Нічые  Андрэй Федарэнка

Нічые

Андрэй Федарэнка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 430с.
Мінск 2009
91.17 МБ
Двое ў тужурках глядзелі на доктара з насмешкаю. Партной дрыготкімі пальцамі выцягнуў з нагруднай кішэні халата і начапіў на нос пенснэ.
— Пачакайце,— замармытаў ён, нізка схіляючыся над паперамі; пенснэ звальвалася, і ён прыціскаў яго пальцам да гіераносіцы.— Але я ўсё запісваў...
— Да вашых запісаў яшчэ дабярэмся.— Малады паклаў далонь на паперыну. Звярнуўся да Трухановіча: — Раскажыце коратка сваю біяграфію і чым займаліся да ранення.— Пры яго картавасці атрымалася даволі дасціпная інверсія — ганення замест ранення.
Крыху нагадвала ўсё гэта экзамен, дзе Трухановіч з’яўляўся студэнтам, а чэкісты з Партным — выкладчыкамі; вось толькі памылка на такім іспыце задужа дорага магла каштаваць. Ад-
нак, успомніўшы някепскую сваю падрыхтоўку, Трухановіч кароткімі сказамі, добразычлівым, мяккім, у меру пафасным голасам, націскаючы на канкрэтыку дат і лічбаў, да якіх, на шчасце, меў добрую памяць, пачаў «адказваць на білет», інакш — несці самую розную, механічна зазубраную лухту. Тым больш пакуль што патрабавалі ад яго ўсяго толькі сухіх анкетных дадзеных. Месца нараджэння? — вёска Каменка Мазырскага павета Мінскай губерні; сацыяльнае становішча? — з сялян-сераднякоў; склад сям’і? — бацька, маці, старэйшы брат; апошні жанаты, актывіст-камбедчык...
— Далей!
—...3 1914-га працаваў на чыгунцы, з 1916-га ваяваў на франтах з немцам... Быў атручаны газам,— дадаў Трухановіч, успамінаючы прачытаныя пра Першую сусветную кніжкі, у якіх ніводнага героя не было, хто б тым газам не труціўся.— Пасля лячэння вярнуўся ў родную вёску, у 1918-м у якасці байца Каменскага партызанскага атрада зноў змагаўся з тымі ж немцамі...
— Так.— Малады звяраў яго хлусню з запісахМІ на паперы.
Пажылы, заплюшчыўшы вочы, масіраваў сабе скроні. Партной, наадварот, не спускаў з Трухановіча вачэй, у якіх чамусьці чытаўся страх.
— У складзе 215-га Мазырскага стралковага палка ў чэрвені 1920 года падчас вызвалення Мазыршчыны ад белапалякаў пры фарсіраванні ракі Прыпяць быў цяжка паранены, кантужаны і патрапіў у каленкавіцкі шпіталь...
Пажылы раптам расплюшчыў вочы, якія аказаліся мутнымі, і хутка спытаў нейкім булькаючым басам:
— Які цяпер год?
— Тысяча дзевяцьсот дваццаты.
— Дзень, месяц?
— Дваццаць першага верасня.
— Што значыць не ў свае сані не садзіся?
Бог ты мой! Цяжка было здзівіць чымсьці Трухановіча, але цяпер ён ледзь не зваліўся з табурэта. Ды гэта ж... і да ягонага часу ў ваенкаматах неўрапатолагі такім жа чынам правяраюць прызыўнікоў! На тых жа «санях» ловяць, прычым некаторыя ўмудраюцца нават пагарэць на гэтым... Няўжо вунь яшчэ адкуль цягнецца гэты хвост?!
Пажылы палічыў яго замінку за абдумванне.
— Адказваць хутка!
— Гэта значыць,— з ветлівай усмешкай, ямчэй паправіўшы руку на пярэвязі, адказаў Трухановіч,— ведаць сваё месца, не саваць носа ў чужое проса. 3 аднаго сінанімічнага рада — кожная свіння сваё карыта хваліць, кожны кулік — сваё...
— Што-што?!
Во ўскінуліся. Во натапырыўся малады, а Партной як ажыў адразу! Трэба ўсё ж быць больш асцярожным, палкі не перагінаць, менш пацыкаць іх.
— Што за сінанімічны рад? Якая ў вас адукацыя?
— Цэ-пэ-ша. Але потым — курсы чырвонага байца,— важна дадаў Трухановіч.— Савецкая ўлада ўмее вучыць...
— Дык вы помніце, дзе вучыліся? Імёны настаўнікаў! Выкладчыкаў на курсах!
— Гэтага не помню — Трухановіч дакрануўся здаровай рукою да галавы.
Пайшло — перашэптванні, папераў шастанне... А затым ізноў пасыпалася — адно пытанне картавым голасам, другое — булькаючым, як бы пахмельным: «Нумар часці? Як вас параніла? Дзе?»
— He памятаю...
— Імя камандзіра палка? Ці хоць адно імя ці прозвішча, хоць кагосьці з аднапалчанаў?
— He памятаю.
Які кашмар, толькі цяпер дайшло да яго: ды гэта ж яны мне шпіёнства шыюць. I вельмі проста'. Калі асноўныя вехі біяграфіі, з датамі ды лічбамі, яшчэ можна было папапугайску, з чужой падачы завучыць, дык на драбязе, на дэталях — такіх, як прозвішча школьнага настаўніка, ці якога колеру валасы на галаве ў штабнога пісара, яго злавіць — раз плюнуць. I цалкам заканамерныя іхнія падазрэнні. Разважае пра сінанімічны рад, але не помніць не тое што ніводнага прозвішча аднапалчаніна, але нават імені роднай маткі!
Выйсце тут адно: раз не можа ён ім нічога растлумачыць, дык не трэба і старацца. «Кантужаны» — дык і спекулюй на кантузіі! I на ўсе пытанні, што тычацца дэталяў, даваць адзіны і, дарэчы, сумленны адказ: «Не памятаю».
— He памятаю,— паўтарыў ён. I далей, з вінаватай усмешкаю, пранікнёным голасам, пафасным тонам: — Тава-
1 «...Нужно помннть, что враг в лнце польской шляхты оставвл свонх агентов, кон будут нграть на умах малосознательных н тем нарушать теченне жнзнв...» 3 загада начальніка Мазырскага гарнізона В. Федарэнкі. (Філ. ДА Гомел. вобл., г. Мазыр. Ф. 307. Bon. 1. Спр. 3. Л. 8.)
рышы. я паранены чалавек. Кроў праліў і здароўе страціў за родную савецкую ўладу. I не віна, а бяда мая, што некаторыя моманты я помню, а іншыя — не... Хай я не магу назваць ці пазнаць аднакласнікаў, настаўнікаў, аднапалчанаў, аднавяскоўцаў сваіх, але ж яны мяне могуць! Вось хоць бы ў бацькі майго папытайце. Ён якраз цяпер тут, на калідоры чакае... Няўжо б ён ездзіў да мяне за блізкі свет, да мяне, чужога яму шпіёна?! Пазваць бацьку? — і з табурэта прыўзняўся, паказваючы гатоўнасць бегчы.
—Сядзіце,— астудзілі яго.
Ага, падзейнічала. Нават пажылы памякчэў.
— Добра. Усё гэта добра. Але як вы растлумачыце... дзе яно? — Малады пачаў шукаць у папцы.— Вось яно,— знайшоў некалькі аркушыкаў паперы, спісаных доктара Партнога почыркам, паказаў Трухановічу, яшчэ і далікатна, пазногцем маленькага пальца падкрэсліваючы радкі.— Гэта праўда — тое, што тут запісана? Вы гаварылі доктару Партному ўсё гэта, усю гэтую шкодную контррэвалюцыйную ерась? Напрыклад, што сусветная рэвалюцыя не толькі не адбудзецца, але і ў адной асобна ўзятай краіне, у Савецкай Расіі, немагчыма будзе пабудаваць камунізм? Вы гаварылі, што праз семдзесят гадоў увогуле камуністычныя ідэалы будуць пастаўлены пад сумненне, падвергнуцца пераацэнцы, пасля чаго і сама савецкая ўлада перастане існаваць?
Пажылы гучна гмыкнуў.
— Тыповая контррэвалюцыя,— сказаў ён.— Але добра, хоць семдзесят дае!
— Вы сапраўды прарочылі, хай сабе і ў бяспамяцтве, што чырвоны тэрор расцягнецца на дзесяцігоддзі і ахвярамі яго стануць дзесяткі мільёнаў? Што будзе другая вайна з немцамі? Што амерыканцы прыдумаюць нейкую звышбомбу і скінуць яе з аэраплана на Японію? Вы сцвярджалі, што электрычнасць будзе паступаць не з гідраплацін, а выпрацоўвацца з атамаў, для чаго будуць пабудаваны спецыяльныя станцыі і адна з якіх выбухне?
Малады пытаў рытарычна, з усмешкаю, усяляк паказваючы, што і сам не прыдае падобнай лухце значэння і другім не раіць.
Трухановіч паварушыўся на табурэце.
— Я...
— Гаварылі ці не? — перабіў пажылы.
— Я, таварышы, не спрачаюся. Пасля аперацыі пад морфіем, без памяці, канечне, мог нагаварыць абы-чаго! Вось
толькі чаму вас не цікавіць, навошта доктару Партному спатрэбілася запісваць усё гэта? Можна задаць яму пытанне?
Малады кіўнуў.
— Вы матэрыяліст, доктар Партной?
I няхай паспрабуе сказаць, што не.
— Я? — разгубіўся ад нечаканасці доктар, які, задумваючы гэты бяскрыўдны, як яму здавалася, спектакль, наўрад ці ўяўляў, што ўсё можа вельмі проста абрынуцца на ўласную галаву.— Я... матэрыяліст!
— Тады чаму вы надаяце нейкую асаблівую ўвагу звычайнаму трызненню? Ці вы ўсё ж ідэаліст? Працягваеце верыць у перасяленне душ, ды ў рай, ды ў пекла, ды ў Бога?
Партной выціраў з ілба пот. На яго без шкадавання цяжка было пазіраць. Чэкісты слухалі Трухановіча з цікавасцю і не перабівалі. Таго яшчэ больш натхніла гэтая маўклівая падтрымка.
— Мы, людзі новага часу, якія скінулі ярмо царызму, ачысціліся ад дурману рэлігій і розных там забабонаў — мы хіба можам верыць розным варажбітам, аракулам, розным ілжэпрарокам,— у час спахапіўся,— акрамя, канечне, таварышаў Леніна з Троцкім... Мы — разняволеныя людзі новай краіны, і мы будзем тварыць жыццё паводле бальшавіцкіх запаветаў, а не верыць у розную містыку і прадказанні!
Недзе зусім блізка праехаў цягнік, і табурэт пад Трухановічам нейкі час прыемна дрыжэў; святкуючы перамогу, тонка адзвінелі на стале і ў шафе слоікі-шкляначкі.
Пераканаў хоць крыху? Здаецца, так. Вось калі спатрэбілася, вось пры якіх умовах выручыла яго пяцёрка, атрыманая па гісторыі КПСС! А яшчэ смяяліся з гэтага прадмета, так скептычна ставіліся да яго — не разумеючы практычнай каштоўнасці яго...
— Добра,— ухвальна, з куды пабольшанай павагай у голасе сказаў малады.— Усё гэта так. Мы верым вам. Хаця, калі папраўдзе, не падобна, каб нешта было ў вас з галавою... Аднак забудзем. Хоць і запісаны вашы шкодныя трызненні на паперу, а гэта афіцыйны дакумент — забудзем, зробім выгляд, што іх не было. Вось, наце, можаце забраць іх сабе на светлую памяць, пакажаце якому-небудзь пісьменніку, рапта.м выкарыстае... Калі ж сур’ёзна, вы, наколькі я зразумеў, прыхільна ставіцеся да савецкай улады, да партыі бальшавікоў?
— А можна хіба інакш?
— Уступіць не жадаеце?
— Ніколі... маю на ўвазе — ніколі не думаў, што варты такога гонару...
— Чаму? Вы пісьменны чалавек. У вас цалкам цвярозыя разважанні, даволі прыстойная — як для сялянскага сына, канечне, эрудыцыя. Вы стаіце на цалкам правільных марксісцкіх пазіцыях.
Яшчэ б! — у душы пасміхнуўся Трухановіч.— Проста ідэальны для вас бальшавічок! Мазгі чыстыя, настальгіяй па царызму не загружаныя...
— Калі хіба знойдуцца людзі, якія дадуць рэкамендацыю,— сказаў ён няўпэўнена ўголас, а пра сябе пацяшаючыся з гэтых клоунаў, з гэтых блазнаў, над якімі адчуваў поўную сваю ўладу, бо праз тоўшчу дзесяцігоддзяў яму добра высвечвалася іхняя крывавая, трагічная і бясслаўная перспектыва.
— Падумайце,— раіў між тым малады.— А пакуль што — вось вашы дакументы.— Ён працягнуў руку, і Партной адразу выхапіў з папкі і падаў яму некалькі паперак. Усё было загадзя падрыхтавана, аказваецца, проста час цягнулі камісійшчыкі, невядома на што спадзеючыся.
— I ў любы час будзьце гатовы, што вас выклічуць.
— Дык... А рука? — спалохана спытаў Трухановіч.— А нага?
Тады пажылы раптам падняўся і без слоў паказаў Трухановічу пустое рукаво.