкую знаёмую меў і празь яе перасылаў.
    За 15 вёрстаў хадзілі на работу. Марозам. Цяжка было.
    Можа, ягоныя лісты ўПожарцах і захаваліся. Фатаграфія ёсьць, дзе ён у куфайцы. А на другой ён ляжыць неяк на баку.
    Ён вярнуўся ў чэрвені, у 1956 годзе. Нашыя кажуць: “Не паедзем зараз у Польши”. Дык ён: “А што я тут буду рабіць?” Ён быў такі масьцеравы, ён там мураваў усё... I панаў хадзіць у Мядзіла на работу ў МТС. Парабіў два месяцы. А потым паехалі ў Польши, 17 кастрычніка. Ад 1956 году сын мой, і тады вось яны і паехалі.
    Нінога ён не расказваў, ні пра турму, ні пра лягер, баяўся нашых. Мая сястра прыехала з Латвіі, і было нейкае кіно ці канцэрт. I вось ідуць яны з канцэрту дамоў. Стаіць нейкі хатулёк пад сьцяной. Баяўся заходзіць у хату, што гэтулькі нам было празь яго гора: і трэсьлі, і яго частку забралі. Ён за імі ціхенька прыйшоў у хату. I такі там гвалт пачаўся. Ён на каленкі ўпаў перад татам і мамай, рукі цалаваў, прабачэньня прасіў.
    2	ліпеня тут каля помніка сьвята было. I ён туды езьдзіў. Стыдаўся ці баяўся, што сядзеў. Перажылі мы многа празь яго.
    Запісана ў студзені 2006 г. у пас. Нарач (былое Купа) іўліпені 2006 г. у в. Пожарцы Пастаўскага рну
    69
    Софія Лапыцька (Лапіцкая)
    Абразкі для ўсіх прывёз зь Вільні
    Сям’я бацькі Першай сусьветнай вайной была ў бежанстве ажно ў Сімбірску. Потым вярнулася ў родны Алянец каля Залесься. У Алянцу было шмат радні па бацьку. Ды і мой бацька Яўген Пятровіч меў ладна братоў і сясьцёр: Мікалай, Барыс, Іван, Ліза, і яшчэ адна сястра. Маці мая была Надзея Навой.
    Я нарадзілася 25 лістапада 1931 году ў Смаргоні, у лякарні. Але бацькі месцам нараджэньня запісалі вёску Алянец Смаргонскага раёну, дзеля захаваньня нейкай спадчыны на частку дзедаўскай зямлі. Але той зямлі было зусім мала і бацька перабраўся ў Смаргонь. Працаваў у нейкай гарадзкой камунальнай службе. Жылі ў асобным доме і дзяцінства мне ўспамінаецца як сьветлы час.
    Пачынала вучыцца ў польскай школе. У 1939 годзе за “тымі саветамі” хадзіла ў 4ю клясу. А пры немцах была летувіская школа. Марыла стаць настаўніцай. Любіла чытаць кніжкі аб прыродзе і пра падарожжы. Найлепшай сяброўкай была Тамара Юшкевіч.
    Калі ў 1949 годзе вучылася ў 9й клясе Смаргонскай сярэдняй школы, ад Тамары Юшкевіч атрымала прапанову далучыцца да распаўсюду ўлётак, якія друкавалі сябры падземнай арганізацыі. Але пра іншых удзельнікаў арганізацыі нічога не ведала, усё рабілася праз Тамару — такая была кансьпірацыя. Тамара мне перадала і іконку. Пазьней я даведалася, што гэтыя абразкі для кожнага з нас прывёз зь Вільні Лапіцкі.
    Арыштавалі мяне дома, хворую на прастуду, раніцай 3 лютага 1950 году (на другі дзень, як адбыліся першыя арышты). Спачатку пару дзён трымалі ў Смаргоні, у лёхах пад будынкам раённай міліцыі. Трымалі ў цёмным закутку, як шафа, дзе нельга было нават сагнуцца і прысесьці.
    Затым завезьлі ў Маладзечна, дзе трымалі доўга, увесь час выклікаючы на допыты. Ня білі, але страшылі рознымі жахамі, у тым ліку і расстрэлам.
    Суд праходзіў у Маладзечне ў ліпені 1950 году. Была ў шокавым стане, таму суд амаль што ня памятаю. I ўвогуле, першы год зьня
    70
    воленьня не захаваўся ў памяці — здаралася частковая страта памяці, ад шоку, дэпрэсіі і ўсяго перажытага.
    Была прызнаная вінаватай па цэлым шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу БССР і асуджаная на 25 гадоў пазбаўленьня волі, з паражэньнем у правох на пяць гадоў і з канфіскацыяй маёмасьці. Пазьней у дакумэнтах будзе фігураваць толькі артикул 63, п. 1.
    Паводле суду ў сям’і забралі стадолу і новы хлеў. Гарсавет разабраў і некуды вывез.
    Найперш мяне завезьлі ў Іркуцкую вобласьць, паблізу Тайшэта. Накіравалі на лесапавал. Потым загналі на будаўніцтва новай чыгункі АбаканТайшэт, дзе тачкамі вазіла зямлю на насып дарогі. Была на перапрацоўцы сьлюды, дзе спаткала Леакадзію Цыбоўскую. I ўвогуле, часта перавозілі зь месца на месца. Ня мела добрага здароўя, часта хварэла, хоць сухі марозны сібірскі клімат пераносіла добра.
    У некаторых лягерах быў вельмі суровы рэжым і дазвалялася адсылаць бацькам толькі два лісты на год.
    Пасьля сьмерці Сталіна быў перагляд справы і з тэрміну зьняволеньня зьнялі 15 гадоў.
    Пад канец зьняволеньня перавялі ў Кемераўскую вобласьць, дзе быў ня толькі мароз, але і моцныя вятры, якія даймалі зьняволеных. На Кемераўшчыне паслалі на працу ў сельскую гаспадарку, дзе касіла сена, коньмі цягала зь лесу дрэва.
    Дзень пры дні чакалі камісію на перагляд справаў асуджаных, якая магла вызваліць зь зьняволеньня. Нарэшце 8 ліпеня 1956 году дайшло ў лягер рашэньне камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 30 чэрвеня 1956 году аб вызваленьні, з рэабілітацыяй.
    8 ліпеня і была вызваленая, але не магла адразу выехаць, бо неабходна было залатвіць шэраг пільных спраў. Аднак пашпарт мне ня выдалі, спаслаўшыся на адсутнасьць бланкаў. Паехала па даведцы, атрымаўшы на дарогу 43 рублі 81 капейку і бясплатны білет на праезд чыгункай да станцыі Смаргонь.
    У канцы лета нарэшце дабралася да Смаргоні. Быў ужо позьні вечар. Зайшла ў хату, а ў бацькоў вымазаныя ў нешта чорнае рукі і твары. Гэта яны прыехалі зь лесу зь ягад. Частавалі мяне піражкамі зь ягадамі.
    71
    Пайшла ў вячэрнюю школу і скончыла ў 1958 годзе 10ю клясу. Вельмі прыязна прынялі настаўнікі. Асабліва дапамагаў выкладчык фізыкі Георгберыдзе. Аднак у горадзе ня бралі на працу.
    I вось неяк з Казахстана прыехаў у Смаргонь у госьці старэйшы брат Расьціслава Алег. Мяне пазнаёміла зь ім ягоная маці Настасься Вікенцеўна з роду Жабінскіх. Потым было кароткае ліставаньне. I вось Алег піша: “Прыяжджай!”
    У чэрвені 1958 году я і прыехала. I ў дзень прыезду — у ЗАГС (усе паперы ўжо былі гатовыя). А ў 1960 годзе Алег забраў да сябе і сваю маці. Яна была настаўніцай і пэнсію настаўніцкую атрымлівала. Памерла ў нас у 1977 годзе. Двойчы да нас у Казахстан прыяжджала і Алегава сястра Вольга.
    Пасьля забойства ў 1979 годзе Алега я з дачкой і сынам у 1981 годзе паехала да найстарэйшага брата Лапіцкіх у Гіжыцка, у Польшчу. Ён пры хрышчэньні меў імя Вадзім, але ў Польшчы пісаўся Уладзіславам. А ў гэты час у Польшчы былі акцыі Салідарнасьці. Спрэе страйкі. I вось Вадзім павёз нас зь дзецьмі ў цэнтр ваяводзтва, у Аўгустоў, каб атрымаць польскі пашпарт і прапісацца. Начальнік аддзела, дзе выдавалі пашпарты, пачаўугаворваць выехаць за мяжу. Можна ў Германію. Я калісьці марыла пра Аўстралію. I ў Аўстралію можна!
    Але Вадзім катэгарычна сказаў: “Не!”
    Вадзім яшчэ за польскім часам скончыў Віленскую кансэрваторыю па клясе скрыпкі. Яго жонка — Рэгіна. Сям’я Рэгіны быццам паходзіць з Латгаліі. Бацька быў “легіяністам”, а маці трымала недзе на Маладзечаншчыне краму. Сама Рэгіна атрымала сярэднюю адукацыю ў нейкай польскай школе ў Маладзечне. Першая дачка, Сьвятлана, нарадзілася ў іх яшчэ ў вайну. У 1944 годзе Вадзім пасадзіў жонку з дачкой на воз, запрэжаны канём, і паехаў на захад. Ноч недзе пераначуюць, а нараніцу чуюць, што недалёка ўжо гудуць рускія танкі. Тады яны зноў далей назахад. I так дабраліся да Польшчы. А ў Польшчы ён мяняў месцы, ажно пакуль не спыніўся ў Гіжыцку. Тут доўга выкладаў у школе фізыку. Другая іхная дачка, Ядвіга, нарадзілася ўжо ў Польшчы.
    Запісана ў красавіку 2006 г. уГіжыцку, Польшча
    72
    СССР Министерство внутренних дел. Исправ. трудов, лагеря А 2(г?)/7
    БЮ/н
    СПРАВКА
    23.VII.1956
    выдана гражданке Лопытько Софии Евгеньевне, год рожд. 1931, национальность Белоруска, уроженка д. Оленец, Сморгонского района, Молодечненской обл., в том, что она содержалась в местах заключения МВД с 3 февраля 1950 г. по 8 июля 1956 г., откуда освобождена по решению Комиссии Презид. Верхов. Сов. СССР от 30 июня 1956 г.
    Со снятием судимости.
    Следует к месту жительства гор. Сморгонь Молодечненской области.